Белліт
1.16K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Калядныя навінкі ад выдавецтва Koska!

Снежныя святочныя гісторыі Астрыд Ліндгрэн з ілюстрацыямі Эвы Эрыксан і Ілон Вікланд у перакладзе Надзі Кандрусевіч.

«Каляды ў Бюлербю» і «Ліс і Гном» — гісторыі для самых маленькіх, якія і дарослых вернуць у светлае і прыемнае дзяцінства ў чаканні святаў. Нягледзячы на дождж за акном.

Можна бясконца разглядаць гэтыя цёплыя олдскульныя ілюстрацыі 😊

Купіць кнігі можна тут.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 52. «Лісткі календара» Максім Танк. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud 📌 Spotify 📌 Яндекс.Музыка 📌 Pocket Casts Падтрымаць праект: patreon.com/bellit»
#моўная_хвілінка

Рана ці позна, але вы ў мяне ўсе будзеце ведаць гэтае правіла 😁

Правільна — «чатыры высакародныЯ ісціны».

📌 З лічэбнікамі 2, 3, 4 (і з састаўнымі лічэбнікамі ад 22, якія заканчваюцца на 2, 3, 4) ужываюцца назоўнікі (прыметнікі, дзеепрыметнікі, займеннікі, парадкавыя лічэбнікі) множнага ліку, назоўнага склону: дзве прыгожыя кветкі, тры прачытаныя старонкі, чатыры пятыя пірага, сто чатыры мастацкія кнігі.

📌 У астатніх выпадках ужываюцца назоўнікі ў множным ліку і родным склоне: пяць таленавітых вучняў, дзесяць зычных літар, сто сямнаццаць пустых аркушаў.

(Памылка з кнігі Вольгі Гапеевай «Самота, што жыла ў пакоі насупраць», Галіяфы, 2021)
Калі вы любіце слухаць аўдыякнігі, то раю вам далучыцца да канала «Беларускія аўдыякнігі».

Каманда канала не толькі збірае навіны пра беларускія аўдыякнігі, але і самастойна займаецца дзейнасцю па агучцы кніг. Дзякуючы гэтаму ў аўдыяфармаце ўжо выйшлі творы сучасных беларускіх аўтараў: «Вяртанне Ліліт» Юліі Шаровай, «Сем камянёў» Аляксея Шэіна.

Таксама ўжо агучаная кніга Ганны Севярынец «Дзень Святога Патрыка», якая хутка з'явіцца ў продажы. Таму далучайцеся да канала і сачыце за абвесткамі.

https://t.me/bel_audiobooks
#беларусьулітаратуры

З кнігі Эрыкі Фатланд «Советистан. Одиссея по Центральной Азии: Туркменистан, Казахстан, Таджикистан, Киргизстан и Узбекистан глазами норвежского антрополога».
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 53
. Туманы над багнай.

Англійскі раман, медыцынскі нон-фікшн, беларуская паэзія і нечаканая назва класічнага рамана ў новым выпуску падкаста.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Пачала чытаць кнігу Ніны Занковіч «Талстой і фіялетавае крэсла» (Кнігазбор, 2021). Нягледзячы на імя аўтаркі, гэта пераклад з англійскай мовы.

Ніна нарадзілася ў ЗША ў сям’і беларускага эмігранта Анатоля Занковіча. У 2011 годзе яна выдала дэбютную і самую аўтабіяграфічную кнігу «Tolstoy and the Purple Chair: My Year of Magical Reading», у якой расказала, як дзякуючы чытанню кніг спраўлялася са смерцю старэйшай сястры.

Ніна вырашыла кінуць сабе выклік: ці зможа яна цэлы год чытаць па кнізе ў дзень і публікаваць на іх рэцэнзіі? Што атрымалася — можна прачытаць у гэтай кнізе. Я ўжо на 80-й старонцы, тут шмат назваў твораў, рэфлексій аўтаркі, гісторый з жыцця яе і яе сям’і.

А на сайце knihi.by акцыя: гэту кнігу можна атрымаць у падарунак пры пакупцы іншых выданняў выдавецтва «Кнігазбор».

📌Падрабязнасці акцыі шукайце тут: https://knihi.by/zankovic-nina-talstoj-i-fijaletavaje-kresla
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 53. Туманы над багнай. Англійскі раман, медыцынскі нон-фікшн, беларуская паэзія і нечаканая назва класічнага рамана ў новым выпуску падкаста. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google Podcasts 📌 Castbox 📌 SoundCloud…»
Выйшла аўдыякніга Ганны Севярынец "Дзень Святога Патрыка"!

Эксперт міжнароднай моўнай камісіі Марына Дамейка прымае рашэнне прызнаць беларускую мову мёртвай, і зараз ёй патрэбна захаваць у спецыяльным архіве тое мастацтва, якое было створана на гэтай мове. Што яна паставіць на паліцы спецхрану? Каго назаўжды выкіне з гісторыі? Якім чынам на мёртвай мове можна будзе зарабіць мільярды даляраў? Ці з’явіцца ў памерлай мовы шанец? Гісторыя любові – да мужчыны, да літаратуры, да краіны – якая, на жаль, не можа скончыцца добра.

Чытае Уладзімір Лісоўскі.

Набыць і паслухаць кнігу можна на пляцоўцы ЛитРес па спасылцы.
🎂9 снежня спаўняецца 130 гадоў з дня нараджэння Максіма Багдановіча!

Мяне неверагодна радуе той факт, што сёння ў кожным кутку інтэрнэту я бачу інфармацыю пра гэта. Столькі цікавостак: артыкулы, прысвечаныя яго жыццю і творчасці, цікавыя факты, конкурсы, віктарыны і іншыя віды творчых актыўнасцяў.

Зірніце, напрыклад, які мультфільм «Да зор!» зрабілі рабяты з цудоўнага праекта @wir_by. Андрусь Такінданг намаляваў гэтую прыгажосць па матывах вершаў паэта. Выдатна, што ў роліку згадваюцца не толькі класічныя і даволі вядомыя творы Багдановіча, але і менш папулярныя.

Мне падабаецца і гукавая, і візуальная дарожка.

🖥 Глядзець тут: https://www.youtube.com/watch?v=NJx6yJ3vYrU&ab_channel=WIRBY
Распачынаем новую гумарыстычную рубрыку з водгукамі на кнігі. Інтэрнэт захоўвае мноства неверагодных рэчаў.

(Давайце назву для рубрыкі прыдумаем разам у каментах.)
Неаднаразова ў падзяках за падкаст Bellit я чую падобную фразу: «Дзякуй за тое, што даяце магчымасць спажываць аўдыякантэнт па-беларуску». І я сама вельмі ўсцешаная, што якасных і карысных беларускіх праектаў у аўдыяфармаце з’яўляецца ўсё больш. Разам з тым мяне радуе, што і беларуская падкаст-супольнасць расце.

🎧 Сёння хачу парэкамендаваць вам тое, што і сама слухаю. Падкаст з цудоўнай назвай «Так склалася гістарычна» прысвечаны гісторыі Беларусі. Аўтарка — кандыдат гістарычных навук Ганна Дзягель — запрашае ў выпускі дасведчаных спецыялістаў, гісторыкаў і абмяркоўвае з імі падзеі і з'явы з нашага мінулага. Разбірае складаныя тэмы простай мовай. На сённяшні момант выйшла ўжо восем выпускаў: ад Полацкага княства до крызісу Рэчы Паспалітай.

Паслухаць падкаст і сачыць за яго навінамі і абнаўленнямі можна тут.
❤1
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 54
. Паліталогія для самых маленькіх.

У новым выпуску падкаста разважаю пра контркультуру, спажыванне, крыміналістыку, а яшчэ пра тое, як тлумачыць дзецям, што адбываецца навокал.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit