#літ_агляд
Аповесць, якая летась была ўганараваная Прэміяй Цёткі за найлепшае афармленне кнігі для дзяцей і падлеткаў.
https://telegra.ph/Genadz-A%D1%9Elasenka-YAk-zubranya-Zubranya-navedala-Mastackaya-l%D1%96taratura-2019-g-02-25

Telegraph
Генадзь Аўласенка «Як зубраня “Зубраня” наведала» (Мастацкая літаратура, 2019 г.).
Неаднаразова ў кнігарнях я сустракала кнігі Генадзя Аўласенкі, і заўсёды іх вокладкі адштурхоўвалі мяне ад чытання. Чаго толькі вартыя, напрыклад, гэтыя: Яшчэ і на вокладцы з гонарам паведамляецца, што аўтар беларускі. Каб вы не паблыталі, бо руская мова…
#літ_агляд
Сёлетні юбіляр — зборнік Якуба Коласа "Казкі жыцьця", якому спаўняецца 95 гадоў.
https://telegra.ph/YAkub-Kolas-Kazk%D1%96-zhyccya-1926-g-02-27

Якуб Колас “Казкі жыцьця” (1926 г.)
Сёлета першаму выданню зборніка “Казкі жыцця” спаўняецца 95 гадоў. Ствараў яго Колас амаль палову стагоддзя. Першыя апавяданні “У балоце” і “Жывая вада” былі напісаныя ў 1907 годзе, а апошняе “Страказа” — у 1956. Знайшла ў бібліятэцы менавіта тую кнігу 1926…
#літ_агляд
Дзіцячая кніга Надзеі Ясмінскай пра страхі, сяброўства і сілу фантазіі.
https://telegra.ph/Nadzeya-YAsm%D1%96nska-Spodachak-dlya-cmoka-Kn%D1%96gazbor-2020-g-03-01

Надзея Ясмінска “Сподачак для цмока” (Кнігазбор, 2020 г.).
t.me/bellitra Думаю, калі зладзіць сярод дзяцей апытанку наконт іх страхаў, у лідары з вялікім адрывам вырвецца страх таго, што пад тваім ложкам нехта жыве. Нават не нехта, бо гэта ж не можа быць якая-небудзь добрая істота. Пад ложкам можа жыць адно вялікая…
Forwarded from Wir.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚(Не)расстраляныя паэты 20-ых «ажылі» дзякуючы тэхналогіі Deep Nostalgia.
Паглядзіце, як выглядалі Міхась Зарэцкі, Юлі Таўбін, Алесь Дудар, Тодар Кляшторны, Маісей Кульбак, Зяма Півавараў, Анатоль Вольны, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот, Юрка Лявонны, Ізі Харык, Валер Маракоў.
https://wir.by/be/article/paety20
Больш пра гэтых пісьменнікаў можна даведацца на старонцы праекта (Не)расстраляныя.
Спасылка: https://tuzinfm.by/nierasstralianyja/

Forwarded from Беларускі ПЭН
📢З нагоды сусветнага дня пісьменнікаў запрашаем усіх аматараў літаратуры ў
📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.
Слухайце тут ⬇️
https://audio.pen-centre.by
Аўдыятэку Беларускага ПЭН-цэнтра, у якой сабраныя аўдыязапісы твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў і класікаў. 📖Свае тэксты чытаюць самі аўтары, а таксама перакладчыкі, якія пераклалі творы сусветнай літаратуры на беларускую мову. У сховішчы прадстаўленыя амаль 80 аўтараў і незлічоная колькасць прачытаных імі твораў.
Слухайце тут ⬇️
https://audio.pen-centre.by
Вырашыла падзяліцца падборкай найлепшых беларускіх кніг, якія я чытала з 2010 года.
⠀
У ёй трапляюцца як празаічныя, так і паэтычныя кнігі. За два апошнія гады давялося выбраць па дзве кнігі, інакш была б трохгадовая гегемонія Бахарэвіча 😁
⠀
📚 2010 — Уладзімір Някляеў «Кон»
📚 2011 — Віталь Рыжкоў «Дзверы, замкнёныя на ключы»
📚 2012 — Сяргей Календа «Трохлітровая проза»
📚 2013 — Францішак Аляхновіч «У капцюрох ГПУ»
📚 2014 — Адам Мальдзіс «Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча»
📚 2015 — Рыгор Барадулін «У неба пехатою»
📚 2016 — Васіль Быкаў «Ліквідацыя» (твор больш вядомы пад назвай «Сотнікаў», а гэта новае выданне без цэнзуры)
📚 2017 — Валеры Гапееў «Ноч цмока»
📚 2018 — Альгерд Бахарэвіч «Сабакі Эўропы»
📚 2019 — Альгерд Бахарэвіч «Мае дзевяностыя», Валер Гапееў «Пазл»
📚 2020 — Вольга Гапеева «Кэмэл-Трэвэл», Альгерд Бахарэвіч «Апошняя кніга пана А.»
⠀
P. S. На фота — беларускія палічкі маёй хатняй бібліятэкі. Праўда, кнігі стаяць у два шэрагі, таму паловы не відаць 😁

