Зьмены клімату пагоршылі смак францускага сыру
Францускія навукоўцы высьветлілі, што выкліканая глябальным пацяпленьнем зьмена кармоў для быдла, можа нэгатыўна паўплываць на пажыўныя й сэнсарныя ўласьцівасьці традыцыйнага францускага сыру канталь.
Праз усё больш частыя засухі, фэрмэры ў рэгіёне Авэрнь, дзе вырабляюць сыр Канталь, усё часьцей пераводзяць кароў на кукурузу, бо травы наўпрост не застаецца. Гэта дапамагае ня толькі падтрымліваць вытворчасьць прадуктаў, але й скараціць выкіды мэтану.
Дасьледнікі з Нацыянальнага інстытуту сельскай гаспадаркі Францыі зладзілі экспэрымэнт з удзелам 40 кароў розных парод. Аўтары змадэлявалі засуху й часткова замянілі траву ў рацыёне быдла на кукурузны корм. З атрыманага малака зрабілі сыр і зладзілі яму хэмічны аналіз.
У выніку сыр з мала кароў, якія елі пераважна кукурузу, меў ня толькі менш насычаны смак, але й зьніжаную колькасьць карысных тлустых кіслот і прабіётыкаў.

😢31👍5🤷3🍓2❤1💯1
Знайшлася група з 500 нэўронаў, якія тармозяць празьмернае спажываньне алькаголю
Папярэднія дасьледаваньні ўжо выявілі, што зоны мазгоў, адказныя на кантроль празьмернага спажываньня алькаголю, такія як прэфрантальная кара, але бракавала разрознасьці, каб вызначыць пэўныя групы нэўронаў. Гэта ўдалося зрабіць навукоўцам з Унівэрсытэту Масачусетса.
У дасьледаваньні на мышах выкарыстоўваліся перадавыя мэтады, уключаючы оптагенэтыку й аналіз актыўнасьці нэўронаў у рэальным часе. Такі падыход дазволіў вызначыць ансамбль з 500 нэўронаў, які актывуецца падчас запойнага піцьця й ён жа можа стаць «выключальнікам» такіх паводзінаў.
Падаецца, вызначэньне такой пэўнай групы вузаў, зьвязанай з кантролем спажываньня алькаголю, адбылося ўпершыню. Агулам адкрыцьцё дае надзею на распрацоўваньне дакладных мэтадаў лячэньня алькагольнай залежнасьці праз узьдзеяньне на гэныя нэўроны.

👍22❤9😱2🤬1🥴1
Нястача жалеза ў маці падчас цяжарнасьці можа запусьціць зьмену полу эмбрыёнаў
Навукоўцы з Унівэрсытэту Осака выявілі, што дэфіцыт жалеза ў арганізьме самкі мышы можа справакаваць пераўтварэньне самцовых эмбрыёнаў у самкавыя, нават калі іхны генэтычны пол мужчынскі. Пра гэта паведамляецца ў Nature.
Паводле клясычнай мадэлі, пол у сысуноў вызначаецца на падставе храмасом. Так, у наяўнасьці гену Sry на Y-храмасоме запускаецца шэраг падзей, якія прыводзяць да фармаваньня ЯЕЧКАЎ.Ключавую ролю тут грае фэрмэнт KDM3A, які актывуе Sry, але толькі пры дастатковым узроўні жалеза, іначай ген проста не ўключаецца нармальна й могуць сфармавацца зьмешаныя палавыя залозы. Калі Y-храмасомы разам з гэтым генам няма, то разьвіваюцца яечнікі.
У досьледах японскія навукоўцы давалі цяжарным мышам прэпараты, якія блякуюць засваеньне жалеза й назіралі за разьвіцьцём эмбрыёнаў. У выніку ў часткі мужчынскіх зародкаў разьвіліся жаночыя палавая органы. Такі эфэкт быў найбольш выразным, калі эмбрыёны мелі мутацыю ў адным з генаў, зьвязаных з фэрмэнтам KDM3A.
Гэтае адкрыцьцё ставіць пад сумнеў ранейшую перакананасьць у тым, што палавое разьвіцьцё эмбрыёнаў залежыць выключна ад генэтычнай праграмы. Упершыню паказана, што на гэты працэс могуць уплываць мэтабалічныя ўмовы ў целе маці.

