Будзьма беларусамі!
2.54K subscribers
29.3K photos
818 videos
36 files
23.1K links
Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам!

Прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.

Сувязь: @Suviaz_z_Budmaj_Bot

Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot

Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma
Download Telegram
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️ Беларускія «амазонкі»

😛 Відэа з цік-ток канала _vytoki.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍14🎉3❤2🔥2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

👍Інструкцыя, як пералічыць 1,2% падатку ў Літве на падтрымку BUDZMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍2🔥2
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤19👍5👀2👏1
🔴 Ганна Златкоўская: «Сённяшняя Беларусь — гэта размалёўка наадварот: кожны колер старанна знішчаецца»

У Беларусі прынялі чарговы вар’яцкі закон аб забароне прапаганды ЛГБТ і бяздзетнасці. З гэтай нагоды Ганна Златкоўская разважае пра тое, што гэта азначае на практыцы і чаму датычыць практычна кожнага жыхара Беларусі.

Ну нельга быць геем, нельга не жадаць мець дзяцей, нельга ў прынцыпе адрознівацца ад іншых людзей. І гэта галоўны мэсэдж. Бо рознасць — яна ж заўсёды пра свабоду. Пра жаданні і намаганні, пра непадпарадкаванне, пра свой асабісты шлях у жыцці.


Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤14👍9🔥2💯1
📖 У Беластоку заснаваная новая беларуская паэтычная серыя «Брукаванка»

Серыя ахоплівае перыяд з пачатку 1990-х гадоў да 2020 года.

🧐 Зборнікі вершаў Алеся Аркуша «Не думаць пра сон і паразы» і Янкі Лайкова «Песні збянтэжаных рэк» распачалі паэтычную серыю «Брукаванка».

Гэта невялікія паэтычныя зборнікі кішэннага фармату, якія можна ўзяць у дарогу, пакласці ў кішэню і паехаць кудысьці, — распавёў беларускі пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык і заснавальнік серыі Алесь Аркуш Польскаму радыё. — «Брукаванка» падобная на серыю «Паэты планеты», у якой выходзяць выбраныя кнігі паасобных аўтараў, — кажа ён.


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤‍🔥13❤5👍4👏1
🔍 На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле

У цэнры Гродна на вуліцы Малой Траецкай археолагі працягваюць даследаваць невядомыя могілкі канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Сярод больш чым двух дзясяткаў пахаванняў навукоўцы знайшлі парэшткі, якія могуць належаць маці і дзіцяці, пахаваным разам, піша «Наша Ніва».

Як расказала Гродзенскаму тэлебачанню малодшая навуковая супрацоўніца аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Віннікава, за тыдзень работ на аб’екце было ўскрыта і вынята 22 пахаванні. Сярод пахаваных — жанчыны, дзеці і мужчыны, што пацвярджае: гэта тыповыя гарадскія могілкі.


Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😱6🤔3👀3❤2👍1😢1💔1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🤪А як вам сама гонка?

😛 Відэа з цік-ток канала _vytoki.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12👎3🤨3😁2🐳1💯1🏆1
🗞 Мастак з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі

Мастак Віктар Васюкевіч з Навагрудка прадставіў цікавую знаходку — фрагмент пергамента XVIII стагоддзя са старажытнаяўрэйскімі пісьмёнамі. Артэфакт быў знойдзены на гарышчы хаты сваяка мастака. Якім чынам рэліквія трапіла да сям’і жывапісца — высветліць зараз складана.

Паводле сямейнай легенды, родныя Віктара ўцяклі з навагрудскага гета падчас фашысцкай акупацыі, змяніўшы прозвішча: сапраўднае прозвішча яго маці было Кац. Прынесены імі скрутак быў схаваны на гарышчы вясковай хаты пад саломай, лістамі пергамента была заслана ўся падлога.


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍4🔥3🕊1💔1
🎤 На канале анлайн-канцэртаў «Сепультура Alive» выступіць Irdorath

23 красавіка на канале «Сепультура Alive» гурт Irdorath выступіць са сваім містычным шоў.

