cybulinka
1.38K subscribers
1.68K photos
82 videos
7 files
1.75K links
самыя важныя навіны й гісторыі з розных сфэраў навукі

супрацоўніцтва: @sabaczka
Download Telegram
Страсеньне мазґоў пакідае пасьля сябе пажыцьцёвае рэха

Аўтары папярэдніх дасьледаваньняў ужо знаходзілі сувязь паміж страсеньнем мазґоў і некаторымі формамі дэмэнцыі. Таму цяпер навукоўцы пастанавілі надаць вывучэньню такой сувязі больш увагі.

Яны вывучылі МРТ-здымкі 617 чалавек у веку ад 40 да 59 гадоў, якія ў межах дасьледаваньня зрабілі ня менш за 3 сканаваньні. Таксама адмыслоўцы вывучылі анамнэзы ўдзельнікаў і ўдзельніц на наяўнасьць чэрапна-мазґавых траўмаў. Атрымалася, што 36.1% выбаркі перанесьлі прынамсі адну даволі сурʼёзную чэрапна-мазґавую траўму (са стратай прытомнасьці).

У той час аналіз МРТ-здымкаў паказаў, што апрача праблемаў з мазґавымі судзінамі, людзі з гэтай групы часьцей пакутавалі ад дэпрэсыі, курылі цыгарэты, і скардзіліся на благі сон.

Вядома, былі і праблемы з памяцьцю, але яны найбольш выразна праяўляліся ў тых пацынтаў, якія перанесьлі ЧМТ у маладосьці.

Вынікі даволі трывожныя, але самі аўтары адзначаюць, што тэма яшчэ мала прапрацаваная, і варта чакаць новыя публікацыі.
😢37😱5🙉5👍1🍓1
Спажываньне наркотыкаў значна павысіла рызыку інфаркту й інсульту

Французкія навукоўцы паведамілі, што людзі, якія пэрыядычна альбо эпізадычна спажывалі наркотыкі, у тры разы часьцей сутыкаюцца з сэрцава-судзіннымі праблемамі.

Аўтары вывучылі зьвесткі 1392 пацыентаў, якія былі шпіталізаваныя з сэрцавымі спохватамі й інсультамі. Мэдыкі ўсім зрабілі тэставаньне на наркотыкі, якое дало станоўчы вынік для 157 чалавек. Потым навукоўцы назіралі за пацыентамі цягам году, і заўважылі, што ў групе спажыўцоў наркотыкаў частата паўторных сэрцава-судзінных падзеяў была значна вышэй. З папраўкай на век і стан здароўя такая тэндэнцыя таксама захоўвалася. Агулам наркотыкі падвысілі рызыку ў тры разы.

Цалкам дасьледаваньне прэзэнтуюць 31 жніўня.
👍17🍓5😭3🤯1
Мужчына бачыць навакольле ружовым пасьля аргазму

Іранскія мэдыкі апісалі дзіўны выпадак, які здарыўся ў 31-гадовым пацыентам: мужчына скардзіўся на "высокакантрасны зрок з дамінаваньнем ружовага колеру" пасьля аргазмаў. Яго скіравалі ў псыхіятрычную клініку, але там аніякіх анамалій не было выяўлена, таму адмыслоўцы западозрылі ў пацыента рэдкую форму сынэстэзіі. Звычайна людзі з такой асаблівасьцю бачаць колеры ці адчуваюць смакі падчас чытаньня словаў і лічбаў, аднак постаргазьменны сьвет у ружовых адценьнях апісаны ўпершыню.

Пасьля тлумачэньняў, мужчына яшчэ прыгадаў, што раней у яго часта здараліся болі ў грудзях ад праблем з сэрцам, і тады ён адчуваў сябе белым.

Агулам сынэстэзія сустракаецца ў 4% людзей у сьвеце, і не зьяўляецца паталягічным станам.
🍓24🤣11🤔6🤯5💘3👏2
Сёньня хочам адрэкамэндаваць вам канал “Усё пра ўсё”, дзе публікуюцца апошнія навіны тэхналёгіяў, гаджэтаў і гульняў — толькі самыя цікавыя й актуальныя, і ўсё па-беларуску!

