Знайдзіце 10 адрозненняў у адным і тым жа тэксце ў адной і той жа кнізе 😂
Артур Клінаў «Локісаў» («Логвінаў», 2020).

Ці чытаеце вы па-польску?
Мне часта прылятаюць пытанні, дзе я бяру польскія кнігі. Адказ максімальна просты: у Польшчы. Пры любой магчымасці прашу знаёмых прывезці пару томікаў або сама цягну адтуль чамадан кніг. Але гэты варыянт даступны не ўсім, таму застаецца чытаць электронныя кнігі.
У палякаў не так распаўсюджана пірацтва, таму электронныя версіі кніг спампаваць вельмі складана, трэба ведаць месцы. Я іх ведаю, але гэта не падтрымліваю 😏 Таму калі не хочаце плаціць за электронкі, то раз у год можаце чытаць ці слухаць 12 польскіх кніг абсалютна бясплатна.
Кожны лістапад у Польшчы праходзіць акцыя Czytaj PL, у рамках якой на працягу месяца вам даступныя 12 польскіх бестселераў. Там бывае як мастацкая літаратура, так і нон-фікшн, не толькі польскія аўтары, але і пераклады. Я ўжо некалькі гадоў з задавальненнем карыстаюся гэтай магчымасцю і зараз раскажу вам, што трэба зрабіць, каб далучыцца да акцыі:
1.Усталюйце на тэлефон дадатак Woblink (android/ios). Гэта і ёсць чыталка, у якой знаходзяцца кнігі.
2.Калі вы зарэгіструецеся ў дадатку, то на галоўнай старонцы ўбачыце раздзел з акцыяй. Націсніце на яе, і вам адкрыецца камера, якой трэба прасканаваць QR-код. Шукайце яго тут: https://czytajpl.pl/2020/11/04/jak-dolaczyc-do-akcji-czytaj-pl-2020/
3.Калі ўсё зрабілі правільна, то дадатак перанакіруе вас у карусель з 12 кніг. Усе прадстаўленыя ў электронцы і аўдыё. Чытайце, слухайце і атрымлівайце асалоду.
І падзяліцеся ў каментах: ці будзеце ўдзельнічаць у акцыі, якія кнігі вас зацікавілі? Я ўжо чытаю адну з апошніх кніг Якуба Малецкага "Horyzont". Знаёмства з ім праз раман "Nikt nie idzie" неяк не задалося, але гэтая гісторыя мне пакуль вельмі падабаецца.

Czytaj PL
Jak dołączyć do akcji Czytaj PL 2020? - Czytaj PL
Jeśli nie wiesz jak dołączyć do akcji Czytaj PL 2020 to koniecznie przeczytaj ten artykuł. Znajdziesz w nim instrukcję i kod QR do zeskanowania w aplikacji.
#моўная_хвілінка
Скланенне назоўнікаў часта выклікае пытанні. У гэтых выпадках няправільна ўтвораны месны склон назоўнікаў. Мяркую, што такія памылкі ўзнікаюць пад уплывам рускай мовы.
📌 След — мужчынскі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "д". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: "па старым, ледзь прыкметным следзе".
📌 Вар'яцтва — ніякі род, аснова заканчваецца на цвёрды зычны "в". У месным склоне слова будзе мець канчатак -е: "спец па вар'яцтве".
(Памылкі з кнігі Збыха Слупоўскага «Нарысы сучаснага краязнаўства», Галіяфы, 2020 г.)

👍1
#моўная_хвілінка
Мядзел — цікавы тапонім, пра які пагаворым сёння.
Згодна з нарматыўным даведнікам «Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь» (пад рэд. Лемцюговай) менавіта варыянт «Мядзел» называецца асноўным, астатнія магчымыя варыянты можаце ўбачыць на другім скрыншоце.
Адна з версій паходжання назвы: ад літоўскага слова medinis — лясны, драўляны.
Краязнавец Ігар Пракаповіч піша ў артыкуле «Мядзел – новая версія паходжання назвы»:

«На цяперашні час існуе каля дзесяці версій паходжання назвы Мядзел, але пераканаўчага тлумачэння ўсё ж няма. Складанасць у тым, што найменне не мае ўсталяванага напісання і гучання, таму і сэнс яго можа быць звязаны са словамі розных блізкіх і далёкіх моў. Назва горада сустракаецца ў розных варыяцыях: Medelo, Miedlzielo, Miedzialo, Miedziela, Miedzial, Medilas, Medal, Miedal, Medel, Minory Medalo, Medzia, Miadzial, Miadzioł, Miadziol, Miadely, Міадзюл, Міадзюль, Міатдзель, Мяздол, Міаздолы, Мядзела, Мядила, Мядела, Міадел, Мядель, Мядзель, Медадзел».Ужо традыцыйна ў канцы года выходзіць каляндар «Не маўчы па-беларуску». Сёлета ён адметны, паколькі змяшчае паняцці, якія за апошнія месяцы сталі нашым звычайным краявідам.
Калі вы ў сталіцы, то заходзьце па каляндар да нас у кнігарню «Кніжная Шафа» (пр-т. Дзяржынскага, 9, уваход са двара).
Цана — 11 р.
Таксама дасылаем поштай па Беларусі.

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
366 герояў беларускай гісторыі. Выйшла новае выданьне «Імёнаў Свабоды» Ўладзімера Арлова
Гэта 366 эсэ пра герояў Беларусі, безь якіх немагчыма ўявіць гісторыю краіны ад 1772 году і да нашых дзён. Ггероі гэтай кнігі, хоць у большасьці іх жыцьцёвы шлях завершаны вельмі даўно, ведаюць усё пра 2020 год: пра гвалт улады і неўміручасьць супраціву, пра колеры сьцягоў і моц бясьсільных, пра хараство і шчасьце салідарнасьці.
Чытаць кнігу ў PDF >>
Прайсьці тэст пра герояў кнігі >>