sacral_BY
2.99K subscribers
8.3K photos
31 videos
550 links
Lo-fi, турызм, эскапізм.

Гутаркі: @sacral_chat
Падтрымаць канал голасам:
t.me/belarus_sacral?boost
Прапановы, пытанні, абразы можна ў дырэкт.
Download Telegram
sacral_BY
Photo
#полацк #sacral_graveyard #sacral_reformatio
Магчыма, вы памятаеце, што доўгі шлях да Сар’і праходзіў праз Полацк і раніцай было шмат вольнага часу. А якія, так бы мовіць, установы працуюць 24\7? Правільна, могілкі. Таму, сярод іншага, змарнаваў час, каб абнавіць уражанні на лютэранскіх могілках.
На абшарах былога ВКЛ лютэранства амаль ніяк не прадстаўлена сярод мясцовага насельніцтва. Усякая шляхта больш угарала па кальвінізму, таму лютэране – гэта больш пра прыезджых немцаў і іншых жыхароў Еўропы. Ёсць цікавы прыклад ў выглядзе помніка з надпісамі на латгальскім дыялекце латышскай мовы, як на апошнім здымку помнік нейкаму Янісу Кілблаксу.
Заходняя палова могілак занятая праваслаўнымі пахаваннямі. Раней гэта былі два розныя некропалі (апошні зваўся Чырвоным), але з часам яны самкнуліся. А яшчэ ў 60-х тут пачалі хаваць сваіх нябожчыкаў габрэі Полацку. Гэтым разам не фоткаў прыклады, але яны ёсць у старым допісе.
2❤35👍54☃1👏1🙏1
sacral_BY
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу. Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія…
#мцхета #грузія #sacral_orthodox
Адшпацырылі паўночныя абшары родныя і знаёмыя, таму прапаную перанесціся ў больш паўднёвыя і экзатычныя мясціны. Хаця ўжо было анлайн-знанёмства з грузінскім горадам Мцхета, сёння зноў пакажу яго ваколіцы. На гары, з якой добра бачная тая Мцхета і сустрэча рэк Кура і Арагві, ужо шмат стагоддзяў стаіць манастыр Джвары. Назва перакладаецца як «крыж» і гісторыя яго будаўніцтва звязаная з крыжам, які ўзвяла тут сьвятая Ніно. Першы храм да нашага часу не дайшоў, а цяперашні мае праблемы з датыроўкай. Але гэта ў межах VI-VII ст. Таксама нічосабе старэнькае збудаванне.
Неяк допіс не ўкладаецца ў 10 здымкаў, таму без альбому не абышоўся.
Больш сонечнага кантэнту ў гэтую пахмурную пару.
114🔥12👍5🌚1
❤17👍4
sacral_BY
#краснаполле #sacral_urban Вельмі ўсцешаны быў тым фактам, што давядзецца праплыць Краснаполле. Гэта ж яшчэ адзін наведаны райцэнтр у капілачку. Але не, памылачка атрымалася: райцэнтр Краснаполле знаходзіцца ў Магілёўскай вобласці, а ў Віцебскай звычайны,…
Чытаю «Шляхціца Завальню» Баршчэўскага (так, толькі зараз дайшоў. Агулам, з народна-нацыянальнай класікі мала чаго чытаў, па шчырасці). Пабачыў такі сюжэт: некалі быў старажытны паганскі князь Бой і былі ў яго два гончых сабакі – Стаўры і Гаўры, «дужыя і кемныя» памагатыя ў паляванні і самаабароне.
О, я ўжо неяк чуў пра гэтых персанажаў. Напэўна, даведаўся ўпершыню з роліка на канале «Непарадный Путеводитель». Паводле легенды, адзін з сыноў першачалавека Бая\Боя\Буя, Белаполь, пусціў за двума птушкамі ў розныя бакі тых барбосаў, каб па іх слядох атрымаць зямлю ў спадчыну, па іх жа з'явіліся рэкі Дзьвіна і Дняпро, а іх абшары засялілі нашчадкі Белаполя – беларусы.
Ян Баршчэўскі адзін з першых, хто гэтую легенду прэзентуе грамадству ў 1840-х гг. Да фіксавання варыянтаў легенды спрычыніліся Максіміліян Маркс, Міхаіл Дзмітрыеў, Міхал Федароўскі. У Дуніна-Марцінкевіча ў паэме «Вечарніцы» (1855 г.) князь Грамабой, гаспадар Стаўры і Гаўры, шукае сабе нявесту. Гэта другая частка паэмы, якая завецца «Стаўроўскія дзяды». Наконт гэтых дзядоў (а ў беларусаў іх да 6 на год можа быць) таксама існуе легенда, што сьвята прызначыў Бо\а\уй па смерці сабакаў, як дзень памінання іх, як важных асобаў.
Імёны сабакаў, верагодна, маюць балцкае паходжанне. Staureti – прыкра выць, скуголіць; gaurius – калматы. А паходжанне адсылае нас да такой старажытнасці, як індаеўрапейскія міты.

Але ж чаму з усялякага казачнага кантэнту з «Завальні» вырашыў напісаць пра гэтых персанажаў?
Паводле Баршчэўскага, варушняк Боя і ягоных ганчакоў адбываўся ў мясціне Краснаполь на рацэ Дрыса (вой, знаёмая назва, яшчэ ня выветрылася тут). І неяк так склалася, што некалі давялося праплываць праз тую вёску, а на канале ўжо быў допіс прысвечаны гэтай мясціне. Нічога цікавага ў тым допісе не напісана, там больш пра правінцыйныя замалёўкі. Але вось прыйшоў час і выплывае старажытны міт пра легендарную прарадзіму беларусаў з Расонскага раёну! Вельмі ўсцешыў мяне такі паварот. Допіс, быццам, дазрэў.
А вы чулі нешта пра тых герояў і гэтыя мясціны?
1❤‍🔥31⚡77👍3👌1
#віцебск #sacral_museum
Трэба ўспомніць кароткі, але яскравы візіт у Віцебск. Так склалася, што пашчасціла праехаць праз горад, калі ў мясцовым музеі паказвалі арыгінал Шагала «Над горадам».
Паказвалі да верасня. У сторысах канала гэтая падзея асвяцілася ў жніўні. Таму заглядвайце ў сторысы😉
Але трэба адзначыць, што і сам будынак музею мае пэўны інтарэс. Гмах гэты пабудавалі ў 1883 годзе і месціўся тут акруговы суд. У кастрычніку (па старым стылі) 1917-га бальшавікі арганізавалі тут ваенна-рэвалюцыйны камітэт. Пасля канчатковага замацавання савецкай улады будынак працягнуў выкарыстоўвацца партыйнымі органамі ўлады да 91-га году. А ўжо ў 92-м сюды заехаў мастацкі музей.
Унутры можна пабачыць старыя кафлі, лесвіцы, парэнчы і сякія-такія дробязі. І мастацтва. Так, мастацтва таксама.
2❤26🔥52👍1