Далучайцеся, каб заўсёды быць у трэндзе!

https://t.me/allabouttexnologys
https://t.me/allabouttexnologys
https://t.me/allabouttexnologys
❤13🔥7👍1
У ЗША заўважылі параненага арла зь сюрпрызам у страўніку

Супрацоўнікі аховы дзікай прыроды зь Місуры заўважылі белагаловага арла Haliaeetus leucocephalus, які хадзіў па зямлі й ня мог паляцець. Адмыслоўцы западозрылі раненьне, таму птушку хутка злавілі й адвезьлі ў мясцовы заапарк, дзе ёй зрабілі рэнтґенаграфію.

Вэтэрынары чакалі пабачыць жудасныя пераломы, але нічога такога не было. Зь незвычайнага заўважылі толькі поўны страўнік парэшткаў янота, імаверна, зьбітага машынай.

Арол проста абʼеўся, таму яго выпусьці на волю, дзе празь некаторы час ён зноў набыў здольнасьць лётаць.
😁35😱9🌭8🕊3👍2👏2
Дэльфін пачаў кусаць людзей на японскім пляжы

Яшчэ 13 жніўня берагавая ахова апублікавала абвестку пра тое, што некалькі чалавек у прэфэктуры Фукуі атрымалі ўкусы ад дэльфінаў.

Паводле афіцыйных зьвестак, пацярпелі ўжо 18 чалавек, а вінаватым называюць паўтрацямэтровага дэльфіна. І хаця гэтыя марскія сысуны сапраўды могуць нападаць на людзей, адмыслоўцы мяркуюць, што тут зусім не агрэсыўныя паводзіны.

Справа ў тым, што ў дзікай прыродзе самцы дэльфінаў часта карыстаюцца пакусваньнямі, каб завесьці сяброў і пагуляць зь імі. На карысьць такой гіпотэзы сьведчыць і адсутнасьць значных пашкоджаньняў у людзей пасьля сустрэчы з жывёлай.

Імаверна ў сьвядомасьці самотнага дэльфіна, ён ужо выбудаваў сяброўскія стасункі зь людзьмі.
🐳32💘8😢7🤷‍♂2💋1
На здымку — катах кукурузы, у якім прарос паразытычны грыб Mycosarcoma maydis (сажа/ галаўня кукурузы).

Грыб пранікае ў расьліну празь ліставыя прадушынкі й мэханічныя пашкоджаньні, дзе пачынае хутка размнажацца. У выніку тканкі пераўтвараюцца ў мешанку моцна павялічаных расьлінных вузаў і гіфаў грыба, а сама расьліна моцна дэфармуецца. Потым зьяўляюцца падобныя на пладовае цела грыба галы, дзе высьпяваюць споры й неўзабаве разносяцца ветрам і дажджом.

Цікавай акалічнасьцю зьяўляецца тое, што бачныя на фота галы ў некаторых культурах лічацца далікатэсам. Аднак спажываць іх трэба асьцярожна, бо там ёсьць пэўныя таксычныя рэчывы, таму я проста спаліў знаходку.
🔥31👍9😱7👏2🥴1
Дадатковы сон на выхадных зьнізіў рызыку разьвіцьця мігальнай арытміі й інсульту

Кітайскія навукоўцы на Кангрэсе Эўрапэйскага таварыства кардыёлягаў прэзэнтавалі справаздачу, у якой сьцьвярджаецца, што працяглы сон у выхадныя можа зьнізіць рызыку сэрцава-судзінных захворваньняў. Паводле аўтараў, дадатковы сон памяншае імавернасьць разьвіцьця ішэмічнай хваробы сэрца, сэрцавай нястачы, мігальнай арытміі ды інсульту.

Дасьледаваньне было заснаванае на базах дадзеных брытанскага біябанка й ахапіла 90 903 чалавек. Зьвесткі пра сон зьбіраліся з дапамогай аксэлерамэтру. За сярэдні пэрыяд назіраньня ў 13,8 году выявілася, што ў тых, хто кампэнсаваў недасып сярод тыдня сном у выхадныя, рызыка сэрцава-судзінных захворваньняў была ніжэйшай, незалежна ад ґенэтычнай схільнасьці. Гэтая сувязь была асабліва выразнай у параўнаньні з групай, якая мела сталы недасып.
❤28✍7👍7😭2
Мікрабіялягічны заапарк на талерцы. Адмыслоўцы знайшлі мноства невядомых бактэрый і грыбкоў у прадуктах харчаваньня чалавека.

Агулам выявілася 320 новых відаў, што на 40% больш, чымся было вядома раней, і ўсе яны не ўяўляюць небясьпекі для здароўя. Дасьледнікі сабралі пробы з 50 краінаў на пяці кантынэнтах, уключаючы розныя фэрмэнтаваныя прадукты й напоі, такія як камбуча (чайны грыб), квашаная капуста й піва, якія асабліва багатыя на мікробы.

Аказалася, што мікробы, зьвязаныя зь ежай, складаюць каля 3% усіх бактэрыяў у чалавечым стрававальным тракце, дзе яны выконваюць карысныя функцыі. Гэта дае падставу меркаваць, што частка мікрабіёма чалавека прыходзіць, так бы мовіць, зь ежай. Увесь гэты заапарк дазволіць навукоўцам лепш зразумець, як мікробы ўплываюць на якасьць і бясьпеку прадуктаў, а таксама адсочваць паходжаньне забруджаных прадуктаў да канкрэтных вытворцаў.
🔥25👍8👏1
Вірусы з ледавіку дапамогуць спрагназаваць будычыню сваіх нашчадкаў

Навукоўцы выявілі больш за 1700 відаў вірусаў у ледзяным керне, якому каля 41 000 гадоў. Гэта дапамагло ім зразумець, як зьмены клімату ў мінулым уплывалі на колькасьць мікраарґанізмаў.

Керн быў прасьвідраваны ў ледавіку Гуліа на Тыбецкім нагорʼі й дасягнуў глыбіні 310 мэтраў. Наступны аналіз паказаў, што колькасьць розных відаў вірусаў, якія заражаюць толькі бактэрыяў і археяў, значна зьмянялася ў залежнасьці ад халодных і цёплых пэрыядаў у гісторыі Зямлі.

Гэтыя назіраньні дапамогуць зразумець, як вірусы могуць паводзіць сябе ва ўмовах сучаснага й будучага клімату. Аднак навукоўцы папярэджваюць, што магчымасьці для такіх дасьледаваньняў абмежаваныя: раставаньне ледавікоў прыводзіць да зьнікненьня старажытных мікраарґанізмаў, якія захоўваліся ў іх на працягу тысячагодзьдзяў.
🔥15👍8🌚1
На Месяц плянуюць даставіць дрожджы

Амэрыканская кампанія Іntuіtіve Machіnes падпісала з NASA дамову на адпраўку шасьці навуковых прыбораў на паўднёвы полюс Месяца ў 2027 годзе. Сярод іх — экспэрымэнт па вырошчваньні дражджэй, а таксама прылады для сьвідраваньня й аналізу месяцовага ґрунту.

Сёлета Іntuіtіve Machіnes стала першай прыватнай кампаніяй, якая пасьпяхова даставіла свой модуль на Месяц. Пасадачны апарат хоць і заваліўся на бок праз паломку апоры, але заставаўся ў працоўным стане колькі дзён.

У жніўні 2024 году кампанія заключыла новы кантракт з NASA у рамках праґрамы CLPS, якая заахвочвае прыватныя кампаніі да дасьледаваньня Месяца. У межах чацьвёртай місыі ІM-4 кампанія адправіць на Месяц шэсьць прыбораў агульнай вагой 79 кіляграмаў. Месца пасадкі модуля Nova-C будзе каля паўднёвага полюса.

У межах экспэрымэнту LEІA (Lunar Explorer Instrument for Space Biology Applications) на паверхню спадарожніка будзе адпраўлена ґерметычная асяродзьдзе для размнажэньня пякарскіх дражджэй. Навукоўцы будуць назіраць, як дрожджы разьвіваюцца ў умовах радыяцыі й нізкай месяцовай гравітацыі.

