Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
Мы нарэшце падпісалі кантракт з The Curtis Brown Group наконт беларускага выдання, напэўна, самага вядомага ў свеце постапакаліптычнага рамана — «ДАРОГА» Кормака Макарці.
Кніга, якая была апублікаваная ўпершыню зусім нядаўна, у 2007 годзе, ужо стала легендай і заслужыла месца сярод 100 найлепшых кніг, што выходзілі ў XXI стагоддзі.
На сёння Кормак Макарці — адзін з самых вядомых сучасных пісьменнікаў з ЗША. Яго творы выдаюцца мільённымі накладамі па ўсім свеце, здабываюць прэстыжныя прэміі, неаднаразова экранізаваліся галівудскімі студыямі. Нягледзячы на вялікія камерцыйныя поспехі, Кормак Макарці зусім не належыць да масавай літаратуры. Гэта ўнікальная фігура, з арыгінальнай стылістыкай і новай рэалістычнасцю ў прозе.
Перакладчыкам выступіць Сярж Мядзведзеў, абазнаны ў амерыканскай літаратуры, вядомы сваім перакладам «Байцоўскага клубу» Чака Паланюка.
Прыблізная дата выхаду — снежань 2021 - студзень 2022 года.

🎂 Сёння свой дзень нараджэння святкуе пісьменнік Барыс Пятровіч, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Акурат нядаўна прачытала адну з самых незвычайных яго кніг «Ідзі адзін» (Кнігазбор, 2019 г.). Чаму незвычайных? Бо гэта і не раман, і не зборнік апавяданняў, але цікавая дзённікава-мастацкая кніга.
Барыс Пятровіч вырашыў занатаваць адзін месяц свайго жыцця. І адбылося гэта ў далёкім 1993 годзе. Для мяне далёкім, бо я ў той год толькі нарадзілася 😀 Але ж занатаваў пісьменнік студзень, і да майго нараджэння заставалася яшчэ больш за паўгода...
Кожны дзень студзеня 1993-га Барыс Пятровіч рабіў невялікую дзённікавую замалёўку, апісваў, што цікавага здарылася за гэты дзень у жыцці ці творчасці, у сям’і, на працы, дзяліўся гісторыямі пра пісьменнікаў, з якімі сустракаўся. Таксама ў гэты дзень ён пісаў кароткую прозу ў прыдуманых ім жанрах: «версіі», «піліпікі», «апофрыкі».
Атрымаўся з гэтага своеасаблівы творчы эксперымент: аўтар прымушаў сябе пісаць нават тады, калі не хацелася, не пісалася, не было часу. Але сумленна і дысцыплінавана занатоўваў кожны дзень.
Кніга цікавая не толькі як пэўны аўтарскі творчы этап, але і як дакумент эпохі, той маладой Беларусі пачатку 1993 года. Хоць выйшла яна два гады таму, але трэба разумець, што пісалася ўсё гэта 28 гадоў таму. І гэта пэўная аўтарская смеласць, падзяліцца з чытачом чымсьці раннім, пры гэтым не правячы, не змяняючы тэксты суадносна са сваім цяперашнім светапоглядам.

This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу кнігі Міленкі Ергавіча «Сараеўскае Мальбара».
Віншую з перамогай №118 — Бортник Зося!
Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як атрымаць кнігу.
Дзякуй усім за ўдзел!

«У кожнай прыватнай бібліятэцы найбольш кніг непрачытаных, тых, якія ты купіў дзеля колеру іх вокладкі, імя аўтара або проста таму, што яны прывабілі цябе сваім пахам. Да такой кнігі ты часта дакранаесься ў першыя дні пасьля куплі, разгортваеш яе, прачытаеш два-тры радкі і вяртаеш на месца. Празь нейкі час ты пра яе забываесься або пазіраеш на яе з адлегласьці зь лёгкай агідай. Часта табе хацелася занесьці яе ў найбліжэйшую публічную бібліятэку, некаму яе падараваць, пазбавіцца ад яе любым спосабам, але гэтага спосабу ты так ніколі й не знайшоў. Яна заставалася нібы дзіўнае пацьверджаньне тваёй схільнасьці да назапашваньня непатрэбных рэчаў, якая ў адзін балючы, палымяны момант ператворыцца ў назапашваньне ўспамінаў. Усе тыя непатрэбныя і непрачытаныя кнігі лягуць на цябе цяжарам, калі ты будзеш зь імі разьвітвацца».⠀
© Міленка Ергавіч «Сараеўскае Мальбара».
Гісторыя аднаго расчаравання.
Завітаў раніцай да нас у кнігарню хлопец. Трымае ў руках тэлефон і пачынае па чарзе запытваць наяўнасць кніг са свайго спісу. Кнігі пераважна модненькія: псіхалогія, самаразвіццё, інфацыганства і бла-бла-бла. Называе кнігу — адказваю, што такой няма, называе наступную — зноў няма.
Ні на што не спадзеючыся ён запытвае наконт апошняй:
— А может «Новая земля» есть?
Колас? Маё брыво здзіўлена нясецца ўверх. Нечакана. Ужо збіраюся ледзь не бегчы да паліцы з беларускай класікай. І тут хлопец працягвае:
— «Новая земля» Экхарта Толле.
Выціскаю з сябе:
— Нет, к сожалению и такой нет.
Хлопец сыходзіць. Гуглю гэтую «Новую зямлю» няКоласа:
Заслона.

