#ПрэміяГедройца2020
На Onliner мой новы артыкул пра кнігі, якія сёлета змагаюцца за Прэмію Гедройца.
https://people.onliner.by/2020/09/30/knizhny-aglyad-onliner-3
На Onliner мой новы артыкул пра кнігі, якія сёлета змагаюцца за Прэмію Гедройца.
https://people.onliner.by/2020/09/30/knizhny-aglyad-onliner-3
Onliner
У Беларусі выбіраюць найлепшую кнігу прозы за год. Кніжны агляд Onliner
Вось-вось уручаць найбуйнейшую літаратурную прэмію — імя Гедройца. З добрым грашовым дадаткам. Расказваем пра кнігі з кароткага спіса прэміі, якія прэтэндуюць на званне найлепшай кнігі года.
👍1
#літ_агляд #ПрэміяГедройца2020
Нарысы пра творцаў ад Глобуса. Кніга, якая трапіла ў сёлетні шорт-ліст Прэміі Гедройца.
https://telegra.ph/Adam-Globus-Rysy-Narysy-pra-tvorca%D1%9E-Logv%D1%96na%D1%9E-2019-g-09-30
Нарысы пра творцаў ад Глобуса. Кніга, якая трапіла ў сёлетні шорт-ліст Прэміі Гедройца.
https://telegra.ph/Adam-Globus-Rysy-Narysy-pra-tvorca%D1%9E-Logv%D1%96na%D1%9E-2019-g-09-30
Telegraph
Адам Глобус “Рысы. Нарысы пра творцаў” (Логвінаў, 2019 г.).
Убачыла кнігу Глобуса ў шорт-лісце намінантаў Прэміі Гедройца і засумавала. Чытаць яе не планавала, бо пагартала і зразумела, што нічога новага там не знайду. Больш за 10 гадоў таму, калі вучылася ў апошніх класах школы і паступала на філфак, я была ў захапленні…
Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
⚡Абвяшчаем пра новую дату Старту продажаў "Гары Потэра і Таемнай залы". Гэтая падзея адбудзецца ўжо праз тыдзень — 10 кастрычніка ў шыкоўнай кнігарні "Светач" на пр-це Пераможцаў, 11. Крама адкрываецца з 10 гадзін. Колькасць экзэмпляраў будзе абмежаваная, і гэта не рэкламны ход.
📚Кнігі па папярэднім заказе можна будзе атрымаць у офісе выдавецтва таксама ў суботу 10 кастрычніка, з 10 да 14 гадзін. Адрас — Мінск, вул. Мар'еўская 7А, офіс 10.
📚Кнігі па папярэднім заказе можна будзе атрымаць у офісе выдавецтва таксама ў суботу 10 кастрычніка, з 10 да 14 гадзін. Адрас — Мінск, вул. Мар'еўская 7А, офіс 10.
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 14. Вандруем на канапе. Падборка кніг пра падарожжы.
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Выпуск 14. Вандруем на канапе. Падборка кніг пра падарожжы.
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Сёння дзень народзінаў у паэта Віктара Жыбуля. З гэтай нагоды актуальны і матывацыйны верш са зборніка «Стапеліі»:
«Пакуль ніхто з нас не здох —
не спыніцца наша хада.
І нам ісці па глуздох,
пакуль у саміх не паедзе дах».А я ўжо чытаю!
Як жа прыемна трымаць у руках другую частку Гары Потэра. Атрымалася так жа прыгожа і прыемна навобмацак. І як жа класна зноў вярнуцца ў любімую гісторыю. Зайздрошчу тым, хто ўваходзіць у яе ўпершыню.
А ў суботу гэтую кнігу ўжо можна будзе купіць усім, хто не рабіў папярэдні заказ.
Старт продажаў — 10 кастрычніка а 10.00 у Доме кнігі «Светач» (пр-т. Пераможцаў, 11).

Ужо заўтра мы даведаемся, хто атрымае Нобелеўскую прэмію па літаратуры ў гэтым годзе. Букмекеры як заўжды склалі спіс са сваімі каэфіцыентамі. Мы ведаем, што гэта абсалютна нічога не значыць і прэмію можа атрымаць любы аўтар.
Але паспрабуем адгадаць, хто гэта будзе.
Але паспрабуем адгадаць, хто гэта будзе.
Хто сёлета стане лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры?
