Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 58. Найлепшыя замежныя кнігі 2021
Фінальны падкаст у серыі пра мае кніжныя вынікі 2021 года.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit

Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
👍10🎉6
Зусім нядаўна ў Мінску адкрылася новая кнігарня — «Параграф 45» (вул. Бяды, 45). Гэта праект выдавецтва «Папуры».
Першае кніжнае мерапрыемства ў новай прасторы адбудзецца ўжо заўтра. 22 студзеня а 16-й гадзіне мастачка Лізавета Лянкевіч правядзе майстар-клас. У «Папуры» выходзіць сакрэтная дзіцячая кніга, якую яна праілюстравала. Гэта знакаміты беларускі твор для дзяцей 10+. Так загадкавую кнігу апісалі ў выдавецтве:
«Небяспечныя прыгоды, доўгія, вельмі доўгія пошукі дарогі дадому, абставіны, якія вымушаюць падлеткаў стаць дарослымі і прымаць рашэнні, ад якіх залежыць іх жыццё. І ўсё гэта — захапляльная чытанка, ад якой немагчыма адарвацца.»
Здагадаліся, які гэта твор?
Заўтра адбудзецца старт продажаў «усляпую», мастачка раскажа пра работу над кнігай і правядзе майстар-клас па маляванні для дзяцей.

🔥13👍6
Сакрэтную кнігу з ілюстрацыямі Лізаветы можна будзе купіць са зніжкай 25 %, а астатнія кнігі ў кнігарні — са зніжкай 15 %.
Таксама ў гэты дзень стартуюць продажы іншых навінак ад «Папуры»: «Знак бяды» Васіля Быкава і «Выбранае» Янкі Купалы.

🔥17👍8❤1
#беларусьулітаратуры
Erica Chenoweth and Maria J. Stephan «Why Civil Resistance Works: The Strategic Logic of Nonviolent Conflict».

👍15
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 59. Усё не так дрэнна, як мы думаем.
Кніжныя вынікі года падведзеныя, значыць можна вяртацца да класічных выпускаў. Засталося некалькі цікавых мінулагодніх кніг, якія хацелася б згадаць, і ў новым выпуску акурат расказваю пра іх.
Увесь выпуск прысвечаны нон-фікшн кнігам: займальная прыматалогія ад брытанскай даследчыцы, жахлівая гісторыя пра пошукі маньяка і натхняльнае даследаванне пра тое, чаму свет насамрэч не такі дрэнны, як нам здаецца.
Бонусам гісторыя пра тое, як мог называцца адзін знакаміты брытанскі раман.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Выпуск 59. Усё не так дрэнна, як мы думаем.
Кніжныя вынікі года падведзеныя, значыць можна вяртацца да класічных выпускаў. Засталося некалькі цікавых мінулагодніх кніг, якія хацелася б згадаць, і ў новым выпуску акурат расказваю пра іх.
Увесь выпуск прысвечаны нон-фікшн кнігам: займальная прыматалогія ад брытанскай даследчыцы, жахлівая гісторыя пра пошукі маньяка і натхняльнае даследаванне пра тое, чаму свет насамрэч не такі дрэнны, як нам здаецца.
Бонусам гісторыя пра тое, як мог называцца адзін знакаміты брытанскі раман.
Дзе паслухаць?
📌 Apple Podcasts
📌 Google Podcasts
📌 Castbox
📌 SoundCloud
📌 Spotify
📌 Яндекс.Музыка
📌 Pocket Casts
Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
Apple Podcasts
Bellit
Society & Culture Podcast · Updated weekly · Першы беларускамоўны падкаст пра літаратуру. Навінкі і класіка, беларуская і сусветная літаратура, цікавыя літаратурныя факты.
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
Падтрымаць праект:
— https://www.patreon.com/bellit
— 4916989643601197 (…
❤3🔥1
#літ_агляд
Зборнік аўтабіяграфічных артыкулаў людзей, якія ствараюць сучасную беларускую культуру.
https://telegra.ph/Alyaksandr-Tamkov%D1%96ch-Maza%D1%96ka-zhyccya-Medysont-2017-45-01-25

