На прэмію прэтэндавалі амаль 800 кандыдатаў з усяго свету. Увесну Таццяна Ашуркевіч увайшла ў лік 25 фіналістаў, а ў лістападзе яе абвясцілі адной з пераможцаў. Імёны лаўрэатаў былі апублікаваныя ў The Washington Post, The New York Times і The Guardian, піша БАЖ.
Беларуская журналістка-расследавальніца Таццяна Ашуркевіч стала адной з лаўрэатак міжнароднай прэміі The Stringer Awards 2026, якой адзначаюць журналістаў за смеласць у працы.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤13👍10🔥3👀2
У выдавецтве Універсітэта Казіміра Вялікага ў Быдгашчы выйшаў фундаментальны 450-старонкавы збор публіцыстыкі беларускага палітыка, кампазітара і грамадскага дзеяча міжваеннай Вільні Альбіна Стаповіча «Ад музыкі да палітыкі». Кніга стала вынікам шматгадовай даследчыцкай працы прафесаркі Алены Глагоўскай, піша «Радыё Рацыя».
У выданні сабрана больш за сотню артыкулаў Стаповіча з беларускіх газет, ягоныя выступленні ў польскім Сойме, дзе ён як дэпутат паслядоўна адстойваў беларускія інтарэсы, публікацыі ў ліберальным выданні Przegląd Wileński, а таксама ўнікальныя архіўныя фотаздымкі і ліставанне з братам — ксяндзом Канстанцінам Стаповічам, вядомым пад літаратурным псеўданімам Казімір Сваяк.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8👍5🔥2
Да свайго пяцігоддзя інтэрнэт-пляцоўка «TAŬBIN» рыхтуе да выхаду альманах сучаснай беларускай паэзіі.
«У яго ўвойдуць выбраныя публікацыі за пяць гадоў існавання праекта, а таксама новыя творы цудоўных аўтараў, некалькі інтэрв’ю і крытычныя эсэ. Мы бясконца радыя, што альманах можна будзе пагартаць рукамі, узяць з сабой у вандроўку, паставіць на кніжную палічку ці падараваць блізкаму», — напісана ў сацсетках «TAŬBIN».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤8👍5🔥3
🧐 Музей Вольнай Беларусі абвяшчае адкрыты набор творчых праектаў на 2027 год
Музей Вольнай Беларусі ў Варшаве запрашае беларускіх творцаў, культурніцкія ініцыятывы і супольнасці падаваць заяўкі на рэалізацыю праектаў у 2027 годзе. Набор дапамагае музею знаходзіць новыя ідэі і падтрымліваць тых, хто хоча развіваць беларускую культуру, мастацтва і адукацыю за мяжой.
Працяг па спасылцы.🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.

Адкрыты набор творчых праектаў — штогадовая ініцыятыва Музея Вольнай Беларусі, якая дазваляе знаходзіць новыя таленты, цікавыя ідэі і магчымасці для супрацоўніцтва. Дзякуючы прапановам аўтараў і арганізатараў на музейнай пляцоўцы ўжо адбылося каля дзясятка розных імпрэз: прэзентацыі кніг і іншых выданняў, мастацкія выставы, канцэрты і культурніцкія сустрэчы.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍5🔥2👏1
🤔 Бітва за мяккі знак: 100 гадоў таму адбылася моўная канферэнцыя, якая прывяла да кардынальных зменаў у беларускім правапісе
У лістападзе 1926 года ў Менску адбылася падзея, якая стала адной з найважнейшых старонак у гісторыі беларускага мовазнаўства. З 14 па 21 лістапада тут праходзіла Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Яна сабрала мовазнаўцаў і грамадскіх дзеячаў не толькі з Савецкай Беларусі, але і з Заходняй Беларусі, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. Праз сто гадоў гэтая сустрэча застаецца важнай не толькі як спроба ўнармаваць беларускую мову, але і як сведчанне таго, наколькі рознымі маглі быць шляхі яе далейшага развіцця.
❓ Хто выступіў за скасаванне ўжывання мяккага знака паміж зычнымі, а хто супраць? Якія яшчэ пытанні ўзняла канферэнцыя, і як склаўся лёс яе ўдзельнікаў? Расказваем у артыкуле.
