Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 24. Cкандынаўскі і медыцынскі дэтэктывы

У новым выпуску расказваю пра дэбютны дэтэктыў шведскай пісьменнніцы, медыцынскі дэтэктыў пра эпідэмію халеры, а таксама дзялюся цікавымі гісторыямі з кнігарні і адказваю на пытанні слухачоў.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Калі ваш дзень быў змрочным ці сумным, проста прачытайце гэтае неверагоднае параўнанне з кнігі Міколы Адама «Сёстры» 😏 Усмешку вам гарантую. А можа нават добры такі рогат.
Адкрыла чэк пакупкі ў інтэрнэт-банкінгу БПС-Сбербанка і знайшла там цытату Максіма Танка.
​​У выдавецтве «Янушкевіч» нарэшце можна заказаць кнігу «(Не)расстраляныя».

Гэта ўнікальнае выданне фармату А4 з гісторыямі 18 пісьменнікаў, іх творамі, фота і ілюстрацыямі. Многія матэрыялы публікуюцца ўпершыню.

Паспяшайцеся, наклад маленькі — 100 асобнікаў, прычым сёння ў продажы будзе ўсяго 30.

Таму заходзьце на https://januskevic.by/catalog/nonfiction/4231/ і рабіце заказ, каб стаць уладальнікам вельмі важнай для гісторыі беларускай літаратуры кнігі.
#моўная_хвілінка
Праспрагаем дзеяслоў «выбрацца» ў множным ліку:
1 ас.: мы выберамся
2 ас.: вы выберацеся
3 ас.: яны выберуцца

Ніякага «выберЫмся» ў першай асобе 😉

(Памылка з кнігі Генадзя Аўласенкі «Як зубраня "Зубраня" наведала», Мастацкая літаратура, 2019 г.)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 24. Cкандынаўскі і медыцынскі дэтэктывы У новым выпуску расказваю пра дэбютны дэтэктыў шведскай пісьменнніцы, медыцынскі дэтэктыў пра эпідэмію халеры, а таксама дзялюся цікавымі гісторыямі з кнігарні і адказваю на пытанні…»
18 лютага 1946 года Якуб Колас зрабіў такі запіс у дзённіку: 

«Хацелася б запісаць усё, чым жывеш, што думаеш, што збіраешся зрабіць. Але гэта марны замах. Усяго не запішаш. Можа, было б добра мець стэнаграфіста, які адзначыў бы ўсе думкі, усе пачуцці і рухі душы... У тлуме ўсіх гэтых разважанняў першае месца займае старасць. Як ты ні "хорохорься", а ты адчытаны чалавек. Стой, брат, падумай: а можа, гэта і не так, можа, ты яшчэ здолен на нешта патрэбнае людзям <...> Покі носяць цябе ногі, ты нешта рабі, рабі тое, што трэба людзям...».
128 гадоў таму нарадзіўся Максім Гарэцкі.
Можаце паслухаць адзін з выпускаў падкаста Bellit, прысвечаны яму.
Forwarded from Белліт
Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 7. Цыкл «Асобы». Максім Гарэцкі. Частка 1.

Сёмы выпуск літаратурнага падкаста Bellit, у якім я распачынаю цыкл «Асобы». Кожны выпуск гэтага цыкла будзе прысвечаны жыццю і творчасці аднаго беларускага пісьменніка.

Герой сённяшняга выпуска — Максім Гарэцкі.

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
🎲 Quiz 'Тэст ад Рыгора Барадуліна'
21 лютага — Дзень роднай мовы. Сёння хачу прапанаваць вам тэст паводле лексікі Рыгора Барадуліна, з яго роднай Вушаччыны. Паспрабуйце зразумець значэнні слоў.
🖊 7 questions · ⏱ 45 sec
Адзін з найлепшых сучасных беларускіх паэтаў цяпер і ў тэлеграме! Далучайцеся да канала Андрэя Хадановіча:

@akhadanovich
Forwarded from Wir.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚(Не)расстраляныя паэты 20-ых «ажылі» дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia.

Паглядзіце, як выглядалі Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.
https://wir.by/be/article/paety20

Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Спасылка: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/
📢З нагоды сусветнага дня пісьменнікаў запрашаем усіх аматараў літаратуры ў Аўдыятэку Беларускага ПЭН-цэнтра, у якой сабраныя аўдыязапісы твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў.

📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.

Слухайце тут ⬇️

https://audio.pen-centre.by
Вырашыла падзяліцца падборкай найлепшых беларускіх кніг, якія я чытала з 2010 года.
⠀
У ёй трапляюцца як празаічныя, так і паэтычныя кнігі. За два апошнія гады давялося выбраць па дзве кнігі, інакш была б трохгадовая гегемонія Бахарэвіча 😁
⠀
📚 2010 — Уладзімір Някляеў «Кон»
📚 2011 — Віталь Рыжкоў «Дзверы, замкнёныя на ключы»
📚 2012 — Сяргей Календа «Трохлітровая проза»
📚 2013 — Францішак Аляхновіч «У капцюрох ГПУ»
📚 2014 — Адам Мальдзіс «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»
📚 2015 — Рыгор Барадулін «У неба пехатою»
📚 2016 — Васіль Быкаў «Ліквідацыя» (твор больш вядомы пад назвай «Сотнікаў», а гэта новае выданне без цэнзуры)
📚 2017 — Валеры Гапееў «Ноч цмока»
📚 2018 — Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Эўропы»
📚 2019 — Альгерд Бахарэвіч «Мае дзевяностыя», Валер Гапееў «Пазл»
📚 2020 — Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл», Альгерд Бахарэвіч «Апошняя кніга пана А.»
⠀
P. S. На фота — беларускія палічкі маёй хатняй бібліятэкі. Праўда, кнігі стаяць у два шэрагі, таму паловы не відаць 😁
👍1
​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш зборніка вершаў Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва».

Як атрымаць кнігу?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +.
3. Чакаць 9 сакавіка (аўторак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!