У выдавецтве Змітра Коласа стартуе новая кніжная серыя Gradus. Першая кніга серыі — «Адвечным шляхам» Ігната Канчэўскага, да 100-годдзя першага выдання.
Ужо цяпер можна падпісацца на пакупку кнігі: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfE54WuBMcDmXxAZjgsV6_RuZzCBCdSN9RUzF9EpmJzPu_ZQQ/viewform
Гэта дапаможа выдаўцам спрагназаваць попыт. Сачыць за навінамі серыі можна на іх старонцы ў FB: https://www.facebook.com/Gradus-105146928110906/
Мяне ўжо вельмі радуе афармленне (дызайнер Сяргей Шаматульскі) і выдавецкія планы на 2021—2022 гады.

Forwarded from Наша Ніва
🎄Маляваныч вяртаецца
Цягам усяго снежня чараўнік Аляксандр Ждановіч, вядомы ўсім як Маляваныч, будзе штовечар адкрываць навагодні каляндар ваконца за ваконцам і чытаць казкі на беларускай мове з розных часоў і розных краінаў свету.
Паглядзець і паслухаць казкі можна з 1 снежня, штовечар у 19.30 (па беларускім часе) на каналах фонду Салідарнасці Беларускай Культуры ў Facebook і Youtube.

Спецыяльна не чытала па-руску, чакала беларускае выданне.
Адзін з самых гучных раманаў апошніх гадоў.
Ужо можна купіць: https://januskevic.by/catalog/pieraklady/4212/

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 18. Быў. Ёсць. Будзе. Караткевічу — 90.
У гэтым выпуску: 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча, змаганне з шапагалізмам і нататкі беларускага паэта.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Трапіла мне ў рукі цікавая кніжыца 1984 года выдання. У ёй чытачам прапаноўваюць праверыць і паглыбіць свае веды пра Беларусь з дапамогай разнастайных заданняў.
Буду паступова дзяліцца з вамі старонкамі з яе, прысвечанымі літаратуры, спрабуйце адгадваць.
Напрыклад, такое заданне: якія словы Максіма Танка зашыфраваныя на 33 старонцы?

Forwarded from Беларускі ПЭН
9 снежня - дзень нараджэння паэта Максіма Багдановіча!
Што можна зрабіць на 129-годдзе пісьменніка?
📕Можна зайсці на сайт wir.by і пачытаць артыкул, у якім свае любімыя вершы Максіма Багдановіча назвалі Павел Латушка, Андрэй Хадановіч, Сяргей Будкін, Павел Харланчук, Міхаіл Бараноўскі, Вальжына Морт і Наста Кудасава. У гэтай падборцы ёсць і прэм’ера: упершыню па-беларуску публікуем пераклад верша «Забудется многое, Клава».
📕 А 19.00 сёння ў інстаграмме wir.by будзе прамы эфір з паэтам і загадчыкам літаратурнага музея Максіма Багдановіча Міхаілам Бараноўскім
📕У літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А) з 9 снежня да 6 студзеня будзе працаваць мастацкая выстава Юрыя Хілько пад назвай "Паэт і мастак". Уваход - 2 рублі.

Кніга — шлях да волі.
⠀
І гэта не проста прыгожая метафара. У Бразіліі кніга сапраўды можа дапамагчы вам выйсці на волю. Праўда, для гэтага трэба спачатку патрапіць за краты.
⠀
Чатыры гады таму ўлады Бразіліі прынялі закон, згодна з якім турэмны тэрмін зняволенага можа быць зменшаны за чытанне кніг. Толькі чытаць можна ўсяго адну кнігу ў месяц, а пасля чытання трэба яшчэ і эсэ напісаць. Так адміністрацыя турмы праверыць, што прачытаны матэрыял дакладна засвоены.
⠀
Адна прачытаная кніга змяншае тэрмін зняволення на чатыры дні. Атрымліваецца, калі год чытаць па кнізе ў месяц, то можна выйсці з турмы на паўтара месяца раней. Выдатная матывацыя, я лічу.
⠀
Цікава, што сярод вязняў праграмай зацікавіліся далёка не ўсё. Зразумела, што рэцыдывісты і сур'ёзныя злачынцы пляваць хацелі на гэтыя вашыя кніжкі. Сэнс выходзіць раней, калі хутка зноў вернешся 😁 Але для астатніх гэта добры шанец вярнуцца да нармальнага жыцця і перагледзець свае паводзіны.

25 лютага 1974 года Уладзімір Дубоўка ў лісце да Янкі Саламевіча пісаў пра 20-я гг. ХХ ст.:
Канец 2020 года. Кнігі ў Беларусі ўсё яшчэ збольшага друкуюцца ў «дужа абмежаваных памерах».
«Кнігі (паэт.зборн.) друкаваліся дужа ў абмежаваных памерах (500 - 600 экз.).»Канец 2020 года. Кнігі ў Беларусі ўсё яшчэ збольшага друкуюцца ў «дужа абмежаваных памерах».
Ужо чытаю святочную навінку ад @januskevicbooks і захапляюся ілюстрацыямі Лісы Айсата.
«Снежная сястра» — дзіцячая кніга нарвежскай пісьменніцы Маі Лундэ. Некалькі гадоў таму чытала па-руску яе дарослы раман «История пчёл», цяпер пазнаёмлюся і з дзіцячым бокам яе творчасці.
Калі шукаеце кнігу ў якасці каляднага ці навагодняга падарунка, то гэта цудоўны выбар. Аб’ёмная, з прыемнай навобмацак вокладкай, вялікімі і яркімі ілюстрацыямі. Мяркую, што і дарослыя будуць шчаслівыя, калі атрымаюць такую кнігу ў падарунак.
Купіць можна ў інтэрнэт-кнігарні выдавецтва: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4214/

Рыгор Барадулін даўно ўсё ведаў:
«Няма сумневу,
Ён даўно гатоў,
Указ чарговы,
Як заўсёды, сьмелы.
Што трэба перафарбаваць буслоў,
Бо кожны бусел
Бел-чырвона-белы».Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
The New York Times уключыла зборнік вершаў беларускай паэткі Вальжыны Морт у топ-8 галоўных паэтычных кніг 2020 года. Ён называецца Music for the dead and resurrected ("Музыка для мёртвых і ўваскрослых") і прысвечаны сталенню дзіця ў Беларусі.