Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Нарэшце я саспела да таго, каб завесці для канала і падкаста Patreon:
https://www.patreon.com/bellit

Калі хто не ведае, Patreon — гэта платформа, якая дазваляе дзяліцца сваім кантэнтам з патронамі і атрымліваць ад іх фінансавую падтрымку.

Што я магу прапанаваць сваім падпісантам на Patreon? Вы будзеце атрымліваць дадатковыя тэкставыя матэрыялы і спецыяльныя выпускі падкаста. Таксама сярод усіх патронаў будуць праводзіцца розыгрышы кніг. А яшчэ вы атрымаеце магчымасць першымі слухаць выпускі падкаста і чытаць кніжныя агляды.

Не хачу, каб Patreon стаў проста закрытым клубам, бо мая мэта — прасоўванне беларускай літаратуры. Таму хочацца, каб кантэнт быў даступным для ўсіх.

Але буду вельмі ўдзячная за вашу фінансавую падтрымку, якая пойдзе на развіццё праектаў. Напрыклад, каб выпускаць падкаст, трэба штомесяц аплачваць падпіску на SoundCloud (€11).

Хачу рабіць больш для беларускай літаратуры, а гэта магчыма толькі з вашай дапамогай.
Белліт pinned «Нарэшце я саспела да таго, каб завесці для канала і падкаста Patreon: https://www.patreon.com/bellit Калі хто не ведае, Patreon — гэта платформа, якая дазваляе дзяліцца сваім кантэнтам з патронамі і атрымліваць ад іх фінансавую падтрымку. Што я магу прапанаваць…»
Нечаканыя прыемныя дробязі ад медыцынскага цэнтра «ЛОДЭ».
Больш за 100 гадоў таму Якуб Колас прадказаў тое, што робіцца ў нас цяпер:
«— Дурны, дурны Дзед. Не воля аднаго, а воля ўсіх толькі і можа мець сілу і права».

https://knihi.com/Jakub_Kolas/Suprac_vady_kazki_zyccia.html
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 22. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 1.

Беларускі паэт Уладзімір Дубоўка зведаў у жыцці шмат гора. Амаль 30 гадоў высылак і лагераў, немагчымасць займацца літаратурнай дзейнасцю, падарванае здароўе. У першай частцы новага выпуска з цыкла «Асобы» пагаворым пра тое, як складвалася яго жыццё да 1937 года.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
❤1
2 лютага спаўняецца 183 гады з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага. Асобы, якая не раз натхняла навукоўцаў і літаратараў. Яго рабілі героем як навуковых манаграфій і публіцыстычных артыкулаў, так і мастацкай прозы, драматургіі і паэзіі.
Узяла ў бібліятэцы «Казкі жыцця» Коласа, а тут нейкі «вумнік» вырашыў парэдагаваць класіка аловачкам 😁
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 23. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 2.

У новым выпуску з цыкла «Асобы» працягваем гутарку пра Уладзіміра Дубоўку. Даведаемся, што адбылося ў ягоным жыцці пасля 1937 года.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Калі дзяржава не спраўляецца, за справу бяруцца пісьменнікі. Дапаможам Андрэю Горвату ў аднаўленні помніка архітэктуры — палаца ў Нароўлі.
#адраджэнне
#Нароўля, палац Горватаў
1918 / 2021
Сядзібу пару месяцаў таму выкупілі за ўласныя сродкі Андрусь Горват з сябрамі. Дагэтуль яна гадамі стаяла ў занядбанні, з абрынутым дахам і без належнага дагляду. Сёння з'яўляецца шанец выратаваць культурную спадчыну, хоць будзе то, улічваючы стан будынка, даволі няпроста. Але за справу бяруцца сам пісьменнік і дзясяткі неабыякавых людзей, апантаных адзінай мэтай. Заклікаю спадарства падтрымаць дадзены праект, гэта можна зрабіць:
— матэрыяльна (грашыма ці будаўнічымі матэрыяламі)
— экспертна (ведамі і навыкамі)
— інфармацыйна (распавесці ў сваіх сацсетках)
З пытаннямі і прапановамі можна звяртацца наўпрост да культавага аўтара:)
https://www.facebook.com/dziadzia.horwat/
https://www.instagram.com/naraulianski.palac/
(фота: Антон Мураўлёў)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 23. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 2. У новым выпуску з цыкла «Асобы» працягваем гутарку пра Уладзіміра Дубоўку. Даведаемся, што адбылося ў ягоным жыцці пасля 1937 года. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google…»
У гэтым годзе па-руску з'явілася ўжо 9 (!) перавыданняў рамана Джорджа Оруэла «1984». І рыхтуецца яшчэ 2.
Хочацца апісаць гэтую сітуацыю назвай іншай культавай антыўтопіі: «О дивный новый мир».
Апошняя магчымасць прагаласаваць, заўтра я закрыю галасаванне і пачну рыхтаваць новы выпуск.
Forwarded from Белліт
Новы выпуск падкаста пра Уладзіміра Дубоўку ўжо перайшоў у стадыю "мантаж". Таму цяпер хачу даведацца, пра каго рабіць наступны выпуск.
У спісе некаторыя аўтары, у якіх мы сёлета адзначаем юбілей.
Anonymous Poll
22%
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
25%
Максім Багдановіч
6%
Змітрок Бядуля
13%
Міхась Зарэцкі
11%
Кандрат Крапіва
5%
Янка Лучына
17%
Іван Мележ
Івану Мележу сёньня споўнілася б 100 гадоў

Стваральнік дзівосна-баляднай «Палескай хронікі», роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні «Новай зямлі». У маладосьці складаў вершы, але стаў вялікім паэтам менавіта ў прозе — «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань»...

20 нечаканых фактаў пра яго: http://bit.ly/3runHBK