Насарогу зрабілі першую ў сьвеце апэрацыю на назе
У пачатку гэтага году дазорцы Knowsley Safarі заўважылі, што двухгадовая самка паўднёвага белага насарога пачала кульгаць. Амара заўсёды была актыўным дзіцянём, часьцяком гуляла й спрачалася зь іншымі насарогамі ў сафары, таму мяркуецца, што траўмавалася яна падчас гэтых заняткаў.
Малую самку спачатку спрабавалі лекаваць болепатольнымі сродкамі й абмежаваньнем актыўнасьці, але гэта не дало плёну й супрацоўнікі сафары зьвярнуліся па дапамогу ў Лівэрпульскі ўнівэрсытэт.
У выніку рэнтґен паказаў пералом жбіцы (лакцявая косьць) у пярэдняй правай лапе. Раптоўна высьветлілася, што гэта быў першы падобны выпадак, таму вэтэрынарам трэба было літаральна прыдумаць плян лячэньня. Сытуацыю крыху ўскладняла й тое, што пакліканыя адмыслоўцы спэцыялізаваліся на конях, у якіх агульнага з насарогамі ня так шмат. Хіба толькі атрад (няпарнакапытныя).
Урэшце каманда, у якой налічвалася больш за 10 адмыслоўцаў, пастанавіла ладзіць апэрацыю. Дарэчы, яна цягнулася ажно 5 гадзін. Пасьля хірургічных маніпуляцыяў 800-кіляграмовай самцы наклалі гіпс і разьмясьцілі ў мяккай вальеры разам з маці.
Амара хутка пачала хадзіць самастойна, хаця было хваляваньне наконт гэтага, а праз 27 тыдняў гіпс пасьпяхова зьнялі. Цяпер маленькая самка зноўку свабодна гуляе з суродзічамі.
Праз тое, што падобная апэрацыя рабілася ўпершыню, хірургі ўсё падрабязна апісвалі, на ўсякае што. Але спадзяюцца, што больш такіх пераломаў у рэдкіх насарогаў ня будзе.

❤🔥29❤7👍6
У катоў выявілі частковае ўсьведамленьне ўласных памераў, але праблемы ў гэтым няма
Каты вядомыя сваёй здольнасьцю пралазіць у самыя вузкія шчыліны, залазіць у вазы й праціскацца пад дзьвярыма. Як высьветлілі навукоўцы, магчыма, гэта адбываецца таму, што яны часам проста ня думаюць пра памеры свайго цела.
У дасьледаваньні 30 катам прапанавалі праходзіць праз прастакутныя адтуліны, якія маглі звужацца па вышыні й шырыні. Калі праёмы станавіліся ніжэйшымі, гадаванцы пачыналі сумнявацца, ці варта спрабаваць пралезьці, што сьведчыць пра тое, што яны ўсьведамляюць свой рост — як сабакі й людзі. Гэта называецца "ўсьведамленьнем памераў цела".
Аднак калі праёмы звужаліся па шырыні, каты не праяўлялі ніякіх ваганьняў. Аўтары мяркуюць, што гэта можа быць зьвязана зь іхняй анатоміяй: у катоў маленькія ключыцы, не злучаныя з астатнім шкілетам, што дазваляе ім быць такімі гнуткімі й не задумвацца пра шырыню свайго цела.

👍30😱7❤2🥰1
Прэміяй Ляскэра з 1946 году ўзнагароджваюць навукоўцаў за значныя дасьледаваньні ў мэдычнай сфэры. На гэтым тыдні сталі вядомыя сёлетнія ляўрэяты, сярод іх ёсьць навукоўцы, дзякуючы якім сёньня існуюць прэпараты ад атлусьценьня, кшталту, Ozempіc.
Джоэль Габэнэр упершыню адкрыў глюкагонпадобны пэптыд-1 (GLP-1), Сьвятлана Мойсаў сынтэзавала фізыялягічна актыўную форму рэчыва, Лётэ Кнудсэн кіравала распрацоўкай камэрцыйных прэпаратаў.
Асноўная праца адбывалася яшчэ ў 1980-х гадах.

👍16🎉4❤3👎1
У трывожнасьці знайшлі ґенэтычную падставу
Навукоўцы Ельскага ўнівэрсытэту падчас вывучэнья ґенэтычных дадзеных звыш 1 млн чалавек знайшлі каля 100 ґенаў, зьвязаных з трывожнымі разладамі. Такія вынікі ня толькі даюць большае разуменьне ґенэтычнай схільнасьці да трывогі, але й дапамогуць распрацаваць эфэктыўныя мэтады лячэньня.
Абʼяднаўшы ґенэтычную інфармацыю зь іншымі малекулярнымі характарыстыкамі, аўтары атрымалі першыя зьвесткі наконт таго, якім чынам ґены ўплываюць на разнастайныя мазґавыя структуры, павышаючы тым самым рызыку разьвіцьця трывожннага разладу. Таксама навукоўцы заўважылі, што некаторыя выяўленыя ґены могуць быць датычнымі й да іншых псыхічных захворваньняў, такіх як дэпрэсыя, шызафрэнія й біпалярны разлад.

👍31😭6🔥1
Твар жыхаркі Тайваня моцна патнеў падчас яды. Прычынаю стаў смакавы гіпэргідроз
76-гадовая жанчына зьвярнулася ў тайваньскую клініку зь незвычайнай скаргай: падчас жаваньня ў яе пачынаў моцна патнець левы бок твару. Такі сымптом непакоіў пацыентку ажно два гады. З анамнэзу мэдыкі даведаліся, што каля 7 гадоў таму жынчыне выдалілі левую калявушную сьлінную залозу, бо там выявілася пухліна. Візуальна твар жанчыны выглядаў сымэтрычным, а скура была аднолькавай з абодвух бакоў. Аднак, калі ёй прапанавалі пажаваць сухое мяса, левы бок твару хутка пачырванеў і пачаў моцна патнець.
У выніку лекары паставілі дыягназ сындрома Люцыі Фрэй. Гэта рэдкі стан, які ўзьнікае, калі пасьля апэрацыі пашкоджаныя нэрвовыя валокны, адказныя за сьлінавылучэньне, падключаюцца да потавых залозаў. У выніку падчас яды ў пацыентаў замест сьліны вылучаецца пот.
Звычайна такія мэтамарфозы абываюцца хутка пасьля апэрацыі, але ў гэтай пацыенткі яны праявіліся значна пазьней. Мэдыкі прапанавалі жанчыне на выбар інʼекцыі ботаксу й хірургічнае лечэньне, але яна адмовілася.

😱25🤯6
Эўрапейскія лясы страцілі ў біяразнастайнасьці, калі людзі пачалі разводзіць сьвіней
Новае дасьледаваньне паказвае, што старажытныя пастухі ў Эўропе, якія жылі больш за 5000 гадоў таму, спачатку разводзілі коз і авечак, а праз 2000 гадоў пераключыліся на сьвіней. Гэты пераход супаў са зьніжэньнем біяразнастайнасьці лясоў. Навукоўцы мяркуюць, што сьвіньні, якія выкапваюць карані й менш пераборлівая ў ежы, маглі паўплываць на трансфармацыю лясоў.
Канадзкія дасьледнікі, прааналізавалі старажытную ДНК з пластовых парод, сабраных у скальным сховішчы ў Чэхіі. Узоры паказалі, што 7000 гадоў таму там жылі козы, а пазьней зьявіліся авечкі й каровы. Каля 4000 гадоў таму пачалі разводзіць сьвіньняў, і да канца бронзавага веку яны сталі найбольш распаўсюджанай жывёлай на падворках.
Адначасова з гэтым зьмяніўся склад лясоў: замест разнастайных відаў, такіх як ляшчына й клён, пачалі дамінаваць бук і елка, якія не падыходзяць для кармленьня жывёлы. Такі зрух супаў з ростам колькасьці сьвіньняў, што падмацоўвае гіпотэзу аб уплыве сьвінагадоўлі на лясныя экасыстэмы.
Аўтары мяркуюць, што дасьледаваньне дапаможа глыбей зразумець, як старажытныя людзі ўплывалі на прыроду, і заклікаюць да далейшага вывучэньня ґенэтычнай гісторыі асадкавых парод для рэканструкцыі ўзаемадзеяньня паміж чалавекам і навакольным асяродзьдзем.

😢16👍12🤔4🤯4
Антыдэпрэсанты нечакана палепшылі кагнітыўныя функцыі
Дасьледнікі выявілі, што антыдэпрэсанты з групы сэлектыўных інгібітараў зваротнага захопу сератаніну (СІЗЗС), такія як эсцыталапрам, могуць ня толькі паляпшаць настрой, але й станоўча ўплываць на кагнітыўныя функцыі, напрыклад, на вербальную памяць. Гэта зьвязана са зьменай узроўню аднаго зь сератанінавых рэцэптараў у мазґах, які завецца 5-HT4.
Сератанін часта называюць ”гармонам шчасьця”, бо яго высокі ўзровень у мазґах паляпшае самаадчуваньне й дапамагае змагацца з дэпрэсыяй. Агулам існуе некалькі тыпаў сератанінавых рэцэптараў, і ўсе яны ўплываюць на настрой, аднак у гэтым дасьледаваньні аўтары засяродзіліся на рэцэптары 5-HT4.
Навукоўцы зладзілі сканаваньне мазґоў 90 пацыентаў з дэпрэсыяй, каб вымераць колькасьць гэтых рэцэптараў, а затым параўналі вынікі да й пасьля васьмітыднёвага курсу лячэньня эсцыталапрамам. Высьветлілася, што ўзровень рэцэптараў 5-HT4 зьнізіўся на 9%, што, імаверна, зьвязана з адаптацыяй да павелічэньня ўзроўню сератаніну.
Акрамя таго, кагнітыўныя тэсты паказалі паляпшэньне памяці ў пацыентаў. Прытым чым менш зьмяняўся ўзровень рэцэптараў 5-HT4, тым лепш былі кагнітыўныя паказьнікі, асабліва ў тэстах на запамінаньне словаў. Гэта сьведчыць пра тое, што СІЗЗС ня толькі здымаюць сымптомы дэпрэсыі, але й дапамагаюць паляпшаць кагнітыўныя функцыі.
Паводле меркаваньня каманды, рэцэптар 5-HT4 можа быць ключавой мішэньню для паляпшэньня кагнітыўных здольнасьцей, і ў будучыні можна разглядаць стымуляцыю гэтага рэцэптара як спосаб лячэньня кагнітыўных парушэньняў, незалежна ад прагрэсу ў лячэньні дэпрэсыі.
Важна адзначыць, што гэта было рэальнае дасьледаваньне без групы плацэба, што патрабуе далейшых пацьверджаньняў.

👍23👌4🥴4🆒2❤1😁1🤔1
Навукоўцы выгадавалі дрэва з 1000-гадовага насеньня
Міжнародная каманда адмыслоўцаў выгадавала дрэва са старажытнага насеньня, знойдзенага ў пячоры Ізраіля. Гэта насеньне, якому каля 1000 гадоў, было выяўлена яшчэ ў 1980-х гадах у Юдзейскай пустыні й датуецца пэрыядам паміж 993 і 1202 гадамі нашай эры. Нягледзячы на ўзрост, насеньне аказалася жыцьцяздольным, і навукоўцы пастанавілі яго пасадзіць. Празь некаторы час яно прарасло, і зараз, праз 14 гадоў, дрэва дасягнула сталасьці.
Яно цяпер мае вышыню каля 3 мэтраў і пакрытае зялёным лісьцем. Дасьледнікі вывучылі драўніну, смалу й лісьце дрэва й высьветлілі, што від, да якога яно належыць, ужо зьнік.
У ходзе вывучэньня ў пробах знайшліся процізапаленчыя злучэньні й антыаксіданты. Усе яны паказваюць эфэкт і на чалавеку.
Каманда мяркуе, што старажытныя жыхары гэтага рэгіёну маглі вырошчваць такія дрэвы й ведалі пра іхнія лячэбныя ўласьцівасьці.
Дрэва належыць да роду Commіphora, куды ўваходзіць і сьмірна. Пакуль яно не квітнела, таму навукоўцы ня могуць дакладна вызначыць яго від, аднак усё паказвае на тое, што гэта прадстаўнік вымерлага віду, які раней сустракаўся ў тым рэгіёне. Прычыны яго зьнікненьня пакуль застаюцца невядомымі.

👍29😍18❤🔥9❤2🙏1
Знойдзенае на муміях бронзавага веку белае рэчыва аказалася старажытным сырам
Рэшткі старажытнага сыру, узростам каля 3500 гадоў, знайшлі на галовах і шыях мумій на могілках Сяохэ ў кітайскай правінцыі Сіньцзян дваццаць гадоў таму. Доўгі час меркавалася, што знаходка мае малочнае паходжаньне, але толькі цяпер навукоўцы дакладна пацьвердзілі яго склад з дапамогай сучасных малекулярных інструмэнтаў.
Кітайскія навукоўцы выявілі ва ўзорах дрожджы, малочнакіслыя бактэрыі (Lactobacillus kefiranofaciens) і бялкі малака жуйных жывёл, што дазволіла ідэнтыфікаваць рэчыва як гатунак кефірнага сыру.
Празь вялікі ўзрост сыр больш ня меў паху, быў парашковападобным і крыху крышыўся. Нягледзячы на тое, што археолягі раней ужо знаходзілі доказы сыроварства ў 7000-гадовай кераміцы, гэта першы выпадак выяўленьня ўласна старажытнага сыру.
Каманда таксама знайшла ДНК коз і кароў, але іхняе малако, відаць, захоўвалі асобна, што адрозьніваецца ад традыцый зьмешваньня малака пры вырабе сыроў у Грэцыі й на Блізкім Усходзе.

👍22🥰6❤🔥3✍2🤔1🤯1
Хімікі апісалі новы тып хімічнай сувязі, прадказаны яшчэ ў мінулым стагодзьдзі
Хімікі нядаўна зьдзейсьнілі рэдкае адкрыцьцё, стварыўшы новы тып хімічнай сувязі — кавалентную сувязь, заснаваную на адным электроне. Гэтую ідэю ўпершыню прапанаваў яшчэ ў 1931 годзе вядомы хімік Лайнус Полінг, але толькі цяпер удалося яе рэалізаваць.
Звычайна кавалентныя сувязі, пры якіх атамы дзеляцца электронамі, утрымліваюць парную колькасьць агульных электронаў — два (мінімум), чатыры, шэсьць і г.д. Аднак Полінг меркаваў, што магчыма сувязь, утвораная ўсяго адным электронам, які дзеліцца паміж двума атамамі. Каманда навукоўцаў пад кіраўніцтвам Такуі Шымаджыры з Такійскага ўнівэрсытэту ўвасобіла такую гіпотэзу ў рэальнасьць.
Для гэтага дасьледнікі выдалілі адзін электрон з двухэлектроннай кавалентнай сувязі паміж атамамі вугляроду ў спэцыяльна падрыхтаванай малекуле з доўгімі вуглярод-вугляроднымі сувязямі (C-C). Гэта перашкодзіла іншым электронам хутка заняць вызваленае месца. У мінулых спробах сувязі разрываліся занадта хутка для дэталёвага аналізу, але гэтым разам малекула аказалася даволі стабільнай для таго, каб яе можна было дасьледаваць з дапамогай рэнтґенаўскіх прамянёў і іншых відаў выпраменьваньня. Такім чынам, навукоўцы змаглі пацьвердзіць існаваньне аднаэлектроннай кавалентнай сувязі.
Варта адзначыць, што дасягнуць такога выніку было складана, бо малекула першапачаткова мела 278 электронаў, і выдаліць патрэбны было сапраўдным выклікам.
Цяпер навукоўцы плянуюць вывучыць, як аднаэлектронныя сувязі могуць зьмяніць хімічныя рэакцыі, а таксама імкнуцца лепш зразумець, дзе праходзіць мяжа паміж кавалентнымі й некавелентнымі сувязямі.

🔥27👍15🍓5❤2👏1🤯1
Навукоўцы выкрылі нечаканую ролю гіпакампу ў каардынацыі рухаў
Дасьледчая каманда зь Бірмінгемскага ўнівэрсытэту выявіла, што гіпакамп, які звычайна асацыюецца з эпізадычнай памяцьцю й навігацыяй, таксама грае важную ролю ў кіраваньні складанымі дзеяньнямі, такімі як пісьмо, набор тэксту й практыкаваньні на музычных інструмэнтах.
Аўтары прааналізавалі дадзеныя фМРТ, каб вывучыць актыўнасьць мазґоў людзей, калі тыя выконвалі завучаныя рухі пальцамі па памяці на клявіятуры. Звычайна рухальныя навыкі зьвязваюцца з базальнымі ганґліямі й мозачкам, якія адказваюць за разьвіцьцё «цяглічнай памяці». Аднак дасьледаваньне паказала, што менавіта гіпакамп захоўваў інфармацыю пра пасьлядоўнасьць рухаў, неабходных для выкананьня заданьня.
Адкрыцьцё асабліва важнае для разуменьня гнуткасьці пры выкананьні дзеяньняў, што ў будучыні дапаможа палепшыць рэабілітацыйныя праграмы для людзей з парушэньнямі маторыкі й паскорыць працэс набыцьця новых рухальных навыкаў.

👍27❤9
Васьміногі аб'ядналіся з рыбамі дзеля паляваньняў
Восьміногі звычайна вядуць самотны лад жыцьця: яны жывуць, палююць і спарваюцца, могуць бачыць сны, а таксама ў іх можа разьвівацца дзіўнае захворваньне мазґоў, падобнае на хваробу Альцгаймэра. Аднак часам восьміногі праяўляюць сацыяльныя паводзіны й нават супрацоўнічаюць зь іншымі відамі, палюючы разам з групамі рыб.
Дасьледнікі зладзілі падводныя назіраньні з выкарыстаньнем 3D-тэхналогій, запісаўшы 100 гадзін паляваньняў восьміногаў віду Octopus cyanea у кампаніі з рознымі рыбамі. Яны выявілі схаваныя мэханізмы лідарства й складаную сацыяльную дынаміку ў такіх міжвідавых паляўнічых групах.
Рыбы, якія плывуць наперадзе й аглядаюць аколіцы, выступаюць у ролі пашыранай сэнсарнай сыстэмы для восьмінога, дапамагаючы яму больш эфэктыўна знаходзіць і вызначаць здабычу. Ва ўсіх назіраных выпадках восьміног быў лідарам групы, першым атрымліваў доступ да здабычы й нават караў рыб, якія не прытрымліваліся правілаў.

👏22🤔8👍6❤3😱1
Кітайскія навукоўцы ўпершыню вылечылі пацыентку з дыябэтам 1 тыпу хімічна індукаванымі ствалавымі вузамі
У дасьледаваньні апісана, як тлушчавыя вузы жанчыны былі перапраґрамаваныя ў вузы, якія сынтэзуюць інсулін. Затым новыя вузы ўвялі ў цягліцы жывата, і праз 75 дзён пацыентка перастала мець патрэбу ў інсуліне. Узровень глікаґемаглабіну, асноўнага паказьніка павышанага ўзроўню цукру, таксама зьнізіўся да нармальнага (5%). Праз год пацыентка цалкам аднавілася без ускладненьняў, зьвязаных зь перасадкай.
Апісаныя ствалавыя вузы ствараюцца з дапамогай хімічных рэчываў, што робіць працэс прасьцейшым і больш бясьпечным: яны не ўмешваюцца ў ґеном і могуць быць лёгка адаптаваныя для лячэньня. Гэты падыход дазваляе атрымліваць вузы, прыдатныя для мэдыцынскага выкарыстаньня, напрыклад, для барацьбы з дыябэтам.

👍24👏7❤5🔥2🙏1
Штучны інтэлект усё горш адказвае на простыя пытаньні
Падобна на тое, што вялікія моўныя мадэлі (LLM) пасьля маштабаваньня з улікам зваротнай сувязі карыстальнікаў пачынаюць хлусіць у адказах на простыя пытаньні.
Агулам стваральнікі мадэляў імкнуцца зрабіць іх разумнейшымі двума шляхамі: напампоўваньнем вялікай колькасьцю дадзеных і вылічальнымі магунасьцямі, а таксама тонкай наладкай з ўлікам зваротнай сувязі карыстальнікаў.
Цяпер дасьледнікі з Гішпаніі спраўдзілі, што адбываецца з моўнымі мадэлямі падчас такога разьдзіманьня памераў. Для гэтага яны пратэставалі некаторыя буйныя мадэлі: GPT ад Open AI, LLaMa ад Meta і Bloom ад BigScience. Дасьледнікі давалі "штучнаму інтэлекту" разнастайныя заданьні: ад простых арытмэтычных да складаных навуковых.
У выніку аказалася, што чым большы маштаб мадэлі, тым лепей яна адказвала на складаныя запыты, кшталту пераўтварэньня анаграмы "yoiirtsrphaepmdhray" у слова "hyperparathyroidism", аднак з простымі задачамі, кшталту складаньня лічбаў, памылковыя адказы сустракаліся часта.
Мяркуецца, што так абываецца праз наладку мадэляў, якая дапамагае ім не завісаць на нейкіх пытаньнях. То бок, цяпер "штучны інтэлект" з радасьцю выдасьць адказ на запыт, але ня факт, што ён будзе пэўным.

🤔26😁10👌4👍2😭2
Барацьба з атлусьценьнем скончылася для францужанкі сындромам кароткага кішэчніку й шэрагам хірургічных апэрацый
У 2014 годзе жанчыне ўсталявалі ўнутрыстраўнікавы балён для барацьбы з атлусьценьнем. Яго трэба было выдаліць праз 6 месяцаў, аднак пацыентка пратэрмінавала працэдуру на 8 месяцаў, што прывяло да небясьпечных ускладненьняў.
Унутрыстраўнікавы балён уводзяць праз рот і напаўняюць фізыялягічным растворам. Прылада дазваляе абмежаваць абʼём ежы й запаволіць траўленьне, што вядзе да зьніжэньня вагі цела. Агулам працэдура бясьпечная, але рызыкі пабочных эфэктаў заўсёды ёсьць.
Жанчына трапіла ў больніцу праз 441 дзень пасьля ўсталёўкі балёна з моцным болем у жываце, ванітамі й высокай тэмпэратурай. Кампутэрная тамаграфія паказала іншароднае цела ў тонкім кішэчніку пацыенткі.
Мэдыкі апэратыўна выдалілі балён і частку пашкоджанага кішэчніку. Аднак пасьля гэтага пацыентцы спатрэбіўся інтэнсыўны курс антыбактэрыяльнай тэрапіі для барацьбы з сэпсісам і яшчэ шмат апэрацый.
Цягам 10 гадоў пасьля першай шпіталізацыі жанчына перанесла 10 апэрацый і больш за 20 эпізодаў сэпсісу. Таксама ў яе разьвіўся сындром кароткага кішэчніку (тонкі кішэчнік пацыенткі цяпер даўжынёй 1.5 м, замест 2.5-2.7 м у норме). Жанчына працягвае атрымліваць неабходныя рэчывы з унутрывеннымі інʼекцыямі праз страту функцыяў страўніка-кішачнага тракту.

