Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Радуйцеся ўсе, каму не хапіла першага выдання.
Ад сябе дадам, што да нас у кнігарню даволі часта заходзяць людзі, якія ўжо амаль безнадзейна шукаюць гэтую кнігу.
АНОНСЫ 2021.
Мы рыхтуем другое выданне вялікага (як паводле аб'ёму, так і паводле свайго мастацкага значэння) рамана "Сабакі Эўропы" Альгерда Бахарэвіча. Той рэдкай беларускай кнігі, якой усім не хапіла, пра якую ўвесь час пытаюцца чытачы. Маштабны твор два гады таму выклікаў самыя розныя эмоцыі, разварушыў нашу літаратурную прастору, прагрымеў у Расіі як удзельнік шорт-ліста прэстыжнай "Большой книги", дзе паспяхова працягвае прадавацца.

Возьмем смеласць на сябе сказаць, што гэтая кніга — адна з візітных картак сучаснай беларускай літаратуры ў свеце. З сённяшняй перспектывы гэта так.

Мары спаўняюцца, планы выконваюцца. Для нас вялікі гонар супрацоўнічаць з аўтарам і даць жыццё новаму выданню "Сабак Эўропы". Зробім як належыць.

Дата выхаду — люты 2021.
Паўдзельнічала ў выбары найлепшых беларускіх кніг 2020 года, і так здарылася, што на першае месца ў асабістых рэйтынгах паставіла акурат усіх пераможцаў. Дробязь, а прыемна.
https://svabod1.azureedge.net/a/31011279.html
Upd. Розыгрыш завершаны.

​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Працягваем святочныя розыгрышы!

Букбокс №2

Другі букбокс хавае ў сабе дзіцячую кнігу «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай, зборнік апавяданняў «Галасы» Макса Шчура і каляндар «Не маўчы па-беларуску 2021» (а таксама розныя прыемныя дробязі).

Каб паўдзельнічаць у розыгрышы трэба:
1. Быць падпісаным на гэты канал.
2. Пакінуць камент па кнопцы ніжэй, у адказ дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 28 снежня (панядзелак), калі пры дапамозе рандома вызначу пераможцу, які атрымае букбокс.

Усім поспехаў!
Вечар пятніцы — час несур’ёзнага кантэнту.
Вельмі люблю гэты здымак Быкава.
Белліт pinned «Upd. Розыгрыш завершаны. ​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Працягваем святочныя розыгрышы! Букбокс №2 Другі букбокс хавае ў сабе дзіцячую кнігу «Пацеркі і кроплі» Надзеі Ясмінскай, зборнік апавяданняў «Галасы» Макса Шчура і каляндар «Не маўчы па-беларуску 2021» (а таксама…»
Forwarded from Wir.by
Калядная варажба!
Што вас чакае ў 2021-м?

Прадказваюць Янка Купала, Якуб Колас і Максім Багдановіч.
Адзін клік — і вось асабіста для вас цытата-прадказанне класіка!
https://wir.by/be/game/ny2021

З надыходзячымі святамі! 🎅

Можаце лічыць тое навагоднім падарункам ад Wir.By 🥂
І падарыце прадказанне сябрам!
Channel photo updated
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Букбокс №2 з кнігамі «Пацеркі і кроплі» і «Галасы» атрымлівае №18 — Лампочка.

Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць падарунак.

Розыгрыш наступнага букбокса ўжо заўтра!
​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Апошні ў гэтым годзе святочны розыгрыш!

Букбокс №3

Трэці паэтычна-дэтэктыўны букбокс хавае ў сабе зборнік вершаў «Берагі майго юнацтва» Анатоля Сыса і свежанькі шведскі дэтэктыў «Срэбная дарога» Сціны Джэксан (а таксама розныя прыемныя дробязі).

Каб паўдзельнічаць у розыгрышы трэба:
1. Быць падпісаным на гэты канал.
2. Пакінуць камент па кнопцы ніжэй, у адказ дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 2 студзеня (субота), калі пры дапамозе рандома вызначу пераможцу, які атрымае букбокс.

Усім поспехаў!
Дзякуй усім, хто быў з каналам Белліт у гэтым няпростым годзе. Telegram падрыхтаваў цікавую інфаграфіку, на якой можна ўбачыць, як канал развіваўся ў гэтым годзе.

Хочацца рабіць Белліт цікавым не толькі для сябе, але і для вас, таму калі маеце пажаданні па ўдасканаленні кантэнту, то ўсе прапановы вітаюцца, можна пакінуць ананімнае паведамленне праз гугл-форму: https://forms.gle/xtJbkYt6Us3zoxad6
Нагадваю пра зніжку:
Forwarded from Белліт
🔥 Навагоднія зніжкі!

У выдавецтва «Янушкевіч» @januskevicbooks на сайце ўжо з'явіліся святочныя зніжкі, а з маім промакодам bellit вы атрымаеце яшчэ і дадатковую зніжку 3%. Яна дзейнічае да апошняга дня года да 15.00.

Завітвайце на januskevic.by , афармляйце заказ і ў полі «промакод для зніжкі» пішыце bellit.
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Апошні ў гэтым годзе святочны розыгрыш! Букбокс №3 Трэці паэтычна-дэтэктыўны букбокс хавае ў сабе зборнік вершаў «Берагі майго юнацтва» Анатоля Сыса і свежанькі шведскі дэтэктыў «Срэбная дарога» Сціны Джэксан (а таксама розныя прыемныя…»
У апошнія дні гэтага года хачу прапанаваць вам пагуляць у кніжнае «Белліт Бінга 2020».

Пазначайце пункты, якія выканалі, і дзяліцеся ў каментарыях сваімі вынікамі.

(Звярніце ўвагу, што многія пункты тычацца ўсёй літаратуры, але ў некаторых канкрэтна пра беларускую.)
31 снежня на працы запомнілася цудоўным выпадкам, які ўзняў настрой на ўвесь дзень.

Патэлефанавала жанчына і спытала, ці ёсць у нас у кнігарні творы Дзмітрыя Быкава. У нас застаўся толькі «Тринадцатый апостол» пра Маякоўскага. Паведамляю ёй пра гэта, і жанчына цікавіцца, проза гэта ці паэзія. Кажу, што проза. Наступная яе фраза зрабіла мой дзень:
— А стихов Быкова у вас нет?

Варта было столькі часу працаваць у кнігарні, каб на пяты год у мяне нарэшце папрасілі вершы Быкава 😁 Няхай не таго, але пытанне ў адрыве ад усёй папярэдняй гісторыі гучыць камічна.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Букбокс №3 з кнігамі «Срэбная дарога» і «Берагі майго юнацтва» атрымлівае №210 — Rum Diary.

Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць падарунак.

Дзякуй усім за ўдзел!
Зрабіла невялічкае падсумаванне свайго чытацкага 2020 года. Так склалася, што ў топ-10 трапілі толькі кнігі двух апошніх гадоў.

Магчыма, нехта з вас летась адкрываў для сябе навінкі, як я, а хтосьці звярнуўся да класікі, што я планую рабіць сёлета. А хтосьці ўвогуле перастаў чытаць пасля 9 жніўня. Раскажыце ў каментах, якія беларускія кнігі для вас у 2020 сталі найлепшымі?

https://telegra.ph/Vyn%D1%96k%D1%96-2020-goda-ad-kanala-Bell%D1%96t-01-06