Памятаеце, як мяняўся гурт Ляпис Трубецкой? Папса пачатку нулявых, тур у падтрымку Лужкова, дзікія карпаратывы і вечна бухі Міхалок. А пасля цудоўнае перараджэнне, Капітал, Маніфест і першыя праблемы з беларускімі ўладамі. Сёння я прынёс вам другую частку серыяла пра Ляпісаў. А гэта значыць, што хутка вас чакае і трэцяя!
https://youtu.be/b3k8fHO86L0
https://youtu.be/b3k8fHO86L0
1🔥55❤10⚡3🥱2👍1
🔥🔥🔥 Беларускі метал-гурт Dymna Lotva выступіць у эфіры шоў Сепультура Alive! Рыхтуйцеся да сапраўднай спёкі.
👻 Нядаўна музыканты выдалі найкруцейшы альбом Vyraj, які Metal Hammer ужо называе адным з найлепшых рэлізаў 2026 году ў сусветным метале. Гэта будзе магутна, прыгожа і драйвова, таму запісвайце дату і абавязкова далучайцеся да нашай трансляцыі!
📢 8 кастрычніка, 20:00 (GMT+3), YouTube-канал Сепультура Alive. Стаўце лайк і званочак пад трансляцыяй, каб яе змагло ўбачыць як мага больш людзей!
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ А яшчэ абавязкова купляйце сімвалічныя квіткі на гэты канцэрт — такім чынам вы падтрымліваеце праект і цудоўных музыкантаў, якія выступаюць для вас.
https://buymeacoffee.com/sepulive
Да сустрэчы, сябры!

🔥71❤15❤🔥5✍2👍2
Анастасія Рыдлеўская сёння выдала свой чацвёрты паўнафарматны альбом Alchemia — артыстка працягвае эксперыментаваць, мяняецца літаральна на вачах і зноў раскрывае новыя рысы сябе і сваёй творчасці.
За дыскаграфіяй Рыдлеўскай цікава назіраць у дынаміцы. Безадносна паспяховасці яе творчыя эксперыменты заўсёды выклікаюць, як мінімум, павагу — па іх можна вывучаць гісторыю электроннай музыкі, корпацца ў крыніцах натхнення: ад Рэджыны Спектар да Карын Дрэер Андэрсан, ад Б’ёрк да Райха, ад мінімалістычных хатніх песень пад піяніна да маштабных містыфікацый і вядзьмарства.
Alchemia зноў жа моцна адрозніваецца ад папярэдніх рэлізаў Рыдлеўскай, і ў ім артыстка раскрываецца з новага боку — высвятляецца, што яна можа быць злой, нават жорсткай. Гэтая злосць на мяжы з лютасцю, адчай на мяжы з маніякальнасцю імплементаваныя ў розныя гатункі электроннай музыкі: Kris з уплывам мінімалізму, Pusteča з цёмным брыстальскім гучаннем, рытуальная Your Woman, інтэнсіўная Lilith.
Рыдлеўская працавала над Alchemia самастойна: сама сачыняла, сама запісвала, сама рабіла звядзенне і майстарынг. То бок альбом — гэта на сто адсоткаў яе светаадчуванне і эмоцыя.
Канцэптуальна запіс будуецца вакол класічных этапаў алхіміі, але прысвечаны ён у першую чаргу, па адчуваннях, вельмі асабістай гісторыі. У песнях настрой Рыдлеўскай мяняецца ад раздушанасці да лютасці, яе голас то самотны, то грыміць сотнямі персаналій — яна енчыць, крычыць, шэпча, гагоча, спявае, нарэшце. У гэтым дыяпазоне эмоцыі час ад часу губляецца менавіта музычная думка, песня зрываецца ў споведзь, споведзь зрываецца ў інтымны і персанальны мэсэдж — і ў такія моманты слухачу, напэўна, будзе бракаваць кантэксту, каб глыбей зразумець трэк на эмацыйным узроўні.
Alchemia — цікавы працяг дыскаграфіі Рыдлеўскай і на сто адсоткаў самы эмацыйны і цёмны яе рэліз. Скрыгатанне зубамі, ведзьміны скокі, чорная атрутная злосць і помста, у якую канчаткова правальваецца артыстка. Што будзе далей?
https://band.link/aralchemia

band.link
Anastasia Rydlevskaya - ALCHEMIA | BandLink
Listen, download or stream ALCHEMIA now!
❤50🔥11🥴5👍2🤔2😱1
Гэта эпічны фінал гісторыі гурта Ляпис Трубецкой. Ад светлага і прыгожага альбома Веселые картинки да рэвалюцыі і персанальнага выкліку Лукашэнку і Пуціну. Бязвізавыя канцэрты для беларусаў, Навальны і Майдан, песня Воины света і нечаканы і прыгожы канец гурта. Абавязкова паглядзіце гэты выпуск!
https://youtu.be/13pckv31pq0
А тут вы можаце знайсці папярэднія выпускі і скласці гісторыю Ляписа Трубецкого ў адзін маштабны фільм
Першая частка https://youtu.be/eJYflX-_1Fs
Другая частка https://youtu.be/b3k8fHO86L0
Калі вам спадабалася гэтая праца, можаце пачаставаць мяне піўком ці кавай
https://buymeacoffee.com/charnukha

