Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💊 У Менску ўпершыню правялі складаную аперацыю пры цяжкай форме эндаметрыёзу
На Вілейшчыне ў ДТЗ загінулі тры чалавекі, сярод іх — 18-гадовая кіроўца без правоў.
У Магілёўскай вобласці ў падазраванага ў браканьерстве знайшлі цэлы арсенал зброі. Што менавіта там было?
Тым часам у дэмакратычных колах працягваюць абмяркоўваць зварот былых палітвязняў да кіраўніцтва Еўразвязу. Яго рэзка раскрытыкаваў Мікола Статкевіч.
💥 Пра гэта і не толькі — у кароткім выданні навінаў cерады, 28 кастрычніка, на Белсаце

❤7✍1😁1
🏠 Рэжым у Беларусі будзе збіраць персанальныя звесткі пра дачнікаў
Звесткі будуць выкарыстоўваць для стварэння і вядзення зямельна-інфармацыйных сістэм. Новая пастанова абавязвае садовыя таварыствы, дачныя і гаражныя кааператывы, МУС, выканкамы і Нацыянальнае кадастравае агенцтва перадаваць гэтыя дадзеныя:
🔸Пра ўласнікаў будуць збіраць прозвішча, імя і імя па бацьку, дату нараджэння, ідэнтыфікацыйны нумар і грамадзянства.
🔸Пра ўчасткі – адрас, плошчу і звесткі пра размешчаныя на іх будынкі.

🤬20🌚2😐2❤1😁1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️🩹 Ёсць месцы, куды заходзіш на гадзінку, а застаешся на цэлы дзень
Менавіта такім атрымаўся беларускі літаратурны фэст «Прадмова» ў Вроцлаве. Тры дні сустрэчаў з любімымі аўтарамі, новых кніг, вершаў, музыкі і размоваў за кавай. А галоўнае – адчування, што нават далёка ад дому можна быць сярод сваіх.
Крысціна Дробыш сабрала самыя цёплыя і яркія моманты гэтага літаратурнага свята.
📚 А даведацца больш цікавых і важных рэчаў можна ў нашай праграме «Раніца з Белсатам» на YouTube-канале «БЕЛСАТ LIFE».

❤15🤪1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🦌 Цудоўныя кадры з Кобрыншчыны
Каля вёскі Дзівін фатограф зняў велічных аленяў у іх натуральным асяроддзі.

❤20
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
❗️У Берасці мужчына забіў жонку і цешчу
Раніцай 28 кастрычніка 50-гадовы мужчына нанёс нажавыя раненні сваёй 35-гадовай жонцы і яе 56-гадовай маці. Абедзве жанчыны памерлі.

🤬10🤯9😢3⚡1
Палітычны блогер стварыў новы канал, бо да старога не мае доступу.
Ён плануе пісаць пра беларускую палітыку, гісторыю і іншыя тэмы. Допісы будуць выходзіць па-беларуску і па-расейску.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16🙈3🤪1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚖 Таксіст з Беларусі ў Гданьску патрабаваў ад украінкі размаўляць па-расейску
Паўдарогі яны прамаўчалі, а затым кіроўца вырашыў адпомсціць дзяўчыне

🤬39😡2🤯1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
✨ Так выглядаў наш сусвет напярэдадні Вялікага выбуху
Навукоўцы стварылі мадэль Lumina, якая паказвае шлях, пройдзены сусветам: ад газу – да першых галактык і чорных дзіраў. З часам гэты кактэйль ператварыўся ў тое, што мы ведаем сёння.
Візуалізацыя ахоплівае перыяд ад 50 мільёнаў да 2 мільярдаў гадоў пасля Вялікага выбуху.

❤7🎉2🌚1
Белсат
🇺🇸 Меланія Трамп дамовілася пра лакальнае спыненне агню паміж Расеяй і Украінай у Алешках Бакі часова спыняць баявыя дзеянні ў акупаваных Алешках на Херсоншчыне з 29 кастрычніка, каб даставіць гуманітарную дапамогу і эвакуяваць мірных жыхароў. Пра гэта…
Жыхароў акупаваных Алешак будуць эвакуяваць ва Украіну транзітам праз Беларусь
Іх плануюць вывезці расейскім вайсковым самалётам праз Анапу і Гомель. Пра гэта сведчаць дакументы, апублікаваныя Fox News.
Паводле плана, 31 кастрычніка эвакуяваных павінны даставіць у Гомель. Аперацыя стала магчымай пасля дамоўленасці Расеі і Украіны пра лакальнае перамір’е пры пасярэдніцтве Меланіі Трамп.
У акупаваных Алешках каля 2 тысяч жыхароў застаюцца фактычна ў закладніках расейцаў і выжываюць без ежы, вады ды электрычнасці. Апошні раз прадукты ў крамы завозілі ў траўні. Падыходы да гораду замінаваныя.

