Белліт
1.16K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 56
. Коні і кансервы года. Падводзім кніжныя вынікі з гасцямі

У апошнім выпуску года ў гасцях у падкасце мая калега Наста (з якой мы робім падкаст «Кніжная Шафа») і перакладчык Сяргей. Абмяркоўваем свае вынікі года і размяркоўваем кнігі паводле намінацый.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
🔥2
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 56. Коні і кансервы года. Падводзім кніжныя вынікі з гасцямі У апошнім выпуску года ў гасцях у падкасце мая калега Наста (з якой мы робім падкаст «Кніжная Шафа») і перакладчык Сяргей. Абмяркоўваем свае вынікі года і размяркоўваем…»
Памёр Адам Мальдзіс - літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік, журналіст. Доктар філалагічных навук.
(нар. 7 жніўня 1932, в. Расолы, Астравецкі раён – 3.01.2022 Менск)

Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча» (1956—1959). У 1962 скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Я. Купалы АН БССР. У 1962—1991 працаваў у Інстытуце літаратуры АН БССР: з 1962 — навуковы супрацоўнік, з 1981 — загадчык аддзела беларускай дакастрычніцкай літаратуры.
У 1990 член дэлегацыі БССР 45-й сесіі ААН. Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1965. Дырэктар Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Ф. Скарыны.

Месца і час развітання ўдакладняюцца.

Шчырыя спачуванні блізкім і сябрам спачылага
!🥀
😢4
​​❄️ Старт святочных розыгрышаў!

Традыцыйна штогод у гэты час я праводжу розыгрыш святочных букбоксаў. У кожным з іх вас чакаюць 2 кнігі, нататнік, паштоўкі, закладкі і розныя прыемныя дробязі. У падборы кніжнага напаўнення боксаў я арыентавалася перадусім на вашы прапановы, і зусім не святочны Маркес быў адным з лідараў 😁

Сёлета букбоксаў зноў будзе тры (+бонусны чацвёрты для маіх патронаў на сайце patreon.com).

📌 Букбокс 1:
Кніга «Восень патрыярха» Маркеса (пераклад Сяргея Шупы) і дэбютны паэтычны зборнік «Слёзы на вецер» Дар'і Бялькевіч.
+ дадатковыя прыемныя дробязі.

Як атрымаць букбокс 1?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 7 студзеня (пятніца), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
#беларусьулітаратуры
З кнігі італьянскага пісьменніка Даната Карызі «Дом голосов».

Адзін з герояў кнігі — беларускі хлопчык, якога забрала да сябе італьянская сям'я. У творы згадваецца не толькі Беларусь, але і беларуская мова.
👍3
Белліт pinned «​​❄️ Старт святочных розыгрышаў! Традыцыйна штогод у гэты час я праводжу розыгрыш святочных букбоксаў. У кожным з іх вас чакаюць 2 кнігі, нататнік, паштоўкі, закладкі і розныя прыемныя дробязі. У падборы кніжнага напаўнення боксаў я арыентавалася перадусім…»
Вынікі розыгрышу букбокса №1!

Яго атрымлівае №56 — Зміцер.

Пазналі сябе? Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як забраць свой падарунак.

Розыгрыш букбокса №2 ужо заўтра.
😢1
​​❄️ Святочныя розыгрышы працягваюцца!

📌 Букбокс 2:
Кніга «Локісаў» Артура Клінава і зборнік «Казкі Рузалі Асьмак» (укладальнік — Антон Францішак Брыль).
+ дадатковыя прыемныя дробязі.

Як атрымаць букбокс 2?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 12 студзеня (серада), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.

Усім поспехаў!
😱1
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 5
7. Найлепшыя беларускія кнігі 2021 года (+літаратурныя госці)

У новым выпуску расказваю, якія беларускія кнігі для мяне сталі найлепшымі ў мінулым годзе. Разбаўляюць мае гісторыі запрошаныя літаратурныя госці, якія дзеляцца сваімі леташнімі кніжнымі радасцямі і знаходкамі, а таксама раяць вам кнігі.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
👍8
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 57. Найлепшыя беларускія кнігі 2021 года (+літаратурныя госці) У новым выпуску расказваю, якія беларускія кнігі для мяне сталі найлепшымі ў мінулым годзе. Разбаўляюць мае гісторыі запрошаныя літаратурныя госці, якія дзеляцца…»
Падкаст Bellit трапіў у падборку Яндэкса.

А ў Telegram з'явілася магчымасць ставіць рэакцыі-эмодзі на запісы — 👍❤️💩

Гэта ўсе навіны на сёння 😁
👍55🔥21🎉14❤9😱1💩1
Вынікі розыгрышу букбокса №2!

Яго атрымлівае №129 — Ирина Климович.

Пазналі сябе? Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як забраць свой падарунак.

Розыгрыш апошняга букбокса №3 пачнецца ў пятніцу.
🎉19👍3❤1
Паэтычная навінка выдавецтва Змітра Коласа.

Адам Глобус – літаратар і мастак. У ягонай новай кнізе паэзіі "Анёл" – вершы пра анёла, спалучаныя з экспрэсіўнай графікай аўтара.

Кніга выйшла ў кішэнным фармаце і мае мяккую вокладку.

#палічка
❤13
НАЙЛЕПШЫЯ БЕЛАРУСКІЯ КНІГІ МАЙГО 2021

Нарэшце падсумоўваю ўсе прачытаныя летась кнігі беларускіх аўтараў. Іх было 38.

📚 Ганна Севярынец “Мая школа” — самая вясёлая і жыццёвая кніга года.

📚 Сяргей Пляскач “ДМБ-91: зычу вярнуцца дадому” — цікавае раскрыццё тэмы і паглыбленне ў псіхалогію персанажаў.

📚 Міхась Зарэцкі “Голы зьвер” (перачытала) — актуальныя праблемы ў літаратуры амаль стагадовай даўніны.

📚 Іван Мележ “Людзі на балоце” (перачытала) — адзін з любімых твораў беларускай літаратуры, у якім нават з трэцім перачытваннем не губляецца напал эмоцый.

📚 Сяргей Пясецкі “Яблычак” — драматычная гісторыя з жыцця злодзеяў у атмасферы Менска пачатку ХХ ст.

📚 Дар’я Бялькевіч “Слёзы на вецер” — найлепшы паэтычны зборнік мінулага года.

📚 Ева Вежнавец “Па што ідзеш, воўча?” — сапраўднае падзея ў беларускай літаратуры апошніх гадоў.

📚 Марыя Мартысевіч “Як пазбыцца Маматута” — вясёлыя вершаваныя гісторыі з жыцця дзяцей і іх бацькоў.

📚 Сяргей Шапран “Тры мяхі дзядзькі Рыгора, або Сам-насам з Барадуліным” — магчымасць пачуць голас паэта, якога з намі ўжо няма.

📚 Максім Танк “Лісткі календара” — адкрыццё года, гісторыі з жыцця Народнага паэта, якія не раскажуць у школе.

#bookvajed_итогигода2021
🔥28👍8❤1