Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
«Гаротнасць нашага сялянства моцна перабольшана» 😂

Андрэй Федарэнка «Жэтон на метро».
Фільм «Крывавы цырк Платона Галавача» з цыклу «Лабірынты»

Трагедыя аднаго з самых папулярных і смелых беларускіх пісьменнікаў 1930-х гадоў – Платона Галавача, які загінуў у сутыкненні са сталінскай рэпрэсіўнай махінай. У цэнтры сюжэту – драматычныя дачыненні жанатага літаратара з каханкай Яўгеніяй Каплуновай. Як гэта выкарысталі НКВДысты? Што ад яго патрабавалі? Па чыім даносе быў арыштаваны наш герой?

https://youtu.be/CB4pHwY9O60
Чытаю новы раман Андрэя Федарэнкі «Жэтон на метро». Першапачаткова твор друкаваўся ў Дзеяслове, дзе я і пачынала яго чытаць. Потым у выдавецтве «Мастацкая літаратура» выйшла папяровая версія. Купіла яе і пачала чытаць зноў.

І якое ж гэта расчараванне. Не, не твор. Твор добры, ніякіх пытанняў. Але навошта кнізе тры рэдактары, калі ў ёй усё роўна такая колькасць памылак. Загадка.
Крыўдна за твор.
У першым выпуску свайго падкаста скардзілася, што мне ў беларускай літаратуры не хапае дэтэктываў і трылераў. І тут адзін з маіх любімых аўтараў выдае адразу і тое, і тое.
Дачытала, дзякуй, спадар Андрэй. Гэта было цудоўна. Хутка раскажу падрабязней.
#літ_факт
20 красавіка 1841 года было апублікаванае першае ў гісторыі літаратуры дэтэктыўнае апавяданне: «Забойства на вуліцы Морг» амерыканскага пісьменніка Эдгара Алана По.

Прачытаць гэты твор па-беларуску можна ў перакладзе Уладзіміра Шчаснага:
http://knihi.com/Edhar_Alan_Po/Zabojstva_na_vulicy_Morh.html

Таксама можна купіць цэлы электронны зборнік з творамі Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці»:
https://kniharnia.by/catalog/zamezhnaya_litaratura/maska_chyrvonae_smertsi/
#літ_навіны
«Ноч» Віктара Марціновіча трапіла ў доўгі спіс расейскай нацыянальнай літаратурнай прэміі «Большая книга».

Летась у гэтым жа спісе былі «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
#краўдфандынг
Цікавыя праекты, якія вы можаце падтрымаць на краўдфандынгавых пляцоўках:

⭕️https://ulej.by/project?id=1411439 — трэці нумар часопіса беларускай прозы Мінкульт, прысвечаны фантастыцы.

⭕️https://ulej.by/project?id=1368331 — выданне кнігі «Тры Анегіны»: арыгінал рамана Пушкіна і пераклады Алеся Дудара (нядаўна знойдзены ў архіве паэта) і Аркадзя Куляшова.
​​🔥 Розыгрыш!
23 красавіка — Сусветны дзень кніг і аўтарскага права.

У сувязі з гэтым хачу разыграць кнігу — «Як пісалі класікі» Расціслава Сэмківа (пераклад з украінскай мовы Наталкі Бабінай). Мне давялося быць рэдактарам гэтага цудоўнага выдання. У кнізе аўтар раскрывае сакрэты майстэрства знакамітых пісьменнікаў.

Каб атрымаць кнігу вам трэба:
1. Быць падпісаным на канал.
2. У каментах ніжэй напісаць прозвішча вашага любімага беларускага ці замежнага пісьменніка.
3. Чакаць 27 красавіка (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
#літ_навіны
Абвешчаны кароткі спіс Прэміі імя Наталлі Арсенневай. І якія ж там цудоўныя паэтычныя зборнікі! Хоць бяры і кожнаму гэтую прэмію давай.

🔴 Данута Бічэль-Загнетава «Гускі вяртаюцца» (ЮрСаПрынт);

🔴 Вольга Гапеева «Чорныя макі» (Галіяфы);

🔴 Андрэй Хадановіч «Школа травы» (Кнігазбор).
У гэтым сэнсе я таксама часам даволі магаметанскі вернік 😂
(Янка Брыль «З людзьмі і сам-насам»)
Белліт pinned «​​🔥 Розыгрыш! 23 красавіка — Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. У сувязі з гэтым хачу разыграць кнігу — «Як пісалі класікі» Расціслава Сэмківа (пераклад з украінскай мовы Наталкі Бабінай). Мне давялося быць рэдактарам гэтага цудоўнага выдання. У кнізе…»
​​«Радыяцыя — нябачны акупант», — ёмiста, трапна заўважыў Анатоль Грачанiкаў пра злавесную бяду.

