Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Літаратурнае комба: адразу два плакаты на адным фота.
Сёлета мы даведаліся, што ў Беларусі жыве мноства начытаных і таленавітых людзей.
«— Рызыкуйце, хлопцы,
Рызыкуйце! —
Перад смерцю
Гаварыў паэт. —
Гінучы,
Усё адно — ратуйце
Ад пакут і здзекаў
Гэты свет.
Век канчаюць
Каля зор арлы,
Мышы паміраюць
У нары...»

Анатоль Грачанікаў.
🇺🇦🇧🇾 Беларускія дыпляматы не прыехалі на адкрыцьцё помніка Яну Баршчэўскаму ва Ўкраіне

У горадзе Чуднаве Жытомірскай вобласьці адкрылі помнік аднаму з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры Яну Баршчэўскаму, які тут жыў і памёр. Летась у красавіку на адным зь мясцовых падворкаў знайшлі ягонае надмагільле
#ПрэміяГедройца2020
Кароткі спіс прэміі Гедройца!

📚 Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура» (Янушкевіч).

📚 Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл» (Галіяфы).

📚 Адам Глобус «Рысы» (Логвінаў).

📚 Сяргей Дубавец «Тантамарэскі» (Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода).

📚Зараслава Камінская «Калядны стол» (Галіяфы).

📚Ганна Севярынец «Гасцініца “Бельгія”» (Рэгістр).
У наш час чытаць кнігі — амаль экстрэмізм. А друкаваць іх дык увогуле небяспечна.
Але нагадаем, што вы ўсё яшчэ можаце аформіць папярэдні заказ:
https://harrypotter.januskevic.by/
​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш!
Камплект часопісаў «Наша Гісторыя».
Адметнасць камплекта ў тым, што кожны з чатырох выпускаў мае літаратурную вокладку: Быкаў, Караткевіч, Скарына, Купала.

Каб атрымаць камплект часопісаў вам трэба:
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. У каментах па спасылцы ніжэй паставіць +.
3. Чакаць 18 верасня (пятніца), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш! Камплект часопісаў «Наша Гісторыя». Адметнасць камплекта ў тым, што кожны з чатырох выпускаў мае літаратурную вокладку: Быкаў, Караткевіч, Скарына, Купала. Каб атрымаць камплект часопісаў вам трэба: 1. Быць падпісаным на мой канал.…»
Відаць, героі Кафкі жылі ў Беларусі.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу часопісаў Наша Гісторыя.

Віншую з перамогай №105 — Ксения Олешкевич. Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut , каб даведацца, як атрымаць часопісы.

Дзякуй усім за ўдзел!
Белліт pinned «#падборка Сумуеце па вандроўках? Вандраваць можна і з канапы, лежачы. Трэба толькі ўзяць у рукі кнігу. А вось некалькі прыкладаў кніг пра падарожжы, з якімі вы можаце добра правесці вечар. https://telegra.ph/Kn%D1%96g%D1%96-pra-padarozhzhy-09-16»
Апошнім часам Кафка становіцца даволі актуальным для Беларусі пісьменнікам.

Цытата з невялічкай прыпавесці «Zur Frage der Gesetze», апублікаванай у 1931 г.:

📖 «<...>  але ёсць нешта надзвычай пакутлівае ў падпарадкаванні законам, якіх ніхто не ведае».

📖 «<...> aber es ist doch etwas äußerst Quälendes, nach Gesetzen beherrscht zu werden, die man nicht kennt».
У вас ёсьць такая кніга? Калі не, яна тут у PDF

19 верасьня 1991 году Вярхоўны Савет прыняў законы «Аб Дзяржаўным сьцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь» — нацыянальная сымболіка стала дзяржаўнай.

Сёньня, праз 29 гадоў, ёсьць нагода прыгадаць кнігу «Пра герб і сьцяг» Вінцука Вячоркі з ілюстрацыямі Пятра Драчова для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту, выдадзеную ў 1993 годзе.

У фармаце PDF
Не чакала ў сучаснай беларускай літаратуры сустрэць Лідачку 😂

(Адам Глобус «Рысы»)
«Pradmova» вяртаецца!

15-18 кастрычніка ў Мінску
адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA.

Хутка будзе абвешчаная праграма, сачыце за навінамі на сайце pradmova.by ці ў сацыяльных сетках фестывалю:
📝https://www.instagram.com/pradmova

📝https://www.facebook.com/pradmova
Сяргей Дубавец «Тантамарэскі».
Анатоль Грачанікаў
​​Так нараджаецца сцэнарый да новага выпуска падкаста Bellit. Нават некалькіх выпускаў, бо гэта будзе вялікая гісторыя пра Уладзіміра Дубоўку ў цыкле «Асобы».

Новы сезон падкаста ўжо хутка! А пакуль можаце паслухаць папярэднія выпускі:

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Задаць пытанне для наступных выпускаў ці прапанаваць наступнага героя ў цыкл «Асобы» можна тут: forms.gle/FZtd75PsRndYBg199