Библиотека БГТУ
130 subscribers
682 photos
13 videos
1 file
107 links
Интересные новости культуры, науки и нашей библиотеки здесь. Присоединяйтесь!
Download Telegram
Тэхналогіі мінулага: спрабуем пісаць без кнопак!
 
📣Шаноўныя студэнты і супрацоўнікі! Бібліятэка📚 ўніверсітэта запрашае вас 1-4 верасня адзначыць Дзень беларускага пісьменства ✏️па-асабліваму. У свеце бясконцых апавяшчэнняў мы прапануем вам спыніцца, перавярнуць старонку папяровага календара🔔 і вярнуцца да вытокаў пісьменства🪶.
У нашай майстэрні слова вы зможаце пастукаць па клавішах сапраўднай рарытэтнай пішучай машынкі 🤩і адчуць такт і рытм тэксту. Асвоіць забытае мастацтва чыстапісання🔤 – напісаць добрыя пажаданні сябрам альбо нашай бібліятэцы гусіным пяром ў школьных пропісях пры святле настольнай лямпы (будуць сінія чарнілы і прыгожая клякса🫟)! Стварыць плакат з дапамогай трафарэта🫀 ў стылі 80-х. А нашы бібліятэкары раскажуць гісторыю беларускай кнігі і пакажуць унікальныя фаліянты📕 са сховішча.
Чакаем усіх аматараў прыгожага пісьменства, каб захаваць жывую сувязь паміж эпохамі. Прыходзьце ў бібліятэку ўніверсітэта!🔛
❤6👍4🔥1
У пачатку восені 🍁ў нашай бібліятэцы становіцца вельмі людна👩‍🎓👨‍🎓 — студэнты пачынаюць новы навучальны год і для паспяховай вучобы ім, вядома, патрэбны падручнікі📚. Бібліятэкары працуюць без адпачынку🐝, дапамагаючы кожнаму знайсці неабходныя кнігі, і выдаюць цяжкія стосы падручнікаў 📚. Студэнты гартаюць старонкі, спадзяючыся, што ўнутры засталіся карысныя падказкі✍ ад мінулых уладальнікаў😜. Мы жадаем нашым студэнтам поспехаў у вучобе і жыцці! 💥
❤8👍4
Наша падпішчыца напомніла пра верш Пятруся Броўкі, які мы вучылі ў школе, але, мусіць, забыліся на яго)