Музыканты пакажуць новую праграму Bestiarium і гэта будзе проста фантастычна! Чаму? Таму што кожны выступ гурта — сапраўдная магія і чарадзейства. А яшчэ таму што новы альбом прысвечаны беларускім міфічным істотам. Гэта будзе сапраўдны эксклюзіў: сёлета гурт плануе толькі сем канцэртаў, а анлайн-шоў на Сепультуры Alive стане восьмым.


▶️ Далучайцеся да трансляцыі 23 красавіка ў 20:00 (Менск) !

Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13❤7🔥3
🎶🤍 Спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш» — вынік 100-гадовай працы беларусаў

У Варшаве перавыдалі спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш. Зборнік беларускіх патрыятычны песень для хору». Budzma.org пагутарыла з укладальніцай перавыдання, музыкай і спявачкай Таццянай Грыневіч-Матафонавай.

Спеўнік «Мілейшай сэрцу краіны ня знойдзеш. Зборнік беларускіх патрыятычны песень для хору» ўпершыню выйшаў у Нью-Ёрку ў 2006 г. Яго ўклаў дзеяч беларускай эміграцыі Кастусь Верабей. У кніжцы змешчаны тэксты песень, якія спявалі беларусы ў эміграцыі. Аднак у зборніку не было нот, былі толькі словы, аўтарства якіх, да таго ж, не заўсёды дакладна вядомае.


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤20🔥6👍4👏1😁1
🤍Чаму народныя казкі такія жорсткія? Сапраўдныя казкі нашых прабабуляў

🔵Што рабіла з сялянамі «Жаласлівая пані»?
🔵Як «Кручаны кот» справакаваў зомбі-апакаліпсіс?
🔵Чаму беларускі Робін Гуд не раздаваў грошы бедным?
🔵За што ліса забіла ваўка? За што кот забіў лісу?
🔵Чаму ў казках усе паміраюць?
🔵Хто самы небяспечны звер? Дзе тут мараль?!

📺 Народныя казкі, пра якія мы ніколі не чулі — у нашым відэа: https://youtu.be/jSIO5CCBeeA

#смаленневепрука — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Адкрываем наноў нашу літаратуру і яе герояў. Расказвае Наста Суханосік.


📍Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16👍5🔥4😨2😁1
📝 Дзень мэдыка. Казка для дарослых ад Яны Вольскай

У аўтарскай рубрыцы «Казкі жыцця» Яна Вольская распавядае гісторыю пра педыятарку Антаніну Міхайлаўну, якая сорак гадоў лекавала малых пацыентаў і не ведала, якую небяспеку могуць уяўляць іх шчырыя дзіцячыя знакі ўдзячнасці.

Антаніна Міхайлаўна аддала мэдыцыне сорак гадоў, і амаль дваццаць зь іх — у адной паліклініцы свайго роднага Партызанскага раёну. Яе дзядуля быў вайсковым лекарам, начальнікам вайскова-мэдычнага кіраваньня Міністэрства абароны, бацька — таксама лекарам, кардыёхірургам, прафэсарам мэдычнага ўнівэрсытэту. Брат Антаніны Міхайлаўны, бліскучы анэстэзіёляг, выправіўся з місіяй у Экватарыяльную Гвінэю. Таму ў малой Антаніны з самага дзяцінства не паўставала пытаньня, якую прафэсію выбраць. З пяці гадоў яна праслухоўвала фанэндаскопам сваіх лялек, давала мікстуры плюшавым мішкам і зайцам, ставіла ўколы, вымярала тэмпэратуру і ціск, выпісвала рэцэпты і вітаміны.

