У ЗША выявілі першы выпадак птушынага грыпу ў пацыента, які не кантактаваў з жывёламі
Мужчына, імя якога не называецца, трапіў у лякарню з сымптомамі грыпу. Наступнае тэставаньне дало станоўчы вынік на грып А, аднак выяўлены вірус не супадаў зь вядомымі чалавечымі падтыпамі. Потым высьветлілася, што пацыент падчапіў менавіта птушыны грып.
На шчасьце, пацыент хутка ачуняў пасьля курсу антывірусных прэпаратаў.
Агулам гэта ўжо 14 выпадак хваробы ў Злучаных Штатах з сакавіка бягучага году, але папярэднія пацыенты заўсёды кантактавалі з жывёламі й птушкамі на фэрмах, чаго не было цяпер. У сваякоў мужчыны вірусу не выявілі, таму якім чынам ён яго падчапіў, пакуль застаецца загадкай.

😨22😱2👀2👍1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Безвыходных сытуацый не бывае: навукоўцы высьветлілі, як японскі вугор уцякае са страўніка драпежніка
Раней было вядома, што вугор Anguilla japonica нейкім чынам можа выбірацца знутры сваіх ворагаў. Але як менавіта ён гэта робіць — заставалася загадкай.
Цяпер, дзякуючы выкарыстаньню адмысловай камэры, навукоўцам удалося зафіксаваць гэты дзіўны працэс. Яны ўсталявалі побач з акварыюмам з драпежнай рыбай дзьве камэры: адна здымала звычайнае відэа, а другая — рэнтґенаўскае, каб зазірнуць у кішкі рыбы. Вугру A. japonica папярэдне далі сульфат бара, каб ён быў лепш відаць на рэнтґене, і зьмясьцілі ў акварыюм, дзе ён хутка стаў абедам для драпежніка.
Але вугор не зьбіраўся здавацца. На відэа бачна, як рыба спакойна ляжыць на дне акварыюма, а ўнутры яе разгортваецца сапраўдная драма. Вугор спачатку круціцца ў страўніку, спрабуючы знайсьці хвастом выхад, потым прабіраецца ў стрававод, а затым праз жабры выскоквае вонкі.
Досьлед паўтарылі 32 разы, і ў 28 выпадках вугры спрабавалі ўцячы. У 13 былі часткова пасьпяховымі: вуграм удалося высунуць хвост праз жабры, аднак 9 цалкам выбраліся на волю. І ўвесь гэты працэс займаў усяго каля 56 сэкунд!

🔥32👍11😱8❤1👏1
Патэнцыйна небысьпечны вірус знайшлі ў Кітаі. Ён пераносіцца кляшчамі й можа трапіць у мазґі
Кітайскія навукоўцы выявілі новы вірус, які пераносіцца кляшчамі й можа заражаць людзей і жывёлаў. Хаця пацьверджаных выпадкаў інфікаваньня пакуль няшмат, ёсьць імавернасьць, што вірус можа выклікаць захворваньні й нават трапляць у мазгі.
Першая вядомая ахвяра — 61-гадовы мужчына, які апынуўся ў больніцы з высокай тэмпэратурай і галаўным болем пасьля ўкусу кляшча на поўначы Кітая. Курс антыбіётыкаў ня даў аніякага эфэкту, што паказала на віруснае паходжаньне інфэкцыі. У выніку ў крыві пацыента выявілі новы вірус, які навукоўцы назвалі WELV. Ён аказаўся сваяком небясьпечных вірусаў, такіх як вірус Крым-Конга, што выклікае ліхаманку з крывацёкамі.
У палявых дасьледаваньнях навукоўцы знайшлі сьляды WELV у некаторых відаў кляшчоў (найчасьцей у Haemaphysalіs concіnna) і нават у жывёлаў, такіх як авечкі, коні й грызуны. Таксама вірус выявіўся й у 17 пацыентаў зь ліхаманкай пасьля ўкусу кляшча.
Апроч ліхаманкі, сымптомы заражэньня ўключаюць галавакружэньне й апухлыя лімфавузлы, а ў некаторых пацыентаў назіраліся больш сурʼёзныя наступствы, такія як пашкоджаньне тканак і нават кома. На шчасьце, усе пацыенты ў выніку ачунялі, але дасьледаваньні на мышах паказалі, што вірус можа трапляць у мазґі й выклікаць сьмяротныя інфэкцыі.
Зрэшты, сымптомаў можа й ня быць. Аўтары знайшлі антыцелы да віруса ў сабак, кароў і працаўнікоў парка, дзе адбылося першае зафіксаванае заражэньне, што паказвае на магчымасьць бесьсымптомнага ходу хваробы.

😱24👾6😢2🤬1
Проціэпілептычны прэпарат пазбавіў людзей храпу
Дасьледнікі зь Нямеччыны й Швэцыі зладзілі клінічныя выпрабаваньні, якія паказалі, што супрацьэпілептычны прэпарат сультыям можа значна зьнізіць сымптомы абструктыўнага апноэ — стану, пры якім чалавек часова перастае дыхаць падчас сну.
Сындром абструктыўнага апноэ — гэта сурʼёзны разлад, пры якім дыхальныя шляхі часткова альбо цалкам блакуюцца, што выклікае спыненьне дыханьня на прамежкі часу больш за 10 сэкундаў. Гэта вядзе да зьніжэньня ўзроўню кіслароду ў крыві, і чалавек можа часта прачынацца ноччу. Часам гэта суправаджаецца гучным храпам, чутнымі перапынкамі ў дыханьні й моцнай дзённай стомленасьцю.
Такі разлад ня толькі пагаршае якасьць сну, але й павялічвае рызыку праблем з сэрцам, псыхічным здароўем, рака, а таксама зьніжае канцэнтрацыю ўвагі, што робіць выкананьне задач, якія патрабуюць увагі, небясьпечнымі. Звычайныя мэтады лячэньня ўключаюць выкарыстаньне спэцыяльнай дыхальнай маскі (CPAP-тэрапія) альбо адмысловых кап, але яны падыходзяць ня ўсім.
Каманда навукоўцаў правяла дасьледаваньне ў 28 клінічных цэнтрах пяці краінаў Эўропы, каб спраўдзіць эфэктыўнасьць сультыяму — прэпарата, які стымулюе цягліцы дыхальных шляхоў. У выпрабаваньнях узялі ўдзел 298 пацыентаў і пацыентак з абструктыўным апноэ, якія не маглі выкарыстоўваць альбо не пераносілі стандартныя мэтады лячэньня. Усіх іх выпадковым чынам разьмеркавалі на групы: адны атрымлівалі сультыям у дозах 100, 200 альбо 300 міліграмаў штодзень, іншыя — плацэба. Лячэньне цягнулася 15 тыдняў.
Вынікі паказалі, што людзі, якія прымалі сультыям, мелі значнае паляпшэньне стану. Да 15-й тыдня частата эпізодаў апноэ зьнізілася на 17,8%, 34,8% і 39,9% у залежнасьці ад дазаваньня. Акрамя таго, у групах, якія прымалі 200 і 300 міліграмаў сультыяму, сярэдні ўзровень насычэньня крыві тленам павялічыўся на 0,95% і 0,87% адпаведна. Таксама сярод групах сультыяму значна палепшыўся сон праз скарачэньне колькасьці абуджэньняў.

❤27👍10👏4😴2🤔1
Новы прэпарат у форме таблетак можа зьмяніць лячэньне атлусьценьня
На штогадовай сустрэчы Эўрапэйскай асацыяцыі вывучэньня дыябэту (EASD) быў прэзэнтавалі прэпарат амікрэтын, распрацаваны кампаніяй Novo Nordіsk. Новая таблетка, якую прымаюць раз на дзень, можа істотна зьмяніць падыход да лячэньня атлусьценьня, бо імітуе дзеяньне адразу двух гармонаў, зьвязаных з рэгуляваньнем апэтыту.
У першай фазе выпрабаваньняў амікрэтыну бралі ўдзел 124 чалавекі з залішняй вагой альбо атлусьценьнем. За 12 тыдняў тыя, хто прымаў 50 мг прэпарату на дзень, страцілі ў сярэднім 10,4% вагі цела, а пры дозе 50 мг двойчы на дзень — 13,1%. Для параўнаньня, у кантрольнай групе, дзе пілі плацэба, страта вагі не перавышала 1,1%.
Амікрэтын уплывае на рэцэптары аміліну (гармон падстраўнікавай залозы) і GLP-1, якія адказваюць за апэтыт і пачуцьцё голаду, што робіць яго ўнікальным сярод прэпаратаў для пахудзеньня. Да таго ж, форма таблеткі зручнейшая за інʼекцыі папулярных цяпер імітатараў GLP-1 (Ozempіc, Wegovy).
Пабочныя эфэкты таксама былі: лёгкая млоснасьць і ваніты. Аднак паступовае павелічэньне дозы дазволіла абыйсьціся бязь іх. Дасьледаваньні паказалі, што прэпарат не выклікае плято ў зьніжэньні вагі нават праз 12 тыдняў. То бок, пахудзеньне будзе адбывацца пакуль ідзе прыём таблетак.

🤔30🔥8
Навуковая экспэдыцыя знайшла лятучага макароннага монстра каля ўзьбярэжжа Чылі
Незвычайная істота Bathyphysa conifera трапіла ў абʼектыў бесьпілётнага падводнага апарату на глыбыні 665 мэтраў у Ціхім акіяне.
B. conifera часьцяком называюць лятучай макароннай пачварай за вонкавы выгляд. Гэта каляніяльны арґанізм, які складаецца з тысячаў шматвузавых "заоідаў", кожны зь якіх выконвае пэўныя функцыі, напрыклад, размнажэньне або страваваньне. Жыве мясажэрная "макаронная пачвара" на глыбіні 1-3 км.

🐳23🍓8👍7❤3
Адкрытае пацэба палегчыла хранічны боль у сьпіне
Амэрыканскія навукоўцы выявілі, што нават калі пацыенты ведаюць, што ім уводзяць плацэба, яно ўсё адно можа дапамагаць пры хранічным болі ў сьпіне. У дасьледаваньні амаль 70% пацыентаў і пацыентак, якія атрымалі інʼекцыю фізраствору й былі папярэджаны, што гэта плацэба, празь месяц паведамілі, што іх боль зьнізіўся на 30-50%.
Аказалася, што «адкрытае» плацэба працуе амаль гэтак жа, як і звычайнае, калі пацыенты ня ведаюць, што атрымліваюць не сапраўдныя лекі. Яно ўплывае на тыя ж участкі мазґоў, што адказваюць за кантроля болю. Хоць абязбольвальны эфэкт з часам зьніжаўся, агульнае самаадчуваньне ў людзей заставалася палепшаным на працягу году.

❤20🤔11👌4
Катам зьвязалі шапкі, каб запісаць мазґавую актыўнасьць
Навукоўцы ўпершыню запісалі электрычную актыўнасьць мазґоў у катоў, якія ня спалі. У гэтым ім дапамаглі пацешныя шапачкі, зьвязаныя паводле інструкцыі з YouTube. Такі мэтад можа істотна палепшыць ацэньваньне хранічнага болю ў жывёлаў і адкрыць шляхі да новых мэтадаў лекаваньня.
Каля чвэрці дарослых катоў і котак пакутуюць на остэаартрыт, які выклікае хранічны боль. Праз тое, што традыцыйныя мэтады лячэньня суправаджаюцца пабочнымі эфэктамі, дасьледнікі шукаюць альтэрнатыўныя спосабы паляпшэньня жыцьця жывёл, такія як ароматэрапія.
Электраэнцэфаляграмы дазваляюць ацаніць рэакцыю мазґоў на боль і сэнсарныя стымулы, аднак раней працэдуру ладзілі толькі на котках пад анэстэзіяй, што не дае поўнай карціны. Таму канадзкія навукоўцы пастанавілі выправіць гэта.
Да ўдзелу ў досьледзе запрасілі 11 жывёлак з дыягнаставаным остэаартрытам. Спачатку ім на галовы спрабавалі ўсталяваць электроды, каб запісаць мазґавую актыўнасьць у адказ на разнастайныя пахі й сьветлавыя стымулы, але каты хутка страсалі ўсё абсталяваньне.
У выніку каманда знайшла на YouTube інструкцыі для вязаньня катам модных шапачак, і паручыла асьпірантцы зьвязаць такія ж. На дзіва, шапачкі дапамаглі ўтрымліваць электроды на адным месцы, а каты (амаль) перасталі пратэставаць.
Атрыманыя ЭЭГ-запісы дазволілі камандзе вызначыць важную мазґавую актыўнасьць, зьвязаную з пахамі й сьвятлом. Аўтары плянуюць і надалей выкарыстоўваць ЭЭГ для вывучэньня эфэктыўнасьці мэдыкамэнтаў і альтэрнатыўных падыходаў у лячэньні хранічнага болю.

