Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Дарэчы, нагадаю, што мы з калегам напісалі два артыкулы для Onliner пра згадкі Беларусі і беларусаў у замежнай літаратуры.

📌 «Свою минскую проститутку мне под нос больше не суй». Что о нас пишут зарубежные авторы?

📌 «Народ настолько отстал в развитии, что пользуется допотопными консервными ножами с деревянными ручками». Что пишут известные зарубежные писатели про Беларусь?

І ёсць яшчэ процьма кніг, пра якія варта напісаць, так што чакайце. Ну і па хэштэгу #беларусьулітаратуры мае знаходкі.
Час сяброўскіх рэкамендацый.

Сяргей Макарэвіч, краязнаўца, журналіст, мой сябар і ўраджэнец Вілейкі, запусціў youtube-канал пра родны горад і яго ваколіцы — «Вілейка. Жывая гісторыя».

На канале ўжо ёсць некалькі відэа, горача запрашаю вас да прагляду:

https://youtu.be/fwpMekW2JZw
Дарэчы, цікава, колькі ў мяне тут падпісантаў, якія паходзяць з Вілейкі ці ваколіц?
Anonymous Poll
6%
Я з Вілейкі ці ваколіц
89%
Я з іншага месца ў Беларусі
5%
Я не з Беларусі
А яшчэ ў 36 выпуску падкаста Bellit мы з Сяргеем размаўлялі пра падлеткавую літаратуру:
Forwarded from Белліт
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 36
. Стэрыльны раман пра нас і разняволены пра іх (госць — Сяргей Макарэвіч)

У новым выпуску гутарым з Сяргеем Макарэвічам, журналістам, краязнаўцам, культурным менеджарам і супрацоўнікам выдавецтва «Янушкевіч». Абмяркоўваем, як паказваюць падлеткаў у нашай літаратуры, і як гэта робяць замежныя пісьменнікі.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Дар'я Бялькевіч «Слёзы на вецер».
📒Cябра Беларускага ПЭН-цэнтра і галоўны рэдактар незалежнага літаратурнага часопіса «Мінкульт» Сяргей Календа паведаміў, што пачаўся прыём празаічных тэкстаў у пяты нумар часопіса, які будзе прысвечаны гісторыям на тэму Раства.

📬Тэксты можна дасылаць да канца жніўня на адрас mimikriabel@gmail.com.
​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара» (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks ).

Як яе атрымаць?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 19 ліпеня (панядзелак), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
Любімая «Дарога» хутка будзе і па-беларуску❤️
Мы нарэшце падпісалі кантракт з The Curtis Brown Group наконт беларускага выдання, напэўна, самага вядомага ў свеце постапакаліптычнага рамана — «ДАРОГА» Кормака Макарці.
Кніга, якая была апублікаваная ўпершыню зусім нядаўна, у 2007 годзе, ужо стала легендай і заслужыла месца сярод 100 найлепшых кніг, што выходзілі ў XXI стагоддзі.

На сёння Кормак Макарці — адзін з самых вядомых сучасных пісьменнікаў з ЗША. Яго творы выдаюцца мільённымі накладамі па ўсім свеце, здабываюць прэстыжныя прэміі, неаднаразова экранізаваліся галівудскімі студыямі. Нягледзячы на вялікія камерцыйныя поспехі, Кормак Макарці зусім не належыць да масавай літаратуры. Гэта ўнікальная фігура, з арыгінальнай стылістыкай і новай рэалістычнасцю ў прозе.

Перакладчыкам выступіць Сярж Мядзведзеў, абазнаны ў амерыканскай літаратуры, вядомы сваім перакладам «Байцоўскага клубу» Чака Паланюка.

Прыблізная дата выхаду — снежань 2021 - студзень 2022 года.
​​🎂 Сёння свой дзень нараджэння святкуе пісьменнік Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Акурат нядаўна прачытала адну з самых незвычайных яго кніг «Ідзі адзін» (Кнігазбор, 2019 г.). Чаму незвычайных? Бо гэта і не раман, і не зборнік апавяданняў, але цікавая дзённікава-мастацкая кніга.

Барыс Пятровіч вырашыў занатаваць адзін месяц свайго жыцця. І адбылося гэта ў далёкім 1993 годзе. Для мяне далёкім, бо я ў той год толькі нарадзілася 😀 Але ж занатаваў пісьменнік студзень, і да майго нараджэння заставалася яшчэ больш за паўгода...

Кожны дзень студзеня 1993-га Барыс Пятровіч рабіў невялікую дзённікавую замалёўку, апісваў, што цікавага здарылася за гэты дзень у жыцці ці творчасці, у сям’і, на працы, дзяліўся гісторыямі пра пісьменнікаў, з якімі сустракаўся. Таксама ў гэты дзень ён пісаў кароткую прозу ў прыдуманых ім жанрах: «версіі», «піліпікі», «апофрыкі».

Атрымаўся з гэтага своеасаблівы творчы эксперымент: аўтар прымушаў сябе пісаць нават тады, калі не хацелася, не пісалася, не было часу. Але сумленна і дысцыплінавана занатоўваў кожны дзень.