Падарослеўшы, Антаніна зусім крыху павагалася — пэдыятрыя альбо акушэрства. А потым усё ж выбрала пэдыятрыю. Такі ўжо ў яе быў цёплы ўспамін пра сваіх першых лекарку ды мэдсястру, інтэлігентных, уважлівых дамаў у бялюткіх халатах, пра сваю першую паліклініку, дзе побач з шатняй былі дзіцячыя карусэлі і аўтамат з каўбойскім ружжом, зь якога трэба было цэліць у маленькі экран і трапляць у злодзеяў. А яшчэ пра аптэку, дзе Антаніне набывалі «Аскарбінку» і «Гематаген».


Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍4💔2🔥1
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📎Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

👍Інструкцыя, як пералічыць 1,2% падатку ў Літве на падтрымку BUDZMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11🔥3👍1
🧐❓Бальшавікі хацелі забудаваць Беларусь готыкай. Што засталося ад беларускага нацыянальнага стылю 1920-х?

У дваццатыя гады мінулага стагоддзя архітэктары БССР спрабавалі стварыць уласны, непаўторны нацыянальны стыль, скрыжаваўшы сялянскую хату з сярэднявечным замкам. Гэты амбітны эксперымент мог назаўсёды змяніць аблічча беларускіх гарадоў, але хутка разбіўся аб ідэалагічныя муры сталінскага рэжыму. Засталіся толькі адзінкавыя помнікі, піша «Наша Ніва» са спасылкай на тэлеграм-канал «De facto. Беларуская навука».

Пасля Першай сусветнай вайны і распаду імперый новыя еўрапейскія дзяржавы ліхаманкава шукалі сваю візуальную ідэнтычнасць. Архітэктура стала галоўным інструментам нацыянальнага самавыяўлення. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка, ахопленая хваляй беларусізацыі, не засталася ў баку ад гэтага агульнаеўрапейскага працэсу.


Падрабязней. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔6👀6👍3
🚘 🎶 Swada x Niczos выпраўляюцца ў турнэ «LATO 2026». Першы канцэрт — ужо ў красавіку, у Беластоку

Музычны праект Swada x Niczos, які спалучае электронную музыку з традыцыйнымі спевамі Падляшша, апублікаваў расклад маштабнага вясення-летняга турнэ. Серыя канцэртаў пад назвай «LATO 2026» ахопіць усю тэрыторыю Польшчы — ад поўдня да балтыйскага ўзбярэжжа, піша reform.news.

«Гэтым летам танцы будуць ад Балтыкі да Татраў. Усіх запрашаем!» — адзначылі музыкі ў анонсе.


Турнэ пачнецца 23 красавіка і ахопіць дванаццаць польскіх гарадоў. Сярод іх: Беласток, дзе запланавана адразу тры выступы (23 красавіка, 25 чэрвеня і 4 ліпеня), Цешын, Вісла, Познань, Ястшэмбе-Здруй, Кракаў, Катавіцы (у межах OFF Festival), Бельск-Падляскі (фестываль Barnfield) і Чэхавіцы-Дзедзіцы. Асобным пунктам праграмы стане выступ у вёсцы Пачын на Las Festival у канцы чэрвеня.

Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍16❤6🔥3
🖥 Абвешчаны поўны спіс намінантаў на Прэмію Арсенневай

Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць поўны спіс кніг, намінаваных на паэтычную прэмію імя Наталлі Арсенневай за кнігі 2025 году, піша bellit.info.

Журы разгледзела ўсе заяўкі і сфармавала поўны спіс, у які ўвайшло 19 паэтычных кніг.


Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13🔥3👏2
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🐲 Хацелі б мець сябра-цмока?

😛 Відэа з цік-ток канала _vytoki.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥15❤6😁3👍1🐳1
✨ V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету ў Варшаве

1 і 2 траўня ў Варшаве адбудзецца V Канферэнцыя беларусаў і беларусак свету.

🤍 Беларуская дыяспара зноў збярэцца разам.