Падрабязней.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
У лістападзе 1926 года ў Менску адбылася падзея, якая стала адной з найважнейшых старонак у гісторыі беларускага мовазнаўства. З 14 па 21 лістапада тут праходзіла Акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Яна сабрала мовазнаўцаў і грамадскіх дзеячаў не толькі з Савецкай Беларусі, але і з Заходняй Беларусі, а таксама з блізкага і далёкага замежжа. Праз сто гадоў гэтая сустрэча застаецца важнай не толькі як спроба ўнармаваць беларускую мову, але і як сведчанне таго, наколькі рознымі маглі быць шляхі яе далейшага развіцця.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💔9❤7👍4🤔1
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗 Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

❤7🔥4👍2
🧐 Беларуска Ксенія Хамянкова выйграла галоўны прыз венецыянскага конкурсу Arte Laguna Prize з працай «Руціна»
Ураджэнка Гомеля Ксенія Хамянкова, якая працуе пад творчым псеўданімам theatrical_hunt, стала пераможцай 21-га міжнароднага конкурсу сучаснага мастацтва Arte Laguna Prize ў Венецыі. Экспазіцыя фіналістаў у венецыянскім Arsenale Nord працягнецца да 29 лістапада, піша reform.news.
Працяг па спасылцы.🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Ураджэнка Гомеля Ксенія Хамянкова, якая працуе пад творчым псеўданімам theatrical_hunt, стала пераможцай 21-га міжнароднага конкурсу сучаснага мастацтва Arte Laguna Prize ў Венецыі. Экспазіцыя фіналістаў у венецыянскім Arsenale Nord працягнецца да 29 лістапада, піша reform.news.
Праца «Руціна» (Routine) уваходзіць у маштабную фотасерыю Almost Home («Амаль дома»), якая вырасла з магістарскага даследавання Ксеніі ў Віленскай акадэміі мастацтваў «Трывожныя інтэрпрэтацыі па-за тэатральнай сцэнай» (Unsettling Interpretations Beyond the Theatrical Stage). За аснову мастачка ўзяла ўласную інтэрпрэтацыю навелы Франца Кафкі «Ператварэнне», а на пераможным здымку зафіксавала момант з жыцця сям’і Замза, калі прыбіральшчыца знаходзіць Грэгара.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥15❤4👍2
Беларуска Тамара на платформе Claude стварыла мапу рэк і азёр Беларусі. На ёй можна знайсці большасць вадаёмаў, іх даўжыню, геаграфію, гісторыю назвы і цікавыя факты, піша zerkalo.io.
«Мамы юных географаў Беларусі! Мы з Claude тут мапу рэк Беларусі нагенерылі. Каму цікава, пагуляйце. На тэлефоне можа не так цікава, але на кампе — глядзіцца вельмі прышпільна. Вядома, гэта толькі частка рэк і азёр (30 тыс. нерэальна змясціць, але потым будзе абнаўленне)», — паведаміла Тамара ў Threads.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15🔥6❤3👏1👻1
Маштабны нумар за 2025-2026 гг. на васьмі з паловай сотнях старонак прадстаўляе даследаванні з гісторыі беларускай эміграцыі, літаратуразнаўства, біяграфістыкі і бібліяграфіі. Пераважная большасць публікацый альманаха складаецца з архіўных дакументаў, якія ўпершыню ўводзяцца ў навуковы ўжытак, піша bellit.info.
Як паведамляе Наталля Гардзіенка, тэмай нумару абраная Беларуская фундацыя Крачэўскага ў Н’ю-Ёрку, якая некалькі дзясяткаў гадоў збірае архіўныя матэрыялы эмігрантаў. У выпуску публікуецца гісторыя арганізацыі, аглядаюцца ўсе сабраныя фонды, фрагменты эпісталярнай спадчыны Юркі Віцьбіча, Антона Адамовіча, Васіля Шчэцькі, Васіля Быкава, успаміны Кастуся Вераб’я. Тэму працягваюць публікацыі, прысвечаныя арганізацыям беларусаў ЗША. Асобна эпісталярная спадчына прадстаўленая ў аднайменным раздзеле, які складаецца з лістоў Наталлі Арсенневай да Юркі Віцьбіча, Юліяны Вітан-Дубейкаўскай, Янкі Запрудніка, Вітаўта й Зоры Кіпеляў з архіваў БІНіМу, а таксама з публікацыі лістоў Вітаўта Кіпеля да слонімскага краязнаўцы Сяргея Чыгрына.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍2🔥1👏1
🧐 Караткевіч — па-руску. У лістападаўскай афішы гомельскага Маладзёжнага тэатра няма беларускай мовы
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр паказвае «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча па-руску. У лістападаўскай афішы класіка беларускай літаратуры суседнічае з Талстым, Пушкіным і замежнымі аўтарамі. Пры гэтым ніводнай іншай беларускамоўнай пастаноўкі ў афішы не прадстаўлена, піша «Штодзень».