У той жа час прыбор PROSPECT будзе сьвідраваць месяцовы ґрунт на глыбіню да аднаго мэтру, каб узяць ўзоры й прааналізаваць іх на наяўнасьць лятучых рэчываў. А іншыя інструмэнты будуць вымяраць тэмпэратуру й магнітныя палі.
🌭16🤔10
Цьвіль прапанавалі выкарыстоўваць для стварэньня ежы з харчовых адкідаў

Харчовыя адкіды ўяўляюць сабой вялікую праблему. Паводле зьвестак ААН, каля траціны ад агульнага абʼёму сусьветных запасаў харчоў адпраўляецца на сьметніцу штогод. Усе гэтыя адкіды нясуць ня толькі фінансавыя, але й экалягічныя страты, бо становяцца крыніцаю парніковых газаў. Аднак аўтары апублікаванага ў Nature Microbiology дасьледаваньня мяркуюць, што палепшыць сытуацыю з адкідамі можа цьвіль Neurospora intermedia.

Няўзрочны звонку грыб мае ўнікальную здольнасьць пераўтвараць не прыдатны да ежы расьлінны матэрыял у ядомыя й смачныя стравы. І гэтым працыглы час актыўна карыстаюцца некаторыя інданэзыйскія народы: традыцыйная страва анком (oncom) гатуецца з соевага мякішу, які застаецца ад вытворчасьці тофу, і цьвілі N. intermedia.

Менавіта з гэтай стравы й распачалося дасьледаваньне. Навукоўцы сабралі ўзоры анкома ад розны вытворцаў, і зладзілі мэтаґеномны аналіз, каб высьветліць, што адказвае за пераўтварэньне адкідаў соі ў ядомы прадукт. У выніку аказалася, што найбольшы ўнёсак робіць менавіта цьвіль N. intermedia. Грыб мае мноства фэрмэнтаў, якія разбураюць малекулы целюлёзы й пэктыну так, што атрымліваюцца больш просты злучэньні, якім можа даць рады нашая стрававальная сыстэма. І працуюць такія фэрмэнты вельмі хутка: 36 гадзін, і соевы мякіш можна есьці.

Затым аўтары дазналіся, што цьвіль дае рады ня толькі з соевымі субпрадуктамі, але й зь іншымі харчовымі адкідамі, сярод якіх бананавая скурка, шкарлупіна мігдалю, чэрствы рысавы хлеб і г.д. Прытым у кожным выпадку пасьля фэрмэнтацыі атрымліваўся прадукт зь нечаканым смакам. Але ці будуць гэта есьці людзі?

У практычнай частцы дасьледаваньня, навукоўцы дамовіліся з адной рэстарацыяй у Швэцыі, каб там у мэню зьявіўся ўласна анком і іншыя падобныя стравы. У выніку навінкі прыйшліся людзям да спадобы, а рэстарацыя потым уключыла некалькі пазыцый з такімі стравамі ў сваё мэню.
👍25🤔12🔥7👏2🤷‍♂1❤1👎1🙏1
Навукоўцы распрацавалі больш эфэктыўны мэтад перапрацоўкі папулярнага плястыку

Поліэтылентэрэфталят, альбо ПЭТ, — адзін з найбольш распаўсюджаных і прыдатных да перапрацоўкі відаў плястыку, які выкарыстоўваецца для вытворчасьці бутэлек і адзеньня. Аднак эфэктыўных мэтадаў яго паўторнай перапрацоўкі дагэтуль не існуе.

Дасьледнікі зь Японіі й Малайзыі прапанавалі новы спосаб перапрацоўкі ПЭТ з дапамогай этанолю й даступнага каталізатара — хлярыду жалеза (FeCl3). Гэты мэтад дазваляе раскладаць ПЭТ на складнікі пры тэмпэратуры ўсяго 160–180С, што значна ніжэй за ранейшыя тэхналёгіі. Вынік — больш танны й просты працэс, які можа перапрацоўваць як чысты ПЭТ, так і сумесі, што зьмяшчаюць ПЭТ і іншыя матэрыялы, напрыклад, бавоўну.