План такі:

⚪️абмеркаваць пытанні дапамогі як былым палітвязням, так і тым, хто яшчэ застаецца за кратамі;
⚪️падзяліцца досведам і паспяховымі практыкамі дыяспараў;
⚪️выпрацаваць карысныя фарматы ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва з дэмакратычнымі сіламі;
⚪️абмеркаваць актуальныя выклікі і перспектывы для беларускага грамадства;
⚪️разам папрацаваць над важнымі пытаннямі, якія стаяць перад беларусамі і беларускамі сёння;
⚪️пабачыць адно аднаго і пашырыць сетку кантактаў па ўсім свеце.

Да канферэнцыі можна будзе далучыцца не толькі афлайн, але і ў анлайн-фармаце.

❗️Месцаў абмежавана. Рэгіструйцеся па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeT5tCM920zeIctMUxNa7Bef-SJc9eFxt5XOOK049UYzQfaHg/viewform?usp=header
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13👎1👏1🎉1🕊1
❌ У Брэсцкай вобласці ліквідавалі ўсе грэка-каталіцкія парафіі

Вернікі абскарджвалі рашэнні праз суд, але атрымалі адмову, піша katolik.life.

У Вярхоўным судзе Беларусі 9 красавіка прайшло пасяджэнне па разглядзе скаргі грэка-каталіцкай парафіі ў Брэсце на рашэнне Брэсцкага абласнога суда аб ліквідацыі парафіі. На жаль, скаргу не задаволілі — прынята канчатковае рашэнне аб пазбаўленні супольнасці рэгістрацыі як рэлігійнай арганізацыі.


Пра гэта даведаліся вернікі, але ні структуры Каталіцкай царквы, ці дзяржаўныя органы не паведамлялі аб ліквідацыі парафіі Святых Братоў Апосталаў Пятра і Андрэя ў Брэсце.

Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬25💔4😨4🔥1😢1
🎬 У пошуках зніклых кінематаграфістаў. Як дзяржава адчула нястачу творчых кадраў, ад якіх нядаўна з радасцю пазбавілася

Не паспеў актор і міністр культуры Руслан Чарнецкі даціснуць руку паслу Танзаніі ў Беларусі і Расіі падчас афіцыйнай сустрэчы ва ўласным ведамстве, як ужо перастаў быць міністрам культуры. Яго кіраўнічае крэсла без лішніх размоў перадалі ўжо былому міністру інфармацыі і экс-дырэктару тэлеканала АНТ Марату Маркаву. Той, са словаў самога Лукашэнкі, даўно прасіўся ў яго ўзначаліць сферу культуры.

Настолькі грэблівае стаўленне ўлады да ўласнага топ-чыноўніка, якому з такой жа лёгкасцю даверылі кіраванне, як і пазбавілі яго, вельмі насмяшыла палітызаваную частку беларусаў, якія пачалі абмяркоўваць, якой застанецца ў гісторыі эпоха беларускай культуры пад кіраваннем Чарнецкага. Сышліся на канфлікце са спявачкамі-прапагандысткамі сёстрамі Груздзевымі, якіх Чарнецкі экспрэсіўна выгнаў з кабінета.


Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7💯4🔥2😢2
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

Цікавыя культурныя мерапрыемствы сёння:

🔸Майстар-клас па пісанках у Гомелі (12+).

🔸Сустрэча «Скрозь прызму часоў (касцюм: мінулае і сучаснасць)» ў Брэсце.

🔸Велікодныя службы ў Вільні.

🔸Народзінная «Мова Нанова» ў Рызе.

🔸Чытанкі-маляванкі ў Вісбадэне.

🔸«АРТ (і не толькі) СВОП» у Вільні.

🔸Закрыццё выставы «Таямнічыя сны Лізы Лянкевіч» у Кракаве.

Яшчэ больш мерапрыемстваў — у нашай афішы↖️

Падпісвайцеся на нас у сацсетках, калі для вас гэта бяспечна: Facebook, Youtube, Instagram, Threads, Х, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

❤️ Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma

👍Інструкцыя, як пералічыць 1,2% падатку ў Літве на падтрымку BUDZMA
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤12👍1🔥1