#жылічы #sacral_dominium
Выпаўзаем з сутарэнняў палацу ды выходных у цудоўны панядзелак. Давайце паглядзім яшчэ на тое-сёе адрамантаванае ў комплексе. Вось, напрыклад, былая карэтная. Сёння ў памяшканнях можна набыць сувеніры, наведаць прыбіральню (даволі зручную, я праверыў), а мо яшчэ неяк пабавіць час (частка памяшканняў былі зачыненымі). А вось у 2019-м усё было па-іншаму. Прыкладаю некалькі старых выяваў.
У дадатак некалькі краявідаў адноўленага парку. Бо як жа палацава-паркавы комплекс з палацам і без парку?
Ня буду разважаць наконт якасці рэстаўрацыі, не хапае кампетэнцыі. Але адашлю да допісаў (1,2,3) на канале "Спадчыны" з заўвагамі.
А вам як, падабаецца?

2❤28👍10👏2🙏1 1
#жылічы #гара_цэгла #sacral_dominium
Што нязменнае ў былых уладаннях Булгакаў, дык гэта руіны гаспадарчага двару. Амаль. Вось больш нельга зазірнуць унутр воданапорнай вежы. Ня тое, каб вялікая страта ў гэтым, але ж пэўную брамку магчымасцяў закалацілі. Між тым, якая прыгажосць! Выглядае вельмі так па-сярэднявечнаму. Арачкі нагадваюць замкавыя машыкулі (байніцы, што дазвалялі страляць у ворага пад самым мурам) у лепшых еўрапейскіх абарончых традыцыях. Калоны павольна пераносяць да тыпу рэнесансавага свірану. А іншыя стайні ды вытворчыя карпусы вяртаюць нас у эклектычны час мяжы пазамінулага стагоддзя, калі ўсё гэта было створана.
На гэтай рамантычнай ноце зварочваем гэты, з дазволу сказаць, палацава-паркавы цыкл і рушым куды-небудзь далей.

2❤35👍7 3👏2💯1💔1
#бабруйск #sacral_urban
Дарэчы, спонсар вандроўкі ў Жылічы - бабруйскікасмадром аўтавакзал. Адсюль пачаліся галоўныя прыгоды. Лічы, што тут і скончыліся. Ну як вам атмасферка? Я ў захапленні!
Дарэчы, спонсар вандроўкі ў Жылічы - бабруйскі
1❤44👍13👀2🤷♂1🤮1🤪1 1