Новы падыход дапамагае выбарачна раскладаць ПЭТ у зьмешаных адходах, што адкрывае шлях да больш устойлівай перапрацоўкі й падтрымлівае канцэпцыю замкнёнага цыклу, дзе адходы ператвараюцца ў карысныя матэрыялы, мінімізуючы іх уплыў на навакольнае асяродзьдзе.
❤28👍14👏4🙏2
Цяжарная селядцовая акула таемна зьнікла каля Бэрмудаў

Яшчэ ў кастрычніку 2020 году Брук Андэрсан разам са сваёй дасьледчай камандай пазначыла адну цяжарную селядцовую акулу Lamna nasus, каб больш даведацца пра іхнюю міграцыю пакуль від ня зьнік. Для гэтых мэтаў знаўцы выкарыстоўвалі адмысловыя меткі, якія вымяраюць глыбіню й тэмпэратуру пэўны час, а потым адрываюцца й з паверхні вады перадаюць назапашаныя дадзеныя.

У выпадку гэтай акулы метка пратрымалася 5 месяцаў і паднялася на паверхню недалёка ад Бэрмудзкіх астравоў. Калі дасьледнікі пачалі вывучаць атрыманыя зьвесткі, то спачатку анічога дзіўнага не заўважылі: акула бавіла час на глыбіні 600-800 мэтраў днём, а ноччу паднімалася да 100-200. Тэпэратура вады складала ад 6.4 да 23.5°С. Аднак з 24 сакавіка 2021 году такіх ваганьняў больш не адбывалася: тэмпэратура не апускалася ніжэй за 16°С, хоць "акула плавала" на той жа глыбіні. Таксама зьмяніўся й характар апусканьня.

Адзінае тлумачэньне, якое знайшла каманда — цяжарную акулу нехта зьеў. Імаверна гэта была вялікая белая акула, бо гэта адзіны драпежнік у тых водах, які можа ўчыніць падобны напад. Некаторыя недатычныя да дасьледаваньня адмыслоўцы выказалі сумневы наконт гэтага, і мяркуюць, што вінаватай у зьнікненьні селядцовай акулы можа быць і касатка. Тым больш раней ужо былі апісаныя выпадкі нападу на акул з боку кітоў.

Яшчэ цікавая акалічнасьць: калі акула гіне, яна апускаецца на дно, што й фіксуе метка, а тут такога не адбылося. Таму акулу ў апісаным выпадку, імаверна, зьелі цалкам.
😱26😭11🤔6🌚3👍2🤷‍♂1
Глебавая бактэрыя выклікала ў мужчыны інфэкцыю чэлясу

Да лібанскіх лекараў зьвярнуўся 38-гадовы мужчына з даволі арыґінальнай праблемай — аплыў і пачырваненьне чэлясу, якія не пакідалі яго цэлы тыдзень. Гісторыя яго хваробы пачалася пасьля «захапляльных» выходных з жонкай, а калі быць дакладней, празь некалькі гадзін пасьля інтэнсыўных практыкаваньняў. Да таго ж, яго арґанізм пастанавіў правесьці кулінарны пратэст у выглядзе ванітаў і дыярэі, якія, паводле яго словаў, маглі зрабіць свой унёсак у разьвіцьцё сымптомаў.

Пасьля мікрабіялягічнага расьсьледаваньня высьветлілася, што гэты небарака ўмудрыўся падхапіць Bacіllus cereus — бактэрыю, якая звычайна жыве ў глебе й часам сустракаецца на прадуктах. Гэты мікроб яшчэ й сваяк узбуджальніка сыбірскай язвы! Вядома, B. cereus далёка не такая небясьпечная, але таксама здольная ўчыніць вэрхал у арганізьме.

Выпадкі інфікаваньня чэляса такім патаґенам — абсалютны эцклюзыў мэдычнай літаратуры, за што гэрой, безумоўна, заслужыў званьне першапраходца. Лекарам давялося ўзброіцца мазьзю з фузыдавай кіслатой, і праз пару тыдняў мужчына вярнуўся да звычайнага жыцьця.

Спасылка, якую лепей не адкрываць
😱33👀10👍3👌2
Новая мРНК-вакцына супраць воспы малпаў паказвае больш эфэктыўную абарону ад вірусу

Новая мРНК-вакцына супраць воспы малпаў (mpox) ад кампаніі Moderna (мРНК-1769) можа аказацца больш эфэктыўнай, чым стандартная вакцына MVA, як паказваюць дасьледаваньні на прыматах. Новая вакцына ня толькі лепш кантралюе сымптомы, але й скарачае працягласьць хваробы ў жывёлаў, заражаных сьмяротным штамам mpox.

