Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
#моўная_хвілінка
Памылкова ўжыты дзеяслоў.

✔️ З дзеясловам «апынуўся» можна скласці толькі такі сказ, дзе ёсць перамяшчэнне ў прасторы. Напрыклад: «Ён апынуўся ў лесе».

✖️ Нельга сказаць: «Яна апынулася прыгожай».

✔️А вось дзеяслоў «аказаўся» можна выкарыстоўваць, каб паказаць, кім хтосьці ці штосьці ёсць: «Ён аказаўся даволі разумным чалавекам».

Такім чынам, сказ правільна выглядае так: «Вакзал невялічкага горада аказаўся не такім ужо брудным і жудасным».

(Памылка з кнігі Максіма Кутузава «Porta Nigra», Галіяфы, 2020 г.)
#моўная_хвілінка
Умоўны лад дзеясловаў утвараецца з дапамогай часціцы бы (б). Выбар варыянтаў бы і б залежыць ад таго, на які гук заканчваецца папярэдняе слова.

📌 Калі на зычны — тады ўжываецца часціца бы (купіў бы).

📌 Калі на галосны — тады ўжываецца б (купіла б).

Займеннік «яна» заканчваецца на галосны, таму пасля яго ўжываецца часціца б: «ды яны б збаяліся».

(Памылка з кнігі Максіма Кутузава «Porta Nigra», Галіяфы, 2020 г.)
📖Кажуць, што ў беларускім тэлеграме пішуць толькі пра палітыку ці каранавірус. Гэта зусім не так, хапае тут інфармацыі і на культурныя тэмы: літаратура, тэатр, гісторыя, фатаграфія, кіно. Сабралі для вас спіс каналаў, у якіх вы знойдзеце вычарпальную інфармацыю пра ўсё гэта.

@belaruskipioner — аўтарскі канал пра гісторыю БССР 1920-х, 1930-х гадоў: часопісы, газеты, фотаздымкі і архітэктура

@holybelawood — расскажем все самое интересное о белорусском кино и национальной киноиндустрии

@belmne — путешествие по беларуской истории. Грандиозные события и неожиданные стороны будней. Всё, что оставило в нас следы

@HistoryBY – взгляните по-новому на историю Беларуси. Много редких кадров и материалов

@littlehedonist — поддайтесь соблазну культурной гедонизации, подписавшись на канал о всепоглощающем удовольствии от искусства. Независимый культурный менеджер Ольга Мжельская рассказывает нескучные истории о художниках и влюбляет в современное искусство. В том числе белорусское!

@BY_Urbanism — все о городах и транспорте Беларуси. Продвигаем идеи уютных и справедливых городов. Еженедельный авторский контент.

@minsk_theatre_live — канал пра тэатр у Беларусі. А што там новага ў Карняга? Гэта да нас :)

@makethebelawood — если хочешь стать белорусским режиссером, тебе сюда!
У інтэрнэце новы флэшмоб: у сувязі з апошнімі выказваннямі Джаан Роўлінг людзі здымаюць на відэа, як зафарбоўваюць яе імя на кнігах пра Гары Потэра.

Ну камон, людзі, вы крывадушныя. Проста перастаньце чытаць яе кнігі, калі вам так не падабаецца, што кажа аўтарка. Але не рабіце выгляд, што гэтыя кнігі напісаў нехта іншы.
120 гадоў таму нарадзіўся Уладзімір Дубоўка.

Няпросты жыццёвы шлях прайшоў гэты чалавек, але здолеў столькі зрабіць для беларускай літаратуры. Нават у вельмі неспрыяльныя для гэтага часы.

📖«Народжаны разам з векам, Уладзімір Дубоўка вынес на сваіх плячах увесь ягоны цяжар: і знішчальную рамантыку рэвалюцыі, і велічную ліхаманку пабудовы нацянальнай культуры, і крывавае кола рэпрэсій, і цяжкі час кампрамісаў і прыстасаванняў. Тры чвэрці стагоддзя, самага цяжкога з усіх пражытых чалавекам стагоддзяў, Уладзімір Дубоўка прайшоў хвіліна ў хвіліну з гісторыяй».
(Ганна Севярынец «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго»)

📌 Да 120-годдзя паэта Нацыянальная бібліятэка падрыхтавала новы раздзел віртуальнага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця»: https://www.nlb.by/by/infarmatsyynyya-resursy/elektronnyya-infarmatsyynyya-resursy/resursy-natsyyanalnay-bibliyateki-belarusi/virtualnyya-praekty-vysta-ki-i-kalektsyi/virtualnyya-praekty-bibliyateki/virtual/na-khvali-chasu-u-plyni-zhytstsya/common/346064/

📌 Таксама на сайце бібліятэкі выкладзены адсканаваны варыянт кнігі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго», укладзенай Ганнай Севярынец: https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Dubowka/3_Paezia_baratsby_i_peramogi/Severynets_Dubowka.pdf?fbclid=IwAR17H9VSuTJwFbrWOUqM-cw8ZmDM6_bc3A1IiGratBF150RE3mWErVvyTKw

📌 Яшчэ раю паглязець гістарычны фільм Белсата «Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі»: https://belsat.eu/programs/chorny-chalavek-uladzimira-dubouki-mistychny-detektyu/

📌 Творы Уладзіміра Дубоўкі сабраныя тут: https://knihi.com/Uladzimir_Dubouka/
Вольга Гапеева, новы зборнік вершаў "Словы якія са мной адбыліся" (Галіяфы, 2020 г.).
#моўная_хвілінка
Варта размяжоўваць ужыванне часціц «не» і «ні».

Часціца ў дадзеных прыкладах ужываецца для ўзмацнення сцвярджэння, таму выбіраем часціцу «ні».

«Дзё б ён НІ быў», «як бы доўга ён НІ пражыў і колькі б усяго НІ выканаў», «як бы добра вы сябе НІ адчувалі».

(Памылка з кнігі Максіма Кутузава «Porta Nigra», Галіяфы, 2020 г.).
#моўная_хвілінка
Як правільна ўжываць спалучэнні адзін аднаго, адна адну, адно аднаго?

📌 Адзін аднаго — калі гаворка вядзецца толькі пра мужчын.

📌 Адна адну — толькі пра жачын.

📌 Адно аднаго — калі гаворым адначасова пра мужчын і жанчын, маладых істот і пра з’явы і прадметы ніякага роду або розных родаў.

У гэтым урыўку герой гаворыць пра сябра і сястру, яны рознага полу, таму ўжываем «адно аднаго».

 (Памылка з кнігі Максіма Кутузава «Porta Nigra», Галіяфы, 2020 г.). 
Экскурсавод Мікіта Моніч у мяне на працы ў Кніжнай Шафе ўзяў у рукі беларускамоўнае выданне Гары Потэра і сказаў: «Беларусы шукаюць спосабы змагацца з Валдэмортам».
Звернемся да актуальнай літаратуры
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 10. Марс, плагіят у літаратуры і смерць. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»