Вось і лета сышло,
Адспявалі калоссі,
Цяжка нам заўважаць,
Як з'яўляецца восень.
Непрыкметна зусім -
Прыплыве павуцінкай,
Гляне жоўтым лістком
З-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай,
Устрывожыць дымком
3 пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём
Маладзенькай рабіны,
На адлёце крылом
Памахае бусліным.
А пасля,
А пасля
Ліст апошні сарвецца...
Ды не знаю, чаму
Ты мне, восень, па сэрцу!
👍7❤5👏1
#ДзеньРоднагаСвайго
Бібліятэка ўніверсітэта ў верасні — гэта перш за ўсё тысячы студэнтаў👩‍🎓👨‍🎓, якім выдаюцца дзясяткі тысяч кніг📚. Але бібліятэкары паспяваюць і расказаць студэнтам аб правілах бібліятэкі, і пра беражлівыя адносіны да падручнікаў, і запрасіць прыняць удзел у Дні беларускай пісьменнасці✒️ ў бібліятэцы. Арганізатарамі былі падрыхтаваны папяровыя воблакі☁️ з варыянтамі беларускіх слоў - ад бытавых да паэтычных. Удзельнікам прапаноўвалася выбраць тыя словы, якія асабіста ім блізкія і зачапілі за душу. Нашы чытачы на магнітнай дошцы склалі “Воблака родных слоў”. Больш за тое — яны малявалі ілюстрацыі да самых цяжкіх і цікавых слоў! Калі ўзнікалі цяжкасці з разуменнем слоў, студэнтам дапамагалі знаўцы беларускай мовы - бібліятэкары👱‍♀️. А вы знаеце, што такое жырандоля, ці кузуркі, альбо жэўжык🤔? Напішыце ў каментарах) Студэнты змаглі выдыхнуць паміж цяжкімі парамі хіміі і вышэйшай матэматыкі)
У бібліятэцы вы абавязкова знойдзеце цёплыя адносіны і падтрымку🤝 нашых прафесіяналаў-бібліятэкараў!
👍11❤3
📣Дорогие коллеги-библиотекари, друзья, читатели!
15 сентября не отмечено в календаре красным цветом, но от этого день не становится просто обычным рабочим днем. Это наш профессиональный праздник🎇 — День библиотек Республики Беларусь! Мы поздравляем библиотекарей, и, конечно, наших читателей, всех, для кого наш труд — это вовремя найденная сотрудниками учебного абонемента синяя с красным книжка по химии или методичка по английскому с колесом и башней и, в результате, защищенная лаба по ТОХ, зачет по иностранному и сессия без хвостов.
На научном абонементе вам напомнят о много лет не сданной вами книге и покажут как контролировать взятые книги по электронному формуляру.
Студенческий читальный зал встретит яркой удобной мебелью, огромными окнами и солнцем. Можно работать с ноутбуком, зарядить телефон, поспать. Книги, кстати, тоже можно взять поработать) Может быть шумновато в читалке, но что тут поделаешь!
Любителей тишины ждет читальный зал № 2 — там обычно занимаются те, кому надо сосредоточиться, поискать ГОСТы, патенты или подумать над свои проектом. 
В нашем техническом вузе для первокурсников как сюрприз — художественные книги. Более того, новинки художественной литературы есть всегда! Впрочем, любители классики найдут тома Всемирки и даже прижизненные издания авторов прошлого и позапрошлого веков.
И недосягаемое, но самое загадочное место библиотеки — книгохранилище. Кстати, друзья библиотеки знают, что есть такой подвал, где стены уходят в землю, стеллажи в три человеческих роста и именно там хранятся сокровища библиотеки — раритетные издания XVIII-начала XX веков с цветными картинками на папиросной бумаге, в обложках из натуральной кожи с инкрустацией, на разных языках. 
Логичный вопрос: а как эти и другие книги найти? Кто поможет? Кто знает, где искать литературу для курсовой, диплома? А как правильно оформить список к диссертации? И где взять это непонятное УДК для статьи в сборнике материалов конференции? А еще на грант надо заполнить таблицу с указанием h-индекса, количеством публикаций и цитирований по научным базам, а доступа к этим базам нет? Вот тут вам помогут сотрудники научно-информационного отдела. Как они это делают, не всегда знает даже директор. Но будьте уверены: если нужный вам документ существует в природе, они его найдут! И неважно, что для этого им придется обратиться в библиотеку Кембриджа. Но вы получите статью на свою почту! 
Это только малая часть того, что предлагает наша библиотека вам, наши дорогие читатели! Поэтому поздравляем с праздником нас всех: и авторов, и библиотекарей, и читателей!
Ждем вас!
❤18🔥3👍2👏1🎉1
#ДзеньРоднагаСвайго 🌲
Ад дрэва да тэхналогіі драўніны
У Дзень работнікаў лесу бібліятэка ўніверсітэта шчыра віншуе выкладчыкаў профільных кафедраў, нашых студэнтаў, выпускнікоў і ўсіх ветэранаў лясной гаспадаркі! 🎉
Менавіта вашымі намаганнямі захоўваецца ўнікальны генетычны фонд беларускіх дрэвастояў і забяспечваецца сыравінная бяспека дрэваапрацоўчай прамысловасці. Вы падтрымліваеце той самы статус «зялёных лёгкіх Еўропы», якім па праве ганарыцца кожны беларус. 🌿 Для Беларусі, краіны з багатай лясной спадчынай, лес не проста частка ландшафту. Гэта аснова экалагічнай бяспекі і важны сегмент эканомікі. За ўрачыстай цішынёй пушчаў і лясоў стаіць штодзённая праца высокакласных спецыялістаў. Выпускнікоў нашага ўніверсітэта можна сустрэць у Белавежскай пушчы і на палесскіх балотах: яны займаюцца лесааднаўленнем, ствараюць карты высечак з дапамогай дыстанцыйнага зандавання, кантралююць эпідэміі шкоднікаў лесу і ахоўваюць рэдкія віды жывёл. 🦌 Іх праца патрабуе грунтоўных ведаў у галіне біялогіі, геаграфіі і інжынернай справы, якія яны атрымалі ў БДТУ.
Нашы  віншаванні таксама інжынерам лясной прамысловасці. Менавіта вы забяспечваеце разумную перапрацоўку драўніны. 🪵
Жадаем вам паспяховых навуковых распрацовак, моцнага здароўя для суровай палявой працы і новых адкрыццяў на карысць нашай Радзімы.
❤4👍2
❤10👍2🤩1
Напярэдадні Міжнароднага дня перакладчыка наша бібліятэка нагадвае: мастацтва слова не мае межаў і моўных бар'ераў 📚. Дзякуючы самаадданай працы майстроў пяра, геній сусветнай літаратуры становіцца блізкім для беларускага чытача.

