Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Толькі што на фестывалі Прадмова былі абвешчаныя вынікі сёлетняй Прэміі Гедройца.

3 месца — Зараслава Камінская «Калядны стол».
2 месца — Андрэй Адамовіч «Песня пра Цімура».

(гэта персанальна мая радасць☺️)
1 месца — Сяргей Дубавец «Тантамарэскі».
​​​​Прэміі Дэбют 10 гадоў! Пра што красамоўна сведчыць надпіс на гэтым памятным кубачку.

Няпроста паверыць, бо здаецца, што толькі ўчора трымала ў руках навінку — дэбютны зборнік вершаў Віталя Рыжкова «Дзьверы, замкнёныя на ключы». Мой любімы зборнік у сучаснай беларускай паэзіі. Кніга выйшла ў 2010 годзе, а 21 сакавіка 2011, у Сусветны дзень паэзіі, Віталь стаў першым лаўрэатам прэміі Дэбют у намінацыі «паэзія».

У той жа дзень вызначыліся лаўрэаты іншых намінацый: у «прозе» — Наталка Харытанюк за кнігу «Трынаццаць гісторый пра мёртвага катА», у намінацыі «мастацкі пераклад» — Наста Лабада за пераклад са шведскай кнігі Тувэ Янсан «Маленькія тролі і вялікая паводка» і Вольга Цвірка за пераклад са шведскай кнігі Мікаэля Ніэмі «Папулярная музыка зь Вітулы».

А сёння прэмія ўрачыста святкуе сваё 10-годдзе. 16 кастрычніка ў рамках фестывалю «Pradmova» пройдзе святочная імпрэза з гэтай нагоды. Таксама на мерапрыемстве будзе ўручаны «Дэбют дзесяцігоддзя» – аднаму з лаўрэатаў мінулых гадоў.

Завітвайце на мерапрыемства — і ад саміх лаўрэатаў пачуеце парады пра тое, як удала дэбютаваць у літаратуры. А таксама зможаце сфатаграфавацца ў такой цікавай фотазоне побач з Максімам Багдановічам, у гонар якога і названая прэмія Дэбют.

16 кастрычніка, Палац мастацтва, ZAL#2, 20.30.

(Папярэдняя рэгістрацыя па кнопцы ніжэй, колькасць месц абмежаваная).
На фестывалі «Прадмова» сёлета ўручаецца мноства прэмій. Толькі што былі агучаныя імёны пераможцаў Прэміі Цёткі за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў.

Пераможца ў намінацыі «найлепшы твор для дзяцей або падлеткаў» — Зараслава Камінская «Калядны стол. Некулінарная кніга».

Пераможца ў намінацыі «малюнкі да дзіцячай кнігі» — мастачка Вераніка Шпак, ілюстрацыі да кнігі Генадзя Аўласенкі «Як зубраня "зубраня" наведала».
Патрымала ў руках ангельскі пераклад кнігі «Дзеці Аліндаркі» Альгерда Бахарэвіча.
Абвешчаныя намінанты Прэміі імя Карласа Шэрмана для перакладчыкаў.

Пераможца ў намінацыі «пераклад прозы» — Кацярына Маціеўская, пераклад з польскай мовы кнігі Анджэя Сапкоўскага «Вядзьмар. Апошняе жаданне».
Пераможца ў намінацыі «пераклад паэзіі» — Ігар Кулікоў, за пераклад са стараангельскай, зборнік «Стараангельская паэзія».
Пераможца ў намінацыі «пераклад дзіцячай кнігі» — Сяргей Матырка, пераклад з нямецкай мовы кнігі Эрвіна Мозэра «Неверагодныя гісторыі на дабранач».
Апошняя прэмія, якая сёлета ўручалася ў рамках фестывалю інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» — гэта Прэмія імя Міхала Анемпадыстава за найлепшую вокладку да беларускай кнігі. Гэта самая маладая з прэмій, якая ўручалася ўсяго другі раз.

І сёлета яе лаўрэаткай стала Кацярына Пікірэня, дызайнерка вокладкі кнігі Джэрома Клапкі Джэрома «Трое ў чоўне і пёс з імі».

Прэмію за Кацярыну атрымаў выдавец Ігар Логвінаў.
Янка Брыль
З успамінаў Артура Вольскага пра пісьменніцкі Дом Творчасці ў Падблоні:

"Патэфон быў. Раяль быў. Вельмi хораша сьпявала Эдзi Агняцьвет. Там такiя вечары наладжвалiся. Нехта чытаў вершы. Мы, дзецi, «пiрамiды» рабiлi (тады гэта модна было) такiя спартыўныя. Бiльярдны стол вялiзны быў. Я страшэнна ганарыўся, што аднойчы выйграў у Крапiвы. У вялiкi сапраўдны бiльярд. Крапіва вельмi добра гуляў. У яго вока было. Я памятаю — прыкладзецца так. Ён сам высокi...

Алесь Дудар там праводзiў сваё апошняе лета перад апошнiм арыштам. Сумны быў такi, гуляў трохi ў валейбол. Але адчуваў, што вось-вось яго зноў пацягнуць. Старэйшыя гаварылi, я чуў, ён спадзяваўся ў
«Падблоні» адседзецца. Але забiралi адтуль непасрэдна".

(з кнігі Зміцера Бартосіка "Клініка кітайскага дантыста")

Падблонь - гэта цяпер у Мар'інай Горцы. Чамусьці абсалютна забытае месца. Старадаўняя сядзіба міністра ўнутраных спраў Расіі, пабудаваная ў 1870-ых гадах, на беразе ракі Цітаўка. Месца, дзе ў 1930-ых гадах адпачывалі і ўяўна хаваліся ад жахаў, якія адбываліся ў Мінску, пісьменнікі Дудар, Крапіва, Колас, Лынькоў, Харык, Александровіч і шмат хто яшчэ.

І надзіва нават вершы там пісаліся. Такое сабе месца з прысмакам "Балявання пад час чумы". Цудоўнае калі-небудзь будзе месца (музей/фонд/арт-прастора?), каб перажываць геній і драму беларускай даваеннай літаратуры.

А цяпер у сядзібе бальніца, але на тэрыторыю пускаюць. Дом Пісьменніка будзе адным з пунктаў нашай экскурсіі ў гэту суботу: "Падарожжа да цэнтра Беларусі"
🔥Розыгрыш!

Сёлета прэміі Дэбют споўнілася 10 гадоў. Нядаўна я ўжо паказвала вам такія памятныя кубкі да гэтай падзеі. Арганізатары прэміі падзяліліся адным з іх, каб у вас таксама была магчымасць піць гарбату і глядзець на Максіма Багдановіча 😏 Ад мяне ў дадатак да кубка пераможца атрымае нататнік, каб запісваць свае геніяльныя ідэі. Магчыма, некаторыя з іх прывядуць кагосьці да прэміі Дэбют 😏

Што зрабіць, каб атрымаць кубак і нататнік:
1. Быць падпісаным на гэты канал.
2. У каментах да гэтага запісу паставіць +, каб я ў адказ дала вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 26 кастрычніка (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Марыя Міцкевіч, унучка Янкі Маўра і Якуба Коласа на плошчы Якуба Коласа.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кубка ад прэміі Дэбют і нататніка.

Віншую з перамогай №68 — Nadzeya. Звяжуся з вамі, каб паведаміць, як атрымаць падарунак.

Дзякуй усім за ўдзел!