🙏7❤5🤬4
📌 Двайное забойства ў Берасці: мужчына забіў жонку і цешчу
📌 Сын Кубракова стаў начальнікам РУУС
📌 У Трэдсе з’явілася гісторыя пенсіянераў якія плоцяць 22 гады за збітага п’янога
⏯️ Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркуем у Студыі Белсату. Далучайцеся!

YouTube
Лукашэнка слабее: здае справы. Узлёт сына Кубракова. Забойства ў Берасці. Амністыя ў Беларусі
Падвойнае забойства ў Берасці, сын Кубракова на чале РУУС і звальненне генерала. Новыя памеры субсідый на бізнес, шэсць гадоў калоніі за данаты і пошукі беларуса, які знік па дарозе на канцэрт Макса Каржа.
Чаму Турчын усё часцей займаецца вайсковымі пытаннямі?…

✍3❤2
😢У былога палітвязня, медыяменеджара Канстанціна Залатых выявілі рак ныркі
На сайце BYSOL адкрылі збор на падтрымку ягонай сям’і, якая жыве ў Польшчы.
Канстанцін Залатых кіраваў незалежнай газетай «Беларусы і рынак» і карэспандэнцкім пунктам Еўрапейскага радыё для Беларусі. У 2022 годзе яго затрымалі і асудзілі на чатыры гады калоніі.

😢17❤5🙏4
💷 Калі вы гэта чытаеце — праверце беларускія рублі ў гаманцы
У Менскай вобласці пачасціліся выпадкі, калі ў крамах расплачваюцца сувенірнымі купюрамі, якія імітуюць сапраўдныя грошы. На іх замест слова «рублёў» могуць пісаць «дублёў» або «цублёў».

🙈5🤬4😁2❤1😈1
☝️За два дні патанулі два чалавекі: на Берасцейшчыне і Магілёўшчыне
У Лунінецкім раёне 27 кастрычніка 68-гадовая жанчына пайшла гуляць з сабакам і не вярнулася. Цела жанчыны знайшлі ў меліярацыйным канале каля аграгарадка Бродніца — усяго за тры метры ад берага. Глыбіня ў гэтым месцы складала каля 40 сантыметраў.
Яшчэ адзін трагічны выпадак адбыўся ў Горацкім раёне 26 кастрычніка. Таксама 68-гадовы мужчына днём адправіўся на рыбалку і доўга не вяртаўся. Ягоная жонка знайшла рэчы зніклага на беразе вадаёма каля вёскі Любіж. Цела рыбака знайшлі прыкладна за метр ад берага. ☝️

😢9😱6❤1
💥 #галоўнае за 28 кастрычніка
✔️ Лукашэнка анансаваў амністыю, якая, імаверна, закране жанчын. Ці вызваляць палітвязняў – невядома
✔️ У Іспаніі пры сутыкненні двух пасажырскіх цягнікоў загінулі не менш за 46 чалавек
✔️ Жыхароў акупаваных Алешак будуць эвакуяваць ва Украіну транзітам праз Беларусь
✔️ Былыя палітвязні растлумачылі, як з’явіўся ліст да еўрапейскіх дыпламатаў. Ініцыятыву раскрытыкавалі Статкевіч і Філіпенка
✔️ ЗША не будуць прымушаць Украіну да тэрытарыяльных саступак, піша Financial Times
✔️ Трамп анансаваў сустрэчу Зяленскага і Пуціна «ў найбліжэйшым часе»
✔️ Сын кіраўніка МУС Кубракова ўзначаліў Цэнтральны РУУС Менску
✔️ У Менскай вобласці збіраюцца перадаваць персанальныя звесткі пра дачнікаў у сістэму Дзяржкаммаёмасці
✔️ Эдуард Пальчыс завёў новы Telegram-канал пасля 5,5 гадоў зняволення
#рэпрэсіі:
▫️ «Вясна»: у беларускіх турмах застаюцца 110 палітзняволеных жанчын, сярод іх — 19 пенсіянерак
▫️ Віталя Дзямідчыка, беларуса з чэшскім грамадзянствам, асудзілі на шэсць гадоў. Меркавана, за данат Палку Каліноўскагаx