❤🔥37❤12👍8😁4👏1
Папулярны антыдыябэтычны прэпарат запаволіў старэньне ў малпаў
З папярэдніх дасьледаваньняў вядома, што мэтфармін, прэпарат для лячэньня дыябэту 2 тыпу, можа мець антыўзросныя ўласьцівасьці. На карысьць такой гіпотэзы сьведчаць і досьледы на грызунах, мухах і чарвяках, таксама людзі, якія працяглы час прымаюць такі прэпарат часьцяком паведамляюць, што адчуваюць сябе маладзейшымі. У новым дасьледаваньні навукоўцы пастанавілі вывучыць ўплыў гэтага прэпарату на старэньне сысуноў.
Да досьледаў прыцягнулі 12 пажылых самцоў макак і 18 іншых малпаў, якім штодня давалі мэтфармін і пэрыядычна бралі ўзоры тканак, рабілі здымкі мазґоў і кагнітыўныя тэсты, каб асочваць усе зьмены.
Вынікі 40-месячнага назіраньня паказалі запавольваньне старэньня ў розны органах, такіх як ныркі, лёгкія й скура. Аднак найбольш выразны эфэкт ад мэтфарміну назіраўся ў мазґах: нэўронная актыўнасьць некаторых малпаў адпавядала ўзроўню, характэрнаму для маладзейшых на 6 гадоў асобінаў. Таксама паведамляецца, што прэпарат актываваў адказныя за сынтэз бялку NRF2 вузы, а той вядомы сваёй абаронаю тканак ад пашкоджаньняў, выкліканых запаленьнямі.

🤔25❤7👌2
Незвычайны сыгнал, які занепакоіў сэйсьмолягаў, аказаўся рэхам вялікага апоўзьня ў Грэнляндыі
16 верасьня 2023 году сэйсьмічныя станцыі па ўсім сьвеце раптам пачалі фіксаваць дзіўны сыгнал, які паступова зьнікаў, але трымаўся ажно 9 дзён. І на землятрус гэта не было падобна, бо яны звычайна працягваюцца толькі колькі хвілінаў і даюць сыгнал на розных частотах. А тут сыгнал быў як ад мэтраному: адна частата 11 мГц і паўтараўся ён кожныя 90 сэкунд.
Адмыслоўцы хутка ўзяліся за справу й нарэшце разабраліся, што прычынаю таго здарэньня стаў велізарны апоўзень ў фʼёрдзе Дыксан у Грэнляндыі. Ён зьехаў у ваду й справакаваў вялікія хвалі вады (пад 200 м вышынёй), якія адлюстроўваліся ад берагоў і стваралі сэйсьмічны сыгнал. А структура й будова фʼёрда дазволіла працягвацца такому пінг-понгу колькі дзён.

