Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Хочацца пачытаць сучаснае і актуальнае? Сабралі для вас падборку цудоўных сучасных кніг нашага выдавецтва, якія чытаюць ва ўсім свеце:

📕 Сціна Джэксан «Срэбная дарога». Дэбютны дэтэктыў з выдатнай атмасферай шведскай правінцыі.

📕 Джаан Роўлінг, серыя кніг пра Гары Потэра. Кнігі, якія ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а аўтарка радуе новымі творамі ў розных жанрах.

📕 Салі Руні «Нармальныя людзі». Сусветны бэстсэлер пра жыццё і адносіны ірландскай моладзі, у якой так лёгка пазнаць сябе ў іх узросце.

📕 Даніэль Кельман «Тыль». Адзін з найпапулярнейшых сучасных нямецкіх аўтараў з кнігай, якая трапіла ў фінал Міжнароднай Букераўскай прэміі.

📕 Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне». Ужо выйшаў новы раман брытанскага Нобелеўскага лаўрэата, але самым вядомым ягоным творам па-ранейшаму застаецца гэтая глыбокая антыўтопія.

📕Анджэй Сапкоўскі, серыя кніг пра Ведзьмара. Паляк, які пакарыў свет сваімі творамі ў жанры фэнтэзі.

Усе гэтыя кнігі можна купіць на нашым сайце januskevic.by.
Сакрэтная зніжка для любімых чытачоў.
Завітвайце на januskevic.by.
Промакод пазначайце ў адпаведным радку ў кошыку.
Штогод у гэты дзень адказваю на пытанне «што пачытаць?» сваім старым, але актуальным артыкулам.

Са святам!

https://nina.nn.by/?c=lr&i=206810&lang=be
#моўная_хвілінка
Ёсць дзеяслоў, у якім часцей за ўсё назіраю адну і тую ж памылку: людзі забываюць пра літару а.

Гэты дзеяслоў — здзекАвацца.

Запамінайце і не пакідайце ж мовы нашай беларускай і дзеяслоў без гэтай літары 😏

Са словам здзекавацца таксама ўзнікаюць праблемы, калі людзі пачынаюць яго спрагаць. Ніякіх здзекаваешся (сустрэла аднойчы ў інтэрнэце) тут не будзе.

Адзіночны лік:
⭕ я здзекуюся, ты здзекуешся, ён/яна/яно здзекуецца.

Множны лік:
⭕ мы здзекуемся, вы здзекуецеся, яны здзекуюцца.

У сказе гэты дзеяслоў ужываецца з прыназоўнікам з, а не над: здзекавацца з кагосьці, а не над кімсьці.

(Памылка з кнігі Ганны Севярынец «Мая школа», Лімарыус, 2021 г.)
На AliExpress можна купіць муляжы кніг у якасці элементаў дэкору.
Нагадала, як у савецкія часы людзі куплялі зборы твораў класікаў, каб прыгожа стаялі на паліцах у кватэры.
​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Ганны Янкуты «Марта і яе мара пра снег».

Як атрымаць кнігу?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +.
3. Чакаць 1 красавіка (чацвер), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 29. Снег, балота, Хірасіма.

У новым выпуску вас чакае нон-фікшн пра адну з найстрашнейшых трагедый мінулага стагоддзя, мастацкі раман, які надоўга застаецца ў душы і дзіцячая кніга, дзе галубы размаўляюць, а снег вырабляецца на спецыяльнай фабрыцы.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Ганны Янкуты «Марта і яе мара пра снег». Як атрымаць кнігу? 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і пакінуць там +. 3. Чакаць 1 красавіка (чацвер), калі пры дапамозе рандома я вызначу…»
Абвешчаны лаўрэат прэміі Францішка Багушэвіча!
Яна ўручаецца штогод за выдатную гістарычную прозу, якая спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.

Сёлета лаўрэатам прэміі стаў стаў доктар гісторыі, пісьменнік і журналіст Сяргей Абламейка з кнігай «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».

Заўтра а 19.00 можна завітаць на анлайн-уручэнне прэміі з удзелам лаўрэата, а таксама Уладзіміра Арлова і Таццяны Нядбай.

🖥 Далучыцца да эфіру можна будзе тут: https://www.youtube.com/watch?v=d2MF6juS2Dw
Я ўжо пісала пра гэтую кнігу раней:
Анатоль Сыс меў добрае пачуццё гумару 😏
Прачытала ў сакавіку па-беларуску.
Дзяліцеся сваім прачытаным у каментарыях.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу!
Кнігу Ганны Янкуты «Марта і яе мара пра снег» атрымлівае №17 — Julia Krasovskaya.

Калі ласка, напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 29. Снег, балота, Хірасіма. У новым выпуску вас чакае нон-фікшн пра адну з найстрашнейшых трагедый мінулага стагоддзя, мастацкі раман, які надоўга застаецца ў душы і дзіцячая кніга, дзе галубы размаўляюць, а снег вырабляецца…»
Спойлер да новага выпуску падкаста, які будзе ўжо зусім хутка. Гэтым разам атрымалася доўгая размова з цікавым госцем — перакладчыкам Сяргеем Матыркам.

Дарэчы, на фота вы можаце бачыць паперку, якую Сяргей вельмі хацеў паказаць чытачам. Так перакладчык працуе з тэкстам. Сяргей пераклаў раман «Крабат» нямецкага пісьменніка Отфрыда Пройслера (нядаўна выйшаў у выдавецтве «Янушкевіч»), і гэтая паперка — першая самарэдактура перакладчыка. Сяргей пераклаў, раздрукаваў і пачаў рэдагаваць самога сябе.

Выпуск вы пачуеце ўжо хутка. Вельмі спадзяёмся, што атрымалася цікава. Пагаварылі пра пераклады, не толькі кніг, але і кіно, пра любімыя кнігі і пра многае іншае.
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 30
. Цыкл «Яны сярод нас». Жыве Слабодка! Ці табе павылазіла? (госць — перакладчык Сяргей Матырка)

Распачынаю новы цыкл, які называецца «Яны сярод нас». Тут вас чакаюць размовы з гасцямі, людзьмі, якія робяць літаратуру і ўдзельнічаюць у бягучым літаратурным працэсе: літаратарамі, перакладчыкамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, крытыкамі і іншымі.

Першым да мяне завітаў перакладчык Сяргей Матырка, лаўрэат Прэміі імя Карласа Шэрмана за найлепшы пераклад дзіцячай кнігі. Пагутарылі пра перакладчыцкую дзейнасць Сяргея, пра выклікі, якія яму гэтая дзейнасць кідае, пра пераклады і агучку фільмаў і пра многае іншае.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Дарота Коман
(пераклад з польскай — Андрэй Хадановіч)