Авант-джазавы гурт з 20-гадовай гісторыяй «Фантастычныя плыўцы» выклаў у вольны доступ новую праграму ISNY. Плён двухгадовае працы выбіваецца з шырокай фанаграфіі «плыўцоў», бо тут задзейнічаныя кляштарны арган і мяшаны хор.
«Той выпадак, калі любыя тлумачэнні могуць нашкодзіць успрыманню. Той вынік, пасля якога жыццё асабліва ўспрымаецца пражытым недарэмна. Але штосьці яшчэ будзе, пэўна», — абяцае Віктар Сямашка.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍2🔥1👀1
✨ Сёння свой юбілей святкуе Кацярына Ваданосава — спявачка, музыкантка, арганізатарка Школы традыцыйнага строю ў Беластоку і вядоўца гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня»
Віншуем спадарыню Кацярыну з днём нараджэння! Жадаем здароўя, радасці, натхнення і плёну ва ўсіх пачынаннях.
📺 А яшчэ гэта цудоўная нагода, каб паглядзець свежыя выпускі «Трызуба і Пагоні». Усе іх можна знайсці на Youtube-канале «Будзьма беларусамі» ці на нашым сайце.
Віншуем спадарыню Кацярыну з днём нараджэння! Жадаем здароўя, радасці, натхнення і плёну ва ўсіх пачынаннях.
«Ні пра што не шкадую, люблю ўсё, што маю, люблю ўсіх, хто побач і разам са мной трымае вёслы нашай маленькай, але гордай беларускай культурніцка-грамадскай віціны, з кім разам мы ляцім па хвалях і пене жыцця!», — піша ў свой дзень народзінаў Кацярына Ваданосава.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤31❤🔥9💯6👎3🔥3🎉2👍1👏1
Канал CTVPLUS пратрымаўся пасля знікнення асноўнага толькі пяць дзён, піша «Наша Ніва».
YouTube заблакаваў новы канал Сталічнага тэлебачання — CTVPLUS. У СТБ сцвярджаюць, што канал выдалілі нібыта праз санкцыі, хоць само тэлебачанне і яго кіраўніцтва, паводле іх слоў, пад санкцыямі не знаходзяцца.
Раней, 3 красавіка, з YouTube былі выдалены каналы БелТА, СТБ і АНТ. Дакладныя прычыны блакавання пакуль не называюцца, аднак мы з вамі разумеем, што гэтае рашэнне наспела даўно.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😁12🔥4👏4🐳2👍1🤬1
Вясна — самы час, каб спланаваць адпачынак на лета. Budzma.org распытала падарожніка са стажам Аляксандра Гойшыка, куды, на яго погляд, варта паехаць беларусам у гэтым годзе.
Па-першае, я вельмі параіў бы звярнуць увагу на Узбекістан. Краіна надзвычай цікавая, з сярэднявечнымі цэнтрамі цывілізацыі, культуры і навукі — Бухарой, Самаркандам, Хівай. Са старажытнай архітэктурай, з неверагодна прыгожымі мячэтамі з вялізнымі блакітнымі купаламі.
А разам з тым у краіне ёсць сучасны Ташкент, дзе, дарэчы, я бачыў сквер Якуба Коласа — і ягоны бюст. Падчас кругасветкі ў 2024-м я патрапіў ва Узбекістан пасля двух тыдняў падарожжа па Афганістане, і ў мяне было ўражанне, што я перанёсся на машыне часу на 200 гадоў наперад, у будучыню.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9❤5🔥1
«Што будзе рабіць паслухмяны рэзэрвіст, якому дадуць у рукі разьдзяўбаны АКМ і загадаюць браць вышыню, якая знаходзіцца на тэрыторыі суседняй дзяржавы? Ці адмовіцца выконваць загад?».
Для любой дзяржавы найлепшая сытуацыя, калі народ нічога не разумее. Калі ён дызарыентаваны, разгублены, заблытаны, зьнявераны. Тады яго можна накіраваць у патрэбны бок. Праз прапаганду, школьную адукацыю, рэлігію, якая, на жаль, рэдка калі існуе асобна ад дзяржавы.
Падрабязьней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💯10👍4❤2👀2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
👍 Інструкцыя, як пералічыць 1,2% падатку ў Літве на падтрымку BUDZMA
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍2🔥2
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍5👀2👏1
У Беларусі прынялі чарговы вар’яцкі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ і бяздзетнасці. З гэтай нагоды Ганна Златкоўская разважае пра тое, што гэта азначае на практыцы і чаму датычыць практычна кожнага жыхара Беларусі.
