Белліт
1.15K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 47
. Беларускія літаратурныя прэміі

Расказваю пра кнігі з кароткіх спісаў трох літаратурных прэмій: Гедройця, Шэрмана, Цёткі.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
💥💥Абвешчаны пераможцы Прэміі Цёткі ў дзвюх намінацыях

🥇🥇У 2021 годзе "Найлепшай кнігай для дзяцей і падлеткаў" стала кніга Вольгі Гапеевай "Адна шкарпэтка і іншыя гісторыі" (Галіяфы). У намінацыі "Найлепшае мастацкае афармленне" перамогу атрымаў Валерый Славук, які аздобіў збор чарадзейных казак "Вядзьмар, які рабіўся ваўком" (Янушкевіч).

👓У складзе літаратурнага журы ў гэтым годзе працавалі Вера Жыбуль (Бурлак), Наста Грышчук, Наталля Мядзвездь, Надзея Кандрусевіч-Шыдлоўская і Ціхан Чарнякевіч.

🎨У мастацкае журы ўваходзілі Кацярына Дубовік, Павел Татарнікаў і Ігар Юхневіч.

Віншуем пераможцаў! 🥳

Болей.
#беларусьулітаратуры

(З кнігі Умберта Эка «Пражское кладбище»)
«9/V.1935. <...> У нас літаратуры прыдаецца велізарнейшае значэнне, якога яна ў іншых народаў даўно не мае. Не знаходзячы ў сённяшнім жыцці справядлівасці, народ шукае ў літаратуры адказу на ўсе пытанні, якія яго хвалююць і непакояць. У нас няма розніцы паміж літаратурай і адозвай, літаратурай і забастоўкай, літаратурай і дэманстрацыяй, таму амаль ва ўсіх палітычных працэсах разам з барацьбітамі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне на лаве падсудных знаходзілася і наша заходнебеларуская літаратура».

(Максім Танк «Лісткі календара».)
«3/IV.1937. Сярод нашых снобаў бытуе тэорыя двух гатункаў мастацтва: адно — для іх, другое, "ніжэйшае", — для іншых. Толькі гэта "для іншых" заўсёды аказвалася чартоўскі жывучым і найбольш даўгавечным».

(Максім Танк «Лісткі календара».)
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 48
. Ігуана ў калготах, прыгоды пастара і жыццё на Алясцы.

У сённяшнім выпуску даведаемся, хто атрымаў Прэмію Цёткі, а таксама трошкі павандруем.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 48. Ігуана ў калготах, прыгоды пастара і жыццё на Алясцы. У сённяшнім выпуску даведаемся, хто атрымаў Прэмію Цёткі, а таксама трошкі павандруем. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud…»
Не стала беларускага пісьменніка Юрыя Станкевіча (21.01.1945—22.10.2021).
Афганскі стэнд на сёлетнім Франкфурцкім кніжным кірмашы.
«Сучасныя юныя чытачы і, праўду кажучы, многія дарослыя людзі, не ведаюць, не ўяўляюць сабе, як цяжка было ў перадрэвалюцыйным часе знайсці якую добрую кніжку для чытання. Вясковыя дзеці бачылі фактычна толькі адны школьныя падручнікі, ды і тых было небагата: кніга для чытання, задачнік і “закон боскі”. Бібліятэк для рабочых і сялян, асабліва ў сельскай мясцовасці, не было нідзе ніводнай. Паны мелі ўласныя вялікія і багатыя бібліятэкі ў сваіх палацах, але туды простых людзей ніхто не дапускаў. Ды і большая частка кніг у панскіх бібліятэках была на замежных, не зразумелых нашаму народу мовах. Адзіныя даступныя кніжкі, якія прадаваліся па капейцы за штуку на ўсіх кірмашах і фэстах, гэта казкі пра Баву Каралевіча, Еруслана Лазаравіча і падобныя да іх. Толькі напярэдадні рэвалюцыі пачалі з'яўляцца іншыя танныя выданні, галоўным чынам, маленькія апавяданні Льва Талстога».
⠀
(Уладзімір Дубоўка, зборнік «Пялёсткі», апавяданне «Няпрошаныя візіцёры».)
⠀
Ну, хто там яшчэ скардзіцца, што яму ў наш час няма чаго чытаць 😁
Набліжаецца юбілейны (№50) выпуск падкаста Bellit, і па-першае, мне ўсё яшчэ не верыцца, што я ўжо запісала столькі выпускаў 🤯, а па-другое, хацелася б зрабіць першы ў гісторыі падкаста паўнавартасны Q&A.

