#моўная_хвілінка
ЗдзекАвацца. Менавіта так правільна пішацца гэтае слова.
Ну і нагадваю, як гэты дзеяслоў спрагаецца:
Адзіночны лік:
⭕ я здзекуюся, ты здзекуешся, ён/яна/яно здзекуецца.
Множны лік:
⭕ мы здзекуемся, вы здзекуецеся, яны здзекуюцца.
(Памылкі з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)

На працы я штодзённа сутыкаюся з рознымі людзьмі. А яшчэ чытаю некаторыя разумныя кніжкі, якія тлумачаць многія чалавечыя паводзіны. Таму ёсць катэгорыі людзей, якія мяне абсалютна не здзіўляюць.
Напрыклад, ёсць пэўны тып людзей, які можна сустрэць у кнігарні. Я называю яго «Старпёр, упэўнены ў маральным заняпадзе моладзі». Дыялог з супрацоўнікам крамы ён пачынае словамі: «Ой, эта маладзёж саўсем нічыво не чытае». Хаця які дыялог. Яго абсалютна не цікавіць маё меркаванне і нейкія аргументы ў абарону моладзі. У яго ёсць свой пункт гледжання, ён яго паслядоўна прытрымліваецца і працягвае маналог.
«Я шмат гадоў працаваў выкладчыкам, у мяне чатыры адукацыі, паверце, я на іх нагледзеўся», — гэта словы рэальнага чалавека, які сёння быў першым наведвальнікам нашай кнігарні. І далей ён працягваў: «Я дакладна ведаю, што іх нічога не цікавіць, толькі гэтыя тэлефоны. Глядзяць у свае экраны ўвесь дзень».
Псс, магу расказаць па сакрэце — у тэлефоне таксама можна чытаць кнігі. Але далей быў абсалютна шэдэўральны з яго боку аргумент: «Я так у аднаго спытаў, якое імя па бацьку меў Леў Талстой, дык ён палез адразу ў тэлефон глядзець».
Так і карцела спытаць, ці шмат яму самому прынеслі шчасця ў жыцці гэтыя веды? Прачынаешся сярод ночы з думкай: «А якое імя па бацьку меў Талстой?! А, Мікалаевіч, фух». Усё, адразу адпусціла, на душы пацяплела, зморшчыны разгладзіліся.
А я ўсё чакала, калі ж пачнецца мая любімая частка падобных маналогаў — апеляцыя да ўзросту і непрыхаваны эйджызм. Але, на жаль, пасажу ў стылі «А вось я ў іх узросце...» не адбылося.
Дарэчы, на гэтую тэму можна паслухаць апошні (№33) выпуск майго падкаста. Там я расказваю пра розныя кагнітыўныя скажэнні. Да гэтага чалавека можна прыкласці скажэнне пад назвай «Схільнасць да пацвярджэння свайго пункту гледжання». Яго сутнасць у тым, што мы звяртаем увагу толькі на тую інфармацыю, якая пацвярджае нашу зыходную пазіцыю. А яшчэ ёсць такая штука, як «Эфект зваротнага выніку». Рэч у тым, што інфармацыя, якая супярэчыць нашым глыбокім перакананням, толькі ўзмацняе ўпэўненасць у нашай праваце. Калі мы знаёмімся з новай інфармацыяй, якая супярэчыць нашым уяўленням, кожны спрабуе абараніць свае перакананні, пазіцыю і веру ад знешніх уплываў. Гэта адбываецца інстынктыўна і несвядома, як толькі мозг сутыкаецца са звесткамі, несумяшчальнымі з яго ўстаноўкамі.
Напрыклад, пакажы гэтаму чалавеку сотню падлеткаў з кнігай у руках і аднаго са смартфонам, то ён радасна будзе крычаць: «А я казаў, усе яны такія, уткнуліся ў свае гэтыя дэбільнікі!». Бо знайшоў пацверджанне сваіх поглядаў у асобе аднаго чалавека.
Калі ведаеш пра кагнітыўныя скажэнні, становіцца нашмат прасцей жыць, разумеючы, што спрэчкі з падобнымі індывідамі ні да чога не прывядуць. Трэба проста перачакаць, пакуль чалавек выгаварыцца і пойдзе шукаць наступныя ўдзячныя вушы.

Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
Сёння мы даведаліся, што па-новаму выдадзены раман Альгерда Бахарэвіча "Сабакі Эўропы" ўжо амаль месяц знаходзіцца на экспертызе ў Мінскай абласной экспертнай камісіі па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці (адсутнасці) ў ёй прыкмет праяўленняў экстрэмізму. Па правілах, заключэнне эксперты павінны даць цягам 30 каляндарных дзён. Але гэтага тэрміну шаноўным экспертам аказалася замала, найверагодней, сёння экспертыза будзе працягнутая яшчэ на 20 каляндарных дзён "по причинам сложности исследования" (афіцыйная фармуліроўка з палажэння дзейнасці экспертнай камісіі).
Мы, канечне, радыя, што шаноўныя эксперты яшчэ 20 дзён будуць цешыцца выдатнай беларускай прозай, атрымліваць асалоду ад прыгожай і багатай беларускай мовы, якой напісаны гэты, не пабаімся сказаць, вялікі твор беларускай літаратуры XXI стагоддзя, які дакладна ўвойдзе ў канон сусветнай літаратуры.
Аднак ёсць і сумны момант. Мы вельмі разлічвалі на продажы гэтай кнігі. Нашы банкаўскія рахункі па-ранейшаму заблакаваныя. З-за адсутнасці новых кніг-бестселераў нашы продажы з красавіка значна ўпалі, унутраныя рэсурсы амаль вычарпаныя. Цяпер мы рэальна аказаліся пад пагрозай спынення дзейнасці.
!!! Мы просім вашай падтрымкі, і з гэтай мэтай абвяшчаем татальны распродаж нашых кніг у краме www.januskevic.by, які працягнецца да 14 траўня.
У нас вялікія выдавецкія планы, і наша работа па перадвыдавецкай падрыхтоўцы кніг не прыпыняецца. Нам ідуць насустрач праваўладальнікі замежных твораў, даючы адтэрміноўку плацяжоў, партнёры ў краіне таксама збольшага ставяцца да нашай сітуацыі з разуменнем.
У бліжэйшы час павінны выйсці "Сараеўскае Мальбара" Міленкі Ергавіча (Харватыя) і "Сёння я не хацела б з сабой сустракацца" нобелеўскага лаўрэата Герты Мюлер. Ідзе праца над перакладамі новых кніг пра Гары Потэра ("Вязень Азбакана") і Ведзьмара ("Кроў эльфаў"), "Зорнымі дзённікамі" Станіслава Лема. Восенню мы плануем выдаць шыкоўны раман Дамінікі Словік (Польшча) "Зімоўля", славутую "Восень патрыярха" Габрыеля Гарсія Маркеса, ашаламляльны бестселер Шчэпана Твардаха (Польшча) "Кароль".
Для дзетак рыхтуем новыя кнігі Эрвіна Мозэра і Святланы Татарнікавай.
Мы вядзём перамовы над беларускім выданнем новага рамана Салі Руні (Ірландыя), аднаго з твораў Кормака Макарці (ЗША) (пакуль таямніца!). А неўзабаве, спадзяёмся, раскажам увогуле пра "бамбічэскую" падзею.
Нас пастаянна штурмуюць чытачы з пытаннем, калі ж стане даступным новым выданне "Сабак Эўропы", і пакуль нічога не можам сказаць, апрача таго, што трэба пачакаць з навінамі недзе да 26 траўня...
І напрыканцы. Будзе новая кніга Альгерда Бахарэвіча. "Хлопчык і сьнег". І гэта вельмі радуе.

Галаўныя ўборы (шапку, панаму, капялюш і інш.) мы не апранаем, а надзяваем.
(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)

Forwarded from Беларускі ПЭН
📚У інтэрв'ю расійскай «Літаратурнай газеце» Аляксандр Вашкевіч, кіраўнік «Белкнігі», самай вялікай сеткі кніжных крамаў у Беларусі, агучыў топ-10 бэстсэлераў:
1️⃣і 2️⃣ Навучальныя кнігі расійскага педагога Надзеі Жукавай;
3️⃣ Віктар Марціновіч, «Рэвалюцыя»;
4️⃣ Джордж Оруэл, «1984» і «Ферма»;
5️⃣ і 6️⃣ Уладзімір Караткевіч, «Каласы пад сярпом тваім» і «Дзікае паляванне караля Стаха»;
7️⃣ Эрых Марыя Рэмарк, «Тры таварышы»;
8️⃣ «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: Беларускія чарадзейныя казкі».
9️⃣ і 1️⃣0️⃣ Олдас Хакслі, «О дзіўны новы свет»; Энтані Бёрджэс, «Завадны апельсін».

Калі вы ўжо вывучылі, што слова «здзекАвацца» пішацца з літарай А, то вось вам новае слова, у якім часта робяць тую ж памылку:
п а к у т А в а ц ь.
(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)
Калі вы ўжо вывучылі, што слова «здзекАвацца» пішацца з літарай А, то вось вам новае слова, у якім часта робяць тую ж памылку:
п а к у т А в а ц ь.
(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 34. «Эта маладзёж саўсем нічыво не чытае».
У новым выпуску мы пагаворым пра вайну і школу, а яшчэ пра дзіўную штуку прыроду і пра смерць экспертнага меркавання.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
#моўная_хвілінка
Пакаленне — ніякі род.
Адпаведна: «Пакаленне, якое перажылО».
ПеражылА — да жаночага роду: «Бабуля перажылА дзеда».
(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020)

Forwarded from Будзьма беларусамі!
18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца», поспехам якой пазайздросцілі б сучасныя беларускія выдаўцы і дзейнасць якой зрабіла важны ўплыў на развіццё ўсёй беларускай культуры.
З гэтай нагоды «Будзьма» вырашыла ўспомніць гісторыю легендарнага выдавецкага праекта.
https://budzma.by/news/115-gadou.html
@Budzmaby

#беларусьулітаратуры
Сустракаць Беларусь у замежнай літаратуры не заўсёды прыемна.
(Орсон Скотт Кард «Тень гегемона».)

#літ_агляд
Сусветнавядомы раман маладой ірландскай пісьменніцы ў перакладзе Ганны Янкуты.
https://telegra.ph/Sal%D1%96-Run%D1%96-Narmalnyya-lyudz%D1%96-YAnushkev%D1%96ch-2020-g-05-20

Telegraph
Салі Руні «Нармальныя людзі» (Янушкевіч, 2020 г.)
Дачытала апошнюю старонку і падумала: “Не магу нічога сказаць пра кнігу”. Яна аказалася настолькі не блізкай, што я ажно засумавала. Усе чытаюць, захапляюцца ці абураюцца, абмяркоўваюць, а я не пазнала ў героях ні сябе, ні сваё акружэнне. Зразумела, фантастыку…