Гэта першы выпадак, калі мРНК-вакцыну супраць mpox тэставалі на жывёлах у параўнаньні зь цяперашнім стандартам, вакцынай MVA (Modіfіed vaccіnіa Ankara). У адрозьненьне ад падобных вакцын, якія ўтрымліваюць аслаблены вірус і могуць даваць толькі абмежаваную абарону, мРНК-вакцыны дазваляюць распрацоўнікам выкарыстоўваць толькі тыя часткі вірусу, якія выклікаюць моцны й доўгатэрміновы імунны адказ. У выпадку мРНК-вакцыны супраць mpox гэта чатыры вірусныя антыґены, неабходныя вірусу для пранікненьня ў клеткі.

Для выпрабаваньня дасьледнікі разьмеркавалі малпаў у тры групы паводле тыпу вакцыны (MVA, мРНК і кантроль), а праз колькі тыдняў заразілі жывёлаў небясьпечным штамам воспы малпаў. У выніку лепей за ўсіх пачуваліся малпы з групы мРНК-вакцыны. Там назіралася меншая колькасьць паражэньняў скуры, карацейшая працягласьць хваробы й меншая вірусная нагрузка ў крыві й дыхальных шляхах. Хоць абедзьве вакцыны (мРНК і MVA) дапамаглі зьнізіць цяжар хваробы, у вакцынаваных мРНК жывёлаў было значна менш паражэньняў — у сярэднім 54, у параўнаньні з 607 у прышчэпленых MVA і 1448 у кантрольнай групе.

Таксама мРНК-вакцына паказала здольнасьць да ”скрыжаванага імунітэту” супраць іншых артапаксьвірусаў, уключаючы воспу вярблюдаў, кароў і інш. Гэта значыць, што яна можа абараніць і ад будучых пагроз, зьвязаных з падобнымі вірусамі.

Вакцына мРНК-1769 цяпер праходзіць клінічныя выпрабаваньні I/ІІ фазы, каб спраўдзіць бясьпечнасьць і эфэктыўнасьць розных доз.
👍22❤8👏3🙏1
Абмазваньне мышэй жоўтым харчовым фарбавальнікам зрабіла іх скуру празрыстай

Каманда навукоўцаў знайшла спосаб зрабіць жывыя тканкі часова празрыстымі з дапамогай харчовага фарбавальніка тартразыну. Гэтае адкрыцьцё можа стаць падмуркам для новых мэтадаў лячэньня траўмаў і дыягностыкі ракавых пухлін.

Асноўнай прычынай таго, што мы звычайна ня бачым праз абʼекты зьяўляецца расьсейваньне й частковае паглынаньне сьвятла. Каб разьвязаць гэтую праблему, навукоўцы выкарысталі тартразын, малекулы якога мяняюць паказьнік пераламленьня тканак так, што тыя становяцца амаль празрыстымі. То бок, трапляючы на "пафарбаваныя" тканкі, прамяні не расьсейваюцца, а ідуць сабе далей безь зьменаў.

Спачатку аўтары спраўдзілі мэтад на курыным філе, а потым на жывых мышах. У першым выпадку высьветлілася, што па меры таго, як цягліцы паглыналі тартразын, яны станавіліся ўсё больш празрыстымі. Тое самае здарылася й з жывымі мышамі, калі ім нанесьлі раствор фарбавальніка на скуру галавы й жывата (на фота). Гэта дазволіла ўбачыць крывяносныя судзіны й рухі органаў у рэальным часе.

Што праўда, пакуль мэтад патрабуе страннага падбору канцэнтрацыі фарбавальніка для розных тканак, але аўтары плянуюць знайсьці іншыя, больш эфэктыўныя малекулы.