❤48🔥26👍6⚡1💔1
👻 Сябры! Ужо заўтра, 8 кастрычніка, адбудзецца эпічны канцэрт Dymna Lotva. Шчыра запрашаем вас далучацца да гэтай трансляцыі, каб убачыць адзін з самых прыкметных сучасных беларускіх метал-гуртоў. Глядзіце, слухайце, кайфуйце разам з намі!
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
І падтрымлівайце праект Сепультура Alive і цудоўны гурт, калі зараз знаходзіцеся не ў Беларусі!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы!

2🔥48❤7👍2👌2
Forwarded from
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Dear friends! Tomorrow we will play a big 2-hours online show at @sepulive YouTube channel.
There is an opportunity to support the project here:
https://buymeacoffee.com/sepulive
The donations for Dymna Lotva show will collected until October 15th.
The author of the biggest single donation will receive a gift from the band:
- signed Vyraj color vynil with envelop handpainted by Nokt;
- red net from our 2023-2025 stage costumes set;
- newest number of Metallurg zine with Dymna Lotva interview in English;
- drumsticks from our drummer;
- guitar picks from our guitarists;
- ritual candles from our singer;
- set of patches and stickers;
- coaster with our logo;
- bone from Nokt’s crown and a ribbon from her costume from Zory music video aaaaand...
A PIECE OF REAL METEORITE
See you tomorrow 🤘

❤29🔥18😱2👍1
🔥🔥🔥 Ух, што ўчора было! Вогненны беларускі метал сусветнага ўзроўню ад Dymna Lotva. Дзякуй вам за тое, што ўчора былі з намі — глядзелі гэты круцейшы канцэрт і падтрымлівалі музыкантаў. Гэта было так магутна, што ўжо хочацца паўтарыць!
👻 А калі раптам прапусцілі трансляцыю, то абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе па гэтай спасылцы
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ І скажыце дзякуй музыкантам і камандзе праекта сваімі данатамі. Бо за гэтым канцэртам стаіць вялікая праца!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы!
👻 А калі раптам прапусцілі трансляцыю, то абавязкова паглядзіце канцэрт у запісе па гэтай спасылцы
https://youtube.com/live/ffkeiZwZW-Q
❤️ І скажыце дзякуй музыкантам і камандзе праекта сваімі данатамі. Бо за гэтым канцэртам стаіць вялікая праца!
https://buymeacoffee.com/sepulive
Дзякуй вам і да сустрэчы!
🔥72❤14👍4⚡1🤣1
Працяг настальгічнай падборкі пра хіты мінулага! У нулявыя пачалі як грыбы з'яўляцца хіты СНДшнага маштабу. Тут вам і Крамбамбуля, і адзіны бэнгер Стокс, і маладыя J:Морс, і гарачая Б'янка, і шмат чаго яшчэ. Залятайце глядзець і плакаць ад настальгіі!
https://youtu.be/zRLmWxLmxtY
https://youtu.be/zRLmWxLmxtY
❤37👍11⚡2❤🔥1
🇵🇹 Лісабон, сустракаемся 30 кастрычніка!
Сябры, напрыканцы месяца еду ў Партугалію, дзе прачытаю лекцыю пра беларускую музыку 🎸
Вязу з сабой шмат цікавостак, нечаканых фактаў і гісторый пра нашых музыкаў. Магчыма, нешта вы ўжо чулі, але абяцаю, што будзе і шмат такога, што вас сапраўды здзівіць!
📚 А яшчэ прыхаплю абедзве свае кнігі — «Свінні» і «Гвалт». Так што будзе нагода не толькі пагаварыць пра музыку, але і сустрэцца асабіста.
Усё гэта адбудзецца ў прыгожым і атмасферным месцы ў самым цэнтры Лісабона.
Карацей, прыходзьце самі, запрашайце сяброў і знаёмых з Партугаліі! Буду вельмі рады ўсіх пабачыць ❤️
🎟 Квіточкі вось тут:
https://ticketshop.eu/en/events/108069