У нашых фондах знаходзяцца сапраўдныя скарбы — класічныя творы ў бліскучым перакладзе на родную мову. Мы запрашаем вас датыкнуцца да філасофскай глыбіні трагедыі Іагана Вольфганга фон Гётэ «Фауст» у перакладзе Васіля Сёмухі 🎭. Вы зможаце па-новаму адкрыць для сябе геній Аляксандра Пушкіна, чытаючы яго вершаваны раман «Яўген Анегін» у перакладзе Аркадзя Куляшова. А цені замка Эльсінор загавораць па-беларуску дзякуючы пранікнёнаму перакладу Юркі Гаўрука, які захаваў рытм і драматызм «Гамлета» Уільяма Шэкспіра 👻.

Асобна хочацца звярнуць вашу ўвагу на перавод нашага выкладчыка Уладзіміра Куліковіча з мангольскай мовы "Запаветнага сказання манголаў" - выдатнага пісьмовага помніка старажытнамангольскай літаратуры, які захаваўся да нашых дзён як сведчанне культурных, палітычных, вайсковых адметнасцей жыцця качавога грамадства Манголіі перыяду Сярэднявечча. У ім зафіксаваны падзеі 800-гадовай даўнасці. Пераклад У. Куліковіча адметны дакладнасцю і павагай да аўтарскага тэксту. Выдадзена ўсяго менш за сотню асобнікаў, і адзін з іх з аўтографам перакладчыка Уладзімір Іванавіч падараваў нашай бібліятэцы ✍️.

Наведайце нас, каб знайсці сваю кнігу на мове Купалы і Коласа! 📖
❤7👍3
#ДзеньРоднагаСвайго
Восень — самы ўтульны час, каб нарэшце паглядзець нашу Беларусь 🍂. Калі спадае летняя спёка, ехаць па дарогах становіцца лёгка і можна звярнуць з трасы на старыя павятовыя дарогі — напрыклад, у бок Аўгустоўскага канала ці па замках Гродзеншчыны 🏰.
Восенню па-асабліваму дыхаецца ў Нясвіжы ці Міры: турыстаў ужо менш, можна спакойна пахадзіць па парках, паслухаць, як шамацяць лісты пад нагамі, і нікуды не спяшацца. А калі хочацца цішыні — варта даехаць да Браслаўскіх азёр 🌊. У кастрычніку там такая звонкая празрыстасць, што чуваць, як хваля накатвае на прыбярэжны чарот.
Вандраваць восенню — гэта яшчэ і пра ежу 🥞. Заехаць у аграсядзібу, дзе пахне печкай, замовіць патэльню дранікаў са смятанай ці схадзіць па грыбы ў сапраўдны, не дачны лес 🍄. Такія паездкі выдатна разгружаюць галаву пасля пар і падрыхтоўкі да семінараў. Бярыце фотаапарат 📸, заварвайце каву ў дарогу ☕ - і наперад! Наша краіна восенню ўмее здзіўляць.
А выданні пра вандроўкі па Беларусі можна ўзяць у нашай бібліятэцы 📚.
❤11👍3
 
Остановленное время: код белоруски
Учащиеся студии фотоискусства «Контраст» Центра дополнительного образования детей и молодежи «Светоч» под руководством Армена Богуша представляют масштабное визуальное эссе, исследующее природу времени и человеческой памяти 📸. В экспозицию вошли лучшие концептуальные fashion-проекты финалистов республиканского конкурса-фестиваля «Мельница моды» 2023-2026 годов, где мода становится универсальным языком диалога между эпохами. Среди авторов – Валерия Астапенко, Алёна Говоровская, Ксения Хаджинова, Екатерина Богуш. Традиционные белорусские орнаменты здесь органично сплетаются с урбанистическими пейзажами Минска, космическим футуризмом и строгой абстрактной геометрией. Сквозным мотивом выставки выступает исследование женской идентичности - от несгибаемой воли исторических героинь до современных женщин.
Выставка приглашает зрителя выйти за пределы привычного восприятия и увидеть, как бережное отношение к культурному наследию формирует эстетику завтрашнего дня.
 
