Белліт
1.16K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Заўтра можна паслухаць нас з Настай Грышчук:
📣Паўстанне мас: што прапануюць чытачу Гедройць і Белліт?

☝️11 лістапада а 19.00 адбудзецца чарговая анлайн-дыскусія ў межах сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройця.

❓Што змянілася ў белліце за апошні год? Ці гатовая літаратура да прыходу масавага чытача? І наогул – які ён, беларускі бэстсэлер? Пра гэта, а таксама ролю прэміі Гедройця ў сучаснай літаратурнай сітуацыі размаўляем з літаратурным крытыкам Настай Грышчук і літаглядальніцай Настай Карнацкай. Мадэратарка дыскусіі - Ліля Ільюшына.

📍Далучайцеся да дыскусіі заўтра (11 лістапада) а 19.00 на youtube-канале ПЭНа па спасылцы альбо ў нашых сацсетках.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вынікі розыгрышу набору закладак!

Віншую з перамогай №41 — Гіцалька.

Напішыце мне @jugggernaut , каб даведацца, як атрымаць выйгрыш.

Дзякуй усім за ўдзел!
У 2015 годзе выйшаў цудоўны зборнік вершаў Андрэя Хадановіча «Нататкі таткі». Гэта вясёлыя і знаёмыя многім з нас жыццёвыя гісторыі, калі мама не мяняе боршч на цукеркі, а бацька прымушае чысціць зубы. Але ўсё гэта так дасціпна апісана паэтам, што нават дарослыя чытаюць гэтыя вершы з усмешкай.

Цяпер кнігу можна паслухаць і ў аўдыяфармаце:
"Нататкі таткі" Андрэя Хадановіча можна паслухаць на "Кніжным Возе"!

Калi паэт зрабiўся татам,
Жыццё адразу стала святам,
I ён абрадаваўся гэтак,
Што кнiжку напiсаў для дзетак.

Чытаюць Андрэй Мілюхін і Крысціна Дробыш, Свабодны Купалавец. Фота кніжкі - выдавецтва Логвінаў.

Кнігу можна паслухаць па спасылцы.
💥🎬Артур Клінаў "Локісаў". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

📕«Герой нашага часу – хто ён? Чалавек з двайной ідэнтычнасцю? Асоба з другім, прыхаваным жыццём? Партызан? Пярэварацень? Палітык, які прамаўляе тое, што хоча чуць ад яго публіка, але ніхто дакладна не ведае, што ў яго ў галаве».

Хоць раман ствараўся амаль тры гады і быў закончаны яшчэ год таму, але падзеі, якія апісаны у ім амаль па-прароцкі адлюстроўваюць тое, што сёння адбываецца у Беларусі.

Глядзіце 👇
З кнігі Васіля Грыня «Не адчайваемся» (Кнігазбор, 2021).
💥🎬Ева Вежнавец "Па што ідзеш, воўча?". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

📗Рына, алкагалічка сярэдніх гадоў, з неахвотай едзе на пахаванне сваёй бабкі ў забытую богам беларускую глушэчу. Пакуль памірала яе старая, Рына займалася чужымі ў дамах шчаслівай старасці на Захадзе. Адзінае, чаго яна хоча цяпер, — спакой. Але дома яе чакае неспадзяванка — старыя грахі і спадчына маюць доўгія цені.

Ці можна ўсё выправіць, калі ты і блізка не цягнеш на гераіню? Рыне трэба пахаваць бабку, адкапаць каханка, аднавіць крыніцы, ніколі не прыходзячы ў поўную свядомасць. Жанр гэтай кнігі — балотная казка.

Глядзіце 👇
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 51
. Цішыня — гэта смерць

У новым выпуску вы даведаецеся: дзе расце пячэнне, чаму чалавек, які прадстаўляецца абрэвіятурай PR, не заўсёды займаецца піярам. А таксама адкажу на некаторыя вашы пытанні.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Ніколі не ведаеш які эпізод з кнігі нечакана стане актуальным.
З кнігі Васіля Грыня «Не адчайваемся» (Кнігазбор, 2021).
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 51. Цішыня — гэта смерць У новым выпуску вы даведаецеся: дзе расце пячэнне, чаму чалавек, які прадстаўляецца абрэвіятурай PR, не заўсёды займаецца піярам. А таксама адкажу на некаторыя вашы пытанні. Дзе паслухаць? 📌 Apple…»
Люблю сваю працу за нечаканыя прыемныя моманты.

У нас у кнігарні ў продажы з'явіўся новы выпуск часопіса «Наша Гісторыя». Толькі што зайшла жанчына, каб яго купіць. Паказвае мне на вокладку і кажа з усмешкай:
— Гэта мой бацька.
😊
💥🎬Андрэй Федарэнка "Жэтон на метро". Буктрэйлер да кнігі шорт-лістара прэміі Гедройця 2021

📕Новы раман Андрэя Федарэнкі "Жэтон на метро" знешне нібыта працягвае прыгодніцкую тэму двух яго папярэдніх кніг, "Афганскай шкатулкі" і "Шчарбатага талера" (паводле апошняга на "Беларусьфільме" зняты тэлефізійны міні-серыял), толькі разлічаны не на падлеткаў, а на дарослых.

У межах крымінальнай гісторыі ў рамане арыгінальна разгортваецца вечны сюжэт злачынства і пакарання.

Глядзіце 👇
Чытаю назву верша Барадуліна, думаю: «Ого, які сучасны верш напісаў».
Спачатку не зразумела, а потым як зразумела.

Хуткі тэст на тое майнер ты ці архітэктар.
#ПрэміяГедройця2021
А вось і доўгачаканыя вынікі!

🥉3 месца — Сяргей Абламейка «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі».
«За натхнёны і пераканаўчы расповед пра палітычнае нараджэнне Беларусі і беларускай нацыі».

🥈2 месца — Таня Скарынкіна «Райцэнтр».
«За засваенне новага фармату айчыннага нон-фікшн, дзе стварэнне поліфанічнага свету беларускай правінцыі спалучаецца з непасрэднасцю аўтарскага выказвання».

🥇1 месца — Ева Вежнавец «Па што ідзеш, воўча?».
«За стварэнне арыгінальнага мастацкага хранатопу і перадачу аўры беларускасці на фоне глабальнага свету і ўніверсальных каштоўнасцяў».

📚Сёлета падчас цырымоніі ўзнагароджання Прэміі Гедройця ўручалася яшчэ і спецыяльная прэмія ад Еўрарадыё. Яе атрымала Ева Вежнавец за кнігу «Па што ідзеш, воўча?».