sacral_BY
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу. Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія…
#сігнахі #грузія #sacral_orthodox #sacral_graveyard?
Давайце ў панядзелак зноў пра Грузію. У апошнім допісе згадваў сьвятую Ніно. Жанчыну, што прынесла хрысціянства ў краіну. Таму сёння перанясемся ў месца, дзе яе пахавалі ў 334 годзе. Тут жа ўзнік манастыр.
Сёння гэта Бадбійскі жаночы манастыр, на першым здымку царква св. Георгія, на месцы меркаванага пахавання св. Ніно. Як казала гід «там прыгожа, таму здымаць забаронена». Але як жа? Адмовіцца ад ІХ ст? Ня вельмі ўдала, але вось, амаль на ўсе грошы. Ёсць там новая царква. Там рамонт, ня так прыгожа і здымаць можна, але фотак не будзе.
Але! Вось некалькі здымкаў надмагілляў на тэрыторыі. Старыя, новыя, усе прыгожа выглядаюць. Ну і экзатычна, вядома.

3👍34 4🙏3⚡1
sacral_BY
#сігнахі #грузія #sacral_orthodox #sacral_graveyard? Давайце ў панядзелак зноў пра Грузію. У апошнім допісе згадваў сьвятую Ніно. Жанчыну, што прынесла хрысціянства ў краіну. Таму сёння перанясемся ў месца, дзе яе пахавалі ў 334 годзе. Тут жа ўзнік манастыр.…
#сігнахі #грузія #sacral_urban #sacral_fortificatio
Давайце гэта... пакуль далёка ня з’ехалі. Уласна, горад Сігнахі. Называюць грузінскай гэтай, з Італіі... Таледа? Не, яно ў іншай краіне. А вось, Таскана! Ужо ня ведаю, як выглядае тая Таскана, але калі б паказалі першыя 2-3 здымкі, я мог бы паверыць, што тое – яно. Дарэчы, у далечыні бачна Алазанская даліна. Тая самая, чыя прадукцыя часта сустракаецца на паліцах нашых крам.
Яшчэ Сігнахі называюць грузінскім Лас-Вегасам і горадам кахання. Бо ў любы час, пры наяўнасці пашпартоў і дзьвух сведкаў, тут можна пабрацца шлюбам. Афіцыйна, па-сапраўднаму☝️
О, спадар Міцкевіч, а вы тут як... а, памыліўся, прабачце.
Як не паказаць вежы старой фартэцыі (і яго варту)? Тым больш, унутры горада давялося перамяшчацца на мясцовай электра-экспрэс-брычцы, што галоўным чынам імчала ад вежы да вежы з панарамнымі краявідамі на тую даліну. Вось на адной пляцоўцы заўважаны прышпільны помнік савецкага мадэрнізму. Таму здымкі ў асноўным такія. Магчыма, калісь вярнуся ў Грузію і абавязкова асобна наведаю маленькі Сігнахі, каб пашпацырыць тут хаця б некалькі гадзінаў.

1❤🔥22👍8 3👀2🤔1🥴1