👀29😱16🔥5👍2🤬1
Рэкамендуем канал «De facto. Беларуская навука»
У De facto – свежыя даследаванні не толькі беларускіх, але і замежных навукоўцаў, калі яны датычацца нашай краіны. Таксама там навіны пра новыя кнігі і навуковыя стажыроўкі.
Сярод апошніх публікацый – беларускі навуковец датаваў архітэктурныя знаходкі ў Албаніі 5 тысячагоддзем да н.э.; у Беларусі знайшлі дзікарослыя расліны, якія лічыліся зніклымі; пылок беларускіх бяроз прымушае пакутаваць жыхароў Ісландыі.
Падпісвайцеся на De facto. Беларуская навука (https://t.me/BelarusScience).

Telegram
De facto. Беларуская навука
Інфармацыя пра ўсе значныя падзеі ў беларускім даследчым жыцці ў краіне і за мяжой з фокусам на сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны.
Перадрукі і цытаванні дапускаюцца – з абавязковай гіперспасылкай на канал.

👍19❤5🔥3
Папулярныя прэпараты на аснове сэмаглютыду набіраюць папулярнасьць, але выкарыстаньне іх для кантролю вагі мае свае нюансы і пабочныя эфэкты. Такія прэпараты імітуюць гармон GLP-1, які выклікае працяглае пачуцьцё сытасьці, зьніжаючы спажываньне калёрый чалавекам.
Аднак існуюць натуральныя спосабы павысіць узровень GLP-1 і трымацца нармальнай вагі. Дасьледаваньні паказваюць, што ўключэньне некаторых прадуктаў, багатых на харчовыя валокны (абалоніна, цэлюлёза) і монаненасычаныя тлушчы могуць спрыяць выпрацоўваньню чароўнага гармону наетасьці. Але ці будзе такі падыход дастаткова эфэктыўным? Агулам, так, але чытайце падрабязьней у артыкуле на substack.
https://cybulinka.substack.com/p/a2a

Substack
Ці можа ежа замяніць прэпараты для пахудзеньня?
Ня толькі ўколы азэмпіку надоўга робяць сытым. Гармон GLP-1 можна актываваць і без рэцэптаў на прэпараты.
👍23❤5🥴2
Што прымушае нас верыць ва ўяўнае, быццам гэта адбываецца насамрэч? Навукоўцы зь Лёндану выявілі, як мазгі «вымяраюць» сілу ўяўленых і рэальных вобразаў і чаму часам адбываецца блытаніна паміж імі.
Дасьледаваньне тлумачыць нэўронавыя мэханізмы, што стаяць за галюцынацыямі й уяўнымі ўспамінамі — і набліжае нас да разуменьня таго, што мы называем рэальнасьцю.
https://cybulinka.substack.com/p/dc2

