Бу-бу-будучыня
1.69K subscribers
1.44K photos
608 videos
1 file
134 links
Тое, на чым варта затрымаць позірк: дзіўнае, прыгожае, трывожнае, захапляльнае, недаацэненае. Мікрадоза будучыні, каб разумець сучаснасць, якая з кожным днём робіцца больш чужой.

Аляхновіч за кадрам пра тэхна, відзік, асабістае: @aliakhnovich
Download Telegram
Ілан Маск глядзіць на неба і замест зор бачыць там шмат пустой прасторы для серверных стоек для нейрасетак

SpaceX падала заяўку на дазвол вывесці на нізкую арбіту да мільёна спадарожнікаў, каб зрабіць з бліжняга космасу арбітальныя дата-цэнтры для ШІ.

Логіка простая і нахабная: на Зямлі электрычнасць, вада на астуджэнне, складаная інфраструктура, а ўверсе сонца свеціць дарма. Спадарожнікі плануюць трымаць на вышынях 500–2000 км, як і Starlink, толькі цяпер гэта будзе ўжо не толькі інтэрнэт, а і "камп’ютар для мільярдаў карыстальнікаў”.

Цяперака колькасць спадарожнікаў Маска на арбіце вымяраецца тысячамі. Чым больш аб’ектаў на арбіце, тым вышэй шанец сутыкненняў, смецця і праблем, што нешта зваліцца нам на галаву. Ды і астраномы ўжо скардзіліся, што Starlink замінае глядзець на зоры.

Маск супакойвае: маўляў, космас бясконцы, спадарожнікі будуць далёка адзін ад аднаго і ўвогуле гэта крок да фантастычнай мары пра цывілізацыю, якая бярэ энергію Сонца па-поўнай.

@bububudududu
🤡23🤔16🤬11🤨3👾3🔥1
✈️ У лонданскім аэрапорце Heathrow рэвалюцыя: усталявалі сучасныя прасунутыя сканэры, што дазволіць праносіць на самалёт да 2 літраў вадкасці.

У адным з найбуйнейшых аэрапортаў свету ламаюць рытуал апошніх двух дзесяцігоддзяў: цяпер на кантролі можна не выцягваць ноўтбук з заплечніка і можна праносіць вадкасці не ў смешных 100 мл, а ў ёмістасцях да двух літраў.

Усё дзякуючы новым КТ-сканерам: яны круцяць рэнтгенаўскую галаву вакол багажа, робяць сотні кадраў і збіраюць 3D-мадэль, якую ахоўнік можа круціць, маштабаваць і скроліць па слаях.

Цікава, што абмежаванне ў 100 мл з’явіліся яшчэ ў 2006-м як грубы адказ на вадкія выбухоўкі: тагачасныя 2D-рэнтгены былі, па сутнасці, ценявым тэатрам — бутэлька шампуня і нешта небяспечнае маглі выглядаць аднолькава, асабліва пад клубком кабеляў.

Цяпер жа сістэмы кшталту HI-SCAN 6040 CTiX ад Smiths Detection плюс алгарытмы і еўрапейская сертыфікацыя C3 дазваляюць машыне самой «падсвятляць» падазронае, а людзям — менш капацца ў кожным касметычным флаконе.

Вось відэа на беларускай мове пра гэтую тэхналогію:
https://www.youtube.com/watch?v=Do9Lz5-d7CQ

@bububudududu
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍56🏆6❤1
🌱 Месцы на могілках заканчваюцца, у Брукліне знайшлі нестандартны адказ: чалавечы кампост

Гістарычныя могілкі Green-Wood Cemetery хочуць ператвараць целы памерлых ва ўрадлівую глебу — без трунаў, без печаў, без традыцыйных варацілаў пахавальнага бізнэсу, а з дапамогай бактэрый і часу.

Тэхналогія называюць natural organic reduction: цела змяшчаюць у герметычны кантэйнер з саломай і сенам, кантралююць паветра і вільготнасць — і праз некалькі тыдняў застаецца багаты пажыўнымі рэчывамі матэрыял, які пойдзе на гадаванне дрэваў і лугоў на могілках. Косткі ў фінале механічна здрабняюць і дадаюць у кампост.

У ЗША такі метад ужо легалізаваны ў 14 штатах, і попыт расце: людзі хочуць больш экалагічных, танных і асабістых рытуалаў развітання. Крытыкі — ад царквы да пахавальнага бізнесу — кажуць пра «знявагу» і рызыкі.

Чалавечыя целы — гэта не бытавое смецце!


Але трэнд відавочны: калі месца пад зямлёй заканчваецца, тэхналогіі прапануюць новы цыкл — з чалавека ў дрэва.

@bububudududu
❤29🤔13👍10🤯7👎2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🍎 На паказе "Чараўніка краіны Оз" у знакамітай Сферы яблыкі літаральна сыплюцца гледачам на галовы

Зразумела ж, як рэквізіт. Але ад захаплення заходзяцца ўсе інстаграмы: з паказу фільма 100 гадовай даўніны зрабілі сапраўдны тэхна-атракцыён. За паўгады ўжо прадалі 2 мільёны квіткоў і зарабілі чвэрць мільярда долараў. І усё гэта ў адным сферычным кінатэатры.

Паказ суправаджаецца і іншымі інтэрактыўнымі спецэфектамі: пылавая завіруха падчас тарнада на экране, манекены малпаў, што лётаюць па залі, пялёсткі кветак у паветры.

Бу-бу-будучыня кінатэатраў можа выглядаць як гэтая Sphere ў Лас-Вегасе. Папкорн у кіно каштуе даражэй за білет, стрымінгі душаць з усіх бакоў, трэба здзіўляць: бярэш культавую класіку і ператвараеш яе ў імэрсіўны досвед, дзе кіно ўжо не на экране, а вакол цябе. Не патрэбныя спецыяльныя акуляры, усё неба над галавой ператвараецца ў экран.

І пакуль попыт не падае, “Оз” будуць круціць хоць дзесяць гадоў. Поспех падштурхнуў і экспансію: абвешчана дамова пра меншы Sphere у раёне Вашынгтона.

@bububudududu
❤22🔥20👍8🤯1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧵 Венгерскі стартап Allonic прапануе радыкальна новы спосаб вытворчасці робатаў — праз так званае «3D-пляценне»

Замест зборкі з дзясяткаў дэталяў сістэма спачатку стварае каркас, а потым «аплятае» яго мяккімі, трывалымі валокнамі, адразу ўбудоўваючы прывады, сухажыллі, датчыкі і праводку.

У выніку атрымліваецца гатовае, гнуткае і функцыянальнае цела робата — без шматэтапнай зборкі. Нечым нагадвае опенінг серыяла Westworld.

Тэхналогія дазваляе ствараць складаныя трохмерныя канструкцыі, раўнамерна размяркоўваць нагрузку і хутчэй пераходзіць ад лічбавага дызайну да жывога жалеза.

Каманда з Будапешта прыцягнула на сваю распрацоўку больш за $7 мільёнаў.

@bububudududu
🔥42🤔7👍6🥰1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🚘 Хопіць замяняць планшэтам сістэмы кіравання ў аўтамабілі!

Такому прынцыпу з 1 ліпеня 2027 года мусяць адпавядаць кітайскія аўтавытворцы. Каб кіроўца мог кіраваць ключавымі функцыямі на дотык, не ўтыкаючыся вачыма ў экран і адцягваючы ўвагу ад дарогі.

Прымусовы паварот да тактыльнасці інтэрфейсаў адбыўся пасля некалькіх гучных аварый у Кітаі, калі з палаючых электрычак не здолелі выратаваць людзей праз "схаваную" канструкцыю "раузмных" дзвярных ручак.

У новых аўто нават пераключэнне P/R/N/D на аўтаматычнай скрыні толькі праз экран хочуць забараніць. Зараз так рэалізована ў Tesla.

Мясцовыя рэгулятары рыхтуюць абнаўленне стандарту, якое прымусіць вярнуць фізічныя кнопкі і рычажкі для самых важных функцый — ад паваротнікаў і аварыйкі да шклапад’ёмнікаў, дворнікаў і ўключэння сістэмы дапамогі кіроўцу.

Кнопка мусіць мець нармальны памер (не менш 10×10 мм), быць у сталым месцы, даваць тактыльны/гукавы водгук, а базавыя функцыі павінны працаваць нават калі сістэма лягла ці знікла сілкаванне.

Будучыня аўтаінтэрфейсаў мусіць быць такой.

@bububudududu
👍66🎉10🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🙊 У жывых стрымах кітайскіх гандляроў жывая мадэль цяпер проста маўчыць

Яна трымае тавар перад зялёным экранам, а ўсё астатняе робіць штучны інтэлект — генеруе тэкст, агучвае яго, сінхранізуе рухі вуснаў і нават перакладае трансляцыю на некалькі моў адначасова. Адна «нямая» мадэль — і адразу продажы на мандарыне, англійскай ці іспанскай.

Гэта ламае эканоміку лайв-камерцыі, дзе топавыя вядоўцы зараблялі прыстойныя грошы за адзін эфір. Калі прадаваць можа алгарытм, навошта плаціць чалавеку?

Сёння дзяўчына — ужо амаль такая ж дэкарацыя. Заўтра, верагодна, не спатрэбіцца і яна.

@bububudududu
🙈31😁9🤔6🔥2💩1
У 2019 годзе Beyond Meat была як Tesla ад свету катлет

Кампанія абяцала будучыню без кароў, іх крыві і адчування віны. Акцыі ўзляцелі пад 240 долараў, інвестары верылі, што мы стаім на парозе новай харчовай эпохі, а слова “расліннае мяса” гучала як пароль у лепшую версію чалавецтва.

Але нешта пайшло не так.

Калі б вы тады ўклалі 10 000 долараў у Beyond Meat і проста заснулі, то сёння прачнуліся б амаль ні з чым. Кампанія страціла 99% сваёй вартасці.

Рынак схуднеў. Спажыўцы вярнуліся да звычайнага мяса. А катлета, якая калісьці выглядала як тэхналагічны цуд, раптам стала выглядаць як… ультраапрацаваны артэфакт эпохі, якая не адбылася.

У новым выпуску падкаста Відзік пагаворам:

- пра расліннае мяса;
- узлом роба-пыласосаў DJI;
- абяцанкі Microsoft выправіцца;
- і жудасныя прагнозы для рынку асабістай электронікі.

Прыемнага прагляду па спасылцы:

https://youtu.be/ShERpIQNqPc
👍33😭12😁5❤1
🧐 амаль Вечнае сховішча: карту для Microsoft Flight Simulator закадзіравалі ў тонкай пласціне з борасілікатнага шкла

Захоўваць лічбавую інфармацыю стагоддзямі — няпростая задача. Жорсткія дыскі старэюць, зношваюцца, магнітны сігнал можа “плыць”, электроніка памірае. Паклаў у шафу на 100 гадоў і забыўся — не працуе.

Даследчыкі з Microsoft даўно спрабуюць вырашыць гэтую праблему ў рамках Project Silica. Хочуць запісваць даныя адзін раз на шкляны носьбіт і адразу на тысячагоддзі. Для бібліятэк, навуковых архіваў і культурнай памяці.

Пакуль што стрымлівае толькі жыццёвая дробязь — фемтасекундныя лазеры (фемтасекунда — гэта 10 у мінус 15-й ступені секунды) дарагія.

З такім лазерам, дзе імпульс хутчэй за думку, даследчыкі пачалі «выпальваць» унутры шкляной пласціны сотні слаёў мікраскапічных 3D-кропак — вокселяў. Гэта нібы пікселі, толькі ў аб’ёме. Гэтымі вокселямі кадзіруецца інфармацыя.

Па разліках, у шкляным чыпе плошчай 12 см² і таўшчынёй 2 мм можна ўмясціць каля 4,84 ТБ даных — гэта як мільёны кніг або тысячы 4K-фільмаў. Прымяніўшы тэхналогіі «паскоранага старэння» пры высокіх тэмпературах яны прыйшлі да высновы, што такі архіў можа пражыць 10 000+ гадоў (а пры звычайнай тэмпературы — яшчэ даўжэй).

Даныя, зразумела ж, потым счытваюцца спецыяльным аўтаматычным мікраскопам.

@bububudududu
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤25🔥12👍6
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🚁 Паліцэйскія дроны патрулююць неба ў казахстанскім Алматы

З птушынай вышыні яны ловяць і дарожных антыгерояў, і тых, хто робіць горад бруднейшым. Беспілотнікі фіксуюць, як нехта праязджае на чырвонае, рэзка перастройваецца, а яшчэ як людзі смецяць, пляюць і проста ігнаруюць правілы паводзінаў.

Паліцыя тлумачыць: мэта не толькі злавіць, а паспець спыніць, каб на парушэнні рэагавалі хутчэй і каб сам факт назірання працаваў як прафілактыка.

@bububudududu
👀20👍10🤬3🔥1😱1🤡1
Раю вам канал пра Тэхналогіі, навуку і гік-культуру - сумленныя і цікавыя навіны ад Bel-Geek

Канал штодзённа маніторыць свет навінаў, адбірае самае важнае і цікавае са сферы IT і навукі, і прыносіць чытачам на талерачцы. Не толькі хваляць прагрэс, але і сумленна крытыкуюць. Абмяркоўваюць ШІ, космас і ўласныя пэт-праекты.

Сардэчна запрашаюць далучыцца да кам’юніці.

Тэлеграм: https://t.me/bel_frontend - тут усё проста: чытаем, часам каментуем.

Сайт: https://bel-geek.com - тут друкуюць аўтарскія артыкулы (вашыя могуць быць таксама).

Discord: https://discord.gg/cssMdghGnp - месца для нетаксічных (і не вельмі) абмеркаванняў і халівараў.

Тут вы даведаецеся "праўду" - як яно працуе на самой справе, вашае гэтае ШІ.
👍23❤6🫡1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Кітайцы зрабілі манітор на рабатызаванай руцэ для самых лянівых

CyboPol One - гэта 4K-экран на робатызаванай руцэ з 6 ступенямі свабоды, які падстройваецца пад вашу паставу: пад’язджае і выраўноўваецца.

Кіраванне праз голас, жэсты і Air Cursor для клікаў і скролу без мышкі. А каб вы не губляліся, што там зразумеў робат, унутры жыве Pauli — маленькі экранны персанаж, які паказвае, у якім рэжыме сістэма і што яна робіць.

Прадаваць збіраюцца па цане ад $2000

@bububudududu
👍18😁9🥴3🙈2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🔪 Першы ў свеце ўльтрагукавы кухонны нож

Амерыканская кампанія Seattle Ultrasonics гатовая прадаваць свой C-200. Гэта першы ў свеце кухонны нож з ультрагукавой вібрацыяй. Лязо з японскай сталі вібруе з частатой 33 000 разоў у секунду, дзякуючы чаму рэжа лягчэй, чысцей і амаль без супраціву.

Асабліва ўражвае праца з памідорамі, рыбай, зелянінай і нават тоўстымі кавалкамі мяса. Нож літаральна праходзіць праз іх, нібы праз масла. Менш наліпае часнык, цыбуля, а свініное мяса наразаецца значна хутчэй.

Вібрацыя ў C-200 адбываецца дзякуючы п’езаэлектрычным крышталікам.

Унутры ручкі нажа ўсталяваныя керамічныя элементы тыпу PZT-8 (lead zirconate titanate). Калі на іх падаецца электрычны ток з акумулятара, яны пачынаюць імгненна змяняць сваю форму — літаральна пашырацца і сціскацца дзясяткі тысяч разоў у секунду.

У выніку лязо не проста “дрыжыць”, а здзяйсняе мікраскапічныя ваганні з вельмі высокай частатой. Гэта зніжае трэнне, стварае эфект мікра-пілы, памяншае супраціў пры разразанні, і дазваляе рэзаць чысцей, асабліва далікатныя прадукты.

Фактычна гэта тая ж фізіка, што выкарыстоўваецца ў ультрагукавых зварачных апаратах, спецыяльных медыцынскіх скальпелях або нават у ультрагукавых зубных шчотках. Толькі цяпер яна дабралася да кухні.

Але ёсць і нюансы: нож цяжэйшы за звычайныя (328 г), працуе ад акумулятара (каля 20 хвілін без падзарадкі) і каштуе ад $400, а з магнітнай зараднай базай — усе $500.

Тым не менш, ультрагук на кухні выглядае як рэальны тэхналагічны скачок. Прынамсі, першыя аглядальнікі засталіся пазітыўна ўражаныя.

@bububudududu
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍27🥱10🤯6🔥3😁2❤1
Бу-бу-будучыня
Калі сумуеш па кнопках, але не гатовы жыць мінулым, для цябе робяць “блекбэрыпадобны” смартфон Titan 2. Гэта як калі б ваш дзед раптам пачаў слухаць Spotify і гойсаць на электраровары: з выгляду класіка, а ўнутры - цалкам сучасны. Titan 2 - гэта нібы вяртанне…
Кампанія Unihertz прадставіла новы смартфон Titan 2 Elite з фізічнай QWERTY-клавіятурай, які вельмі нагадвае легендарны BlackBerry.

Прылада атрымалася больш кампактнай і элегантнай за папярэдніка: OLED-экран 4,05 цалі, закругленыя бакавіны і модны аранжавы колер.

Клавіятура таксама выконвае ролю трэкпада, а фізічныя клавішы можна праграмаваць пад уласныя патрэбы.

Цана пакуль не абвешчана, аднак запуск на Kickstarter чакаецца ў сакавіку.

@bububudududu
👍28❤8😁3🥴3🥰1