Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Ці бачылі вы калі-небудзь адбіткі пальцаў беларускага літаратара?
Гэта, напрыклад, адбіткі паэта Уладзіміра Дубоўкі.

(З кнігі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго», укладальнік Ганна Севярынец.)
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Сабрала 25 кніг беларускіх аўтараў (мастацкая проза і паэзія), якія выйшлі ў 2020 годзе.

Давайце пагуляем: адкрывайце гіфку і рабіце скрыншот. А потым чытайце кнігу, якая вам выпала😏
#моўная_хвілінка
Другая асоба множнага ліку дзеясловаў часта выклікае пытанні. У дзеяслова прывесці яна выглядае так— прыведзяце.

(Памылка з кнігі Сяргея Белаяра «Расследаванні інспектара Сарвы», Галіяфы, 2018 г.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 20. Вершы Быкава і вынікі года. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Spotify 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
Forwarded from Wir.by
Гэты допіс Караткевіча варта пачытаць цалкам:
https://wir.by/be/diary/c94275

Сачыце за штодзённай рубрыкай на галоўнай старонцы wir.by!
​​Перачытваю «На прасторах жыцця» Якуба Коласа.
Хто яшчэ пазнаў сябе?
Давайце падтрымаем найлепшае беларускае выдавецтва!
Сябры, наша інтэрнэт-кнігарня працуе ў звычайным рэжыме. Нашы банкаўскія рахункі заблакаваны — і мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца. Але мы па-ранейшаму можам прадаваць свае кнігі. Калі вы прыглядаліся да раманаў Балахонава і Руні, да дэтэктываў Джэксан і Бонды, да казкі Бахарэвіча, да фэнтэзі Сапкоўскага і Длатоўскай, можаце смела набываць іх зараз.
Чакаем вас на januskevic.by!
Беларуская літаратура такая шматгранная, што ў ёй можна сустрэць побач эпіграфы з Вацлава Ластоўскага і песень 30 seconds to Mars.

(Сяргей Балахонаў «Інфанта і аднарог».)
Самае важнае ў жыцці — гэта знайсці чалавека, які будзе глядзець на цябе так, як чытачы на Дубоўку.

(Фота з кнігі «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго».)
Часам аўтары не толькі пішуць кнігі, але і вядуць тэлеграм-каналы.
На канале «Клуб до 27р» пісьменнік Кірыл Дубоўскі расказвае пра віно і ўсё, што з гэтым звязана: дзеліцца віннай тэорыяй, раіць найлепшыя паводле цаны і якасці віны, робіць агляды вінных школ і вінных бараў.

Калі вы любіце і п’яце віно — гэты канал для вас:
https://t.me/wine27
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 21. 50 адценняў дзіцячай літаратуры.
Размаўляем пра найлепшыя дзіцячыя кнігі, якія я чытала летась, і разбіраемся ва ўзроставых абмежаваннях кніг.

Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 21. 50 адценняў дзіцячай літаратуры. Размаўляем пра найлепшыя дзіцячыя кнігі, якія я чытала летась, і разбіраемся ва ўзроставых абмежаваннях кніг. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud…»
Новы выпуск падкаста пра Уладзіміра Дубоўку ўжо перайшоў у стадыю "мантаж". Таму цяпер хачу даведацца, пра каго рабіць наступны выпуск.
У спісе некаторыя аўтары, у якіх мы сёлета адзначаем юбілей.
Anonymous Poll
22%
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
25%
Максім Багдановіч
6%
Змітрок Бядуля
13%
Міхась Зарэцкі
11%
Кандрат Крапіва
5%
Янка Лучына
17%
Іван Мележ