Ну нельга быць геем, нельга не жадаць мець дзяцей, нельга ў прынцыпе адрознівацца ад іншых людзей. І гэта галоўны мэсэдж. Бо рознасць — яна ж заўсёды пра свабоду. Пра жаданні і намаганні, пра непадпарадкаванне, пра свой асабісты шлях у жыцці.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍9🔥2💯1
Серыя ахоплівае перыяд з пачатку 1990-х гадоў да 2020 года.
🧐 Зборнікі вершаў Алеся Аркуша «Не думаць пра сон і паразы» і Янкі Лайкова «Песні збянтэжаных рэк» распачалі паэтычную серыю «Брукаванка».
Гэта невялікія паэтычныя зборнікі кішэннага фармату, якія можна ўзяць у дарогу, пакласці ў кішэню і паехаць кудысьці, — распавёў беларускі пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык і заснавальнік серыі Алесь Аркуш Польскаму радыё. — «Брукаванка» падобная на серыю «Паэты планеты», у якой выходзяць выбраныя кнігі паасобных аўтараў, — кажа ён.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤🔥13❤5👍4👏1
У цэнры Гродна на вуліцы Малой Траецкай археолагі працягваюць даследаваць невядомыя могілкі канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Сярод больш чым двух дзясяткаў пахаванняў навукоўцы знайшлі парэшткі, якія могуць належаць маці і дзіцяці, пахаваным разам, піша «Наша Ніва».
Як расказала Гродзенскаму тэлебачанню малодшая навуковая супрацоўніца аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Віннікава, за тыдзень работ на аб’екце было ўскрыта і вынята 22 пахаванні. Сярод пахаваных — жанчыны, дзеці і мужчыны, што пацвярджае: гэта тыповыя гарадскія могілкі.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱6🤔3👀3❤2👍1😢1💔1
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12👎3🤨3😁2🐳1💯1🏆1
Мастак Віктар Васюкевіч з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі. Артэфакт быў знойдзены на гарышчы хаты сваяка мастака. Якім чынам рэліквія трапіла да сям’і жывапісца — высветліць зараз складана.
Паводле сямейнай легенды, родныя Віктара ўцяклі з навагрудскага гета падчас фашысцкай акупацыі, змяніўшы прозвішча: сапраўднае прозвішча яго маці было Кац. Прынесены імі скрутак быў схаваны на гарышчы вясковай хаты пад саломай, лістамі пергамента была заслана ўся падлога.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍4🔥3🕊1💔1
🎤 На канале анлайн-канцэртаў «Сепультура Alive» выступіць Irdorath
23 красавіка на канале «Сепультура Alive» гурт Irdorath выступіць са сваім містычным шоў.
▶️ Далучайцеся да трансляцыі 23 красавіка ў 20:00 (Менск) !
Працяг па спасылцы.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
23 красавіка на канале «Сепультура Alive» гурт Irdorath выступіць са сваім містычным шоў.
Музыканты пакажуць новую праграму Bestiarium і гэта будзе проста фантастычна! Чаму? Таму што кожны выступ гурта — сапраўдная магія і чарадзейства. А яшчэ таму што новы альбом прысвечаны беларускім міфічным істотам. Гэта будзе сапраўдны эксклюзіў: сёлета гурт плануе толькі сем канцэртаў, а анлайн-шоў на Сепультуры Alive стане восьмым.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13❤7🔥3
У Варшаве перавыдалі спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш. Зборнік беларускіх патрыятычны песень для хору». Budzma.org пагутарыла з укладальніцай перавыдання, музыкай і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай.
Спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш. Зборнік беларускіх патрыятычны песень для хору» ўпершыню выйшаў у Нью-Ёрку ў 2006 г. Яго ўклаў дзеяч беларускай эміграцыі Кастусь Верабей. У кніжцы змешчаны тэксты песень, якія спявалі беларусы ў эміграцыі. Аднак у зборніку не было нот, былі толькі словы, аўтарства якіх, да таго ж, не заўсёды дакладна вядомае.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20🔥6👍4👏1😁1
#смаленневепрука — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Адкрываем наноў нашу літаратуру і яе герояў. Расказвае Наста Суханосік.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16👍5🔥4😨2😁1
У аўтарскай рубрыцы «Казкі жыцця» Яна Вольская распавядае гісторыю пра педыятарку Антаніну Міхайлаўну, якая сорак гадоў лекавала малых пацыентаў і не ведала, якую небяспеку могуць уяўляць іх шчырыя дзіцячыя знакі ўдзячнасці.