Мяжа паміж вымыслам і рэальнасьцю. Навукоўцы высьветлілі, як мазгі даюць з гэтым рады
Як мазгі адрозьніваюць ўяўнае ад рэальнага? Новае дасьледаваньне паказвае, што ключ да гэтага — у працы вераценаватай лукавіны, якая дапамагае нам не згубіцца паміж фантазыяй і сапраўднасьцю.
👍22🤔7
Адзінота не павялічвае рызыку сьмерці, але ўсё адно шкодзіць
Нягледзячы на шырока распаўсюджанае меркаваньне, што адзінота можа быць гэтак жа шкоднай для здароўя, як курэньне 15 цыгарэт штодня, новае міжнароднае дасьледаваньне паказвае іншыя вынікі. Паводле іх, у пажылых людзей, якія атрымліваюць догляд на даму, адзінота не павялічвае рызыку сьмерці.
Дасьледнікі з Унівэрсытэту Ватэрлу (Канада) прааналізавалі зьвесткі больш як 380 000 чалавек у веку ад 65 гадоў. Выбарка рабілася ў Фінляндыі, Новай Зэляндыі й Канадзе, бо ў гэтых краінах кліенты сацыяльных службаў найчасьцей адчуваюць адзіноту (ад 15,9% да 24,4% на 100 чалавек).
У выніку аказалася, што адзінота хоць і часта сустракаецца ў гэтай групе, але пасьля ўліку стану здароўя й іншых фактараў, яна не была зьвязаная з павышанай сьмяротнасьцю. Атрымалася нават адваротнае: у самотных людзей рызыка памерці цягам году была ніжэйшай, чым у тых, хто не пачуваўся самотным.
Аднак дасьледчая каманда адзначае, што адзінота ўсё адно застаецца вялікай небясьпекай для псыхалягічнага дабрабыту людзей сталага веку.

👍17🤔8😭5❤3🤷♂2🍓2
Энтамолягі знайшлі жукоў, якія могуць бачыць чырвоны
Большасьць вусякоў ня здольныя распазнаваць чырвоны колер, але два віды жукоў зь Міжземнаморʼя – Pygopleurus chrysonotus і P. syriacus – парушылі гэтае правіла. Як паказала міжнародная каманда дасьледнікаў, у гэтых жукоў разьвіўся надзвычай рэдкі тып зроку: у іхных вачах прысутнічаюць ня толькі «стандартныя» для апыляльнікаў ультрафіялетавыя, сінія й зялёныя рэцэптары, але й фотарэцэптары цёмна-чырвонага спэктру.
Аўтары публікацыі ня толькі зафіксавалі гэты фэномэн з дапамогай мікраэлектродаў, але й злазілі адмысловыя паводзінныя тэсты для жукоў. Так, у палявых і лябараторных умовах яны ўпэўнена выбіралі чырвоныя абʼекты сярод набораў шэрага й іншых колераў. Такім чынам, абодва віды сапраўды выкарыстоўваць для пошуку кветак каляровы зрок, а не арыентуюцца на яскравасьць ці УФ-спэктар, як, напрыклад, пчолы.
Навукоўцы мяркуюць, што гэтая здольнасьць разьвілася як вынік коэвалюцыі з чырвонымі кветкамі, якіх даволі шмат у рэгіёне. Імаверна, наяўнасьць эксклюзыўных чырвоных фотарэцэптараў дала жукам эвалюцыйную перавагу, у выніку чаго апошнія атрымалі ўласную «прыватную» колеравую нішу, якой не валодаюць іншыя апыляльнікі.

👍28❤4👀4
У шкляных бутэльках знайшлі больш мікраплястыку, чым у плястыкавых
Нечаканыя вынікі атрымалі францускія дасьледнікі з агенцтва бясьпечнасьці харчовых прадуктаў: у большасьці напояў, што прадаваліся ў шкляных бутэльках, колькасьць мікраплястыку была значна вышэйшай, чым у плястыкавай тары й бляшанках. У такіх напоях, як кола, ліманад, халодная гарбата й піва, у шкляных бутэльках утрымлівалася ў сярэднім каля 100 часьцінак мікраплястыку на літар, што ў 5-50 разоў больш, чым у іншых відах тары.
Лябараторныя выпрабаваньні паказалі, што асабліва нізкія ўзроўні мікраплястыку былі ў вадзе (1.6 – 4.5 часьцінак/л) і ў віне незалежна ад тыпу тары. А вось напоі ў бутэльках з мэталічнымі вечкамі мелі парадаксальна высокія канцэнтрацыі мікраплястыку. Выявілася, што колер і склад мікраплястыку ў такіх бутэльках супадаў з фарбай мэталічных элемэнтаў, а на саміх вечках знайшліся мікрадрапіны ад трэньня падчас захоўваньня.
Дасьледнікі таксама спрабавалі экспэрымэнтальна паменшыць колькасьць мікраплястыку праз ачыстку вечак. Так, калі ваду закрывалі покрыўкай без ачысткі, то ў літровай бутэльцы потым знаходзілі 287 мікраплястыкавых часьцінак. Пасьля апрацоўкі паветраным струменем іх колькасьць падала да 106, а пры дадатковым прамываньні ў чыстай вадзе й сьпірце – да 87.
Пакуль немагчыма сказаць, ці нясуць выяўленыя ўзроўні мікраплястыку пагрозу здароўю, бо сам плястык хімічна інэртны й таксыкалягічныя нормы адсутнічаюць, але аўтары параілі вытворцам перагледзець умовы захоўваньня вечак і склад іхняй фарбы.