Хачу зрабіць юбілейны выпуск няхай і найменш інфарматыўным з літаратурнага боку, але найбольш жывым. Калі вы маеце пытанні да мяне, хочаце даведацца, напрыклад, якую літаратуру ці музыку я люблю, хто навучыў мяне чытаць, або чаму ў падкаста такая назва, як увогуле з’явілася ідэя яго запісваць, то пакідайце свае пытанні па спасылцы ў гугл-форме. Таксама прымаюцца разнастайныя літаратурныя пытанні. Толькі не кшталту «раскажы пра творчасць Караткевіча» 😁 Такія выпускі будуць выходзіць асобна.

Вітаюцца любыя літаратурныя і калялітаратурныя пытанні да мяне і падкаста.

Калі пытанняў назбіраецца дастаткова (хаця б на невялічкі 20-хвілінны выпуск), то юбілейнаму выпуску быць. Спадзяюся на вашу зваротную сувязь.

https://forms.gle/gnHGZJz1epeKRx8Y8
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 4
9. Беларусь у літаратуры, частка 1

Тэма выпуску — Беларусь вачыма замежных пісьменнікаў. Цытую згадкі Беларусі ў кнігах аўтараў з іншых краін.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Часта чую пытанне: «Як чытаць больш?» Мой сакрэт — чытайце дзіцячыя кніжкі з карцінкамі 😉

У выдавецтве «Янушкевіч» @januskevicbooks нядаўна выйшлі кнігі Святланы Татарнікавай пра сям'ю мышак, у якой растуць вельмі цікаўныя мышаняты. Яны хочуць ведаць літаральна ўсё: адкуль бярэцца сыр, на якім дрэве расце пячэнне і чаму маленькія авечкі не могуць гуляць разам з усімі ў такім гарачым футры.

Кнігі вялікага фармату, з каляровымі крэйдаванымі старонкамі. У кожнай па 24 старонкі. Цікава, што гэтыя кнігі беларускай аўтаркі ўжо выходзілі за мяжой на іншых мовах, а па-беларуску з'явіліся толькі цяпер.

Мой фаварыт — «Хто нам дорыць рукавічкі?». Паколькі я вяжу, мне было вельмі прыемна прачытаць кнігу пра ўвесь працэс з'яўлення нітак з воўны, хоць я яго і ведаю. Але ўнутры кнігі хаваюцца неверагодна мілыя мышы ў каляровых швэдрах і шкарпэтках, мая слабасць 😊

Кнігі разлічаныя на 3-5 гадоў, у канцы кожнай маленькіх чытачоў чакае пэўнае цікавае заданне.

Купіць кнігі можна на сайце выдавецтва.
⚡️Абвешчаны пераможцы прэміі Шэрмана⚡️

☝️Прэмія прысуджаецца ў трох намінацыях: пераклад прозы, пераклад паэзіі і пераклад дзіцячай кнігі.  

❗️Пераможцамі сталі:

📕У намінацыі “пераклад прозы” – Вольга Гронская, пераклад з нямецкай – Даніэль Кельман “Тыль”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

📘У намінацыі “пераклад паэзіі” – Юля Цімафеева, пераклад з англійскай – Стывен Крэйн “Выбраныя вершы”. Выдавец Зміцер Колас, Мінск.

📓У намінацыі “пераклад дзіцячай кнігі” – Алена Пятровіч, пераклад з англійскай – Дж.К. Роўлінг “Гары Потэр і таемная зала”. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.

Падрабязней на сайце ПЭНа.

🥳Шчыра віншуем перакладчыц з узнагародамі!👏
Удзельнікі чата канала нараджаюць выдатны літаратурныя жарты 😁