Падрабязней.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр паказвае «Дзікае паляванне караля Стаха» Уладзіміра Караткевіча па-руску. У лістападаўскай афішы класіка беларускай літаратуры суседнічае з Талстым, Пушкіным і замежнымі аўтарамі. Пры гэтым ніводнай іншай беларускамоўнай пастаноўкі ў афішы не прадстаўлена, піша «Штодзень».
Пастаноўку паводле аповесці Караткевіча тэатр вызначае як «неануар» з узроставым абмежаваннем 16+. Прэм’ера адбылася 11 траўня 2025 года. Рэжысёр і аўтар інсцэніроўкі — Дэвід Разумаў, мастачка-пастаноўшчыца — Таццяна Стысіна. У спектаклі апавядаецца гісторыя маладога этнографа, які трапляе ў стары замак і пачынае расследаваць таямніцу «дзікага палявання». Аднак знаёмства з беларускім класічным творам гледачам чамусьці прапануюць праз рускую мову. У апублікаванай афішы на лістапад 2026 года ўсе назвы і апісанні пададзеныя па-руску. Сярод пастановак — «Власть тьмы», «Русалка», «Сильвия», «Дары волхвов», «Все пьесы Шекспира за один вечер». Рускамоўнымі назвамі прадстаўленыя і дзіцячыя спектаклі, і гастрольныя паказы Мазырскага драматычнага тэатра імя Івана Мележа.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬17💔4🤯2😨2🔥1
У гісторыі са зборам грошай на рэдкую гравюру з выявай Гродна з’явіўся новы ўдзельнік: пасля абмеркавання ў Threads знайшоўся чалавек, які гатовы самастойна выкупіць артэфакт на аўкцыёне і перадаць яго ў музей. 242,70 рубля, якія паспелі сабраць у межах першапачатковай ініцыятывы, арганізатар вырашыў перавесці ў прытулак для жывёл у Гомельскай вобласці, піша @hrodnaonelove.
Пра працяг гісторыі расказаў аўтар акаўнта poshyk.info ў Threads — менавіта ён раней абвясціў збор грошай на набыццё гравюры. Паводле яго слоў, з ім звязаўся карыстальнік Ігар і прапанаваў самастойна выкупіць гравюру на аўкцыёне і перадаць яе ў музей. У які менавіта — пакуль не ўдакладняецца.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍5🤔3👀1
У ходзе археалагічных раскопак у Княжацкай вежы Крэўскага замка знайшлі прыступкі, якія вядуць у вязніцу, дзе ўтрымліваўся вялікі князь Кейстут, паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Алег Дзярновіч.
У цяперашні час у Крэўскім замку вядуцца работы па расчыстцы падвалаў Княжацкай вежы. Менавіта тут быў забіты вялікі князь Кейстут у XIV стагоддзі.
Работы па расчыстцы завалаў у вежы ідуць з дапамогай канвеера, на якім усе абломкі старанна перабіраюць спецыялісты. У гэтых абломках змяшчаюцца фрагменты размаляванай тынкоўкі сцен, якія спатрэбяцца для рэстаўрацыі ўнутранага ўбрання памяшканняў у будучым.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤9👍9🔥3😱1
Ці магчыма жыць у краіне беззаконня і тэрору і не адчуваць цяжкіх эмоцый? Ці магчыма ведаць пра палітвязняў і не адчуваць сораму, віны, злосці? Ці магчыма памятаць пра палітвязняў і не быць нікому вінным, ні да чога датычным?
🗣 Адказы на гэтыя пытанні шукае Яніна Гаспадыня з Мінска і агучвае хіба адзіны цяпер спосаб супраціўляцца тэрору і беззаконню, каб не ад’ехаць кукухай.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍15💔4😢2😁1💯1
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
🔗 Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤7🔥3👍1👻1
19 лістапада адбылася прэм’ера кліпа на песню «Лекар ачуняй» з праекта «Эмігранты», што пабачыў свет у 2023 годзе.
«Абсурдовая песьня і настолькі ж антыпафасны, непрэтэнцыёзны ды абсурдовы кліп, пра які мы ўжо пасьпелі атрымаць водгук, што «гэта так дзіўна, што ажно файна!», — напісаў Лявон Вольскі ў сацсетках.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10👏4🤡2❤1👻1
🎬 Беларускую рэжысёрку Жэню Давідзенку намінавалі на Прэмію горада Гданьска для маладых творцаў — можна прагаласаваць
Беларуская тэатральная рэжысёрка, драматургіня і акторка Жэня Давідзенка трапіла ў лік намінантаў на Прэмію горада Гданьска для маладых творцаў у галіне культуры (Nagroda Miasta Gdańska dla Młodych Twórców w Dziedzinie Kultury). Журы адзначыла яе «за развіццё дыялогу людзей і мастацтваў дзеля лепшага свету» (za animowanie dialogu ludzi i sztuk na rzecz lepszego świata) і адабрала ў фінальную дзявятку з 30 прэтэндэнтаў, піша reform.news.