😢21🤯10🌭2👍1
Людзі неўсьвядомлена запавольваюць маўленьне, калі зьвяртаюцца да сабак
і гэта дапамагае гадаванцам лепей зразумець, чаго ад іх хочуць.
Навукоўцы вывучылі вакальныя гукі 30 сабак і гаворку людзей на пяці мовах, аналізуючы, як людзі размаўляюць зь іншымі людзьмі й з сабакамі. Высьветлілася, што людзі звычайна размаўляюць хутчэй — каля чатырох складаў у сэкунду, у той час як сабакі «размаўляюць» (брэшуць ці скуголяць) у два разы павольней — каля двух вакалізацый у сэкунду. Калі ж людзі зьвяртаюцца да сабак, яны неўсьвядомлена запавольваюць сваю гаворку да трох складаў у сэкунду, што дапамагае гадаванцам лепш успрымаць каманды.
З дапамогай электраэнцэфалаграфіі (ЭЭГ) навукоўцы таксама выявілі, што ў сабак і людзей розныя нэўронныя рэакцыі на мову. Сабакі рэагуюць на больш павольныя дэльта-рытмы, у той час як у людзей рэакцыі канцэнтруюцца на больш хуткіх тэта-рытмах. Гэта сьведчыць аб тым, што сабакі апрацоўваюць гукавую інфармацыю інакш, і запаволеная гаворка дапамагае ім лепш разумець сказанае.
Дасьледаваньне таксама падкрэсьліла, што для пасьпяховага ўспрыманьня мовы сабакам важныя ня толькі асобныя словы, але й інтанацыя, зь якой яны вымаўляюцца.

👍20❤8🤩7🎃3👻2
Чалавечыя мазґі ўспрымаюць нуль як лік, а не асобнае паняцьце ”нічога”
Навукоўцы зь Нямеччыны апублікавалі дасьледаваньне, дзе паказалі, што мазґі апрацоўваюць нуль праз тыя ж нэўроны, што й адзінку.
У экспэрымэнце ўдзельнічалі пацыенты з эпілепсіяй, якім імплянтавалі электроды для вымярэньня актыўнасьці нэўронаў. Людзям трэба было вызначаць цотныя й няцотныя лікі ў выглядзе як лічбаў, так і набораў кропак, уключаючы «пусты» набор. Высьветлілася, што нуль не ўспрымаецца мазґамі як унікальная зьява — для іх гэта проста мінімальная колькасьць, найбліжэйшая да адзінкі.
Дасьледнікі падкрэсьліваюць, што такія адкрыцьці могуць дапамагчы лепш зразумець, як мазґі працуюць з абстрактнымі матэматычнымі паняцьцямі, і могуць быць карыснымі ў лячэньні парушэньняў, зьвязаных з успрыманьнем лікаў, такіх як дыскалькулія й акалькулія.

