Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Рыгор Барадулін умее расчуліць.
Не стала перакладчыка Уладзіміра Папковіча.

Мае знаёмства з ім адбылося праз цудоўную кнігу нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг «Хмара», якую спадар Уладзімір пераклаў.

9 гадоў таму нават давялося пазнаёміцца з ім у кнігарні Логвінаў. Ён запомніўся вясёлым чалавекам, які шмат жартаваў і натхняў любоўю да сваёй справы.
Станіслаў Ежы Лец
(пераклад Андрэя Хадановіча)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 31
. Касманаўты ляталі, не бачылі нічога.

Сёння спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас. Да Дня касманаўтыкі і прымеркаваны новы выпуск падкаста. Дзялюся падборкай мастацкіх і немастацкіх кніг, звязаных з космасам.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Так Вільню яшчэ ніхто не называў — добраўпарадкаваны Полацк 😁

З кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным».
Станіслаў Ежы Лец
(пераклад Андрэя Хадановіча)
Forwarded from Наша Ніва
Памёр Анатоль Клышка, беларускі пісьменнік і аўтар культавага беларускага "Буквара"

16 красавіка яму споўнілася б 86 гадоў.
У кожнага літаратара (ды і ў астатніх людзей) у біяграфіі можна знайсці падобны эпізод. Часам здзіўляюся, як мы выжылі ў дзяцінстве 😁

З кнігі Сяргея Шапрана «Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо Сам-насам з Барадуліным».
Пакуль на мытні старанна правяраюць друкаваны экзэмпляр, выкладваем на «Фрагментах» першую частку рамана «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча з новага выдання 2021 года ў папулярных электронных фарматах EPUB, MOBI, PDF. Гэта цэлыя 132 старонкі!

Пампуйце тут: https://fragments.by/sabaki_europy
Станіслаў Ежы Лец
(пераклад Андрэя Хадановіча)
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 31. Касманаўты ляталі, не бачылі нічога. Сёння спаўняецца 60 гадоў першаму палёту чалавека ў космас. Да Дня касманаўтыкі і прымеркаваны новы выпуск падкаста. Дзялюся падборкай мастацкіх і немастацкіх кніг, звязаных з космасам.…»
Станіслаў Ежы Лец
(пераклад Андрэя Хадановіча)
Белліт pinned Deleted message
Станіслаў Ежы Лец
(пераклад Андрэя Хадановіча)
У гадавіну аварыі на Чарнобыльскай АЭС нагадваю, якія кнігі на гэтую тэму можна пачытаць:
Forwarded from Белліт
​​«Радыяцыя — нябачны акупант», — ёмiста, трапна заўважыў Анатоль Грачанiкаў пра злавесную бяду.

34 гады таму адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Пасля столькіх гадоў гэтая тэма ўсё яшчэ пераасэнсоўваецца ў творах культуры, ды і ў чалавечых галовах. Тое, што тады замоўчвалася, цяпер гучыць поўным голасам на старонках кніг і нават у эпізодах серыялаў. Асаблівая падзяка HBO за «Чарнобыль».

Я прачытала няшмат кніг на гэтую тэму, але ўсё ж сабралася невялікая падборка.

Святлана Алексіевіч «Чарнобыльская малітва»

Той самы мастрыд, нават калі вы не цікавіцеся гэтай катастрофай. Кніга, якую трэба чытаць, каб пачуць голас трагедыі ў сваёй галаве. Галасы. Людзей, якія прайшлі праз гэта. Бо іх лёс для нас перасцярога.

Віктар Казько «Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»

Гэта з'едлівая сатыра на савецкую таталітарную сістэму, якая столькі бяды нарабіла чалавеку і прыродзе. Своеасаблівы міфалагічны рэквіем прыродзе Палесся, якая напакутавалася пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Сяргей Законнікаў «Беларускае сэрца»

Зборнік эсэ «Беларускае сэрца» аб’яднаны тэмай трывогі за будучыню роднай краіны. Ён складаецца з тэкстаў выступленняў паэта на некаторых мітынгах, а таксама з артыкулаў-роздумаў. Канкрэтна пра Чарнобыль у зборніку эсэ «Дэфіцыт праўды», дзе Законнікаў разглядае лісты чытачоў, водгукі на яго паэму «Чорная быль». Таксама пра Чарнобыль артыкул «Наш паратунак — Адраджэнне». Гэта тэкст выступлення Законнікава на стадыёне Дынама ў Мінску на мітынгу ў чацвёртыя ўгодкі чарнобыльскай трагедыі.

Іван Шамякін «Злая зорка»

Раман выйшаў у 1993 годзе, праз 7 гадоў пасля аварыі на ЧАЭС, і стаў першым у беларускай літаратуры раманам пра чарнобыльскую катастрофу. Пісьменнік нарадзіўся на Гомельшчыне, таму для яго аварыя стала яшчэ і асабістай бядой. Ён ездзіў на Палессе пасля здарэння і на свае вочы бачыў, што там адбываецца. У гэтай кнізе гісторыя дзвюх сем’яў, аб’яднаных агульнай бядой — аварыяй на ЧАЭС.

Міхась Зізюк «Мурзікава дарога» (зборнік «Планктон»)

Мы часта бачым мастацкія тэксты, прысвечаныя людзям, пацярпелым ад Чарнобыля. Тут жа нетрывіяльны погляд на падзеі ад імя сабакі. Сабака, праўда, тут мае зусім не сабачыя думкі. Хаця адкуль нам ведаць, што насамрэч думаюць сабакі?

«След чорнага ветру»

Калі Святлана Алексіевіч сабрала ў сваёй «Чарнобыльскай малітве» пераважна галасы дарослых, то гэтая кніга — зборнік дзіцячых сачыненняў і малюнкаў на тэму Чарнобыля. Тэксты напісаны на рускай і беларускай мовах. Выхад кнігі быў прымеркаваны да 10-годдзя з дня трагедыі.
У кнізе дзеці спрабуюць асэнсаваць тое, што адбылося. Хтосьці добра памятае той дзень, для кагосьці ён застаўся смутнай кропкай на гарызонце успамінаў. Але гэта катастрофа, з якой ім давялося жыць. Ім, як нашчадкам тых, хто быў адказным за трагедыю.

Гудрун Паўзэванг «Хмара»

Хоць сюжэтна кніга і не мае дачынення да Чарнобыля, бо падзеі ў ёй разгортваюцца ў Германіі, але менавіта гэтая аварыя падштурхнула нямецкую пісьменніцу да стварэння кнігі. Па гарачых слядах, бо кніга выйшла праз год пасля чарнобыльскай катастрофы. Кніга жорсткая, таму што яе галоўныя героі (і ахвяры) — дзеці, якія спрабуюць змагацца за сваё жыццё. Кніга падлеткавая, але выказаныя ў ёй думкі варта нагадаць і дарослым.
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 32
. Балотная казка, пераклады і вершы для дарослых.

У новым выпуску вас чакае кніга пра важнасць валодання мовай, пажадана не адной, яшчэ раман, які прымусіў мяне смяяцца, таксама кніга беларускай аўтаркі, якую чакалі 13 гадоў, і зборнік дзіцячых вершаў для дарослых.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit