Белліт
1.16K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Высокія тэхналогіі і Францыск Скарына ў Нацыянальнай бібліятэцы.
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 54. Паліталогія для самых маленькіх. У новым выпуску падкаста разважаю пра контркультуру, спажыванне, крыміналістыку, а яшчэ пра тое, як тлумачыць дзецям, што адбываецца навокал. Дзе паслухаць? 📌 Apple Podcasts 📌 Google…»
#беларусьулітаратуры
З кнігі Карстэна Дзюса «Убивать осознанно».
Стары здымак 📷

Два пісьменнікі - Рыгор Барадулін і Уладзімер Дубоўка. Апошні, выглядае, толькі падпісаў сваю кнігу маладому калегу.

#здымак
Сёння новы выпуск падкаста Bellit выходзіць у фармаце прэзентацыі кнігі. Запрашаю паслухаць нашу размову з перакладчыкам Сяргеем Матыркам.
У нашым выдавецтве ўжо можна купіць доўгачаканы працяг апавяданняў аўстрыйскага пісьменніка Эрвіна Мозэра «Дзівосныя гісторыі на дабранач» у перакладзе Сяргея Матыркі.

🎧 З нагоды выхаду кнігі перакладчык завітаў у падкаст Bellit, каб расказаць пра Мозэра, яго творчасць, прыемнасці і цяжкасці, з якімі сутыкнуўся, калі працаваў над перакладам. А таксама прачытаў некалькі апавяданняў.

Паслухаць прэзентацыю кнігі можна на ўсіх падкаст-пляцоўках: https://podcast.ru/1507446716

А купіць кнігу — на нашым сайце: https://januskevic.by/catalog/dzieciam/4308/
Выдавецтва «Галіяфы» прэзентавала 5 новых кніг:

📕Кацярына Янчэў­ская «Белае шматкроп’е»,
📙Сяргей Рублеўскі «Барлёшы па назе»,
📗Алесь Бычкоўскі «Дзеці Сільмарыліёна»,
📘новая кніга сябры Беларускага ПЭНа Вольгі Гапеевай «Парадокс «Немаўля»»
📓паэтычны зборнік «Страшна не пачуць голас твой».

📍Усе кнігі можна набыць на сайце выдавецтва.
Штогод у гэты час на канале пачынаецца розыгрыш святочных букбоксаў. Сёлета я б хацела атрымаць ад вас каментарыі наконт таго, якія кнігі вы хочаце ў іх бачыць. Пішыце ў каментарыях жанры, выдавецтвы, канкрэтных аўтараў і кнігі.
2021 год у выніках беларускіх літаратурных прэмій.
Вось такія вынікі сёлета на канале. Мы №1 у раздзеле «Кнігі» ў беларускім тэлеграме. Дзякуй усім, хто спрычыніўся!

На наступны год стаўлю амбіцыйныя планы — 5 000 падпісантаў 😏

І прывітанне ўсім новым чытачам, якія дадаліся за апошні час. Свае пытанні, заўвагі, прапановы, ідэі можаце пакідаць у каментах.
🎉4👍1
Мы верым у навагоднія цуды. А вы?
Раскажыце пра наш канал сябрам, заахвочвайце іх падпісацца 😉
31 снежня, дзень, кнігарня, тэлефануюць:

— Здравствуйте, девушка, с наступающим! А у вас есть уголовный кодекс?

А якія кнігі вы чытаеце ў апошні дзень года?
😁3