❤4
◾️ «Не дачакалася Вольгу з турмы"
У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама. Яна доўгі час хварэла і мела патрэбу ў пастаянным доглядзе. Пра гэта ў Facebook паведаміла актывістка Ніка Сандрас.
Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Яе абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначылі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. ☝️

«Не дачакалася Вольгу з турмы. Не ведаю, што сказаць пра гэта. Вольга Радзівонава — мая сяброўка і беларуская журналістка, якую асудзілі да чатырох гадоў зняволення», — напісала актывістка.
Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. Яе абвінавацілі паводле шэрагу крымінальных артыкулаў і прызначылі 4 гады пазбаўлення волі з адбыццём у папраўчай калоніі агульнага рэжыму. ☝️
🤬16😢10❤3💔2🕊1👾1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
☝️Шукаў хайп, а знайшоў крыміналку
Гарадзенец прыехаў у Мазыр у камандзіроўку і наздымаў сторысаў на крыміналку. 23-гадовы хлопец распрануўся і залез на падваконне, а ягоныя сябры здымалі «шоу» на камеру.
Блогер выклаў відэа ў сацсеткі, але крэатыў ацанілі не ўсе: хтосьці з падпісчыкаў адправіў сторысы ў міліцэйскі чат-бот, і аўтара кантэнту затрымалі. На допыце ён запэўніваў, што здымаў відэа для сацсетак, а далікатныя месцы заклеіў этыкеткай з-пад піва. Але крымінальную справу распачалі за хуліганства. ☝️

🤯4🤬4🥴2
☝️Увага: новы спосаб махлярства
Ашуканцы актывізаваліся напярэдадні выплаты адзінага маёмаснага плацяжу, які трэба вырабіць не пазней за 16 лістапада. Яны прыдумалі новую схему і цяпер выдаюць сябе за супрацоўнікаў падатковай. Падаткавікі (МПЗ) адзначаюць, што зламыснікі выкарыстоўваюць некалькі спосабаў падману. Першы – фішынг.
Таксама ахвяр спрабуюць запалохваць і прымусіць адкрыць вірусны файл. Каб засцерагчы сябе, не пераходзіце па спасылках з падазроных СМС і не ўводзіце там свае дадзеныя. Таксама не спампоўвайце і не адкрывайце файлы, якія вам адправілі незнаёмцы. Больш чытайце па спасылцы. 👈

«Ахвяры паступае СМС або паведамленне ў мэсэнджары аб «пратэрміноўцы плацяжу па падатку на маёмасць і налічэнні пені». У паведамленні ўтрымліваецца спасылка на падроблены сайт, які імітуе дызайн парталу МПЗ. Там грамадзяніна просяць загрузіць сканы пашпарта, а затым увесці поўныя рэквізіты банкаўскай карты (уключаючы CVV і код з СМС) для «неадкладнай аплаты»», – піша МПЗ.
Таксама ахвяр спрабуюць запалохваць і прымусіць адкрыць вірусны файл. Каб засцерагчы сябе, не пераходзіце па спасылках з падазроных СМС і не ўводзіце там свае дадзеныя. Таксама не спампоўвайце і не адкрывайце файлы, якія вам адправілі незнаёмцы. Больш чытайце па спасылцы. 👈
🤬8🤣2🌚1😈1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
✌️У Іспаніі жанчыну зносіла ў акеан, выратавалі мінакі
Здарэнне адбылося на узбярэжжы Атлантыкі на пляжы Рыясор. Жанчына не магла самастойна выбрацца на бераг з-за моцных хваляў.
Ёй на дапамогу кінуўся мужчына, але не даў рады. Тады іншыя сталі ў ланцуг, каб выратаваць жыццё чалавека. ❤️

❤27🙏7😱6😐1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
☕️ Вітаем, шаноўныя!
Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:
🔸 Больш за 3500 украінскіх дзяцей і прымусовая праца
Што ЗША пішуць пра Беларусь у новым дакладзе.
🔸 «Спачатку табе кажуць, што твая мова не мае значэння. Потым – што твая гісторыя не мае значэння. І нарэшце – што твая краіна не мае значэння»
З такой заявай Святлана Ціханоўская выступіла ў Дубліне на канферэнцыі, прысвечанай нацыянальнай ідэнтычнасці Беларусі і Ірландыі.
🔸 «Адэпты ідэалогіі асабістага выжывання»
Статкевіч рэзка раскрытыкаваў зварот былых беларускіх палітвязняў.
#штопачытаць