34 гады таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Пасля столькіх гадоў гэтая тэма ўсё яшчэ пераасэнсоўваецца ў творах культуры, ды і ў чалавечых галовах. Тое, што тады замоўчвалася, цяпер гучыць поўным голасам на старонках кніг і нават у эпізодах серыялаў. Асаблівая падзяка HBO за «Чарнобыль».

Я прачытала няшмат кніг на гэтую тэму, але ўсё ж сабралася невялікая падборка.

Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»

Той самы мастрыд, нават калі вы не цікавіцеся гэтай катастрофай. Кніга, якую трэба чытаць, каб пачуць голас трагедыі ў сваёй галаве. Галасы. Людзей, якія прайшлі праз гэта. Бо іх лёс для нас перасцярога.

Віктар Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»

Гэта з'едлівая сатыра на савецкую таталітарную сістэму, якая столькі бяды нарабіла чалавеку і прыродзе. Своеасаблівы міфалагічны рэквіем прыродзе Палесся, якая напакутавалася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргей Законнікаў «Беларускае сэрца»

Зборнік эсэ «Беларускае сэрца» аб’яднаны тэмай трывогі за будучыню роднай краіны. Ён складаецца з тэкстаў выступленняў паэта на некаторых мітынгах, а таксама з артыкулаў-роздумаў. Канкрэтна пра Чарнобыль у зборніку эсэ «Дэфіцыт праўды», дзе Законнікаў разглядае лісты чытачоў, водгукі на яго паэму «Чорная быль». Таксама пра Чарнобыль артыкул «Наш паратунак — Адраджэнне». Гэта тэкст выступлення Законнікава на стадыёне Дынама ў Мінску на мітынгу ў чацвёртыя ўгодкі чарнобыльскай трагедыі.

Іван Шамякін «Злая зорка»

Раман выйшаў у 1993 годзе, праз 7 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС, і стаў першым у беларускай літаратуры раманам пра чарнобыльскую катастрофу. Пісьменнік нарадзіўся на Гомельшчыне, таму для яго аварыя стала яшчэ і асабістай бядой. Ён ездзіў на Палессе пасля здарэння і на свае вочы бачыў, што там адбываецца. У гэтай кнізе гісторыя дзвюх сем’яў, аб’яднаных агульнай бядой — аварыяй на ЧАЭС.

Міхась Зізюк «Мурзікава дарога» (зборнік «Планктон»)

Мы часта бачым мастацкія тэксты, прысвечаныя людзям, пацярпелым ад Чарнобыля. Тут жа нетрывіяльны погляд на падзеі ад імя сабакі. Сабака, праўда, тут мае зусім не сабачыя думкі. Хаця адкуль нам ведаць, што насамрэч думаюць сабакі?

«След чорнага ветру»

Калі Святлана Алексіевіч сабрала ў сваёй «Чарнобыльскай малітве» пераважна галасы дарослых, то гэтая кніга — зборнік дзіцячых сачыненняў і малюнкаў на тэму Чарнобыля. Тэксты напісаны на рускай і беларускай мовах. Выхад кнігі быў прымеркаваны да 10-годдзя з дня трагедыі.
У кнізе дзеці спрабуюць асэнсаваць тое, што адбылося. Хтосьці добра памятае той дзень, для кагосьці ён застаўся смутнай кропкай на гарызонце успамінаў. Але гэта катастрофа, з якой ім давялося жыць. Ім, як нашчадкам тых, хто быў адказным за трагедыю.

Гудрун Паўзэванг «Хмара»

Хоць сюжэтна кніга і не мае дачынення да Чарнобыля, бо падзеі ў ёй разгортваюцца ў Германіі, але менавіта гэтая аварыя падштурхнула нямецкую пісьменніцу да стварэння кнігі. Па гарачых слядах, бо кніга выйшла праз год пасля чарнобыльскай катастрофы. Кніга жорсткая, таму што яе галоўныя героі (і ахвяры) — дзеці, якія спрабуюць змагацца за сваё жыццё. Кніга падлеткавая, але выказаныя ў ёй думкі варта нагадаць і дарослым.
Белліт pinned «​​🔥 Розыгрыш! 23 красавіка — Сусветны дзень кніг і аўтарскага права. У сувязі з гэтым хачу разыграць кнігу — «Як пісалі класікі» Расціслава Сэмківа (пераклад з украінскай мовы Наталкі Бабінай). Мне давялося быць рэдактарам гэтага цудоўнага выдання. У кнізе…»
Калі б беларускія класікі жылі ў наш час і пісалі вершы пра актуальную эпідэміялагічную абстаноўку: