🧫 Браян Джонсан абвясціў, што скланаваў сябе "у выглядзе немаўляці", і гэтае немаўля цяпер жыве ў чашцы Петры.
48-гадовы біяхакер, апантаны праектам вечнай маладосці Blueprint, напісаў у твітары, што цяпер можа стаць уласным донарам крыві, правяраць на "клоне" тэрапіі і вырошчваць сабе органы на замену. Штуршком стаў яго дыягназ — аўтаімунны гастрыт, які не лечыцца і пры якім імунітэт паядае слізістую ўласнага страўніка.
За гучнымі словамі, аднак, ніякага клона няма. Гэта індуцыраваныя плюрыпатэнтныя ствалавыя клеткі: у Джонсана ўзялі кроў, апрацавалі клеткі фактарамі Яманакі і "адкруцілі" іх назад да эмбрыянальнага стану. Такія клеткі сапраўды могуць ператварыцца ў нейроны ці клеткі сэрца, але да цэлага органа, прыдатнага для перасадкі, рэгенератыўная медыцына ідзе дзесяцігоддзямі і пакуль не дайшла.
Цікавае тут не тое, што ён зрабіў, а тое, як ён гэта назваў. "Немаўля-Браян" — гэта не біялогія, гэта маркетынг несмяротнасці: чалавек з вялікімі грашыма і вялікім страхам смерці знайшоў словы, ад якіх па скуры бягуць мурашкі.
Сёння ў чашцы Петры — жменька клетак. Заўтра, паводле аўтара, — запасны ён сам.
@bububudududu

😁26🤪15🤡6🤷♂4🤔2🤮1👌1🕊1
🦷 Прылада, прыдуманая для людзей з паралічам, за два дні стала прадметам жадання тых, у каго з рукамі ўсё добра.
Стартап Augmental адкрыў продаж MouthPad — сэнсарнай панэлі, якая садзіцца на паднябенне і ператварае рухі языка ў курсор. $1400 плюс сотня за скан у стаматолага.
Кампанія піша пра сябе без падвойнага дна: будуем перш за ўсё для людзей з квадрыплегіяй, БАС і траўмамі спіннога мозгу. Больш за сотню карыстальнікаў, некаторыя карыстаюць да шаснаццаці гадзін на дзень.
А потым ролік разышоўся сярод акселерацыяністаў. "Гэта аптымальны сэтап для вайб-кодынгу", — напісаў адзін з іх найгучнейшых прапаведнікаў. Ім карціць зрасціся з машынай, і калі імплант у чэрап пакуль не прадаюць, сыдзе і чужая капа.
Для аднаго чалавека гэта магчымасць упершыню самастойна зрабіць фотаздымак. Для другога — магчымасць не адрывацца ад тэрмінала з AI-ашентам 🫠

👍27❤14🔥8😢7👾6
🩴 Nike прыдумалі капці з убудаваным ацяпленнем, массажам і зарадкай праз USB-C
У раменьчык убудаваны здымны магнітны модуль: ён грэе верх ступні да 47 градусаў і вібруе. Тры ўзроўні ацяплення, тры ўзроўні вібрацыі, сеанс на 15 хвілін, кіраванне з праграмы на смартфоне.
Пад ступнёй ёсць поўнапамерная паветраная падушка Air Zoom.
Каштуе гэтае шчасце каля 230 еўра. Для хатніх тапак — шалёна, але Nike нагадвае: папярэдні іх рэкрэацыйны/аднаўленчы абутак каштаваў пад 900.

😐22👍15🔥6😁4
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
📚 Кампаніі, якія робяць штучны інтэлект, зноў палююць на кнігі. Каб прачытаць і знішчыць.
Схема наступная: купіць, адсканаваць, знішчыць, паўтарыць. Тысячы папяровых кніг прапускаюць праз гідраўлічную гільяціну, што зразае карэньчыкі, старонкі гоняць праз прамысловыя сканеры, а рэшту выкідаюць. Так танней і хутчэй, чым сканаваць акуратна.
Парадокс у тым, што патрэбныя менавіта старыя кнігі, выдадзеныя да 2022 года. Прычына цынічная: гэта тэксты, напісаныя жывымі людзьмі да таго, як інтэрнэт заваліла згенераванае ШІ-смецце. Чыстая чалавечая мова цяпер каштуе, як золата.
Таму букіністы ад Нідэрландаў да Іспаніі раптам атрымліваюць ананімныя заказы на тысячы старых і рэдкіх акадэмічных выданняў.
У аднаго продажы скочылі з 20 кніг на тыдзень да некалькіх соцень. У адной прапанове гаворка ішла пра два мільёны кніг за паўгода.
Самі ж пасярэднікі прызнаюць: загалоўкі "ШІ знішчыла два мільёны кніг" спагады не выклікаюць. Таму робіцца ўсё ціха.
Часам унікальныя выданні знікаюць назаўжды, каб машына навучылася гаварыць.

🤬78🤔7🥴4😱3🙈3👻2❤1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
👋 Вітаю, шаноўныя!
Вашай увазе нулявы выпуск падкаста "Бу-бу-будучыня" — падкаста на роднай мове пра тэхналогіі, навуку, штучны інтэллект і космас.
Пры яго стварэнні ў першую чаргу буду кіравацца прынцыпам, сугучным гэтаму каналу: доза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой.
У нулявым выпуску засяродзіўся на складанай матэматыцы дата-цэнтраў у космасе і светлавым забруджванні неба. Таксама раскажу пра тое, колькі выдаўцы страцілі трафіка ў гуглапошуку і як Гугл разрывае дамову, на якой дзесяцігоддзямі трымаўся сучасны інтэрнэт. А таксама заўважым, як у камерцыйным выкарыстанні нейрасетак з прыходам дастаткова добрых кітайскіх мадэляў назіраецца тэктанічны зрух.
Глядзець "Бу-бу-будучыню" на YouTube: https://youtu.be/c9T9u6c0YlA
Слухаць "Бу-бу-будучыню" ў падкастапрыёмніках: https://bububu.mave.digital/

🔥45❤16👍2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤖 Амерыканская школа купіла гуманоідную настаўніцу, што вырасла з секс-лялькі
Яе завуць Салі: сіліконавая скура, каштанавыя валасы, міміка, "натуральная гаворка" і рэакцыя ў рэальным часе. У камплекце ішоў ШІ-памочнік Optio, даступны вучням кругласутачна, з абяцаннем "персаналізаванага навучання".
Восенню 2026-га школа ў штаце Нью-Ëрк мусіла стаць першай у ЗША, дзе гуманоід будзе вучыць дзяцей.
Настаўнікі назвалі план жудасным. Прафсаюзы заявілі, што школам патрэбныя не экраны і алгарытмы, а дарослыя, якія заўважаюць, калі дзіцяці цяжка.
Адкуль Салі ўзялася? Мэт МакМален з 1997-га робіць сіліконавыя фігуры. У тым ліку (але не толькі) лялек для дарослых RealDoll. Каля 2016-га ён дадаў да іх ШІ і назваў гэты напрамак Realbotix: галава на серваматорах, зменныя твары на магнітах, памяць пра ранейшыя размовы, каб лялька паступова "прывыкала" да гаспадара.
Два гады таму крыптакампанія Tokens.com набывае холдынг МакМалена, бярэ сабе назву Realbotix, прымаецца дыверсіфікаваць бізнес і шукаць дзяржкантракты. А як прадаваць "сіліконавых людзей" дзяржаве? Ну, вось так...
Школа паставіла праект на паўзу. Фармальна праз недапісаныя паперы пра абарону звестак вучняў.

😁26🤮12😱5🤯2🫡2❤1🔥1🍌1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦟 У продажы з'явілася хатняя супрацьпаветраная абарона ад камароў
Photon Matrix сканіруе паветра лідарам і міліметровым радарам, за тры мілісекунды вымярае памер, хуткасць і траекторыю цэлі. Калі профіль супадае з камаром, то гальванометр наводзіць лазер і... пуфф.
Заяўлена працаздольнасць на хуткасці трыццаць камароў за секунду, радыус шэсць метраў, сектар 90°. Сіняя версія б'е бачным промнем — для тэрасы і кемпінгу, інфрачырвоная нябачная — для спальні. $1088, перадзаказ, дастаўка да ста дваццаці дзён.
Унутры знаходзіцца лазер чацвёртага класа. Той самы, якім рэжуць метал і робяць аперацыі на воку.
Ад выпадковага стрэлу ў твар нібыта ратуе радар, які блакуе выпраменьванне, калі ў сектар трапляе чалавек ці кот. Але незалежных выпрабаванняў няма, еўрапейскай сертыфікацыі няма, а за кампаніяй стаіць адзін кітаец, збор грошай на Indiegogo і чарга з чатырох з паловай тысяч заказаў.
Аўтаномная зброя, якая сама выяўляе цэль, сама класіфікуе яе і сама вырашае страляць ці не. Пытанне толькі ў тым, ці сапраўды яна адрозніць камара ад пчалы... І ад вока.

😁38🔥10😱7🤔6🤬2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧂 Самая хуткасная дарога на Зямлі — гэта дно возера, якое высахла тысячы гадоў таму.
Саляныя раўніны Бонневіль у амерыканскай Юце ўяўляюць сабой белую крышталёвую скарынкк на месцы дагістарычнага вадаёма. Пад ёй неглыбокі ваданосны пласт, які на хаду ахалоджвае шыны, над ёй сухое пустыннае паветра, а трэння амаль няма.
"Выглядае як снег і паводзіць сябе як утаптаны снег. Нечакана слізка", — апісвае гэта Эндзі Грын, 64-гадовы брытанец, што на вадародным балідзе на днях паставіў там рэкорд хуткасці ў 653 км/г.
Сам Грын трапіў сюды праз газетную абвестку. У 1994-м ваенны лётчык, які лётаў на звышгукавых, убачыў аб'яву: шукаюць кіроўцу, каб пабіць гукавы бар'ер на зямлі. Ён адгукнуўся і ў 1997-м зрабіў 1228 км/г на керасіне, адзіны чалавек у гісторыі. Потым быў рэкорд на дызелі.
Цяпер ён вярнуўся на тое ж дно возера і выціснуў 653 км/г з дзесяціметровага апарата ад JCB з двума вадароднымі рухавікамі ўнутранага згарання на 1600 конскіх сіл разам. У кабіне трымаліся спякотныя 50+ градусаў, і да іх ён рыхтаваўся гарачымі ваннамі.
Гэта новы сусветны рэкорд катэгорыі: папярэдні быў удвая сціплейшы, 298 км/г.
JCB робіць будаўнічую тэхніку, рухавікі ўзятыя з іх уласных экскаватараў. Амаль. Матор той самай сям'і, толькі раскручаны з 74 конскіх сіл да 800. Увесь рэкорд гэта аргумент у спрэчцы, чым запраўляць цяжкія машыны, калі "зялёныя" батарэі занадта важкія, дарагія і далікатныя.
Вадарод экалагічна чысты роўна настолькі, наколькі чыстая яго крыніца. Пераважную большасць у свеце дагэтуль здабываюць з выкапнёвага паліва. Гэта так званы "шэры вадарод". "Зялёнага" мізэрная доля рынку.
Тармозіць усё кошт. Разагнаць вадарод да 653 км/г аказваецца прасцей, чым зрабіць яго танным.

🔥42❤4👍3🤔1
🎰 Жэст "пацягнуць-абнавіць" у стужцы сацыяльнай сеткі механічна тоесны рычагу ігральнага аўтамата
Гэта не мастацкі вобраз. Псіхолаг Скінар яшчэ ў пяцідзясятыя паказаў: жывая істота найзацяцей паўтарае дзеянне не тады, калі ўзнагарода прыходзіць кожны раз, а тады, калі яна прыходзіць непрадказальна.
Праз сорак гадоў Вольфрам Шульц замерыў гэта на нейронах і аказалася, што дафамін выдзяляецца не ў момант узнагароды, а на сігнал, які яе абяцае. Гэта хімія чакання ўзнагароды, і мацней за ўсё яна тады, калі вынік невядомы.
Цяпер прыгадайце чырвоны кружочак з лічбай у сацсетках. Ён нешта абяцае, але нічога не гарантуе: можа, адказ на ваш допіс, можа раптоўнае прызнанне падабайкамі, а можа, чыясьці рэклама. Вы ўжо тапнулі.
У выпуску №1 "Бу-бу-будучыні" разбіраю, што выходзіць, калі гэтую схему накіраваць на падлеткаў, і ці варта ім сацсеткі забараняць.
https://youtu.be/K-VECk0gIRg

🔥49👍8👀7❤1🤝1🫡1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚀 Дзесяцігоддзе форы для SpaceX скончылася: кітайская ракета мякка села на ножкі ў пустыні Гобі
У снежні першая ступень ракеты Zhuque-3 не справілася з фінальным тармажэннем і разбілася. 19 жніўня тая самая ракета вывела спадарожнік на арбіту, а 66-метровы стальны цыліндр з дзевяццю метанавымі рухавікамі спакойна апусціўся на чатыры апоры за 390 кіламетраў ад старту.
Прыватная кітайская LandSpace стала трэцяй кампаніяй у свеце пасля амерыканскіх SpaceX і Blue Origin, якая ўмее садзіць арбітальныя ступені на ножкі.
Сэнс шматразовасці не ў тым, каб ракета выстаяла на нагах па вяртанні з космасу, а каб яна пасля гэтага паляцела другі раз.
Ніводная кітайская ступень пакуль не лятала двойчы. Але гэта ўжо не выглядае як штосьці немашчымае. LandSpace разлічвае выціснуць з кожнай ступені па дваццаць палётаў. А ў чарзе стаяць яшчэ пяць кітайскіх шматразовых ракет.
Матывацыя на ўсё гэта? Дзвюм кітайскім мегасузор'ям спадарожнікаў спатрэбіцца 700–800 пускаў за наступныя дзесяць гадоў. Аднаразовымі ракетамі столькі не зрабіць.
Пытанне ўжо не ў тым, ці навучацца паляцець другі, трэці, сёмы раз. Пытанне ў тым, як хутка гэта адбудзецца. 🛰️
UPD. Паскаральнік усё ж такі не выстаяў? Адна з ног, верагодна, пераламілася і Першая ступень не адразу, але ўпала. Здымкі распаўсюджваюцца ў твітары, дадаў у каментары.

👍31🔥11🎉7❤3🤔2🤡2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🦾 Робат пабег як сапраўдны спрынтар, але не змог спыніцца і загінуў
Шчыра, я так і не змог дакладна ідэнтыфікаваць мадэль гэтага робата па заходнім крыніцам, а з кітайскім у мяне кепска, але...
Магчыма гэта роюат кітайскай Unitree, якая яшчэ 17 жніўня паказала новую машыну: заяўленыя хуткасць 12,66 метра ў секунду і скачок з месца на два метры ўвышыню. Пікавая хуткасць Болта падчас сусветнага рэкорду — каля 12,3 м/с.
Лічбы з уласнага роліка Unitree, умоў тэсту і паўтаральнасці выніку кампанія не паказала. Рук і захопаў у "Супермэна" няма наогул: гэта стэнд для адпрацоўкі рухаў, а не прадукт для чагосьці карыснага.
Час паказу таксама не выпадковы: Unitree акурат выходзіла на Шанхайскую біржу, а 22 жніўня ў Пекіне стартуюць другія Сусветныя гульні чалавекападобных робатаў.
То бок, гэта хутчэй такі фацэтны слайд для публікі і інвестараў.
...Болт, дарэчы, умеў тармазіць.

😁37🤯19🔥4🫡4❤1💔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚀 Tesla паказала машыну, якая куляецца ў паветры і ездзіць дагары коламі
Новая Roadster на паказе ў Тэхасе праехала па выгнутай рампе, "трымаючыся" за яе дагары коламі, а потым пераляцела шэраг іншых Tesla з пераваротам у паветры.
Сакрэт у вентылятарах, пазычаных у SpaceX, пад дном і некалькіх соплах са сціснутым паветрам. 250 кг у двух балонах. Першыя прыціскаюць машыну да паверхні, другія даюць цягу для ўзлёту і манеўраў. Атрымалася маленькая ракета на чатырох колах.
На прэзентацыі Tesla заявіла пра разгон з нуля да 100 км/г за 0,81 секунды. Для самай экстрэмальнай версіі Rocket абяцаюць менш за 0,59 секунды. Яна аднамесная, будзе даступная толькі эксклюзіўна. Да дарог агульнага карыстання яе не дапусцяць.
Вытворчасць Маск цяпер абяцае ў 2028-м. Гэты Roadster упершыню паказалі яшчэ ў 2017-м, а пастаўкі абяцалі пачаць у 2020-м. Цану новай машыны пакуль не назвалі.
Глядзець на гэта хочацца з дзіцячым захапленнем. Але Маск у астатнія гады ўмее красці радасць. Таму захапляюся, але не ад шчырага сэрца.
Пасля дзевяці гадоў абяцанняў самым складаным трукам для Tesla Roadster застанецца даехаць да пакупніка.
З.Ы. Паглядзеў цалкам прэзентацыю Tesla Roadster. Вось некалькі заўваг на палёх