🤔25🤯16😨6🗿2🙉2👍1😁1
Амэрыканец памёр ад агрэсыўнай формы рака лёгкіх. Лекары падазраюць электронныя цыгарэты
51-гадовы жыхар Нью-Джэрзі, які адмовіўся ад курэньня цыгарэт у 2009 годзе й з таго часу спажываў толькі вэйп, памёр ад агрэсыўнага раку лёгкіх усяго праз 3 месяцы пасьля пастаноўкі дыягназу. Паводле справаздачы ў American Journal of Case Reports, лекары мяркуюць, што прычынай анкалягічнага захворваньня магло стаць спажываньне электронных цыгарэт.
Першымі сымптомамі ў пацыента былі кашаль з крывёй, раптоўная страта вагі й цяжкае дыханьне. Абсьледаваньне выявіла рак лёгкіх, які ўжо распаўсюдзіўся на сэрца, што выключала магчымасьць апэрацыі. Хіміятэрапія таксама не дала плёну, і стан мужчыны хутка пагаршаўся.
Хоць сувязь паміж вэйпінгам і ракам дасьледнікі пакуль не даказалі, выпадак стаў першым, дзе імаверная роля электронных цыгарэт у разьвіцьці хваробы апісваецца так выразна.

👍13😢10😱5🤷♂2❤1😁1
Апошнія дасьледаваньні паказалі, што індывідуальная рэакцыя на ўкусы крывасмокаў залежыць ад асаблівасьцяў імуннай сыстэмы — і асабліва ад Т-лімфацытаў, што робяць скуру больш чуйнай. А расчухваньне, як аказалася, можа ня толькі пагаршаць запаленьне, але й... абараняць ад інфэкцый 🤯
Падрабязна — у вялікім тэксьце:
https://cybulinka.substack.com/p/317
Падрабязна — у вялікім тэксьце:
https://cybulinka.substack.com/p/317
Substack
Чаму мы ўсе па-рознаму рэагуем на ўкусы камароў, і навошта нам адчуваньне сьвербу?
Сэзон камароў набірае абароты, таму самы час разабрацца з гэтымі пытаньнямі
👍17🤯5🔥3❤1
Кафэін запусьціў працэсы рэгенэрацыі й запавольваньня старэньня ў вузах
Навукоўцы зь Лёндану выявілі, што кафэін можа запавольваць працэсы старэньня, актывуючы старажытную энэргетычную сыстэму ўнутры вузаў. Дасьледаваньне, апублікаванае ў Microbial Cell, ладзілася на дражджах Schizosaccharomyces pombe, якія маюць шмат агульнага з вузамі чалавека.
Раней дасьледнікамі было паказана, што кафэін уплывае на рэгулятар росту TOR (Target of Rapamycin), які грае ролю біялягічнага пераключальніка, і дае вузам сыгнал расьці або спыніцца ў залежнасьці ад наяўнасьці рэсурсаў. У новай рабоце высьветлілася, што кафэін дзейнічае не на TOR наўпрост, а праз сыстэму кантролю энэргетычнага стану вузы (AMPK).
Звычайна, калі вуза сутыкаецца зь нізкім узроўнем энэргіі, уключаецца сыстэма AMPK, якая пачынае «біць трывогу». У выніку вуза эканоміць энэргію, паралельна запускаюцца працэсы расшчапленьня цукроў і тлушчоў, каб папоўніць энэргетычныя запасы, і яшчэ ўключаецца аднаўленьне вузаў. А цяпер стала вядома, што кафэін можа запускаць увесь гэты ланцужок падзей безь першапачатковага трыгеру (дэфіцыту энэргіі).
Аўтары паказалі, што папулярны стымулятар актывуе трыё бялкоў Ssp1, Ssp2 і Amk2, якія зьяўляюцца часткай AMPK-сыстэмы. У выніку такой кафэінавай актывацыі назіралася паляпшэньне ўнутрывузавых працэсаў, зьвязаных са старэньнем, аднаўленьнем і ўстойлівасьцю да стрэсаў.

