sacral_BY
3K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
#жылічы #sacral_dominium #sacral_museum Як раней анансаваў, выкладваю падборку здымкаў з палацу Булгакаў у Жылічах з параўнаннем, як было ў 2019 годзе і што атрымалася зараз. Якасць больш старых здымкаў не самая лепшая. І скілы сціплейшыя былі, ды тэхніка…
#жылічы #sacral_dominium #sacral_museum
Дазвольце сёння запрасіць вас у сутарэнні палаца.
У дзень візіту там дзейнічала выстава дасягненняў народнай сталярна-катавальскай гаспадаркі сярэдніх вякоў. У іншых абставінах ад наведвання такога я б адмовіўся, але ж тут жадалася вярнуцца ды паглядзець на скляпенні, якія калісьці разглядваў. Таму вось яшчэ допіс з пэўным параўнаннем таго, як раней было. Што тут скажаш? Зараз больш выразна і якасна. Ну і трэба адзначыць, нягледзячы на недарэчнасць зместу, атмасфера атрымалася цікавай. Не, мабыць, усякія ганебныя маскі мелі месца ў адрозненні ад розных "жалезных дзеў" ды іншых шыпастых адараглаў, якія ў кадр не браліся, але чаму гэта ў палацы ХІХ ст? Мо гэта адмысловы амаж на ўяўленні людзей эпохі Асветніцтва на Сярэднявечча і глядач сам павінен здагадацца? Глыбака-глыбака👏
1❤23❤‍🔥4👍33😁2💯2🔥1
#жылічы #sacral_dominium
Выпаўзаем з сутарэнняў палацу ды выходных у цудоўны панядзелак. Давайце паглядзім яшчэ на тое-сёе адрамантаванае ў комплексе. Вось, напрыклад, былая карэтная. Сёння ў памяшканнях можна набыць сувеніры, наведаць прыбіральню (даволі зручную, я праверыў), а мо яшчэ неяк пабавіць час (частка памяшканняў былі зачыненымі). А вось у 2019-м усё было па-іншаму. Прыкладаю некалькі старых выяваў.
У дадатак некалькі краявідаў адноўленага парку. Бо як жа палацава-паркавы комплекс з палацам і без парку?
Ня буду разважаць наконт якасці рэстаўрацыі, не хапае кампетэнцыі. Але адашлю да допісаў (1,2,3) на канале "Спадчыны" з заўвагамі.
А вам як, падабаецца?
2❤28👍10👏2🙏11
#жылічы #гара_цэгла #sacral_dominium
Што нязменнае ў былых уладаннях Булгакаў, дык гэта руіны гаспадарчага двару. Амаль. Вось больш нельга зазірнуць унутр воданапорнай вежы. Ня тое, каб вялікая страта ў гэтым, але ж пэўную брамку магчымасцяў закалацілі. Між тым, якая прыгажосць! Выглядае вельмі так па-сярэднявечнаму. Арачкі нагадваюць замкавыя машыкулі (байніцы, што дазвалялі страляць у ворага пад самым мурам) у лепшых еўрапейскіх абарончых традыцыях. Калоны павольна пераносяць да тыпу рэнесансавага свірану. А іншыя стайні ды вытворчыя карпусы вяртаюць нас у эклектычны час мяжы пазамінулага стагоддзя, калі ўсё гэта было створана.
На гэтай рамантычнай ноце зварочваем гэты, з дазволу сказаць, палацава-паркавы цыкл і рушым куды-небудзь далей.
2❤35👍73👏2💯1💔1