Белліт
1.16K subscribers
1.28K photos
42 videos
2 files
897 links
📖 Чытацкі дзённік.
Пра беларускую і сусветную літаратуру на беларускай мове.
Download Telegram
Вынікі розыгрышу букбокса №3!

Яго атрымлівае №32 — Pavel Mazheika.

Пазналі сябе? Напішыце мне @jugggernaut, каб даведацца, як забраць свой падарунак.

Завяршаем месяц розыгрышаў, дзякуй усім за ўдзел!
🎉23
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 60
. Метамарфозы, кіно, культура, жыццё і кніжныя навінкі студзеня

Дэбютны раман вядомага сцэнарыста, медыцынскі нон-фікшн, зборнік артыкулаў пра дзеячаў беларускай культуры, аўтафікшн нарвежскага празаіка і студзеньскія навінкі беларускіх выдавецтваў у новым выпуску падкаста Bellit.

Дзе паслухаць?

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
❤11👍1
КНІЖНЫЯ НАВІНКІ. СТУДЗЕНЬ

Выдавецтва «Папуры»:
🔻Янка Купала «Выбранае»
🔻Васіль Быкаў «Знак бяды»
🔻Янка Маўр «Палескія рабінзоны» (з ілюстрацыямі Лізаветы Лянкевіч)

Выдавецтва «Янушкевіч»:
🔻Станіслаў Лем «Зорныя дзённікі» (пераклад — Марыя Пушкіна)
🔻Эрвін Мозэр «Неверагодныя гісторыі на дабранач» (пераклад — Сяргей Матырка)
🔻Дамініка Словік «Зімоўка» (пераклад — Алена Пятровіч, Уладзь Лянкевіч)

Выдавецтва «Кнігазбор»:
🔻Сяргей Ваганаў «Праз межы Часу»

Выдавецтва Змітра Коласа:
🔻Адам Глобус «Анёл»
🔻Марына Цвятаева «Выбраная лірыка» (пераклад — Лявон Баршчэўскі)

Выдавецтва «Галіяфы»:
🔻Алесь Бычкоўскі «Дзеці Сільмарыліёна»
🔻Сяргей Рублеўскі «Барлёшы па назе»
🔻«Страшна не пачуць голас твой»
🔻Вольга Гапеева «Парадокс "Немаўля"»

Выдавецтва «Мастацкая літаратура»:
🔻Якуб Колас «Том 1. Вершы. Новая зямля»
🔻Якуб Колас «Том 2. Сымон-музыка. Апавяданні»
🔻Георгій Марчук «Прыгоды ката Фокуса»

Папярэдні заказ:
🔺Станіслаў Лем «Зорныя дзённікі. Апавяданні. Футуралагічны кангрэс» (выдавецтва «Галіяфы», папярэдні заказ да 10 лютага)
🔥23👍7
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 60. Метамарфозы, кіно, культура, жыццё і кніжныя навінкі студзеня Дэбютны раман вядомага сцэнарыста, медыцынскі нон-фікшн, зборнік артыкулаў пра дзеячаў беларускай культуры, аўтафікшн нарвежскага празаіка і студзеньскія…»
У нядаўнім выпуску расійскай тэлеперадачы «Своя игра» ад 23.01.2022 цэлы блок пытанняў быў прысвечаны беларускай літаратуры.

📺 Гульня цалкам: https://youtu.be/NGKhc9I9Ibo
😱14🔥9❤4👍4
#беларусьулітаратуры

Беларускія мастакі і Мінск у кнізе французскага пісьменніка. Мастацкі раман, альтэрнатыўная гісторыя, як склаўся б лёс Гітлера, калі б ён не праваліў уступны экзамен у Венскую акадэмію выяўленчых мастацтваў.

З кнігі Эрыка-Эманюэля Шміта «Другая судьба».
👍11
Выйшла аўдыякніга Евы Вежнавец «Шлях дробнай сволачы»!

У зборніку апавяданняў 2008 года Ева Вежнавец вывела галерэю нетыповых жаночых вобразаў. Яе моцныя, трывалыя гераіні шукаюць саміх сябе, спрабуюць выжыць у краіне «дробнай сволачы» і гатовыя на выпрабаванні.

На думку Андрэя Дынько, у творах адлюстраваная драма цэлага пакалення трыццацігадовых беларусаў, якія былі вартыя годнага жыцця, але не змаглі яго дамагчыся. Прадстаўнікі гэтага пакалення, падкрэсліў Андрэй Дынько, нават у сённяшніх умовах, калі беларуская культура апынулася пад забаронай, ствараюць сапраўдныя якасныя мастацкія творы.

Вежнавец: Я, як мне здаецца, пішу пра жыццё й пра людзей, якія ў гэтым жыцці хочуць сябе знайсці, а замест гэтага губляюць сябе, не могуць адчуваць сябе да канца споўненымі. Я пішу сумную прозу, але ў маіх кніжках ёцсь і своеасаблівы горкі беларускі гумар.

Чытае Святлана Цімохіна.

Кнігу можна набыць і паслухаць праз мабільнае прыкладанне крамы ЛитРес (спасылка) альбо праз падпіску на MyBook.ru (спасылка).
👍17🔥6
Новы выпуск падкаста Bellit.
Выпуск 61
. Нармальнасць і цэнтральнаазіяцкія прыгоды

У новым выпуску расказваю пра прыгоды нарвежкі ў Цэнтральнай Азіі, пра аднаго незвычайнага хлопчыка і смяюся з кнігі Рыгора Барадуліна. А таксама адказваю на пытанні слухачоў.

Дзе паслухаць?

🆕 Youtube

📌 Apple Podcasts

📌 Google Podcasts

📌 Castbox

📌 SoundCloud

📌 Spotify

📌 Яндекс.Музыка

📌 Pocket Casts

Падтрымаць праект: patreon.com/bellit
❤12👍2
#беларусьулітаратуры

З кнігі Блэйка Краўча «Возвращение».
👍12
Белліт pinned «Новы выпуск падкаста Bellit. Выпуск 61. Нармальнасць і цэнтральнаазіяцкія прыгоды У новым выпуску расказваю пра прыгоды нарвежкі ў Цэнтральнай Азіі, пра аднаго незвычайнага хлопчыка і смяюся з кнігі Рыгора Барадуліна. А таксама адказваю на пытанні слухачоў.…»
Перачытваю «Аўтаспынам па Галактыцы», параўноўваючы арыгінал з некаторымі перакладамі, заўважаю дзіўнае на першай жа старонцы.

«Orbiting this at a distance of roughly ninety-two million miles is an utterly insignificant little blue green planet <...>»

У арыгінале бачым 92 мільёны міль, якія ў беларускім перакладзе Паўла Касцюкевіча адэкватна канвертуюцца ў метрычную сістэму:

«Вакол яго на адлегласці блізу ста сарака дзевяці мільёнаў кіламетраў круціцца някідкая, блакітна­зялёная планетка <...>»

Здзіўляе рускі пераклад Баканава, дзе аднекуль без канвертацыі з’явіліся лішнія мілі:

«Вокруг нее, на расстоянии примерно девяноста восьми миллионов миль, обращается ничтожная зелено-голубая планетка <...>»

У дадзеным выпадку памылка не вельмі ўплывае на змест, але наколькі важна пры чытанні кніг звяртацца да арыгіналу і параўноўваць пераклады.
👍34😱8