🤯24👍9✍4
У Інданэзыйскім нацынальным парку заўважылі малога яванскага насарога
Супрацоўнікі нацыянальнага парку Інданэзіі паведамілі пра выяўленьне ў дзікай прыродзе малога яванскага насарога (Rhinoceros sondaicus), што пацьвярджае здольнасьць гэтага рэдкага віду да размнажэньня. Паводле ацэнак, маленькая самка нарадзілася ад трох да пяці месяцаў таму. Фотапасткі зафіксавалі, як дзіцянё спакойна шпацыравала побач з маці. Гэта важная падзея для віду, які знаходзіцца на мяжы зьнікненьня.
Нацыянальны парк Уджунг-Кулон, дзе жыве адзіная папуляцыя яванскіх насарогаў, сёлета таксама паведаміў пра нараджэньне яшчэ двух дзіцянят. Нягледзячы на станоўчыя навіны, від застаецца пад пагрозай праз браканьерства й стыхійныя бедзтвы. Паводле зьвестак Міжнароднага фонду насарогаў, у сьвеце засталося ўсяго каля 80 яванскіх насарогаў.

❤35🙏4👍3
Фарбаваньне валасоў ледзь ня скончылася стратай зроку для пажылой жанчыны
Французкія лекары апісалі даволі рэдкі выпадак адслаеньня сеткавіцы ў 61-гадовай жанчыны.
Пацыентка зьвярнулася па дапамогу пасьля таго, як цягам колькіх дзён ейны зрок пачаў імкліва пагаршацца. Стандартны агляд выявіў у вачах адслаеньне сеткавіцы. У пошуках імавернай прычыны паталёгіі, мэдыкі вывучылі анамнэз пацыенткі, аднак там не было аніякіх падказак. Неўзабаве сама жанчына прыгадала, што кагадзе карысталася фарбаю для валасоў, як потым высьветлілася, з парафэнілэндыямінам.
Мэдыкі вельмі добра ведалі гэтае арганічнае рэчыва, бо ўжо сутыкаліся з адслаеньнем сеткавіцы ў выніку выкарыстаньня фарбаў з араматычнымі амінамі ў складзе.
Як і некаторыя проціракавыя прэпараты, араматычныя аміны могуць прыгнятаць сынтэз бялкоў, важных для нармальнага функцыянаваньня сеткавіцы. У выпадку з фарбамі, стан даволі рэдкі й часьцей сустракаецца сярод людзей, у якіх падчас фарбаваньня былі пашкоджаньні скуры галавы.
Гісторыя жанчыны скончылася добра: яна перастала карыстацца той фарбаю, а зрок цалкам аднавіўся за 4 месяцы. Але некаторыя зьмены ў сеткавіцы захаваліся й праз 4 гады, праўда яны ніяк не пагаршалі якасьць жыцьця пацыенткі.

😱27🤯9😢2
Вялікі аналіз не знайшоў пераканаўчых сувязяў паміж адзінотай і разьвіцьцём некаторых хвароб
Дасьледнікі з Кітая й ЗША высьветлілі, што шматлікія хваробы, разьвіцьцё якіх раней зьвязвалі з самотнасьцю, могуць выклікацца іншымі фактарамі.
У некаторых папярэдніх аналізах, самотнасьць называлі адным з галоўных фактараў разьвіцьця дыябэту, дэмэнцыі, дэпрэсыі, сэрцава-судзінных захворваньняў і інш. Аднак аўтары новага дасьледаваньня вывучылі зьвесткі сотняў тысячаў чалавек, і не знайшлі верагодных доказаў сувязі.
Так, паводле новых вынікаў, самотнасьць часта суправаджаецца некаторымі хваробамі, але гэта ўсё карэляцыя, а не прамая сувязь. Зрэшты аўтары зьвяртаюць увагу, што трэба яшчэ шмат досьледаў, каб канчаткова разабрацца з гэтым.