👍30🤔7✍6❤🔥2❤1
Дзікія памідоры на Галапагоскіх выспах адмянілі эвалюцыю
Дзікія памідоры на маладых вульканічных выспах Галапагоскага архіпэлягу паводзіць сябе так, быццам адмотваюць сваю эвалюцыю назад, аднаўляючы страчаныя мільёны гадоў таму абарончыя мэханізмы.
Паводле нядаўняга дасьледаваньня, апублікаванага ў Nature Communications, на выспах дзікія памідоры пачалі выпрацоўваць рэдкія алькалёіды, якія ў большай ступені ўласьцівыя для блізкіх сваякоў таматаў, накшталт бакляжанаў. У сучасных культурных таматаў такія таксычныя рэчывы амаль адсутнічаюць.
Некаторыя адмыслоўцы называюць такі фэномэн «зваротнай эвалюцыяй», але гэта даволі спрэчна, бо эвалюцыя разглядаецца як аднабаковы працэс у напрамку адаптацыі пад умовы асяродзьдзя. У дадзеным выпадку слушна называць працэс эвалюцыйнай рэвэрсіяй, калі пэўная страчаная прыкмета вяртаецца на захаваную генэтычную аснову.
Калі аўтары прааналізавалі больш за 30 узораў памідораў з розных частак архіпэлягу, то заўважылі, што на ўсходніх выспах расьліны сынтэзавалі тыповыя для сучасных таматаў алькалёіды, а вось на заходніх сынтэзавалі старажытныя формы рэчываў, больш характэрныя для продкаў памідораў.
Аказалася, што такі адкат да старажытнасьці стаў магчымы дзякуючы толькі 4 амінакіслотам у адным фэрмэнце. Менавіта яны ўнесьлі зьмены ў трохмерную структуру алькалёідаў і такім чынам вярнулі ім старажытную форму.
Імаверна, прычынаю такога эвалюцыйнага развароту стаў той факт, што расьліны на выспах, у адрозьненьні ад жывёл, маюць натуральных ворагаў: вусякі, грыбы траваедныя жывёлы. І супрацьстаяць гэтым ворагам дапамагаюць горкія й таксычныя алькалёіды.

👍32😁5❤4🤔2👏1🤨1
Google пагоршыў крэатыўнасьць людзей на калектыўным узроўні
Аўтары новага дасьледаваньня, апублікаванага ў Memory & Cognition, вывучылі, як доступ да пошуку ў інтэрнэце ўплывае на творчае мысьленьне. Хаця інтэрнэт звычайна ўспрымаецца як невычэрпная крыніца ідэй, вынікі экспэрымэнтаў сьведчаць, што ў пэўных умовах ён можа абмяжоўваць чалавечую крэатыўнасьць.
Навукоўцы прапаноўвалі людзям клясычны тэст на творчасьць: трэба было прыдумаць як мага больш незвычайных спосабаў выкарыстаньня шчытоў або парасонаў. Частка ўдзельнікаў/ц карысталася пошукам Google, а астатнія генэравалі ідэі без інтэрнэту. Атрыманыя адказы ацэньваліся як па колькасьці, так і па якасьці (наяўнасьць арыгінальнасьці, эфэктыўнасьці й агульнай творчасьці).
Аказалася, што калі разглядаць вынік мазгавога штурму кожнага паасобку, то інтэрнэт сапраўды дапамагаў генэраваць больш ідэй. Але калі аўтары абʼядналі вынікі тэстаў у групы, то сытуацыя стала адваротнай. Так, сярод тых, хто «гугліў» часта назіралася паўтарэньне аднолькавых ідэй, прытым зь першай старонкі пошукавай выдачы. А вось статыстычная група, якая працавала без інтэрнэту, паказвала большую разнастайнасьць ідэй.
Дасьледнікі тлумачаць такі вынік эфэктам фіксацыі, калі чалавек моцна засяроджваецца на прыкладзе, пабачаным у сеціве, і перастае шукаць іншыя шляхі, а наўпрост генэруе варыянты адной ідэі. Такая праблема асабліва востра праяўляецца ў калектыўным кантэксьце, бо ўсе ўдзельнікі/удзельніцы атрымліваюць аднолькавыя падказкі.

👍29✍9👏3
Нават нэўтральныя смайлікі ў перапісцы робяць людзей больш блізкімі
Колькасьць віртуальных камунікацый імкліва павялічваецца, і людзі ўсё часьцей выкарыстоўваюць разнастайныя эмодзі ў гутарках. Але ці выконваюць усе гэтыя твары, сэрцы, зорачкі хоць якую функцыю, альбо гэта проста візуальны шум? Разабрацца ў гэтым пытаньні паспрабавала амэрыканская дасьледніца Ўн Ху.
Для досьледу спатрэбілася 260 чалавек, якім дэманстраваліся перапіскі трэціх асоб. У адным выпадку гэта былі толькі тэкставыя паведамленьні, а ў другім – актыўна выкарыстоўваліся эмодзі. Потым удзельнікаў/удзельніц досьледу прасілі ўявіць, што яны ўдзельнічалі ў гэтых перапісках і ацаніць суразмоўцу.
Такім чынам высьветлілася, што паведамленьні з эмодзі ўспрымаліся больш уважлівымі й прыязным, а суразмоўцы падаваліся больш клапатлівымі, выклікалі больш даверу й сымпатыі. Аўтарка адзначае, што такі эфэкт назіраўся нават зь неадназначнымі ці нэўтральнымі смайлікамі ў паведамленьнях, галоўнае, каб яны супадалі з настроем гутаркі.

🤔21👍14🥰9🤯1
Сыроп ад кашлю мае шанцы стаць лекам ад хваробы Паркінсона
Звычайны інгрэдыент некаторых сыропаў ад кашлю ў пэрспэктыве можа стаць ключом да лячэньня хваробы Паркінсона. Кагадзе навукоўцы зь Вялікай Брытаніі паведамілі, што амбраксол, які дапамагае пазбавіцца макроты пры рэсьпіраторных захворваньнях, можа таксама запавольваць прагрэсыю хваробы Паркінсона, асабліва ў людзей з генэтычнай схільнасьцю.
Дасьледаваньне доўжылася год і ўключала 55 чалавек з дэменцыяй, выкліканай хваробай Паркінсона. Частка пацыентаў атрымлівала плацэба, а іншым давалі вялікія дозы амбраксолу ў таблетках. У выніку тэрапія пераносілася добра, сурʼёзных пабочных эфэктаў не было, а некаторыя кагнітыўныя паказьнікі ў групе амбраксолу заставаліся стабільнымі й не пагаршаліся, як гэта было ў кантрольнай.
Цікавасьць да амбраксолу з боку навукоўцаў тлумачыцца тым, што гэтае рэчыва падвышае ўзровень бялку GCase, які дапамагае чысьціць мазгі ад непатрэбных мэтабалітаў. У людзей з паркінсанізмам гэты мэханізм часьцяком парушаецца, што прыводзіць да назапашваньня таксычных бялкоў у мазгах і, як вынік, разьвіцьцю дэменцыі. Мяркуецца, што амбраксол можа актываваць сыстэму ачысткі мазгоў і запаволіць нэўрадэгенэрацыю.
Хоць адрозьненьняў у агульным узроўні пазнаньня паміж групамі не выявілася, асобныя пацыенты з парушэньнямі GCase-гену, імаверна, атрымалі пэўны кагнітыўны эфэкт, але гэтага недастаткова, каб зрабіць дакладную выснову.
Аднак нават такія неадназначныя вынікі могуць даць штуршок для разгортваньня больш маштабных дасьледаваньняў эфэктыўнасьці абраксолу ў барацьбе з хваробай Паркінсона. Цяпер такіх дасьледаваньня каля трох, яны ўключаюць выбарку больш за 300 чалавек і цягнуцца 2 гады.

❤27👍12🔥5
Шанцы нарадзіць хлопчыка альбо дзяўчынку мяняюцца зь векам жанчыны
Шанец нараджэньня хлопчыка ці дзяўчынкі звычайна лічыцца роўным, як пры падкідваньні манэты. Аднак дасьледаваньне, зладжанае ў Гарвардзе, паказвае, што жанчыны, якія нараджаюць у больш сталым веку, могуць часьцей мець дзяцей аднаго полу.
Навуковая каманда прааналізавала зьвесткі больш як 58 000 амэрыканак, сабраныя ў межах іншых буйных дасьледаваньняў. З усяе выбаркі 61% жанчын мелі двух дзяцей, 30% – трох, 8% чатырох, а астатнія пяць і болей.
Дасьледнікі параўноўвалі пол дзяцей з такімі жаночымі паказьнікамі як рост, вага, раса, колер валасоў, група крыві, век, стыль жыцьця, час першай цяжарнасьці й г.д.
Такім чынам аказалася, што ў жанчын, якія нарадзілі першае дзіцё пасьля 28 гадоў, шанцы мець дзяцей аднаго полу былі вышэйшыя, чым у тых, хто нарадзілі да 23 гадоў (43% супраць 34%). Ані вага, ані рост, ані група крыві не аказвалі істотнага эфэкту на пол будучага дзіцёнка.
Пакуль аўтары ня ведаюць дакладна, чаму такі ўплыў мае менавіта век жанчыны, але ёсьць некалькі здагадак. Напрыклад, тут могуць быць замешаныя зьмены ў мэнструальным цыкле й хэмічным асяродзьдзі похвы, што ўплывае на выжывальнасьць розных тыпаў спэрматазоідаў.
Таксама тут можа граць сваю ролю й сацыяльны фактар: старэйшыя жанчыны часта грунтоўна падыходзяць да плянаваньня, таму могуць не імкнуцца дабалянсаваць сямʼю хлопчыкам ці дзяўчынкай.