Telegraph
Аляксандр Тамковіч “Мазаіка жыцця” (Медысонт, 2017), 4/5.
Журналіст Аляксандр Тамковіч вядомы сваімі дакументальнымі кнігамі, у якіх у цэнтры ўвагі знаходзяцца людзі. Гэта вядомыя творчыя асобы, грамадскія і палітычныя дзеячы, а таксама тыя, чыіх імёнаў мы не ведаем, але ім ёсць пра што расказаць. Кніга “Мазаіка…
👍10
❄️ Нарэшце святочныя розыгрышы працягваюцца!
📌 Апошні Букбокс 3:
Кніга «Зорныя дзённікі» Станіслава Лема і кніга «Гары Потэр і філасофскі камень» Дж. К. Роўлінг.
+ дадатковыя прыемныя дробязі.
Як атрымаць букбокс 3?
1. Быць падпісаным на мой канал.
2. Перайсці па спецыяльнай кнопцы ніжэй і паставіць +. У адказ я дам вам парадкавы нумар.
3. Чакаць 30 студзеня (нядзеля), калі пры дапамозе рандома я вызначу пераможцу.
Усім поспехаў!

👍26🔥12❤3
📚Янка Купала «Выбранае»
⠀
Здавалася, настолькі класіка-класіка, чым яна яшчэ можа здзівіць. Але густоўная вокладка ад Анатоля Лазара надае новае дыханне вершам Купалы. У цэнтры вокладкі — лабірынт са слоў паэта.
Прыемная навобмацак вокладка софт-тач, не банальная белая, а шурпатая малочная папера. А самае прыемнае ў афармленні — лясэ. Плюс 1000 да атмасфернасці і асалоды ад трымання кнігі ў руках.
Укладальнік — Ціхан Чарнякевіч.

❤28🔥6👍3
📚Васіль Быкаў «Знак бяды»
⠀
Яшчэ адно перавыданне класікі, якое хочацца мець у хатняй бібліятэцы. Зноў софт-тач і дызайн Анатоля Лазара. Малюнак на вокладцы нагадвае тэст Роршаха: кожны можа расчытаць у ім нейкі ўласны сэнс.
Добрая нагода перачытаць гэты твор праз столькі гадоў пасля школьнага лянівага чытання.

🔥27👍7
📚Янка Маўр «Палескія рабінзоны»
⠀
Мастачка Лізавета Лянкевіч расквеціла і ажывіла адзін з маіх самых любімых твораў беларускай дзіцячай літаратуры. Процьма яркіх ілюстрацый, нягледзячы на перавагу ў іх чорных, шэрых і чырвоных адценняў.
Гэтая кніга замяніла ў маёй біблятэчцы сумнае савецкае выданне. Таму ў найбліжэйшы час зноў выпраўлюся ў кніжную вандроўку па Палессі.

❤32🔥12👍6
Forwarded from Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
Выйшла аўдыякніга «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча!
«Я зайздрошчу дзецям. Ім дазволена верыць у казкі, а нам не. Больш за ўсё на свеце дарослыя любяць казкі, але людзям сорамна ў гэтым прызнацца», — кажа герой новай кнігі Бахарэвіча. Каб сплаціць доўг крэдытору, пісьменнік-даўжнік піша казкі — і цэлы месяц кожны вечар чытае іх бессаромным дарослым. З кожным днём казачны свет апавядальніка робіцца ўсё больш рэальным, а рэальнасць, у якой адбываецца дзея, пачынае ўсё больш ператварацца ў казку — так што ўрэшце мяжа між фантазіяй і явай канчаткова сціраецца.
Бахарэвіч у «Апошняй кнізе пана А.» зноў расчыняе дзверы ў свой мастацкі свет: так падманліва знаёмы нам з навакольнай штодзённасці і так дзівосна нерэальны, трывожны, чароўны і страшны.
Чытае Андрэй Мілюхін.
Кнігу можна набыць і паслухаць у прыкладанні крамы ЛитРес альбо праз падпіску на MyBook.ru.

👍27🔥10❤1