Антаніна Міхайлаўна аддала мэдыцыне сорак гадоў, і амаль дваццаць зь іх — у адной паліклініцы свайго роднага Партызанскага раёну. Яе дзядуля быў вайсковым лекарам, начальнікам вайскова-мэдычнага кіраваньня Міністэрства абароны, бацька — таксама лекарам, кардыёхірургам, прафэсарам мэдычнага ўнівэрсытэту. Брат Антаніны Міхайлаўны, бліскучы анэстэзіёляг, выправіўся з місіяй у Экватарыяльную Гвінэю. Таму ў малой Антаніны з самага дзяцінства не паўставала пытаньня, якую прафэсію выбраць. З пяці гадоў яна праслухоўвала фанэндаскопам сваіх лялек, давала мікстуры плюшавым мішкам і зайцам, ставіла ўколы, вымярала тэмпэратуру і ціск, выпісвала рэцэпты і вітаміны.
Падарослеўшы, Антаніна зусім крыху павагалася — пэдыятрыя альбо акушэрства. А потым усё ж выбрала пэдыятрыю. Такі ўжо ў яе быў цёплы ўспамін пра сваіх першых лекарку ды мэдсястру, інтэлігентных, уважлівых дамаў у бялюткіх халатах, пра сваю першую паліклініку, дзе побач з шатняй былі дзіцячыя карусэлі і аўтамат з каўбойскім ружжом, зь якога трэба было цэліць у маленькі экран і трапляць у злодзеяў. А яшчэ пра аптэку, дзе Антаніне набывалі «Аскарбінку» і «Гематаген».
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍4💔2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma
👍 Інструкцыя, як пералічыць 1,2% падатку ў Літве на падтрымку BUDZMA
Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.
Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.
📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok
Будзьма беларусамі і будзьма разам!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11🔥3👍1
🧐❓ Бальшавікі хацелі забудаваць Беларусь готыкай. Што засталося ад беларускага нацыянальнага стылю 1920-х?
У дваццатыя гады мінулага стагоддзя архітэктары БССР спрабавалі стварыць уласны, непаўторны нацыянальны стыль, скрыжаваўшы сялянскую хату з сярэднявечным замкам. Гэты амбітны эксперымент мог назаўсёды змяніць аблічча беларускіх гарадоў, але хутка разбіўся аб ідэалагічныя муры сталінскага рэжыму. Засталіся толькі адзінкавыя помнікі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».
Падрабязней.🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
У дваццатыя гады мінулага стагоддзя архітэктары БССР спрабавалі стварыць уласны, непаўторны нацыянальны стыль, скрыжаваўшы сялянскую хату з сярэднявечным замкам. Гэты амбітны эксперымент мог назаўсёды змяніць аблічча беларускіх гарадоў, але хутка разбіўся аб ідэалагічныя муры сталінскага рэжыму. Засталіся толькі адзінкавыя помнікі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».
Пасля Першай сусветнай вайны і распаду імперый новыя еўрапейскія дзяржавы ліхаманкава шукалі сваю візуальную ідэнтычнасць. Архітэктура стала галоўным інструментам нацыянальнага самавыяўлення. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, ахопленая хваляй беларусізацыі, не засталася ў баку ад гэтага агульнаеўрапейскага працэсу.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔6👀6👍3
Музычны праект Swada x Niczos, які спалучае электронную музыку з традыцыйнымі спевамі Падляшша, апублікаваў расклад маштабнага вясення-летняга турнэ. Серыя канцэртаў пад назвай «LATO 2026» ахопіць усю тэрыторыю Польшчы — ад поўдня да балтыйскага ўзбярэжжа, піша reform.news.
«Гэтым летам танцы будуць ад Балтыкі да Татраў. Усіх запрашаем!» — адзначылі музыкі ў анонсе.
Турнэ пачнецца 23 красавіка і ахопіць дванаццаць польскіх гарадоў. Сярод іх: Беласток, дзе запланавана адразу тры выступы (23 красавіка, 25 чэрвеня і 4 ліпеня), Цешын, Вісла, Познань, Ястшэмбе-Здруй, Кракаў, Катавіцы (у межах OFF Festival), Бельск-Падляскі (фестываль Barnfield) і Чэхавіцы-Дзедзіцы. Асобным пунктам праграмы стане выступ у вёсцы Пачын на Las Festival у канцы чэрвеня.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍16❤6🔥3