Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Узяла ў бібліятэцы «Казкі жыцця» Коласа, а тут нейкі «вумнік» вырашыў парэдагаваць класіка аловачкам 😁
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 23. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 2.

У новым выпуску з цыкла «Асобы» працягваем гутарку пра Уладзіміра Дубоўку. Даведаемся, што адбылося ў ягоным жыцці пасля 1937 года.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Калі дзяржава не спраўляецца, за справу бяруцца пісьменнікі. Дапаможам Андрэю Горвату ў аднаўленні помніка архітэктуры — палаца ў Нароўлі.
#адраджэнне
#Нароўля, палац Горватаў
1918 / 2021
Сядзібу пару месяцаў таму выкупілі за ўласныя сродкі Андрусь Горват з сябрамі. Дагэтуль яна гадамі стаяла ў занядбанні, з абрынутым дахам і без належнага дагляду. Сёння з'яўляецца шанец выратаваць культурную спадчыну, хоць будзе то, улічваючы стан будынка, даволі няпроста. Але за справу бяруцца сам пісьменнік і дзясяткі неабыякавых людзей, апантаных адзінай мэтай. Заклікаю спадарства падтрымаць дадзены праект, гэта можна зрабіць:
— матэрыяльна (грашыма ці будаўнічымі матэрыяламі)
— экспертна (ведамі і навыкамі)
— інфармацыйна (распавесці ў сваіх сацсетках)
З пытаннямі і прапановамі можна звяртацца наўпрост да культавага аўтара:)
https://www.facebook.com/dziadzia.horwat/
https://www.instagram.com/naraulianski.palac/
(фота: Антон Мураўлёў)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 23. Цыкл «Асобы». Уладзімір Дубоўка. Частка 2. У новым выпуску з цыкла «Асобы» працягваем гутарку пра Уладзіміра Дубоўку. Даведаемся, што адбылося ў ягоным жыцці пасля 1937 года. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google…»
У гэтым годзе па-руску з'явілася ўжо 9 (!) перавыданняў рамана Джорджа Оруэла «1984». І рыхтуецца яшчэ 2.
Хочацца апісаць гэтую сітуацыю назвай іншай культавай антыўтопіі: «О дивный новый мир».
Апошняя магчымасць прагаласаваць, заўтра я закрыю галасаванне і пачну рыхтаваць новы выпуск.
Forwarded from Белліт
Новы выпуск падкаста пра Уладзіміра Дубоўку ўжо перайшоў у стадыю "мантаж". Таму цяпер хачу даведацца, пра каго рабіць наступны выпуск.
У спісе некаторыя аўтары, у якіх мы сёлета адзначаем юбілей.
Anonymous Poll
22%
Алаіза Пашкевіч (Цётка)
25%
Максім Багдановіч
6%
Змітрок Бядуля
13%
Міхась Зарэцкі
11%
Кандрат Крапіва
5%
Янка Лучына
17%
Іван Мележ
Івану Мележу сёньня споўнілася б 100 гадоў

Стваральнік дзівосна-баляднай «Палескай хронікі», роўнай па сваёй паэтычнай глыбіні «Новай зямлі». У маладосьці складаў вершы, але стаў вялікім паэтам менавіта ў прозе — «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі. Сьнежань»...

20 нечаканых фактаў пра яго: http://bit.ly/3runHBK
Хацела купіць у сваю бібліятэчку любімую кнігу дзяцінства па-беларуску. Убачыла «пераклад з рускай». Перахацела 🤦‍♂
#моўная_хвілінка
Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: тэндАР.

(Памылка з кнігі Міколы Адама «Сёстры», Галіяфы, 2020 г.)
Дзякуй ўсім, хто прыняў удзел у галасаванні. З перавагай у 9 галасоў перамог Максім Багдановіч. Таму чакайце выпуск падкаста, прысвечаны яго жыццю і творчасці.
💫Сёлета Міжнародны паэтычны фестываль
“Вершы на асфальце” імя Міхася Стральцова, які ладзяць Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр і грамадская кампанія Годна, адбудзецца анлайн.

📍12-14 лютага глядзіце трансляцыі імпрэз на youtube-каналах “Саюз Пісьменнікаў” і
“ГОДНА“.

Падрябязная праграма фэсту на сайце ПЭНа ⬇️

https://pen-centre.by/2021/02/10/h-mizhnarodny-paetychny-festyval-vershy-na-asfalcze-imya-mihasya-stralczova.html
#моўная_хвілінка
Калі б у мяне спыталі, якое ж правіла маё любімае, то я б не вагаючыся назвала гэтае 😊
У маім ідэальным свеце ўсе людзі правільна ўжываюць «удвух», «удваіх», «удзвюх»:

⭕ Удвух — калі гаворым пра мужчын.

⭕ Удзвюх — калі гаворым пра жанчын.

⭕ Удваіх — калі гаворым пра асоб рознага полу.

У гэтым прыкладзе хлопец Арцём думае пра сябе і свайго сябра Тараса, таму правільна ўжываць прыслоўе «удвух».

(Памылка з кнігі Міколы Адама «Сёстры», Галіяфы, 2020 г.)
#моўная_хвілінка
Найбольш распаўсюджаная памылка ва ўтварэнні меснага склону назоўнікаў, як мне думаецца, узнікае пад уплывам рускай мовы.

⭕ Фотамайстэрства — ніякі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "в". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: курс па фотамайстэрстве.

(Памылка з кнігі Міколы Адама «Сёстры», Галіяфы, 2020 г.)