Падрабязней.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Беларуская тэатральная рэжысёрка, драматургіня і акторка Жэня Давідзенка трапіла ў лік намінантаў на Прэмію горада Гданьска для маладых творцаў у галіне культуры (Nagroda Miasta Gdańska dla Młodych Twórców w Dziedzinie Kultury). Журы адзначыла яе «за развіццё дыялогу людзей і мастацтваў дзеля лепшага свету» (za animowanie dialogu ludzi i sztuk na rzecz lepszego świata) і адабрала ў фінальную дзявятку з 30 прэтэндэнтаў, піша reform.news.
Чатыры лаўрэаты прэміі атрымаюць статуэткі і грашовыя ўзнагароды па 10 тысяч злотых. Траіх пераможцаў вызначыць конкурсная камісія, а чацвёртага абяруць гледачы ў анлайн-галасаванні на партале Gazeta Wyborcza Trójmiasto — падтрымаць беларуску можна па гэтай спасылцы да 22 лістапада. Імёны лаўрэатаў абвесцяць 25 лістапада ў гданьскім клубе Żak.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍3🔥2👻1
🧐 Праектавалі кароўнікі і акумулятарны завод, а цяпер узяліся за барока. З велічнага езуіцкага калегіума ў Пінску збіраюцца збіць увесь тынк — а ён быў распісаны фрэскамі
На абнаўленне Музея беларускага Палесся выдзелілі 27 мільёнаў рублёў, а работы працягнуцца амаль чатыры гады. «Наша Ніва» вывучыла гісторыю помніка — расказваем, як гэты гмах двойчы абвальваўся ў час будаўніцтва і чым яму пагражае цяперашні праект.
Працяг па спасылцы.🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
На абнаўленне Музея беларускага Палесся выдзелілі 27 мільёнаў рублёў, а работы працягнуцца амаль чатыры гады. «Наша Ніва» вывучыла гісторыю помніка — расказваем, як гэты гмах двойчы абвальваўся ў час будаўніцтва і чым яму пагражае цяперашні праект.
Пра пачатак будаўнічых работ у гістарычным будынку Музея беларускага Палесся на плошчы Леніна, 22 у Пінску 16 лістапада паведаміла мясцовая газета «Пінскі веснік». Раней пра планы паставіць помнік архітэктуры барока на капітальны рамонт заяўлялі ва ўпраўленні культуры Брэсцкага аблвыканкама.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬7🤯1😱1🤣1
Што пачытаць і паглядзець з нагоды дня нараджэння паэткі:
Яўгенія Янішчыц трагічна загінула 25 лістапада 1988 года, сарваўшыся з балкона восьмага паверха новай кватэры. Паводле афіцыйнай версіі, яна вешала адзенне і не ўтрымалася.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤15😢5👍2👎1
Гісторык, дактарант Карлавага ўніверсітэта, скарыназнаўца Аляксандр Паршанкоў — пра беларускую нацыянальную ідэю і двайную акупацыю.
У савецкія часы нам вельмі пашкодзіла тое, што наша кіраўніцтва было з большасці з прамытымі мазгамі, — разважае пра нацыянальную ідэнтычнасць на Еўрарадыё Аляксандр Паршанкоў. (Тэкст паводле відэа запісала «Салідарнасць»). — Яны аддавалі, напрыклад, у Польшчу калекцыі партрэтаў, і ад слуцкіх паясоў пазбаўляліся, і разбуралі старажытныя храмы і палацы, таму што гэта «заходняе, нам Масква бліжэй».
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯7❤4👍1👎1🤬1
🧐Чырвоны касцёл — перапыненае сэрца сталіцы
Чырвоны касцёл — адзін з найбольш пазнавальных сімвалаў Мінска, важны не толькі як архітэктурны помнік, але і як месца духоўнай і культурнай памяці. 21 лістапада спаўняецца 116 гадоў з дня асвячэння храма і 36 гадоў з часу яго вяртання вернікам.
🗣 З гэтай нагоды ўзгадваем гісторыю святыні, людзей, чые лёсы з ёй звязаныя, і слухаем тых, хто чакае магчымасці зноў пераступіць яе парог.

❤10👎1🥰1