👍32❤3👀2🤔1
Усьмешкі дэльфінаў назвалі прыкметай гульлівасьці
Новае дасьледаваньне паказала, што дэльфіны Tursiops truncatus падчас гульняў з суродзічамі часта паказваюць усьмешкі з адкрытым ротам. Такую міміку ўжо даўно ўспрымалі як прыязны жэст, аднак ніхто падрабязна не вывучаў ейнае паходжаньне.
Для лепшага разуменьня паводзін дэльфінаў Элізабэта Палягі з Унівэрсытэту Пізы й яе каманда назіралі за 22 дэльфінамі ў няволі, якія жывуць у парках дзікай прыроды ў Францыі й Італіі. За 80 гадзін відэазапісаў дасьледнікі зафіксавалі 1288 выпадкаў «усьмешак з адкрытым ротам», зь якіх больш за 90 працэнтаў адбываліся падчас гульняў паміж дэльфінамі. Астатнія выпадкі назіраліся ў момантах узаемадзеяньня зь людзьмі.
Цікава, што дэльфіны часьцей «усьміхаліся», калі іх партнэр па гульні мог бачыць гэтае выражэньне — такія выпадкі складалі 89 працэнтаў ад агульнай колькасьці. Больш за тое, у траціне выпадкаў дэльфіны адказвалі на гэтае выражэньне ўзаемнасьцю. Гэта сьведчыць пра тое, што міміка з адкрытым ротам можа быць важнай часткай іх гульнявога ўзаемадзеяньня.
Палягі адзначыла, што хоць дэльфіны могуць выпадкова капіяваць паводзіны адно аднаго, імавернасьць гэтага павялічваецца ў 13 разоў, калі партнэр бачыць «усьмешку», што сьведчыць пра мэтанакіраванасьць такога жэсту. Дасьледаваньне мяркуе, што міміка дэльфінаў можа быць зьвязана зь перадачай пазытыўных эмоцый або служыць сыгналам сяброўскіх намераў падчас гульні.
Аднак ня ўсе навукоўцы згодныя з такімі высновамі. Некаторыя дасьледнікі адзначаюць, што адкрыты рот у дэльфінаў можа выкарыстоўвацца ў розных кантэкстах, уключаючы агрэсіўныя, сэксуальныя й сацыяльныя ўзаемадзеяньні, што робіць гэты сыгнал шматфункцыянальным і не абавязкова прыязным.
Таксама варта адзначыць, што дасьледаваньне праводзілася сярод дэльфінаў у няволі, і іх паводзіны могуць адрозьнівацца ад паводзін у дзікай прыродзе, дзе ўмовы ўзаемадзеяньня могуць быць іншымі.

👍18❤13👀2
Нэўрабіёлягі раскрылі сакрэт знакамітай дзяўчыны з пэрлінавай завушніцай
Твор вядомага нідэрляндзкага мастака Яна Вэрмээра зьяўляецца адным з самых папулярных у сьвеце, а каб разабрацца ў прыродзе папулярнасьці "дзяўчыны з пэрлінавай завушніцай" музэй Маўрыцґейс, дзе захоўваецца карціна, паклікаў нэўрабіёлягаў.
Тыя начапілі на ахвочых гледачоў адмысловую апаратуру для рэгістрацыі позірку й мазґавых хваляў. Такім чынам высьветлілася, што глядач апынаецца ў своеасаблівым нэўралягічным трохкутніку: позірк падае спачатку на вока дзяўчыны, потым на рот, і нарэшце на вялікую перліну ў завушніцы. І так паўтараецца шмат разоў, што й прымушае разглядаць карціну даўжэй, і яна нам падабаецца ўсё больш.
Вывучэньне мазґавых хваляў паказала, што найбольшую стымуляцыю ад прагляду атрымлівала адказная за сьвядомасьць і ідэнтычнасьць зона мазґоў. Прытым эфэкт ад арыґіналу быў у 10 разоў большым, чымся ад рэпрадукцыі.

👍40😈8❤6👎2
Трывожныя навіны зь Віетнаму: птушыны грып масава забівае тыграў у зьвярынцах
У Віетнаме ў двух зьвярынцах адбылася ўспышка птушынага грыпу, што выклікала масавую гібель буйных драпежнікаў. Паводле зьвестак мясцовых СМІ, у прыватным сафары-парку My Quynh і заапарку Vuon Xoai памерлі дзясяткі тыграў, львоў і адна пантэра. Мяркуецца, што жывёлы заразіліся праз інфікаванае курынае мяса.
З жніўня па верасень загінула 47 тыграў, тры львы й пантэра. Лябараторны аналіз паказаў, што прычынаю гібелі стаў штам птушынага грыпу H5N1. Гэты вірус усё часьцей перадаецца ад птушак да сысуноў, што выклікае ўсё большую занепакоенасьць у сьвеце наконт магчымай мутацыі, якая можа справакаваць пандэмію сярод людзей. Аднак пакуль імавернасьць гэтага ацэньваецца як нізкая.

😱33👾14👎1