👍1
🔥 Розыгрыш зборніка вершаў Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва».
Як атрымаць кнігу?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +.
3. Чакаць 9 сакавіка (аўторак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.
Усім поспехаў!

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
📚Літаратурны каляндар: сакавік-2021
Шукаеце, што цікавага пачытаць у выходныя? — Вось вам колькі ідэяў: чытайце наш сьвежы агляд беларускіх кніжных навінак сакавіка-2021: http://bit.ly/30ga25N
Шукаеце, што цікавага пачытаць у выходныя? — Вось вам колькі ідэяў: чытайце наш сьвежы агляд беларускіх кніжных навінак сакавіка-2021: http://bit.ly/30ga25N
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Зборнік Анатоля Сыса «Берагі майго юнацтва» атрымлівае №45 — Jan Itor.
Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.
Дзякуй усім за ўдзел!

Forwarded from DZEЦІКАВА
У гэтую сераду ў жывым эфіры праекта "Нету места" будзем размаўляць пра кнігі і літаратуру!
Госці - літаратурная аглядальніца з Менску Наста Карнацкая і стваральніца «Майстэрні асэнсаванага чытання» ў Берасці Вікторыя Філатава. Cпасылка на эфір https://youtu.be/Hs4k5zqRkUI. Пачатак а 18.00.
У папярэдніх шасці эфірах падымаліся тэмы псіхалагічнага стану беларусаў, фэйках у СМІ, урбаністыкі і экалогіі. Таксама эксперты абмяркоўвалі стан беларускай мовы ў Беларусі і новы для многіх рух бодзіпазітыва. Усе выпускі праекта «Нету места» можна паглядзець на YouTube-канале Dzedzich Brest:
https://www.youtube.com/channel/UCUsvhRRJYc7gOBxyJxcbadg.

У Брэсцкім мастацкім музеі знайшла такія экспанаты. Здагадайцеся, што гэта за літаратары 😏
#літ_агляд
Сёлета спаўняецца 95 гадоў аповесці Якуба Коласа «На прасторах жыцця», якая расказвае пра моладзь 1920-х гадоў.
https://telegra.ph/YAkub-Kolas-Na-prastorah-zhyccya-Mastackaya-l%D1%96taratura-1980-g-03-11