👀22🤔9❤7👍1
Аптымісты аднолькава ўяўляюць будучыню, а пэсымісты – па-рознаму
Новае дасьледаваньне японскіх навукоўцаў паказала, што ў аптымістаў падчас уяўленьня будучыні назіраюцца аднолькавыя мазгавыя патэрны, асабліва ў мэдыяльнай прэфрантальнай кары. А вось у пэсымістаў такія патэрны былі індывідуальнымі.
Дасьледчая каманда зладзіла два экспэрымэнты з выкарыстаньнем функцыянальнай магнітна-рэзананснай тамаграфіі. Людзей разьмяшчалі ў апараце й прасілі ўяўляць пазытыўныя й нэгатыўныя жыцьцёвыя падзеі. Напрыклад, падарожжа, страта працы й г.д. Прытым гэтыя падзеі не заўсёды тычыліся ўласна ўдзельнікаў/удзельніц, а маглі «здарацца» зь іхнымі блізкімі людзьмі.
Вынікі паказалі, што ў людзей з высокім узроўнем аптымізму мазгі апрацоўвалі ўсе ўяўленьні больш уніфікавана: патэрны актыўнасьці мэдыяльнай прэфрантальнай кары, якая адказвае за самаўсьведамленьне й прагназаваньне, былі падобнымі ў парах «аптыміст+аптыміст». У той жа час менш аптымістычныя ўдзельнікі/удзельніцы мелі больш індывідуальныя й непрадказальныя патэрны актыўнасьці ў згаданай зоне.
Такія вынікі сьцьвердзілі меркаваньне аб тым, што ў чалавека можа быць шмат спосабаў быць пэсымістам, але ў аптымістаў ёсьць толькі некалькі агульных мэнтальных мадэляў будучыні. Такая аптымістычная абмежаванасьць дазваляе аптымістам мець больш шырокія сацыяльныя сувязі (бо ім прасьцей знайсьці чалавека на «сваёй хвалі») і лепей даюць рады са стрэсам.

👍30😁9👀5❤3🤔2
Новы від марскіх скатаў знайшлі на рыбным рынку Фіджы
Навукоўцы апісалі новы від марскога ската, які сустракаецца толькі ў водах Фіджы. Хаця Neotrygon romeoi даўно вядомы мясцовым рыбакам, заолягі працяглы час адносілі яго да варыянтаў іншых вядомых скатаў.
Каб вызначыць унікальнасьць N. romeoi, дасьледнікі зладзілі дэталёвы аналіз: параўналі формы й памеры частак цела, анатамічныя асаблівасьці й, вядома, правялі генэтычнае аналізаваньне. Аказалася, што дасьледаваныя скаты маюць шмат індывідуальных асаблівасьцяў, што не дазваляе аднесьці іх да варыянтаў ужо вядомых скатаў.
Варта адзначыць, што для дасьледаваньня навукоўцы не лавілі скатаў адмыслова, замест гэтага яны закупілі ўзоры на мясцовым рыбным рынку. Такі падыход дазволіў вывучыць і вызначыць новы від без дадатковай шкоды марскому асяродзьдзю.

🐳31❤9🆒5👌2👍1🤬1🤣1
Карыстаньне смартфонам да 13 гадоў пагоршыла псыхічнае здароўе людзей у маладосьці
Дзеці, якія пачынаюць карыстацца смартфонамі да 13 гадоў, маюць у раньняй маладосьці (да 24 гадоў) горшыя паказьнікі псыхічнага й разумовага здароўя. Да такой высновы прыйшла дасьледчая каманда зь некамэрцыйнай арганізацыі Sapien Labs.
У дасьледаваньні выкарыстоўвалі дадзеныя больш як 100 тысяч чалавек з розных краін культур, сабраныя ў межах міжнароднага праекту Global Mind Project. Для ацэнкі псыхічнага здароўя навукоўцы распрацавалі адмысловы анлайн-інструмэнт, які вымярае 47 розных функцый: ад сацыяльных і эмацыйных да кагнітыўных і фізычных. Адзнака выстаўляецца ў балах, дзе -100 – гэта глыбокая крыза, а +200 – псыхічны росквіт і дабрабыт.
Аналіз паказаў, што чым раней чалавек пачаў карыстацца смартфонам, тым горшыя балы ён атрымліваў у тэставаньні. Напрыклад, тыя, хто атрымаў першы смартфон у 13 гадоў, мелі сярэдні бал 30, а ў тых, каму бацькі далі смартфон у 5, паказьнік падаў да 1 балу.
Такая тэндэнцыя назіралася незалежна ад рэгіёну й культурнага кантэксту.

🫡28👍12😢5😨5❤2