У пэрспэктыве такая тэхналёгія дазволіць добра бачыць вены пры заборы крыві, лепей выдаляць татуіроўкі, і шмат чаго яшчэ.
🤯28👍10🔥5
Высокачастотныя радыёхвалі ад мабільных прыладаў не павялічылі рызыку рака

Сусьветная арганізацыя здароўя пастанавіла канчаткова разабрацца зь мітам пра мабільныя тэлефоны й рак мазґоў, які, падавалася, зьнік яшчэ ў 2010-х. Для гэтага адмыслоўцы зладзілі аналіз 63 дасьледаваньняў, апублікаваных цягам апошніх дзесяцігодзьдзяў.

Аказалася, што рызыка рака мазґоў не была зьвязаная з выкарыстаньнем мабільнымі прыладамі. На карысьць гэтага сьведчаць і статыстычныя зьвесткі: глябальнае выкарыстаньне мабільнікаў рэзка вырасла, а колькасьць дыягнаставаных выпадкаў захворваньня на рак - не.

Таксама высокачастотныя радыёхвалі ад бесправадных прыладаў не адбіліся на здароўі дзяцей і не павысілі рызыку разьвіцьця леўкеміі.
👍32👏5🙏3👌1
Футравыя фэрмы Кітая становяцца асяродкамі распаўсюджваньня небясьпечных вірусаў

Міжнародная група навукоўцаў вывучыла тканкі 461 жывёлы, што памерла на футравых фэрмах у розных правінцыях Кітая, і выявіла 125 розных вірусаў, якія могуць быць зьвязаныя з хрыбетнымі. З гэтых вірусаў 101 утрымлівае РНК, а 24 — ДНК. Таксама 36 вірусаў аказаліся раней невядомымі, а 39 — патэнцыйна могуць перадавацца паміж рознымі відамі жывёлаў.

Дасьледнікі таксама выявілі сем каранавірусаў, якія знаходзіліся па-за межамі сваіх звычайных носьбітаў. Былі зафіксаваныя выпадкі перадачы рэсьпіраторнага каранавіруса ад сабак янотам і нарыцам. Акрамя таго, тры падтыпы віруса грыпу А — H1N2, H5N6 і H6N2 — былі знойдзены ў лёгкіх марскіх сьвіней, нарыц і андатраў. У марскіх сьвіней таксама былі знойдзены небясьпечныя для чалавека вірусы, такія як вірус японскага энцэфаліту й ортарэавірус сысуноў. Найбольшая колькасьць патэнцыйна небясьпечных вірусаў была выяўлена ў янотаў і нарыц.

Агулам вынікі дасьледаваньня паказваюць, што футравыя фэрмы адыгрываюць важную ролю ў распаўсюджваньні вірусных захворваньняў, якія могуць перадавацца ад жывёлаў чалавеку.
😡30😱7🤬3👍2
Грудны імплянтат пажылой амэрыканкі праваліўся да дыяфрагмы

73-гадовая амэрыканка зьвярнулася ў клініку са скаргамі на кашаль, які не праходзіў цэлы год. Падчас аднаго з абсьледаваньняў жанчына раптоўна перастала адчуваць правы грудны імплянтат. Гісторыя хваробы паказала, што 23 гады таму жанчыне зрабілі апэрацыю па выдаленьні абедзьвюх грудзей праз рак, а 12 гадоў таму ўсталявалі сыліконавыя імплянтаты. Тры гады таму ў пацыенткі дыягнаставалі яшчэ й рак лёгкіх, таму мэдыкам давялося выдаліць ёй частку правага лёгкага.

Пры аглядзе лекары таксама не змаглі намацаць правы імплянтат. Кампутарная тамаграфія, зробленая месяц таму (A), паказала, што імплянтат пачаў зрушвацца ўнутар грудзей. Паўторнае сканаваньне выявіла, што імплянтат цалкам пранік у грудную поласьць і цяпер знаходзіўся наўпрост над дыяфрагмай. Гэта адбылося праз слабасьць грудной сьценкі пасьля папярэдняй апэрацыі.

Імплянтат выдалілі хірургічным шляхам і ўмацавалі грудную сьценку. Пазьней выдалілі й левы імплянтат. Аднаўленьне прайшло пасьпяхова, а кашаль, які, як высьветлілася, быў выкліканы міграцыяй імплянтата, зьнік.
😱34😢7❤2👏2🤪2