«"Новая земля" — вторая большая книга современного духовного мастера Экхарта Толле, получившего всемирную известность после выхода книги "Живи сейчас". "Новая земля" готовит читателей к скачку на новый уровень осознанности, показывая, что свобода от мыслей, обусловленных эго, является не только залогом личного счастья, но и ключом к прекращению конфликтов и страданий во всем мире.»
Ну ясна, не энцыклапедыя жыцця беларускага сялянства, не вельмі цікава.Заслона.
Папярэдні заказ новага рамана Вольгі Гапеевай!
Да 28 ліпеня вы можаце аформіць папярэдні заказ (па зніжанай цане!) на новую празаічную кнігу Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць».
Ці звязаная схільнасць да меланхоліі са здольнасцю адчуваць прыгажосць і эмпатыю? Чаму самота — вырак сапраўды «чалавечнага» чалавека? Адсутнасць спачування да жывёл, адмаўленне жанчынам і рабам у правах — як ўсё гэта дзіўным чынам жыве ў адной душы і не знаходзіць месца ў іншай? Персанажы рамана Вольгі Гапеевай шукаюць адказу на пытанні, падарожнічаюць, уступаюць у стасункі, даследуюць паралельныя сусветы людзей, жывёлаў і вулканаў.
Цвёрдая вокладка, 208 старонак, памер 140х210 мм.
Афармляйце папярэдні заказ на сайце выдавецтва «Галіяфы»: http://halijafy.by/krama/gapeeva-volga-samota-shto-zhyla-u-pakoi-nasuprats/

#беларусьулітаратуры
«— Юрый Малафееў, — прадставіўся ён.Remigiusz Mróz «Listy z zaświatów».
— Беларуская міліцыя, — дадаў Антон.
Навічок не быў падобны да супрацоўніка праваахоўных органаў, Буры ён больш нагадваў дробнага гандляра з усходу.»
Сярэдзіна лета — мой «любімы» час, калі да нас у кнігарню пачынаюць завітваць бацькі з адчаем у вачах. З іх вуснаў зрываецца безнадзейнае і роспачнае:
— Аштоўвасёсцьсашкольнайпраграмыналета?
Вось так, адным словам, з надзеяй на тое, што хоць адна кніжачка ў нас недзе завалялася. Хоць бы адно якое апавяданнечка, адзін малюпанькі вершык...
А бяда ў тым, што творы, якія даводзіцца чытаць бедным школьнікам, даўно маральна састарэлі. Не ўсе, вядома ж, але большасць. Іх не знайсці ў кнігарнях, бо ніхто не збіраецца такое перавыдаваць. Іх не знайсці нават у бібліятэках. А школьная праграма ёсць, а чытаць трэба.
Трымайцеся, дарагія мае бацькі школьнікаў, мы ўсе ў думках з вамі на гэтым няпростым шляху беларускай адукацыі.
Нічога, хутка верасень, і там пачнецца яшчэ адно маё любімае:
—Дбрдзнь,контурныякартыпятыклас, рабочысшытакпабіялогіі.
P. S. А там і канец вясны, і новая песня:
— А ў вас ёсць падручнік па геаметрыі за 10 клас? Наш сын кінуў ім у аднакласніка, у школу трэба новы занесці...

Forwarded from Distant: Лятучы ўніверсітэт
Мы распачынаем серыю тэстаў «ЦЫТУЙ СВАЁ!». Гэта будзе своеасаблівая гульня з элементамі арыентавання на мясцовасці (у прасторы беларускага мыслення) і пошуку скарбаў (нашага супольнага нематэрыяльнага скарба – беларускай культуры).
Ці ведаем мы думкі тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі? Ці дастаткова карыстаемся трапнымі выказваннямі папярэднікаў? Ці дагэтуль актуальныя іх ідэі?
Пачнем са складанага, але натхняльнага тэста – пра паэзію.
https://dp.fly-uni.org/2021/07/20/test-cytuj-svayo-1-belaruskaya-paetychnaya-dumka/

Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 39. У цябе культурны шок (вясёлая падборка кніг).
Падкаст вяртаецца з невялічкіх летніх канікул. У новым выпуску вас чакае кніжная падборка з сямі кніг. У апошні час сярод маіх знаёмых моцна ўзрос попыт на жыццесцвярджальныя кнігі. На такі выпадак трымайце падборку кніг, якія абавязкова выклічуць у вас усмешку.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Forwarded from Выдавецтва Янушкевіч
🎂У дзень народзінаў Гары Потэра і Джаан Роўлінг мы ўрачыста абвяшчаем пра дату выхаду трэцяй кнігі Дж. К. Роўлінг «Гары Потэр і вязень Азкабана»! Яна пабачыць свет 16 кастрычніка 2021 года.
Над выданнем працуюць: перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактарка Наталля Давыдоўская, карэктарка Наста Анцімонік, дызайнерка Крысціна Іванцова. Аснова вокладкі — ад мастака Браяна Сэлзніка (ЗША).
Вас чакае шыкоўнае выданне на 450-ці старонках, на выбар у цвёрдай і мяккай вокладцы.
Ужо зараз можна прачытаць і спампаваць фрагмент кнігі: https://fragments.by/harrypotter3
⚡️16 жніўня на booksbox.by будзе адкрыты папярэдні заказ на «Гары Потэр і вязень Азкабана». Найлепшая прапанова па цане будзе спачатку, потым цана будзе паступова падвышацца.
І яшчэ адна важная навіна. У аўторак у нашай інтэрнэт-кнігарні januskevic.by з'явяцца першыя дзве кнігі пра Гары Потэра ў бюджэтным варыянце — мяккая вокладка, белая папера. Цана будзе да 20 рублёў.
А сёння і заўтра вас чакаюць першыя дзве кнігі пра Гары Потэра ў цвёрдай вокладцы з прыемнай зніжкай 15 %. Рабіце зараз заказ і забірайце кнігі потым у буднія дні ў нашым офісе на Мар'еўская 7А.
📕«Гары Потэр і філасофскі камень» — 24,90 руб.
📙«Гары Потэр і Таемная зала» — 27,90 руб.
📚Дзве кнігі разам (!!!) — 50,00 руб.
Заходзьце на https://januskevic.by

Forwarded from Андрэй Хадановіч (Андрэй Хадановіч)
…І зьявіцца шмат музеяў,
бо зробяць файна, зь любоўю –
музей разлучаных сем’яў,
зьнявечанага здароўя.
Музеі жнівеньскай сьпёкі
і студзеньскай лютай замеці.
Музей маршрутаў наўцёкі.
Музей ператрусу памяці.
Музей падазроных кветак,
музей небясьпечных строяў.
Музей аднолькавых сьведак.
Музей аднолькавых мрояў.
Музей душы, што люцее.
Музей трывожнае торбы.
Музей апошняй надзеі
на сьвет справядлівы й добры.
Заплечнікі і валізкі
з музея помсты паскуды.
Музей узятай падпіскі
пра твой нявыезд нікуды.
Музей эмацыйных арэляў,
рулетка масак і твараў.
Музей таго, хто ня стрэліў,
музей таго, хто ня ўдарыў.
Музей дваровага рэха,
падпольнай песьні і танца.
Таго, хто ня мог і зьехаў.
Таго, хто здолеў застацца.
Ня зьлічыш паверхаў і залаў,
хадзі, покуль носяць ногі.
Бо шмат яшчэ філіялаў
музея тваёй перамогі.
@Akhadanovich
бо зробяць файна, зь любоўю –
музей разлучаных сем’яў,
зьнявечанага здароўя.
Музеі жнівеньскай сьпёкі
і студзеньскай лютай замеці.
Музей маршрутаў наўцёкі.
Музей ператрусу памяці.
Музей падазроных кветак,
музей небясьпечных строяў.
Музей аднолькавых сьведак.
Музей аднолькавых мрояў.
Музей душы, што люцее.
Музей трывожнае торбы.
Музей апошняй надзеі
на сьвет справядлівы й добры.
Заплечнікі і валізкі
з музея помсты паскуды.
Музей узятай падпіскі
пра твой нявыезд нікуды.
Музей эмацыйных арэляў,
рулетка масак і твараў.
Музей таго, хто ня стрэліў,
музей таго, хто ня ўдарыў.
Музей дваровага рэха,
падпольнай песьні і танца.
Таго, хто ня мог і зьехаў.
Таго, хто здолеў застацца.
Ня зьлічыш паверхаў і залаў,
хадзі, покуль носяць ногі.
Бо шмат яшчэ філіялаў
музея тваёй перамогі.
@Akhadanovich
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 40. Гісторыя аднаго расчаравання.
У новым выпуску падкаста зборнік паэзіі ад знакамітага аўтара афарызмаў, прыгоды нямецкага гісторыка ў Вільні, нядаўні бестселер, сем тыпаў людзей, якіх можна сустрэць у кнігарні, а таксама некалькі гісторый з кнігарні, у якой я працую.