Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Сёння дзень памяці Янкі Маўра

Мала хто ведае, што будучы класік доўгі час пісаў у стол свае творы. А стаў вядомы дзякуючы пісьменніку Алесю Якімовічу, які з 1924 года быў сакратаром, а па факце рэдактарам першага беларускага дзіцячага часопіса «Беларускі піонэр».

Разлік Якімовіча быў просты: каб часопіс добра разыходзіўся сярод моладзі, ён вырашыў запрасіць да супрацы не толькі вядомых літаратараў, але і тых, хто піша ў стол, а таксама саміх дзяцей, сярод якіх, безумоўна, знойдуцца ахвочыя расказаць пра сваё жыццё. Так і выйшаў у 1925 годзе на простага выкладчыка гісторыі і геаграфіі ў адной са сталічных гімназій Івана Міхайлавіча Фёдарава і прапанаваў яму надрукавацца.

І ўжо ў лістападаўскім нумары за 1926 год на старонках выдання з’явілася знакамітая гістарычная аповесць Янкі Маўра «Чалавек ідзе»
Сюрпрыз ад выдавецтва Янушкевіч @januskevicbooks!

Сустракайце — Джордж Оруэл і перавыданне беларускага перакладу яго рамана «1984». Твора, які не губляе папулярнасці і актуальнасці па сёння.

Пераклад — Сяргей Шупа.

Кніга хутка з'явіцца ў продажы, сачыце за абвесткамі выдавецтва. А якая ж цудоўная вокладка!
Цудоўнае папаўненне ў маю калекцыю гэтага рамана на розных мовах. Раней па-беларуску Оруэл выходзіў вось у такім выданні (таксама пераклад Сяргея Шупы).
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 12. Каранавірус і кнігі пра кнігі. 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts»
​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Пераклад легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Новае выданне ад выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks. Актуальны розыгрыш напярэдадні выбараў😏

Каб атрымаць кнігу вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 8 жніўня (субота), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш! Пераклад легендарнага рамана Джорджа Оруэла «1984». Новае выданне ад выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks. Актуальны розыгрыш напярэдадні выбараў😏 Каб атрымаць кнігу вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. У каментах па спасылцы…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Джорджа Оруэла «1984».

Віншую з перамогай Margarita Kurilo. Калі ласка, напішы мне @jugggernaut , каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
Ёсць такая прафесія — людзей прыніжаць.

Тое, што адбываецца з затрыманымі — гэта злачынства супраць чалавецтва.
Калі ты аднойчы прайшоў праз гэта, то ўжо ніколі не забудзеш.

Комплекс віны таго, хто выжыў: калі ты выпушчаны, але разумееш, што яны ўсе там. І ім там балюча і страшна, якія б моцныя і трывалыя дзяўчаты і хлопцы там ні былі. Гэта тое, да чаго нельга быць падрыхтаваным, нават жывучы ў краіне, дзе такое адбываецца пастаянна.

Ты памятаеш гэтыя крыкі і людзей, якія гадзінамі ляжаць на халоднай падлозе ў калідоры, а іх збіваюць. Нагамі, цяжкімі ботамі. Нематываваная агрэсія ў бок людзей, якія ляжаць і баяцца зварухнуцца. Пагрозы, прыніжэнні, збіццё, гвалт. Ты для іх не чалавек, ты кавалак мяса, які так лёгка біць, калі не адчуваеш супраціву. І яшчэ больш лёгка і прыемна, калі адчуваеш яго страх і боль. Гэта толькі распальвае.

Якую траўму носяць у сабе ўсе гэтыя людзі? Што прымусіла іх перайсці на цёмны бок Сілы? Якія грошы і матэрыяльныя выгоды здольныя рабіць такое з людзьмі?

Але мы моцныя, і праўда на нашым баку.

Не здавайцеся і беражыце сябе.
Ёсць добрае і ў гэтых змрочных днях.
Любімыя калегі на дн падарылі мерч, цяпер змагу рэкламаваць канал на вуліцах.
«Мусіць, некаторыя нараджаюцца з рабскімі душамі. Іх палохае ўсялякая вольнасць, баяцца адарвацца ад карыта».

(Зінаіда Дудзюк «Закон захавання кахання»)

актуальнае
Чытачка канала Аляксандра падзялілася цудоўным і актуальным вершам Анатоля Грачанікава.
Сябры, наша праца — гэта найперш выдаваць крутыя кнігі. І гэтыя кнігі мы хацелі б перадаць тым, хто зведаў гвалт у Беларусі. Каб людзі не заставаліся ўвесь час сам-насам са сваімі перажываннямі і змрочнымі думкамі, а маглі расслабіцца і пагрузіцца ў свет літаратуры.

Звярніцеся, калі ласка, да нас, калі вашы родныя ці сябры пацярпелі ад жорсткіх дзеянняў сілавікоў і знаходзяцца на лячэнні. Мы хочам падтрымаць іх добрай кнігай.

Пішыце паведамленні ў сацсетках альбо на januskevic.books@gmail.com.
У манаграфіі пра Уладзіміра Дубоўку літаратуразнаўца Дзмітрый Бугаёў піша:

«Сталінскія турэмшчыкі куды больш прыхільна ставіліся да крымінальнікаў, а з палітычнымі вязнямі, так званымі “ворагамі народа”, не цырымоніліся. Тут іх лютасць не ведала межаў».

Часы іншыя, турэмшчыкі тыя ж.
«...толькі паэзія можа даць нам магчымасць вытрымаць цяжкі груз існавання. Пераможа літаратура, а не які-небудзь канцлер, прэзідэнт або партыйны сакратар».

Іосіф Бродскі.