Кніга цікавая не толькі як пэўны аўтарскі творчы этап, але і як дакумент эпохі, той маладой Беларусі пачатку 1993 года. Хоць выйшла яна два гады таму, але трэба разумець, што пісалася ўсё гэта 28 гадоў таму. І гэта пэўная аўтарская смеласць, падзяліцца з чытачом чымсьці раннім, пры гэтым не правячы, не змяняючы тэксты суадносна са сваім цяперашнім светапоглядам.
Белліт pinned «​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​​🔥 Розыгрыш кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара» (сумесна з выдавецтвам «Янушкевіч» @januskevicbooks ). Як яе атрымаць? 1. Быць падпісаным на мой канал. 2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ…»
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара».

Віншую з перамогай №118 — Бортник Зося!

Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.

Дзякуй усім за ўдзел!
«У кожнай прыватнай бібліятэцы найбольш кніг непрачытаных, тых, якія ты купіў дзеля колеру іх вокладкі, імя аўтара або проста таму, што яны прывабілі цябе сваім пахам. Да такой кнігі ты часта дакранаесься ў першыя дні пасьля куплі, разгортваеш яе, прачытаеш два-тры радкі і вяртаеш на месца. Празь нейкі час ты пра яе забываесься або пазіраеш на яе з адлегласьці зь лёгкай агідай. Часта табе хацелася занесьці яе ў найбліжэйшую публічную бібліятэку, некаму яе падараваць, пазбавіцца ад яе любым спосабам, але гэтага спосабу ты так ніколі й не знайшоў. Яна заставалася нібы дзіўнае пацьверджаньне тваёй схільнасьці да назапашваньня непатрэбных рэчаў, якая ў адзін балючы, палымяны момант ператворыцца ў назапашваньне ўспамінаў. Усе тыя непатрэбныя і непрачытаныя кнігі лягуць на цябе цяжарам, калі ты будзеш зь імі разьвітвацца».
⠀
© Міленка Ергавіч «Сараеўскае Мальбара».
Гісторыя аднаго расчаравання.

Завітаў раніцай да нас у кнігарню хлопец. Трымае ў руках тэлефон і пачынае па чарзе запытваць наяўнасць кніг са свайго спісу. Кнігі пераважна модненькія: псіхалогія, самаразвіццё, інфацыганства і бла-бла-бла. Называе кнігу — адказваю, што такой няма, называе наступную — зноў няма.

Ні на што не спадзеючыся ён запытвае наконт апошняй:
— А может «Новая земля» есть?

Колас? Маё брыво здзіўлена нясецца ўверх. Нечакана. Ужо збіраюся ледзь не бегчы да паліцы з беларускай класікай. І тут хлопец працягвае:
— «Новая земля» Экхарта Толле.
Выціскаю з сябе:
— Нет, к сожалению и такой нет.

Хлопец сыходзіць. Гуглю гэтую «Новую зямлю» няКоласа:

«"Новая земля" — вторая большая книга современного духовного мастера Экхарта Толле, получившего всемирную известность после выхода книги "Живи сейчас". "Новая земля" готовит читателей к скачку на новый уровень осознанности, показывая, что свобода от мыслей, обусловленных эго, является не только залогом личного счастья, но и ключом к прекращению конфликтов и страданий во всем мире.»

Ну ясна, не энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства, не вельмі цікава.

Заслона.
Папярэдні заказ новага рамана Вольгі Гапеевай!

Да 28 ліпеня вы можаце аформіць папярэдні заказ (па зніжанай цане!) на новую празаічную кнігу Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».

Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды «чалавечнага» чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.

Цвёрдая вокладка, 208 старонак, памер 140х210 мм.

Афармляйце папярэдні заказ на сайце выдавецтва «Галіяфы»: http://halijafy.by/krama/gapeeva-volga-samota-shto-zhyla-u-pakoi-nasuprats/
#беларусьулітаратуры

«— Юрый Малафееў, — прадставіўся ён.
— Беларуская міліцыя, — дадаў Антон.

Навічок не быў падобны да супрацоўніка праваахоўных органаў, Буры ён больш нагадваў дробнага гандляра з усходу.»

Remigiusz Mróz «Listy z zaświatów».
Сярэдзіна лета — мой «любімы» час, калі да нас у кнігарню пачынаюць завітваць бацькі з адчаем у вачах. З іх вуснаў зрываецца безнадзейнае і роспачнае:

— Аштоўвасёсцьсашкольнайпраграмыналета?

Вось так, адным словам, з надзеяй на тое, што хоць адна кніжачка ў нас недзе завалялася. Хоць бы адно якое апавяданнечка, адзін малюпанькі вершык...

А бяда ў тым, што творы, якія даводзіцца чытаць бедным школьнікам, даўно маральна састарэлі. Не ўсе, вядома ж, але большасць. Іх не знайсці ў кнігарнях, бо ніхто не збіраецца такое перавыдаваць. Іх не знайсці нават у бібліятэках. А школьная праграма ёсць, а чытаць трэба.

Трымайцеся, дарагія мае бацькі школьнікаў, мы ўсе ў думках з вамі на гэтым няпростым шляху беларускай адукацыі.

Нічога, хутка верасень, і там пачнецца яшчэ адно маё любімае:
—Дбрдзнь,контурныякартыпятыклас, рабочысшытакпабіялогіі.

P. S. А там і канец вясны, і новая песня:
— А ў вас ёсць падручнік па геаметрыі за 10 клас? Наш сын кінуў ім у аднакласніка, у школу трэба новы занесці...