Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
#узвышша
Ого, а я ж і ня думаў, што адзіная прыжыццёвая публікацыя "Запісак Самсона Самасуя" А.Мрыя ў часопісе "Узвышша" №3, №4 1929 года была надрукавана эксперыментальным алфавітам - з новымі літарамі, прыдуманымі Дубоўкам замест Дз і Дж.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне».
Кнігу атрымлівае №65 — ejrena.
Калі ласка, напішы мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
Чытаю празаічны зборнік Міхася Скоблы «Саркафагі страху» (Кнігазбор, 2016 г.), у якім сабраныя цікавыя эсэ, нататкі і развагі на літаратурныя, іншыя культурныя і нават палітычныя тэмы.

Балюча адгукнулася ўва мне расказаная Скоблам гісторыя пра выданне «Слоўніка фразеалагізмаў» (2008 г.) Івана Лепешава. З гэтага слоўніка рукой галоўнага рэдактара выдавецтва «БелЭн» Генадзя Пашкова была выкінутая вялікая колькасць беларускіх пісьменнікаў. У зборніку Скобла хавае рэдактара за ініцыяламі Г. П., але краіна павінна ведаць сваіх «герояў». Захоўваем традыцыі Галоўліта ў цэнзуры.

Каля 500 цытат 15 выдатных беларускіх аўтараў, многія з якіх ужо сталі класікамі беларускай літаратуры, проста былі выкінутыя са слоўніка. Прычына? Нядобранадзейнасць аўтараў.

Вось што казаў сам складальнік слоўніка Іван Лепешаў: «Выдавецтву, найперш яго дырэктару Генадзю Пашкову, не падабаліся некаторыя аўтары, нават народныя пісьменнікі — Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч».

Разумееце, слоўнік беларускіх фразеалагізмаў без цытат з вершаў Барадуліна? Ды толькі з ягоных цытат можна было зрабіць цэлы том. Нобелеўскую лаўрэатку Святлану Алексіевіч таксама са слоўніка выкінулі. Цікава, як бы да яе паставіліся, калі б слоўнік выдаваўся цяпер, пасля ўручэння Нобелеўскай?

Такім чынам, некаторыя фразеалагізмы ў слоўніку засталіся нібыта аголенымі, без цытат, якія б паказвалі спосаб іх ужывання.

Падрабязней пра гэтую жахлівую гісторыю можна пачытаць у інтэрв'ю з самім складальнікам слоўніка:
https://m.nn.by/articles/70964/

Вось ужо дакладна спяваў Вольскі, «мы жывем адначасова ў двух гарадах», нават у двух краінах. Сапраўды ад такога падваення асобы можна звар'яцець.
Знайдзі жывога класіка беларускай літаратуры.
Культурны феномен нашага часу — калі запісы з ФБ ператвараюцца ў кнігі.

Тое ж «Радзіва "Прудок"» Андруся Горвата, якое стала паўнавартаснай кнігай і сапраўдным бестселерам.

Ці «Сарматыя» Марыі Мартысевіч, якой аўтарка часткамі дзялілася ў сябе на старонцы да выхаду папяровай кнігі.

Таксама заўважаю, што модна ў свае зборнікі ўключаць вось такія часткі — «запісы з фэйсбука». Гэта з новай кнігі Уладзіміра Сцяпана «Хвалі».
Калі вам спадабаліся беларускія чарадзейныя казкі «Вядзьмар, які рабіўся ваўком», што нядаўна выходзілі ў выдавецтве Янушкевіч, то паспрабуйце пачытаць кіргізскія народныя казкі 😂
Атрымала ад сяброўкі цудоўныя старонкі з падручніка для 3 класа з сумным каментам: «Каротка пра тое, як раз і назаўсёды адбіць у дзяцей жаданне чытаць па-беларуску».
Калі недзе рэкламую свой канал, то пішу, што «беларуская літаратура — гэта не толькі пра вайну і вёску». Беларускія падручнікі псуюць мне ўсю маліну.
Заходзіш кнігу ў букінісце, пераварочваеш, а ззаду... Цябе чакае адзін з герояў Оруэла.
Што можа зрабіць дзень больш прыемным? Навіна пра выхад новай кнігі Альгерда Бахарэвіча.
Бахарэвіч не спыняецца.

12 чэрвеня на свет з'явіцца новая кніга пісьменніка "Апошняя кніга пана А.", напісаная ў жанры казкі. Але гэта зусім не дзіцячыя гісторыя. 500 старонак змяшчаюць 30 гісторый, непадобных адна на адну. Па аб'ёме тэксту кніга зусім нязначна адстае ад слынных "Сабак Эўропы".

Гэта наш другі супольны праект з Vesna Books. Вялікі дзякуй за супрацоўніцтва Vesna Vaško Cáceres.
Рэдактарам тэксту выступіў Сяргей Шупа, ідэя вокладкі — Юлія Цімафеева, мастак — Наталля Паваляева. Усім складаем шчырыя падзякі за рэалізацыю гэтага вялікага і важнага праекта.

Як і кожная кніга Альгерда, "Апошняя кніга пана А." стане адной з галоўных літаратурных падзей у гэтым няпростым 2020 годзе. Не сумняемся ў гэтым.

Сачыце за навінамі. Чакаць засталося нядоўга.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit! Выпуск 4. Як пазбегнуць пакарання за забойства. Пераасэнсаванне героя нямецкіх легенд, гісторыя гермафрадыта і няўдалы лёс кітайскага пісьменніка. Apple Podcasts: https://podcasts.apple.com/by/podcast/bellit/id1507446716 Google…»
Цікавы тэст, каб падняць вам настрой у сярэдзіне тыдня 😏 «Антыдэпрэсант ці герой Толкіна?»
https://antidepressantsortolkien.now.sh/