Якуб Колас “На прасторах жыцця” (Мастацкая літаратура, 1980 г.).
Сёлета спаўняецца 95 гадоў аповесці Якуба Коласа “На прасторах жыцця”, якая расказвае пра моладзь 1920-х гадоў. У наш час твор можа чытацца з меншай цікавасцю, чым тады, але ён важны для разумення эпохі, у якой пісаўся. Іван Навуменка ў літаратуразнаўчай…
Forwarded from Беларускі Бабілон
Усе, напэўна, ведаюць пра сітуацыю з часопісам "Наша Гісторыя", якую выкінулі з распаўсюду ў шапіках Белсаюздруку. І шмат хто, думаю, паспеў схадзіць у офіс і набыць часопіс на мінулым тыдні.
Але ў падтрымку часопіса хочацца падзяліцца добрым лайфхакам: падпіска на "Нашу Гісторыю" - гэта добры падарунак для сваякоў і сяброў, асабліва у рэгіёнах.
Вы наўрадці падорыце сваякам у вёсцы падпіску на нейкую штотыднёвую газету ці часопіс пра ежу. Гэта падаецца не зусім дарэчы. А вось "НГ" як падарунак вельмі пасуе.
Бо гэта "глянец" і да таго ж беларускамоўны. Ужо выглядае як інтрыгоўны артэфакт)
Гісторыяй цяпер пачалі цікавіцца значна больш шырокія колы людзей. Але для старэйшага пакалення, асабліва ў правінцыі, спатоліць гэту цікавасць няма дзе. І якраз "НГ" для гэтага вельмі пасуе. Бо знешне прывабная і ўнутрана насычаная.
У часопісе друкуюцца добрыя матэрыялы на любы густ. Тут ёсць і пра падарожжы, і пра цікавыя знаходкі, і пра каралёў, і пра вясковыя кветкнікі. У гэтым хаваецца небяспека, бо не ўсе тэксты будуць заходзіць розным людзям. Але затое хаця б адзін з выпуска пацэліць дакладна.
Агулам, у наш час, калі жыхары Беларусі завіслі паміж бессэнсоўнымі бляклымі раёнкамі і бясконцым інтэрнэтам, атрымліваць на пошце раз на месяц "глянцавы" часопіс, ісці з ім дадому, сядаць ля вакна і спакойна, удумліва чытаць пра важныя рэчы - гэта несумненнае і нечаканае задавальненне, пра якое шмат хто проста яшчэ ня ведае. І "Наша Гісторыя" тут ці не найлепшы варыянт.
Таму, дарыце сваякам/сябрам падпіску на часопіс! Падпіска недарагая, таму дарыце шмат)
І гэта не рэклама часопіса, дзе я часам друкуюся, а рэклама прывабнага шляху для пашырэння беларушчыны і гуманітарнай веды ў нашыя няпростыя часы.

Ганна Севярынец «Уладзімір Дубоўка. Ён і пра яго» (Лімарыус, 2017 г.).
Адна з кніг, прачытаных мной падчас падрыхтоўкі выпуску падкаста пра Уладзіміра Дубоўку.
Фармат кнігі незвычайны, бо гэта не проста манаграфія, напісаная адным даследчыкам, а дакументальная біяграфія, сабраная з тэкстаў самога паэта, лістоў, успамінаў і разнастайных дакументаў. Яны выкладзеныя ў храналагічным парадку, і такім чынам перад намі паўстае жыццё Дубоўкі.
Тут вы можаце знайсці лагерную перапіску паэта з жонкай, урыўкі з іх аўтабіяграфій, успаміны людзей, з якімі Дубоўка працаваў падчас высылкі і мноства іншых цікавых дакументаў і фота, многія з якіх надрукаваныя ўпершыню.
Нагадаю, што падкаст пра Уладзіміра Дубоўку можна паслухаць тут:
⭕ частка 1 https://soundcloud.com/padkast_bellit/22-tsykl-asoby-uladzmr-duboka-chastka-1
⭕частка 2 https://soundcloud.com/padkast_bellit/23-tsykl-asoby-uladzmr-duboka-chastka-2
А калі вам мала выпускаў, бо вельмі зацікавіліся асобай паэта, то раю гэтую кнігу.
Дзякуючы Нацыянальнай бібліятэцы яе можна чытаць анлайн або спампаваць у фармаце pdf:
📚 https://www.nlb.by/upload/prod/Maladnyak/Dubowka/3_Paezia_baratsby_i_peramogi/Severynets_Dubowka.pdf

У сераду ўдзельнічала ў прамым эфіры АРР Дзедзіч, крыху пагаварылі пра кнігі.
Запіс эфіру можна паглядзець тут:
https://youtu.be/Hs4k5zqRkUI
Запіс эфіру можна паглядзець тут:
https://youtu.be/Hs4k5zqRkUI
YouTube
НЕТУ МЕСТА - Какие книги мы выбираем?
Седьмой выпуск YouTube-праекта "Нету места" от АРР «Дзедзіч». Литературная обозревательница из Минска Наста Карнацкая и основательница «Мастерской осознанног...