Belarus history
2.68K subscribers
3.98K photos
69 videos
3 files
849 links
История Беларуси в фото и коротких интересных фактах
Download Telegram
30 верасьня нарадзіўся Ніл Гілевіч, народны паэт Беларусі, якому сёньня споўнілася б 95 гадоў.

Гілевіч – дэпутат беларускага Вярхоўнага Савету ў 1980–90-я гады, адзін з заснавальнікаў і першы старшыня Таварыства беларускай мовы імя Скарыны.

Ніл Гілевіч быў ініцыятарам і суаўтарам Закона аб мовах 1990 году, які замацаваў беларускую мову як адзіную дзяржаўную яшчэ да распаду СССР.

Пасьля прыходу да ўлады Лукашэнкі Ніл Гілевіч актыўна выступаў з крытыкай ягонай моўнай і культурнай палітыкі, у прыватнасьці супраць рэфэрэндуму 1995 году, які пазбавіў беларускую мову статусу адзінай дзяржаўнай.

Дзяржаўныя структуры і выданьні ігнаравалі ягоныя юбілеі, у 2006 годзе «Мастацкая літаратура» адмовіла ў выданьні ягонай кнігі «Выбранае».

20 незвычайных фактаў пра Ніла Гілевіча
❤10👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Дык чый Шагал?

Заява расейскага журналіста Леаніда Парфёнава пра Шагала абурыла беларусаў.

У адказ на пытаньне, чыім мастаком ён лічыць ураджэнца Віцебска Марка Шагала, Парфёнаў адказаў: «Беларусь тут ні пры чым».
🤡9👍1
Ужо сёньня: дзень, калі нарадзіўся Вітольд Ашурак — палітвязень, які загінуў за кратамі

13 кастрычніка 1970 году нарадзіўся Вітольд Ашурак — актывіст, які атрымаў 5 гадоў турмы за пратэсты і загінуў за кратамі.

Расказваем, чым ён быў небясьпечны для ўлады, а таксама якім быў чалавекам і сябрам → https://www.youtube.com/watch?v=xK4NR0F3Vno

Пра іншыя гістарычныя падзеі 13 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
❤9😢4
Лавэлас, знахар і вышывальнік: 11 фактаў пра Касьцюшку, якія вы наўрад ці ведаеце → https://smarturl.click/y60DL

🗓 15 кастрычніка 1817 году ў Швайцарыі памёр нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, Францыі й ЗША Тадэвуш Касьцюшка. Ён быў таленавітым вайскоўцам і ня менш цікавай асобай.

Зь імем Касьцюшкі зьвязаная яшчэ адна падзея дня. У 1968 годзе ў вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрылі Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці. У кастрычніку 1943 году ў гэтых мясьцінах упершыню ўступіла ў бой зь нямецкімі войскамі сфармаваная ў СССР польская пяхотная дывізія імя Касьцюшкі.

Пра іншыя гістарычныя падзеі 15 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
❤9
«Цяпер ні ў Купалаўскі, ні у РТБД — ні нагой!»

У апошнія два гады купіць квіткі ў сталічны Тэатар лялек — той яшчэ квэст. Як толькі яны зьяўляюцца на сайце тэатру — сайт «ляжыць». Калі квіткі «выкідваюць» у касы, ля іх утвараюцца даўжэзныя чэргі.

Фэнамэнальны лялечны. Як у Менску зьявілася месца, куды мараць трапіць усе тэатралы: https://smarturl.click/v84gqQ
👏2👍1🤬1
«Памятай, што ты — зь Беларусі». Апошняя размова з Маяй Кляшторнай

У чатыры месяцы Мая Кляшторная трапіла ў сталінскі лягер разам з маці. Яе бацьку, паэта Тодара Кляшторнага, расстралялі. Пяць гадоў яна правяла ў лягеры, шэсьць — у дзіцячым спэцпрыёмніку НКВД, яшчэ сем — у сыбірскай ссылцы.

У сьнежні 2016 году Ганна Соўсь запісала з Маяй Тодараўнай размову пра бацьку, Курапаты, дзяцінства за кратамі і жыцьцё, скрадзенае сталінскімі рэпрэсіямі. Амаль дзесяць гадоў гэты запіс захоўваўся ў яе архіве. 3 жніўня 2026 году Мая Кляшторная пайшла з жыцьця.

Глядзіце візуалізаваны падкаст з успамінамі дачкі расстралянага паэта.

https://youtu.be/na9VEZ7s1XA
❤5👍3
Forwarded from Игорь Лосик
Кстати, сегодня день рождения у одного из самых главных "экстремистов" Беларуси

Наконец-то он завёл новый канал и вернулся назад у телеграм. Обещает рассказать много интересного и даже снова начать стримить. Всё как в старые-добрые.

Поздравляем и подписываемся: https://t.me/palchyslive/3
❤5
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Бацьку Маі Кляшторнай расстралялі роўна 89 гадоў таму

Маці арыштавалі, калі Маі было чатыры месяцы, і адправілі ў сталінскі лягер разам зь ёй. Як выглядала дзяцінства за калючым дротам і што дапамагло ёй выжыць?

Унікальны запіс апошняй размовы з дачкой расстралянага паэта слухайце на YouTube.
😢6
30 кастрычніка 1988 году ў Менску адбылося шматтысячнае шэсьце ў памяць пра ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў

Людзі сабраліся каля Ўсходніх могілак і пайшлі да Курапатаў.

Міліцыя і ўнутраныя войскі разганялі людзей сьлезацечным газам і дручкамі, дзясяткі ўдзельнікаў затрымалі.

Да 2020 году шэсьце па Менску і мітынг у Курапатах ладзіліліся штогод. У 2020-м дэманстрацыю жорстка разагналі сілавікі.

Пра іншыя падзеі 30 кастрычніка чытайце на сайце Свабоды.
❤8👍1