Forwarded from Wir.by
Зараз кожнаму з нас трэба некалькі спакойных хвілін, каб пераключыць увагу і прыйсці ў сябе пасля навін.
Сёння, 25 траўня, мы распачынаем тыдзень з Максімам Багдановічам. Кожны дзень глядзіце на нашым сайце новую кароткую лекцыю з цыкла «Што мы не ведалі пра Максіма Багдановіча».
Ці сапраўды Багдановіч круціў курортныя раманы? Чаму дзеці не хацелі гуляць з маленькім Максімам? Як Багдановіч звязаны з Радзівіламі? Ці мае працяг верш «Усе мы разам ляцім да зор» і ў чым таямніцы «Слуцкіх ткачых» і «Пагоні»?
Пра ўсё гэта распавядзе паэт і загадчык музея Багдановіча Міхал Бараноўскі.
Сёння а 19.00 глядзіце першую лекцыю «Як Багдановіч стаў беларускім паэтам?» па спасылцы: https://wir.by/be/article/bahdanovicz1

Forwarded from Беларускі ПЭН
Найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020-га года стаў зборнік вершаў Алесі Башарымавай “Расамаха”! Віншуем!🎉
📗Купіць кнігу можна ў інтэрнэт-кнігарні kniganosha.by.
🎧Паслухаць вершы Алесі Башарымавай можна ў праекце "Аўдыятэка".

Рабяткі, віншую, мы з вамі сталі ахвярамі навукі 😁 У добрым сэнсе, вядома ж.
Раю вам пачытаць артыкул Надзеі Тачыцкай, выкладчыцы журфака БДУ, пра рэпрэзентацыю сучаснага мастацтва ў аўтарскіх telegram-каналах.
Вельмі прыемна, што наша дзейнасць (тых, хто вядзе падобныя каналы) не застаецца без увагі і на такім высокім узроўні. Дзякуй аўтарцы артыкула.

Наш чарговы кніжны агляд з навінкамі беларускага кнігадруку.
https://people.onliner.by/2021/05/29/knizhny-aglyad-onliner-5

Onliner
«Меліярацыя з Альбэрам Камю» і не толькі. Кніжны агляд Onliner
За апавяданні раней браліся многія беларускія пісьменнікі. Выглядала так, што, не напісаўшы твора кароткай формы, не зможаш узяцца за аповесць ці раман. Такая прыступка: маўляў, усё трэба рабіць па нарастанні. Сёння кароткую прозу ўсё яшчэ пішуць часта. Праўда…
#літ_агляд
Новы раман Сяргея Плескача пра апошніх салдатаў СССР.
https://telegra.ph/Syargej-Plyaskach-DMB-91-zychu-vyarnucca-dadomu-Gal%D1%96yafy-2021-g-06-02

Telegraph
Сяргей Пляскач “ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому” (Галіяфы, 2021 г.)
За творчасцю пісьменніка Сяргея Плескача сачу яшчэ з выхаду яго дэбютнай кнігі “Шоу працягваецца!” (2016) і таксама раю вам яго другую кнігу “Пярэваратні ў пагонах і без” (2018), якая выходзіла ў электронным выглядзе на kniharnia.by. Падзеі новага рамана…
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 35. Я/Мы лорд Валдэморт.
Усе кнігі ў новым выпуску аб’яднаныя тэмай сяброўства: дзіцячая кніга пра тое, як сяброўства дапамагае пераадольваць цяжкасці, нон-фікшн пра орган, з якім лепш сябраваць, і раман пра тое, што з фанатамі таксама лепш сябраваць, калі ты нейкая знакамітасць.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Купляе мужчына ў нас у кнігарні «Новую зямлю» Коласа і кажа:
— Вось, трэба ж нешта купіць, раз зайшоў, буду ўнуку чытаць.
Запытваю, колькі ўнуку гадоў. Кажа, што чатыры ☺️

Forwarded from Будзьма беларусамі!
Рахункі «Кнігазбору» разблакавалі. Блакада цягнулася амаль пяць месяцаў
https://budzma.by/news/rakhunki-knigazboru-razblakavali.html
@Budzmaby

Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
З сённяшняга дня ў нас зноў запрацавала аплата анлайн (банкаўскай карткай і ЕРИП), будзе пакрысе адкрывацца паштовая дастаўка за мяжу. Банкаўскія рахункі сталі даступныя для працы, мы паспелі за сёння заплаціць друкарням у розных краінах за друк, а праваўладальнікам — за ліцэнзіі.
Чакайце добрых навін!
Чакайце добрых навін!
Forwarded from Беларускі ПЭН
⚡️Абвешчаны поўны спіс прэміі Шэрмана⚡️
☝️На прэмію прымаліся пераклады мастацкіх кніг на беларускую мову, выдадзеныя ўпершыню ў папяровым або электронным варыянце ў 2020 годзе (альбо ў 2019, калі кніга не была пададзеная ў мінулым сезоне).
📚Сёлета на ўзнагароду прэтэндуюць 24 кнігі, перакладзеныя з 11 моў, сярод якіх ідыш і нарвежская, а таксама ісландская і харвацкая.
📗📘📙Пераможцы будуць вызначаныя ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.
Глядзіце поўны спіс на сайце ПЭНа.

#моўная_хвілінка
Успомнім асаблівасці скланення назоўнікаў (у тым ліку імёнаў).
Назоўнікі мужчынскага роду з ненаціскнымі канчаткамі -а, -я (як Лёнька, Вася) пры абазначэнні асобы мужчынскага полу ў творным склоне (які адказвае на пытанні кім/чым?) маюць канчаткі -ам, -ем (Лёнькам, Васем).
Герой кнігі — асоба мужчынскага полу, таму правільна словазлучэнне выглядае так: «назваўся Лёнькам».
Яшчэ прыклады:
Янка Купала — Янкам Купалам
Янка Лучына — Янкам Лучынам
(Памылка з кнігі Сяргея Календы «Акварыум», Логвінаў, 2020 г.)

Выпуск 36. Стэрыльны раман пра нас і разняволены пра іх (госць — Сяргей Макарэвіч)
У новым выпуску гутарым з Сяргеем Макарэвічам, журналістам, краязнаўцам, культурным менеджарам і супрацоўнікам выдавецтва «Янушкевіч». Абмяркоўваем, як паказваюць падлеткаў у нашай літаратуры, і як гэта робяць замежныя пісьменнікі.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Выпуск 36. Стэрыльны раман пра нас і разняволены пра іх (госць — Сяргей Макарэвіч)
У новым выпуску гутарым з Сяргеем Макарэвічам, журналістам, краязнаўцам, культурным менеджарам і супрацоўнікам выдавецтва «Янушкевіч». Абмяркоўваем, як паказваюць падлеткаў у нашай літаратуры, і як гэта робяць замежныя пісьменнікі.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
#моўная_хвілінка
Менш за ўсё хацелася сустрэць памылку ў кнізе, якая вучыць памылак пазбягаць 😁
Бікфо́рдаў шнур быў запатэнтаваны Уільямам Бікфардам у 1831 годзе. Назву ў гонар стваральніка і атрымаў, таму ніякай літары «Е» ў корані.
(Памылка з кнігі «Даведнік па літаратурнай праўцы», Пятро Жаўняровіч, «Адукацыя і выхаванне», 2017.)