Беларуская прастора Робім Разам/STOWARZYSZENIE
455 subscribers
1.27K photos
99 videos
2 files
523 links
БЕЛАРУСКАЯ ПРАСТОРА


Сувязь: @robimrazamadmin

FB: https://www.facebook.com/byrobimrazam
Inst: https://www.instagram.com/byrobimrazam
Download Telegram
На афіцыйным партале ўраду Польшчы запрацаваў беларускамоўны разьдзел

https://smarturl.click/Y3200

Яго падрыхтавалі для грамадзян Беларусі, якія вырашылі легальна знаходзіцца ў Польшчы і маюць патрэбу ў зразумелай і дакладнай інфармацыі адносна жыцьця ў гэтай краіне.

Там можна знайсьці карысныя парады наконт афіцыйных фармальнасьцяў, доступу да выплат, магчымасьцяў працаўладкаваньня, вядзеньня гаспадарчай дзейнасьці ці адукацыі дзяцей.
👍6👏3
Forwarded from Канал Фонда DAR LOSU (Фонд "Dar Losu")
Встреча с Александром Федутой

📅 27 декабря 2025 года
🕕 15:00
📍 Парафия św. Aleksandra, ul. Książęca 21, Варшава

Приглашаем на живую и содержательную встречу с Александром Федутой — белорусским политологом и публицистом, человеком с большим интеллектуальным и жизненным опытом.

Это будет спокойный, вдумчивый разговор и возможность услышать размышления и ответы из первых уст.

Вход свободный
Формат: беседа и ответы на вопросы
👍8🔥3
Наш ангельскі размоўны клуб віншую вас са сьвятамі і нагадвае, што ў новым годзе вы можаце далучыцца. Заняткі штотыднёва ў цэнтры Варшавы
👍9❤2
Хто жыве па Сонцу - свой Новы год сустрэлі ў дзень Сонцавароту, для тых, хто жыве ў хрысьціянскай традыцыі - адзначылі Раство. А цяпер Новы год для ... усіх разам, хіба? Унівэрсальны? Тым больш, планеце нашай та ўсё роўна,- яна як няспынна ляцела вакол нашай зоркі, на імя Сонца, так і ляціць далей. То ляцім і мы... шчасьця, здароў'я ды натхненьня ўсім нам. Ну і кажуць, што ў Беларусі новы навагодні тост зьявіўся - "за канькі". Ну, вы разумееце😉
❤15🤗3🔥2🤩2👌2👍1
Зіма нагадала пра сябе. Прагноз надвор'я, як у нас кажуць, — "добры гаспадар сабаку на вуліцу не выгане". Людзі зьдзіўляюцца, чаму птушкі так разьляніліся, што замест далёкага, але цёплага выраю , засталіся зімаваць у сваёй лужыне ў гарадзскім парку, туляцца зараз галодныя і халодныя да кучы.
Шчырая просьба, мы з вамі таксама "пералётныя птушкі" у Польшчы, давайце падтрымаем "братоў меньшых".
Адно, што хлебам іх не частуйце, ім кепска робіцца ад нашых куліранарных густаў. Крупы, гарох у Польшчы дастаткова танныя. Можна таксама частаваць пакроенай на дробныя кавалачкі варанай гароднінай. Дапамажыце тым, хто зараз не можа дапамагчы сабе сам.
❤11👍3
Channel name was changed to «Беларуская прастора Робім Разам/STOWARZYSZENIE»
Вострая Праблема на сёння!!!
Праблема людзей сталага ўзросту, якую агучылі не так даўно на Белсаце і абмяркоўвалі ў ФБ, існуе ўжо даўно — "Беларускія пенсіянеры, якія выехалі з краіны па палітычным прычынам, не могуць атрымаць мінімальнай польскай пенсіі, не могуць разлічваць на беларускую пенсію і пацвердзіць свой працоўны стаж." З кожным годам людзей у гэтай катэгорыі будзе станавіцца больш і больш, бо аніхто не маладзее, а беларусаў у Польшчы шмат. Праблема існуе і не вырашаецца ўжо пяты год. Не хацелася б каб ізноў усё сціхла, і людзі засталіся са сваімі праблемамі сам насам.
Маем шмат фондаў і структур, якія атрымліваюць еўрапейскія грошы і прадстаўляюць беларусаў у замежжы, але не вырашаюць вось такія рэальныя праблемы! І гэта ўжо бяда.
Можна шмат пісаць, якія малайцы нашыя пенсіянеры і як у іх атрымоўваецца "выжываць" у замежжы, здымаць фільмы і браць інтэрв'ю, але гэта не вырашае самой праблемы!

Давайце напачатку абмяркуем гэту праблему ў каментарах, апасля — сустрэнемся ўжывую.
🙏8💯7❤1👏1🤝1
«Аўтапалку» патрэбныя кіроўцы!

ЗСУ, як і заўсёды, трэба шмат аўто. Запыты не спыняюцца. І зараз як ніколі нам патрэбныя валанцёры, якія могуць прыгнаць машыны.

Калі вы можаце сесці за руль і дапамагчы — напішыце нам. Усё арганізуем і патлумачым — вы не застанецеся сам-насам з “як гэта працуе”!

Дзякуй!
❤11👍2👏1🙏1
Forwarded from Белы легіён
Тэрмінова Шукаем кіроу‌цау‌ для транспартыроу‌кі  ау‌то вайсковым ва Украіну.
Маршрут Варшава - Кіеу‌.
Квіткі Кіеу‌- Варшава аплочваюцца, Паліва таксама. Выезд пятніца 27.02
Пісаць альбо тэліць у ТГ
@Zharkevich25
Салідарнасць - наша справа і зброя!
Гонар і Годнасьць !
❤5👍4🔥1👏1
Зрэалізуйма сваю Волю для дасягненьня Свабоды
👍6🔥1👏1
Forwarded from Белы легіён
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Развагі Сяргей Бульбы аб вытоках нашай беларускай=літвінскай дзяржаўнасьці для каналу Nexta plus. Ад Полацкага княства да нашай цяперашняй Рэспублікі Беларусь. Роля БНР, як зьвяна ў ланцугу нашага нацыянальнага праэкту. З нагоды дня Волі
🔥6👏3👌1
Ужо сёння, чакаем усіх неабыякавых з 16.00-18.00 на плошчы замкавай, для падпісання петыцыі да Сейму РП.
У петыцыі будуць узняты асноўныя на сёння інстуцыянальныя праблемы беларусаў у Польшчы.

1. Доўгія тэрміны разгляду спраў па легалізацыі.
2. Праблемы банкаўскага абслугоўвання.
3. Праблема беларускіх пенсіянераў.

Гэтыя праблемы датычацца шырокіх мас беларускіх мігрантаў і не вырашаюцца асабіста, таму толькі супольнымі намаганнямі іх трэба выводзіць у павестку і шукаць выхаду з сітуацыі!
Запрашаем!!!
#jednasc2025
👍14👌3👏2
На гэтым тыдні адбылася сустрэча актыва нашага прафсаюза са старшыней польскага прафсаюза OPZZ „Konfederacja Pracy”
Michalam Lewandowskim.

На сустрэчы былі падняты і абмеркаваны праблемы беларускіх мігрантаў, якія на прамую і ўскосна уплываюць на жыццё і інтэграцыю ў Польшчы.

А менавіта:
1. Павялічэнне працягласці тэрмінаў разгляду спраў па легалізацыі іншаземцаў у Польшчы.
2. Адмаўленне беларусам у банкаўскіх паслугах па нацыянальнай прыкмеце.
3. Праблема беларускіх пенсіянераў з атрыманнем пенсій у Польшчы.
4. Праблема працоўных умоў і нелегальнай працы.

Дамовіліся супрацоўнічаць і шукаць магчымасці ў вырашэнні агучаных праблем.
Хоць гэтыя праблемы беларусаў і выходзяць за рамкі дзейнасці прафсаюзаў, але агульнымі намаганнямі і актыўнымі дзеяннямі неабходна выводзіць іх у інфаполе і павестку.

Працягваем працу на карысць беларускай супольнасці ў Польшчы.

#далучайся #jednasc2025
👍7👏2🤝1
❤️ Дарагія сябры!

Наша супольнасць сёння мае патрэбу ў вашай падтрымцы.

Мы адкрываем збор на 10 000 грн, каб працягнуць развіваць наш праект і справіцца з цяжкасцямі, якія паўсталі на гэтым шляху.

Кожная дапамога мае значэнне. Не важна, ці гэта будзе вялікі ўнёсак, ці невялікая сума — разам мы можам зрабіць сапраўды шмат.

Дзякуючы вам прастора працягвае жыць, аб'ядноўваць людзей, арганізоўваць культурныя падзеі і падтрымліваць беларускую супольнасць.

Калі ў вас ёсць магчымасць — далучайцеся да збору. Мы будзем шчыра ўдзячныя кожнаму, хто падтрымае нас. ❤️

🙏 Пасля пераводу, калі ласка, пакіньце каментар пад гэтым пастом. Можна проста напісаць «Далучыўся(-лася)» або, калі вам зручна, прыкласці скрыншот аплаты. Так мы будзем бачыць, як разам набліжаемся да нашай мэты, і зможам падзякаваць кожнаму.

🤍❤️🤍 Разам — робім больш. Карта - 5355086025165365
👀6👌4🤝2❤1