Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Уключаны рэжым чакання чэрвеня і новай кнігі Альгерда Бахарэвіча.
Forwarded from Менская хандра (Karpeka)
Наракаюць, што беларуская культура па-за сусветным кантэкстам. Але гэта толькі здаецца, што яна ізаляваная ад сусветнай і еўрапейскай культуры. Беларускі навукова-папулярны праект Wir.by вырашыў змяніць гэтае памылковае ўяўленне.
Wir публікуе лекцыі пра беларускую культуру. Гэта відэа, падкасты, артыкулы і нават гульні. Сярод асноўных тэм — лінгвістыка, літаратура, жывапіс, гісторыя, міфалогія, архітэктура і кіно. 
Навошта беларускія пісьменнікі перакладалі Пушкіна ў 1930-я? Чаму Белпедтэхнікум у 1920-я быў унікальным месцам для Беларусі? Як зразумець творчасць Кафкі і які твор Джойса самы складаны? Мы паслухалі самыя цікавыя лекцыі “Віра” пра літаратуру, а цяпер прапануем іх вам.

https://euroradio.fm/ad-dubouki-da-kafki-dze-pasluhac-pa-belarusku-navukpop-pra-litaraturu
Я ў 6 гадоў вельмі любіла Дзень Канстытуцыі, а вы? 😁

Сцягнула фота з твітэра Кацярыны
https://twitter.com/_kaczka/status/1263576751143374858?s=19
Новы выпуск падкаста Bellit!
Выпуск 5. Вось толькі быў бы жэтончык на метро.


Доўгачаканы раман аднаго з маіх любімых беларускіх літаратараў, які выступіў ў нечаканым для сябе амплуа, і класічны фантастычны твор і ягоны аўтар, які мае пэўнае дачыненне да Беларусі.

Apple Podcasts:
https://podcasts.apple.com/by/podcast/bellit/id1507446716

Google Podcasts:
https://podcasts.google.com/?feed=aHR0cHM6Ly9mZWVkcy5zb3VuZGNsb3VkLmNvbS91c2Vycy9zb3VuZGNsb3VkOnVzZXJzOjgwNzY2MjE0OS9zb3VuZHMucnNz&ep=14

Castbox:
https://castbox.fm/channel/id2763067  

SoundCloud:
https://soundcloud.com/padkast_bellit

Яндекс.Музыка:
https://music.yandex.ru/album/10444920

Pocket Casts:
https://pca.st/podcast/54fcf420-615d-0138-97f2-0acc26574db2
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit! Выпуск 5. Вось толькі быў бы жэтончык на метро. Доўгачаканы раман аднаго з маіх любімых беларускіх літаратараў, які выступіў ў нечаканым для сябе амплуа, і класічны фантастычны твор і ягоны аўтар, які мае пэўнае дачыненне да Беларусі.…»
#моўная_хвілінка
Даволі распаўсюджаная памылка, калі замест «паўгода» ўжываюць «паўгады».
Магчыма, «паўгады» ўжываюць аналагічна з «два гады», «тры гады».

Але варта памятаць, што з часткай паў- спалучаецца форма роднага склону: паўгода, паўмесяца і г.д.

А «паўгады» (з націскам на другую «а») — гэта палова нейкага гада 😏

(Памылка з кнігі Уладзіміра Сцяпана «Хвалі», Мастацкая літаратура, 2019 г.)
​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Разам з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks праводжу розыгрыш кнігі «Смерць у Венецыі» Нобелеўскага лаўрэата Томаса Мана.

Каб атрымаць кнігу вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал і канал выдавецтва.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 29 мая (пятніца), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
#моўная_хвілінка
Яшчэ адна вельмі распаўсюджаная памылка.
Правільны варыянт — чатыры летнІЯ месяцЫ

📌З лічэбнікамі 2, 3, 4 (а таксама з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (а таксама прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

📌У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Уладзіміра Сцяпана «Хвалі», Мастацкая літаратура, 2019 год).
Белліт pinned «​​​​​​🔥 Розыгрыш! Разам з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks праводжу розыгрыш кнігі «Смерць у Венецыі» Нобелеўскага лаўрэата Томаса Мана. Каб атрымаць кнігу вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал і канал выдавецтва. 2. У каментах па спасылцы ніжэй…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Томаса Мана «Смерць у Венецыі».
Кнігу атрымлівае №64 — Natalie Shneiderova.

Калі ласка, напішы мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел, а выдавецтву «Янушкевіч» @januskevicbooks за кнігу для розыгрышу!
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit! Выпуск 5. Вось толькі быў бы жэтончык на метро. Доўгачаканы раман аднаго з маіх любімых беларускіх літаратараў, які выступіў ў нечаканым для сябе амплуа, і класічны фантастычны твор і ягоны аўтар, які мае пэўнае дачыненне да Беларусі.…»
Паводле апошніх касмічных навін
Ужо заўтра, 4 чэрвеня, а 19-й анлайн будзе ўручаная Прэмія Францішка Багушэвіча.

Яна традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, што спрыяюць абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Сёлета імя пераможцы агучаць анлайн Уладзімір Арлоў і Таццяна Нядбай.

Нагадаю, што летась лаўрэатам прэміі стаў Васіль Герасімчык за кнігу «Кастусь Каліноўскі: Асоба і легенда».

Усе падрабязнасці і трансляцыя ў Фэйсбуку прэміі:
www.facebook.com/events/838274223325174/
Сёлета лаўрэтам Прэміі Францішка Багушэвіча стаў гісторык Алесь Смалянчук з кнігай «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю».
Над манаграфіяй аўтар працаваў 20 гадоў.