👍32🙏4
Спадарства, я тут прынёс вам невялічкую падборку беларускіх каналаў. Маю спадзеў, што вы знойдзеце ў ёй штосьці цікавае для сябе.
💌 @poshtabel — Беларусь на старых паштоўках. Сучасныя ракурсы старых здымкаў, артыкулы, гісторыя нашай фатаграфіі ды розныя цікавінкі па тэме.
🚶🏻♂️@belarus_sacral — адвечнае блуканне па закутках і цэнтрах Беларусі ў пошуках старога, забытага, закінутага і не зусім.
📖 @verbarium_by — беларускія словы кожны дзень!
🧣@tradycyjny_stroj — энцыклапедыя народнага адзення Беларусі.
🎮 @Gamer_BY — суполка аматараў відэагульняў, з рознымі навінамі, анонсамі, цікавосткамі індустрыі (і не толькі).
🎧@spotyfajna — канал пра беларускую музыку
#пашыраймасваё

❤23👍3👏2🖕1
Цяжарнасьць перабудоўвае ня толькі цела, але й мазгі жанчыны. Навукоўцы зрабілі першы крок да разуменьня такіх працэсаў
Ідэя ладзіць МРТ-сканаваньне цяжарнай жанчыне, каб лепей адсачыць зьмены зь ейнымі мазгамі ня новая. Але раней гэта рабілі толькі да й пасьля цяжарнасьці, а тое, што адбывалася менавіта падчас яе заставалася таямніцай.
Прагал паспрабавала ліквідаваць на ўласным досьледзе нэўрабіялягіня Элізабэт Крастыл разам са сваімі калегамі, зрабіўшы шэраг сканаваньняў і падчас цяжарнасьці.
У выніку аказалася, што абʼём шэрай мазгавой матэрыі (ключавыя вузы мазгоў) скараціўся на 4% ужо падчас цяжарнасьці. Прытым такія зьмены назіраліся ў 80% вывучаных зонах.
Гучыць страшна, але адмыслоўцы кажуць, што гэта адаптыўны працэс, які ўзмацняе найбольш важныя для пасьпяховага сканчэньня цяжарнасьці функцыі арганізму.
Зь іншага боку, каманда назірала ўзмацненьне адказнай за перадачу інфармацыі белай матэрыі (на фота). Такія зьмены сягалі піку ў сярэдзіне цяжарнасьці, а бліжэй да родаў усё вярталася ў звычайны стан.
Вядома, вынікі дасьледаваньня з удзелам толькі адной жанчыны нельга назваць рэпрэзэнтатыўнымі, але будзе добра, калі яны падштурхнуць да вывучэньня такой важнай тэмы іншыя каманды.

👍37❤11👌4
У дзюбах марскіх птушак знайшлося шмат нэрваў і судзінаў
Навукоўцы з Кембрыдзкага ўнівэрсытэту дасьледавалі больш за 350 відаў і высьветлілі, што ў марскіх птушак у дзюбах знаходзіцца шмат сэнсарных рэцэптараў і судзінаў (чырвоны на выяве). Раней такую асаблівасьць знаходзілі толькі ў птушак, якія "абмацваюць" паверхню ў пошуках ежы, напрыклад, у качак.
Дасьледнікі мяркуюць, што чуласьць дзюбы магла дастацца сучасным птушкам у спадчыну ад агульнага продка, і пакуль невядома, ці мае яна якую-небудзь функцыю.

👍29🕊6❤1
Штодзённае спажываньне кавы й гарбаты можа абараніць сэрца
Даволі часта прадукты й напоі, якія нам падабаюцца, аказваюцца шкоднымі для здароўя, але вынікі новага дасьледаваньня самых папулярных напояў у сьвеце вельмі лёгка прыняць. Там паведамляецца, што кафэін у каве й гарбаце можа быць карысным для здароўя сэрца.
Дасьледнікі з Кітая й Швэцыі аналізавалі дадзеныя больш за 300 000 чалавек з Брытанскага біябанку й выявілі, што спажываньне кафэіну зьвязанае зь меншай рызыкай разьвіцьця такіх захворваньняў як гіпэртанія, інсульт, ішэмічная хвароба сэрца й дыябэт.
Калі ў чалавека разьвіваецца адразу ддзьве такія паталёгіі, то рызыка сьмерці можа падвоіцца. Аднак тыя, хто піў штодня піў тры кубачкі кавы альбо 5 гарбаты, мелі на 40% меншую рызыку разьвіцьця пары кардыёмэтабалічных захворваньняў.
Таксама кафэін зьнізіў узровень халестэрыну ў некаторых людзей і павысіў успрымальнасьць да інсуліну.

👍31✍14😁5🤔3❤1👎1🏆1🆒1
Афрыканскіх пацукоў навучылі шукаць кантрабанду
Муштраваныя паўднёвыя гіганцкія пацукі Cricetomys ansorgei сваім надзвычай вострым нюхам могуць істотна дапамагчы ў барацьбе зь нелегальным гандлем дзікімі жывёламі.
У некамэрцыйнай арґанізацыі APOPO, дзе раней пасьпяхова навучылі пацукоў шукаць міны й выяўляць сухоты, пратэставалі здольнасьці грызуноў на чатырох абʼектах кантрабанды: рог насарога, слановая косьць, луска пангаліна й афрыканская чорнае дрэва.
У досьледах пацукі пасьпяхова знаходзілі ўсе гэтыя прадметы, схаваныя ў кантэйнерах, нават калі там было шмат іншых пахаў. Памылкі адбываліся толькі ў 2% выпадкаў.
Незаконны гандаль дзікай прыродай ня толькі зьнішчае біяразнастайнасьць, але й вядзе да вялікіх эканамічных стратаў, бо звычайныя мэтады выяўленьня кантрабанды, такія як рэтґен катэўнераў, дарагія й складаныя ў рэалізацыі. Пацукі прапануюць танную й эфэктыўную альтэрнатыву, бо яны могуць працаваць у абмежаванай прасторы, лёгка вучыцца й жывуць да 8 гадоў.

❤🔥26👍14❤4
Жадаеце быць у курсе самых свежых навін і цікавых фактаў аб штучным інтэлекце? 🧐⠀⠀⠀
⠀⠀⠀
Далучайцеся да Telegram-каналу BELAI, дзе вы даведаецеся пра сучасныя тэхналогіі AI іх уплыў на наша жыццё і будучыню. ⠀⠀⠀
⠀⠀⠀
Будзьце ў курсе сучасных інавацый і перспектыў, якія адкрываюцца перад намі дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту. ⠀⠀⠀
⠀⠀⠀
Далучайцеся да BELAI ужо сёння і станьце часткай захапляльнага свету тэхналогій!⠀⠀
⠀⠀
https://t.me/+zCLCDU0VSt04OTky

🔥10👍3
Фляваноіды зьнізілі рызыку разьвіцьця дэмэнцыі
Паводле вынікаў новага дасьледаваньня, людзі, якія спажываюць шмат багатых на фляваноіды прадуктаў, маюць ніжэйшую рызыку разьвіцьця дэмэнцыі.
Вядома, век і ґены робяць істотны ўнёсак ў разьвіцьцё нэўрадэґенэратыўных захворваньняў, аднак дыета, фізычная й інтэлектуальная актыўнасьць могуць стаць добрай прафіляктыкай.
Фляваноіды, прыродныя фарбавальнікі й гарбнікі, звычайна сустракаюцца ў расьлінных прадуктах і маюць шэраг карысных уласьцівасьцяў. Раней навукоўцы ўжо зьвязвалі гэтыя злучэньні з паляпшэньнем кагнітыўных функцый і зьніжэньнем рызыкі сэрцава-судзінных захворваньняў.
Цяпер дасьледнікі зладзілі папуляцыйны аналіз з выкарыстаньнем мэдычных зьвестак 120 000 чалавек (40-70 гадоў) з Брытанскага біябанку, каб высьветліць, ці маюць фляваноіды прафіляктыны эфэкт, калі гаворка пра дэмэнцыю.
Аказалася, што спажываньне 6 дадатковых порцый прадуктаў, багатых на фляваноіды (ягады, гарбата/чай, чырвонае віно й інш.), было зьвязанае з 28-адсоткавым зьніжэньнем рызыкі разьвіцьця дэмэнцыі. Прытым найбольш выразна эфэкт праяўляўся ў людзей з ґенэтычнай схільнасьцю й з сымптомамі дэпрэсыі.

👍34👏2