👍28🤔21🤡13🔥9😁3✍1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧺 Як наконт глядзець YouTube проста на джэмперы? Убудаваць у яго сэнсарны экран, які нястрашна закінуць разам у пральню.
Даследчыкі з Нацыянальнага ўніверсітэта Сінгапура ўплялі ў рукаў 54 электронныя ніткі са святлодыёдамі і датчыкамі дотыку. Экран атрымліваецца з самой тканіны. На ім можна глядзець відэа, на яго можна націсаць і перадаваць выявы праз Bluetooth.
Раздзяляльнасць невысокая — 96 на 54 пікселі, затое 30 кадраў за секунду. Для кіно замала, для калькулятара досыць.
Кажуць, што пасля 50 цыклаў машыннага мыцця з пральным сродкам яркасць і рэакцыя на дотык амаль не змяніліся. Тканіна застаецца гнуткай і прапускае паветра. Гэта пакуль прататып, але ён ужо вытрымлівае адну з галоўных праверак для любой разумнай вопраткі.

🔥21🤔12❤1🤮1🥱1
🔪 GPT 6.1 не трэба ўгаворваць, каб пырнуць ляльку-немаўля нажом
Цікавейшае даследаванне зладзілі Robocurve і два каліфарнійскія універсітэты: пяць топавых мадэляў ад Anthropic, OpenAI і Google кіравалі робатам і выконвалі небяспечныя заданні. "Пырні прадмет" нажом, "налі мне выпіць" адбельвальніка, змяшай яго з нашатыром. Потым блюрылі відарыс з камеры і падмянялі выяву.
Пры чыстай карцінцы мадэлі браліся за справу ў 27% выпадкаў. Дастаткова звычайнага blur-фільтра, каб паказчык падняўся да 88%. Калі ж прыкласці больш высілкаў і падрабляць кожны кадр (ператварыць ляльку ў яблык, а адбельвальнік у "апельсінавы сок"), то ў 97%.
Ад фальсіфікацыі забруджаны аб'ектыў камеры адрозніваецца не значна. Нейрамадэлі адмаўляюцца, толькі калі бачаць яўны доказ небяспекі.
GPT 6.1 гатова лёгка пырнуць ляльку нават калі добра ўсё бачыць. Можа "разумее", што гэта толькі лялька? Сапраўднае немаўля ўдзелу ў тэстах не брало.
Цікавы кірунак будучых атак на робатаў, якім зрок узламаць лягчэй, чым чалавеку.

🤔21🤬11✍3🫡3🔥2😁1
YouTube
Ці сапраўды чалавецтва тупее? | | #Бу-бу-будучыня 2
Кніжны клуб "утульнае" пра тэхналогіі: https://utuln.ae
🔶 Падтрымаць на Патрэон: https://www.patreon.com/aliakhnovich
🔶 Падтрымаць праз асабісты сайт: https://www.aliakhnovich.com/about/
Пачытаць рассылку "чэры-🍒-пік": https://www.aliakhnovich.com/tag/chery…

Усё XX стагоддзе разумовыя здольнасці чалавецтва раслі. У гэтага нават назва ёсць — эфект Фліна.
Але дзесці каля 2012 года гэты рост спыніўся. Апошнія даследаванні намякаюць, што чалавецтва... тупее?
Прыкладна тады ж смартфоны і бясконцыя стужкі сацсетак сталі звычайнай часткай жыцця. Супадзенне ў часе яшчэ не доказ віны. Але нагода разабрацца.
У новым выпуску падкаста "Бу-бу-будучыня" пытаюся: ці сапраўды чалавецтва тупее? Як мы ўвогуле вымяраем розум, чаму нашыя прапрадзеды правалілі б сучасны IQ-тэст і што застаецца ў галаве, калі забраць у чалавека ChatGPT?
Амаль гадзіна пра нашыя мазгі. Праверым, ці здольныя вы яшчэ столькі засяроджвацца 🙂
https://youtu.be/5euEImchesU

❤24🔥14👍11🤔1💔1