 
🔥7👍4❤3😍3
 
#ДзеньРоднагаСвайго
📚 Бібліятэка нашага ўніверсітэта — гэта не толькі падручнікі і навуковыя выданні. Паміж артыкулам для часопіса і падрыхтоўкай да семінара патрэбна месца, дзе можна проста пабыць сам-насам з тэкстам, які нічога ад вас не патрабуе. У нас  ёсць паліцы цудоўных гісторый! І гэта месца - абанемент мастацкай літаратуры. Тут можна знайсці тое, на што не стае часу ў штодзённай мітусні: вялікі раман, які даўно адкладвалі; фантастыку, дзе логіка працуе куды мацней, чым у курсавой, ці проста зборнік добрай паэзіі, які неверагодна дакладна трапляе ў настрой прама зараз.
Заглядайце на абанемент мастацкай літаратуры, кнігі ўжо сумуюць па людзях! 😊
Абанемент працуе: панядзелак-пятніца, 8.00-17.00.
❤6👍3
Ведаеце, у бібліятэчным каталогу няма раздзела «Маміны парады», але менавіта гэтыя словы мы памятаем лепш за ўсё: «надзень шапку», «не сядзі ў тэлефоне», «еш суп», «усё будзе добра»))
З Днём маці! 🌷
Няхай у вашым жыцці будзе шмат нагодаў для радасці, а побач — людзі, з якімі хочацца дзяліцца самымі цёплымі гісторыямі. 💛
А якая фраза маці жыве ў вашай памяці?
Падзяліцеся ў каментарах — збяром нашу агульную кніжную паліцу добрых матуліных слоў. 💬
❤10👍3
#ДзеньРоднагаСвайго
Якімі былі маці нашых класікаў беларускай літаратуры?
Менавіта ад маці, Бянігны Іванаўны Луцэвіч, будучы паэт Янка Купала набыў любоў да роднага слова.

Mнe мyдpacцi кнiжнaй нe дaў бoг пaзнaцi,
Moй бaцькa нe мoг дaць pacкoшaў тaкix –
Haўчыўcя я cлoў бeлapycкix aд мaцi
I дyм бeлapycкix бeз шкoлы i кнiг.   
                                       
Ганна Юр’еўна Міцкевіч, маці Якуба Коласа, адукацыі не мела, але ведала безліч казак, прымавак, песень, што мы і бачым у творах паэта. Якуб Колас ва успамінах пісаў пра маці:
“Я вельмі любіў, як яна спявала… Управіўшыся з чарнейшаю работай па хаце і па гаспадарцы, маці садзілася, як на адпачынак, за верацяно або за шытво. Яна спачатку абзывалася ледзь чутна, тонка-тонка, як шчыгол, прабуючы голас, ці не ахрыпла часам за ноч. Потым матчына песня бралася ў сілу і запаўняла хату.”
👍7🥰1🕊1
Forwarded from 
📣 Лукашенко подписал Указ «О деятельности Национальной академии наук Беларуси».

📑 Документ направлен на совершенствование научной сферы, организационной структуры и деятельности НАН, а также подчиненных ей организаций, укрепление их научного и производственного потенциалов, повышение практико-ориентированности и эффективности проводимых исследований.

◽️ Указом ликвидируется, реорганизуется и преобразуется ряд государственных научных учреждений и научно-практических центров НАН.
Такая оптимизация позволит исключить дублирующие функции и сконцентрировать потенциал научных учреждений на решении приоритетных для государства прикладных задач в области технологий и техники, дальнейшем повышении эффективности научных исследований.

◽️ Документом утвержден Устав НАН в новой редакции.

◽️ Для укрепления управленческой вертикали и усиления персональной ответственности руководящего состава аппарата Академии наук за результаты ее научной и хозяйственной деятельности статусом государственного гражданского служащего наделяются Председатель Президиума НАН, его заместители и главный ученый секретарь.

В этой связи Председатель Президиума наделен полномочиями по принятию кадровых решений в части назначения и освобождения от должностей руководителей, заместителей руководителей, ученых секретарей подчиненных организаций.

◽️Расширены полномочия Президиума и его Бюро за счет делегирования отдельных функций Общего собрания в целях принятия оперативных решений, касающихся деятельности Академии наук.

◽️ С учетом проводимой оптимизации закрепляется предельная штатная численность аппарата НАН.

◽️ Указом также совершенствуется процедура выборов действительных членов (академиков) и членов-корреспондентов НАН, вводятся дополнительные критерии оценки их научных достижений.

◽️Устанавливаются предельный возраст на момент выдвижения (для академиков- 70 лет, для членов-корреспондентов - 60 лет), требования о наличии ученой степени доктора наук и ученого звания профессора, руководства научными, научно-техническими и отраслевыми программами, а также большого вклада в развитие науки, трудов научного и практического характера по объявленной специальности.

◽️ Президент Беларуси наделяется правом присваивать указом академические звания лицам, внесшим значительный вклад в развитие национальной экономики, отечественной и мировой науки.
👍1