sacral_BY
3.01K subscribers
8.23K photos
31 videos
544 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
#жылічы #гара_цэгла #sacral_dominium
Што нязменнае ў былых уладаннях Булгакаў, дык гэта руіны гаспадарчага двару. Амаль. Вось больш нельга зазірнуць унутр воданапорнай вежы. Ня тое, каб вялікая страта ў гэтым, але ж пэўную брамку магчымасцяў закалацілі. Між тым, якая прыгажосць! Выглядае вельмі так па-сярэднявечнаму. Арачкі нагадваюць замкавыя машыкулі (байніцы, што дазвалялі страляць у ворага пад самым мурам) у лепшых еўрапейскіх абарончых традыцыях. Калоны павольна пераносяць да тыпу рэнесансавага свірану. А іншыя стайні ды вытворчыя карпусы вяртаюць нас у эклектычны час мяжы пазамінулага стагоддзя, калі ўсё гэта было створана.
На гэтай рамантычнай ноце зварочваем гэты, з дазволу сказаць, палацава-паркавы цыкл і рушым куды-небудзь далей.
2❤35👍73👏2💯1💔1
#бабруйск #sacral_urban
Дарэчы, спонсар вандроўкі ў Жылічы - бабруйскі касмадром аўтавакзал. Адсюль пачаліся галоўныя прыгоды. Лічы, што тут і скончыліся. Ну як вам атмасферка? Я ў захапленні!
1❤44👍13👀2🤷‍♂1🤮1🤪11
sacral_BY
#тбілісі #грузія #sacral_museum А зараз, спадарства, перанясемся ва ўсходнюю частку Грузіі. Дакладней, глядзім на тое, што яе прэзентуе. Калі ў мінулым допісе ў нас была гэткая драўляная і па-свойму звыклая пастараль, то зараз усё будзе сувора. Дарбазі - каменны…
#тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox
Калі такія справы (разабраліся і з Жылічамі), то прапаную зноў вярнуцца ў знаёмы тбіліскі музей этнаграфіі. У адрозненні ад нашага «Азярца», драўляных цэркваў сюды не завезлі. Затое ёсць руіны мураванага храму. Ды яшчэ якога! V-VI стагоддзе. Старажытненька. Базіліка Сіёні – названа ў гонар таго самага пагорку ў Іерусаліме, які яго і сімвалізуе. Агулам, распаўсюджаная назва для грузінскіх цэркваў. Месца ў музеі не яе роднае. Царкву знайшлі ў 1948 годзе археёлагі ў рэгіёне Цыянеці ва ўсходняй Грузіі. Перавезлі ў Тбілісі ў 1962 годзе (разам з пахаваннямі, яны захоўваюцца ня тут), бо ратавалі будынак ад затаплення новым вадасховішчам.
Падаецца, добра тут упісалася.
1❤14👻105⚡2👍2❤‍🔥1👏1🙏1
sacral_BY
#тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox Калі такія справы (разабраліся і з Жылічамі), то прапаную зноў вярнуцца ў знаёмы тбіліскі музей этнаграфіі. У адрозненні ад нашага «Азярца», драўляных цэркваў сюды не завезлі. Затое ёсць руіны мураванага…
#тбілісі #грузія #sacral_museum #sacral_graveyard
Апошняе ў спісе, але не апошняе па цікаўнасці месца ў этнаграфічным музеі – пляцоўка з «пахаваннямі». Дакладней з узорамі розных каменных надмагілляў. Сеціва кажа, што помнікі сабраныя з розных рэгіёнаў Грузіі. Сапраўды, формы тут разнастайныя. Конікі, баранчыкі, зброя, арнаменты. Інфы на месцы бракуе. Хто, адкуль? Але ўсё адно захапляльна. На першым здымку на другім плане бачны дальмен з абхаскай вёскі, яму 4-5 тыс. год.
На мой дзіўны густ (думка і раней лунала ў галаве), нашаму скансэну не дастае такога. Гучыць спецыфічна, уяўляю твары пэўных наведнікаў, але ж таксама частка народнай культуры. Праўда, у нас вясковым могілкам больш уласцівыя крыжы драўляныя. Але ж бываюць і помнікі з жорнаў, з груба ці неапрацаваных валуноў. А яшчэ ж каплічка можа быць! А на ўваходзе паставіць браму, як была ў Акцябрскім раёне. Толькі дзе ўсё гэта браць? Новых настругаць ці вывозіць з недагледжаных пахаванняў? Карацей, перспектыўная ідэя. Перадайце там кіраўніцтву хто, га?
4❤25👍52🤷‍♂1🤔1🗿1