Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Альгерд Бахарэвіч пра актуальнае.

(«Апошняя кніга пана А.»)
І працяг
Нечакана сустрэла паэму «Пан Тадэвуш» у амерыканскай кнізе пра гісторыю солі.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 11. Што падлетку пачытаць летам. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
#моўная_хвілінка
Ніколі не стамлюся паўтараць гэтае правіла, каб усе пачалі правільна ўжываць гэтыя прыслоўі 😏

📌 Утрох — калі гаворым асобна пра мужчын ці асобна пра жанчын.

📌 Утраіх — калі гаворым адначасова пра асоб рознага полу.

У гэтым прыкладзе хлопец гаворыць пра сябе, сябра-мужчыну і калегу-жанчыну, таму пішам «утраіх».

(Памылка з кнігі Максіма Кутузава «Porta Nigra», Галіяфы, 2020 г.).  
​​⚡Сёння — дзень нараджэння Гары Потэра, і ў нас прыемныя навіны!
Мы анансуем выхад беларускага выдання кнігі Дж. К. Роўлінг “ГАРЫ ПОТЭР І ТАЕМНАЯ ЗАЛА”. Нагадаем, што гэта другая кніга з серыі пра хлопчыка-чараўніка, у арыгінале твор гучыць як “Harry Potter and The Chamber of Secrets".
⠀
🕛Старт продажаў адбудзецца 26 верасня 2020 года ў Доме кнігі “Светач” (г. Мінск, пр-т Пераможцаў 11) пры супрацоўніцтве з ТАА “Белкніга”. Вас будзе чакаць самая выгадная цана на кнігу, а таксама безліч цікавых рэчаў і мерапрыемстваў – конкурсы, фотазоны, сустрэчы з цікавымі людзьмі.
⠀
📝Праз два тыдні на нашым сайце https://januskevic.by будзе адкрыты папярэдні заказ на кнігу. Сачыце за нашымі навінамі.
⠀
📖Беларускае выданне “Гары Потэра і Таемнай залы” рыхтавала каманда, ужо знаёмая вам – перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактар Ганна Янкута, карэктар Наста Анцімонік, мастачка Крысціна Іванцова.
⠀
🖌️Вокладку для кнігі намаляваў вядомы амерыканскі мастак Браян Сэлзнік. Наша выданне мае калекцыйны характар: калі пакласці дзве кнігі побач, вы ўбачыце, што выява на вокладцы “Таемнай залы” з’яўляецца працягам выявы на першай кнізе. Нагадаем, кнігі пра Гары Потэра ў такім аздабленні ад Браяна Сэлзніка ўпершыню выйшлі ў ЗША да 20-гадовага юбілея першага выхаду знакамітых твораў Джаан Роўлінг.
⠀
Афармленне беларускага выдання “Гары Потэра і Таемнай залы” будзе такім жа якасным і стылёвым, як і першай кнігі. Колькасць старонак павялічыцца – іх будзе 360.
⠀
🧹Раманы пра Гары Потэра пабілі мноства рэкордаў і атрымалі вялікую колькасць узнагарод. Любімая прыхільнікамі ва ўсім свеце серыя кніг Дж. К. Роўлінг была прададзена агульнай колькасцю больш за 500 мільёнаў экзэмпляраў, перакладзеная на больш як 80 моў, па ёй знята восем фільмаў-блокбастараў.
Сёння дзень памяці Янкі Маўра

Мала хто ведае, што будучы класік доўгі час пісаў у стол свае творы. А стаў вядомы дзякуючы пісьменніку Алесю Якімовічу, які з 1924 года быў сакратаром, а па факце рэдактарам першага беларускага дзіцячага часопіса «Беларускі піонэр».

Разлік Якімовіча быў просты: каб часопіс добра разыходзіўся сярод моладзі, ён вырашыў запрасіць да супрацы не толькі вядомых літаратараў, але і тых, хто піша ў стол, а таксама саміх дзяцей, сярод якіх, безумоўна, знойдуцца ахвочыя расказаць пра сваё жыццё. Так і выйшаў у 1925 годзе на простага выкладчыка гісторыі і геаграфіі ў адной са сталічных гімназій Івана Міхайлавіча Фёдарава і прапанаваў яму надрукавацца.

І ўжо ў лістападаўскім нумары за 1926 год на старонках выдання з’явілася знакамітая гістарычная аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе»
Сюрпрыз ад выдавецтва Янушкевіч @januskevicbooks!

Сустракайце — Джордж Оруэл і перавыданне беларускага перакладу яго рамана «1984». Твора, які не губляе папулярнасці і актуальнасці па сёння.

Пераклад — Сяргей Шупа.

Кніга хутка з'явіцца ў продажы, сачыце за абвесткамі выдавецтва. А якая ж цудоўная вокладка!
Цудоўнае папаўненне ў маю калекцыю гэтага рамана на розных мовах. Раней па-беларуску Оруэл выходзіў вось у такім выданні (таксама пераклад Сяргея Шупы).
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 12. Каранавірус і кнігі пра кнігі. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Пераклад легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Новае выданне ад выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks. Актуальны розыгрыш напярэдадні выбараў😏

Каб атрымаць кнігу вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 8 жніўня (субота), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш! Пераклад легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Новае выданне ад выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks. Актуальны розыгрыш напярэдадні выбараў😏 Каб атрымаць кнігу вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. У каментах па спасылцы…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Джорджа Оруэла «1984».

Віншую з перамогай Margarita Kurilo. Калі ласка, напішы мне @jugggernaut , каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
Ёсць такая прафесія — людзей прыніжаць.

Тое, што адбываецца з затрыманымі — гэта злачынства супраць чалавецтва.
Калі ты аднойчы прайшоў праз гэта, то ўжо ніколі не забудзеш.

Комплекс віны таго, хто выжыў: калі ты выпушчаны, але разумееш, што яны ўсе там. І ім там балюча і страшна, якія б моцныя і трывалыя дзяўчаты і хлопцы там ні былі. Гэта тое, да чаго нельга быць падрыхтаваным, нават жывучы ў краіне, дзе такое адбываецца пастаянна.

Ты памятаеш гэтыя крыкі і людзей, якія гадзінамі ляжаць на халоднай падлозе ў калідоры, а іх збіваюць. Нагамі, цяжкімі ботамі. Нематываваная агрэсія ў бок людзей, якія ляжаць і баяцца зварухнуцца. Пагрозы, прыніжэнні, збіццё, гвалт. Ты для іх не чалавек, ты кавалак мяса, які так лёгка біць, калі не адчуваеш супраціву. І яшчэ больш лёгка і прыемна, калі адчуваеш яго страх і боль. Гэта толькі распальвае.

Якую траўму носяць у сабе ўсе гэтыя людзі? Што прымусіла іх перайсці на цёмны бок Сілы? Якія грошы і матэрыяльныя выгоды здольныя рабіць такое з людзьмі?

Але мы моцныя, і праўда на нашым баку.

Не здавайцеся і беражыце сябе.