Anonymous Poll
5%
Марыз Кандэ (5.00)
10%
Людміла Уліцкая (6.00)
30%
Харукі Муракамі (7.00)
19%
Маргарэт Этвуд (7.00)
5%
Нгугі Ва Тхіёнга (9.00)
3%
Эн Карсан (11.00)
2%
Хаўер Марыяс (11.00)
4%
Ко Ын (11.00)
2%
Янь Лянкэ (13.00)
18%
Ніхто з пералічаных
Forwarded from Wir.by
Жывы зрэз пакалення, стоп-кадр сапраўднай дажнівеньскай Беларусі 2020 у праекце ZRAMY, створаным супольна з Саюзам беларускіх пісьменнікаў. "Попел не пахне газам," — сцвярджае лірычны антыгерой верша Ганны Комар, якім адкрыецца праект. Відэа па спасылцы: https://wir.by/be/article/komar-zramy
wir.by
Ганна Комар: Мемарыял
ZRAMY. Маладыя паэты Беларусі і іх вершы: партрэт пакалення.
«Я ствараю попел дваццаць чатыры гадзіны.
Попел не пахне газам.
Попел пахне перспектывамі й поспехам.»
«Я ствараю попел дваццаць чатыры гадзіны.
Попел не пахне газам.
Попел пахне перспектывамі й поспехам.»
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
12 кастрычніка а 19-й гадзіне на Youtube-канале вольных Купалаўцаў адбудзецца доўгачаканая прэм'ера "Тутэйшых".
Рыхтуйце вашыя экраны і сэрцы!
Рыхтуйце вашыя экраны і сэрцы!
Адзін задаволены магл сёння фатаграфаваў шчаслівых людзей, якія атрымалі кнігу "Гары Потэр і Таемная зала". А потым сфатаграфавалі і яго.
⠀
Больш маіх фота шукайце на @januskevicbooks. Там жа і кнігу купляйце 😊
⠀
Больш маіх фота шукайце на @januskevicbooks. Там жа і кнігу купляйце 😊
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 15. Нобелеўская прэмія і талерка мыла.
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Выпуск 15. Нобелеўская прэмія і талерка мыла.
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Ужо 17 кастрычніка а 19.30 у рамках фестывалю Pradmova будуць абвешчаныя лаўрэаты Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.
Доўгія спісы сёлета такія разнастайныя і цудоўныя, што я не зайздрошчу сябрам журы. Але ж яны здолелі з усёй гэтай прыгажосці скласці кароткія спісы. І вось што выйшла:
Пераклад прозы
⬜Якуб Лапатка, пераклад з фінскай – Франс Эміль Сіланпя “Праведная галеча”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай – Анджэй Сапкоўскі “Вядзьмар. Апошняе жаданне”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Марына Шода, пераклад з польскай – Антоні Лібера “Мадам”. Выдавецтва “Мастацкая літаратура”.
⬜Ганна Янкута, пераклад з англійскай – Джэйн Остэн “Пыха і перадузятасць”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Пераклад паэзіі
⬜Ігар Кулікоў, пераклад са стараангельскай – “Стараангельская паэзія”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Алег Мінкін, пераклад з украінскай – Мікола Зэраў “Выбраная паэзія”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
⬜Андрэй Хадановіч, пераклад з польскай – Канстанты Ільдэфанс Галчыньскі “Выбранае”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.
Пераклад дзіцячай кнігі
⬜Алеся Башарымава, пераклад са шведскай – Астрыд Ліндгрэн “Малы і Карлсан, які жыве на даху” і “Карлсан прылятае зноў”. Выдавецтва “Папуры”, Мінск.
⬜Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай – Эрвін Мозэр “Неверагодныя гісторыі на дабранач”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
⬜Марыя Пушкіна, пераклад з польскай – Раксана Енджэеўска-Врубель “Пераменлівыя настроі Іпаліта Шланга”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Зарэгістравацца на ўручэнне прэміі можна тут: https://forms.gle/VBas8qS49grdjkjL9
Падрабязней пра мерапрыемства тут: https://www.facebook.com/events/1186077828459488

Google Docs
17.10, 19.30 -21.30 Рэгістрацыя на цырымонію ўручэння прэміі Карласа Шэрмана для перакладчыкаў
17 кастрычніка (субота)
19.30 - 21.30
Зал 2
Колькасць месцаў абмежаваная.
Цырымонія ўручэння прэміі Шэрмана для перакладчыкаў. Прэзентацыя кнігі мемуараў Карласа Шэрмана "Блуканец".
На цырымоніі ўручэння прэміі Карласа Шэрмана можна будзе бліжэй пазнаёміцца…