❤31🔥6👍5⚡1
Гэты гурт называюць шэрымі кардыналамі беларускага року. І гэта, бадай, самы трапны эпітэт, якім можна ахарактарызаваць The UNB. Яны выпусцілі больш за сто альбомаў, зайгралі свой першы канцэрт праз дваццаць год і сталі абсалютна культавай з'явай на беларускай сцэне. Вы абавязкова іх палюбіце!
https://youtu.be/PYK4lJH5koc
https://youtu.be/PYK4lJH5koc
🔥43👍10❤6🤔4👏2⚡1
Сябры, прывітанне!
Сёння я прыйшоў да вас з навінамі. У Сепультуры Alive плануецца наступны госць — найкруцейшы беларускі гурт Nochy. Музыкантаў, якія робяць сучасную, густоўную і прыгожую поп-музыку па-беларуску можна пералічыць па пальцах адной рукі. І вельмі радасна, што вы зможаце ўбачыць Nochy нажыва. Але ёсць нюанс!
Каб гэты канцэрт адбыўся, нам трэба спачатку закрыць усе выдаткі на трансляцыю. Гэта 1500 еўра. Зараз у скарбонцы праекта 360. Таму (калі ў вас ёсць магчымасць) далучайцеся і падтрымлівайце канцэрт гурта Nochy на Сепультуры Alive. Гэта будзе крута, абяцаю!
❗️Заданаціць можна вось тут
Калі назбіраецца ўся сума, мы абвесцім дату канцэрта. Чым хутчэй закрыем збор, тым хутчэй адбудзецца стрым!
Дзякуй вам, сябры, і да сустрэчы!

❤62🔥17👍7⚡1🥰1
Памятаеце, быў такі DJ Анатоль? Яго ляпілі як беларускага Дэцла, ён не вылазіў з тэлебачання і спяваў дуэтам з зоркамі. А што з ім цяпер? Некуды знік ці працягвае? Сёння я раскажу вам яго гісторыю і пакажу, які люты трэш ён робіць. Залятайце!
https://youtu.be/v2NBkoyhw0U
https://youtu.be/v2NBkoyhw0U
🙈33❤15👍8🫡2
Хваля беларускай музычнай эміграцыі стварае калабарацыя, якія б, магчыма, ніколі не здарыліся ў Беларусі. Filamaty — адна з найяскравейшых і найцікавейшых. Музыканты гурта Relikt (Аляксандр Дземідзенка, Зміцер Наркевіч і Віталь Макшун) і няўрымслівы Уладзь Лянкевіч (Syndrom Samazvanca і шмат-іншых-праектаў) запісалі канцэптуальны альбом ад імя таемнага студэнцкага таварыства пачатку 19 стагоддзя.
Пра філаматаў напісана багата, таму пераказваць гісторыя няма сэнсу. Калі цікава паглыбіцца ў тэму, то вось тут ёсць змястоўны артыкул — дапаможа вам лепш зразумець пра затыканне насоў, малако і іншыя прыколы. Важна толькі падкрэсліць, што на самым пачатку 19 стагоддзя гэта была выключна прагрэсіўная з’ява — такія, ведаеце, студэнты-інтэлектуалы, але не стоадсоткавыя летуценнікі, а ў пэўным сэнсе рухавікі беларушчыны і свежых ідэй ва ўмовах татальнай русіфікацыі, ціск і стагнацыі архаічнага феадальнага строю.
Адрадзіць сам дух філамацкага руху, даць слухачу магчымасць паглыбіцца ў кантэкст, але і стварыць новыя сэнсы — задача, якую ўзялі на сябе Дземідзенка, Наркевіч, Макшун і Лянкевіч. Натуральна, з ухілам у прагрэсіўны рок, таму што менавіта там трэба шукаць днк кожнага з музыкантаў. Але з музычнага пункту гледжання, тут можна пачуць і рэліктаўскія меладычныя патэрны (Pacierki), і тыповы для Syndrom Samazvanca інтэнсіўны саўнд — музыканты ўзялі патроху з кожнага са сваіх праектаў і зрабілі пярэсты, сыраваты, але вельмі прыгожы альбом. Часам песні пераўтвараюцца ў аб’ёмныя і змястоўныя тэматычна п’есы (Čornaja Piatnica), часам вяртаюцца да старых захапленняў хлопцаў з Relikt сіэтлаўскім саўндам (Albaruthenia), але кожны з удзельнікаў запісу пазнавальны, са сваёй уласнай ідэнтычнасцю.
Filamaty — гэта тэатр, эксцэнтрычны, са сваімі прыколамі і хібамі (Дземідзенка ў ролі вакаліста выклікае супэчлівыя эмоцыі). Але ўзяць на сябе ўяўную ролю філаматаў — само па сабе смелая ідэя, вартая ўвагі і нават захаплення. Зрабіць гэта на добрым узроўні — яшчэ больш амбітная задача, але ў хлопцаў хапае і музычнага, і паэтычнага досведу, каб пабудаваць пераканаўчы сусвет. Іншая справа, ці ёсць у філаматаў будучыня і якой яна будзе?
https://relikt-belarus.bandcamp.com/album/filamaty

Relikt
Filamaty, by Filamaty
7 track album
❤58👍11❤🔥5⚡1🔥1
Прывітанне, сябры! У мяне ёсць цудоўныя навіны. Усяго за тры тыдні мы назбіралі ўсю неабходную суму для арганізацыі канцэрту гурта Nochy!
Трансляцыя адбудзецца ў нядзелю 6 снежня, 20:00 па менскім часе (GMT+3). Зробім прыгажосць, каб вы атрымалі асалоду ад якаснай поп-музыкі па-беларуску. Запісвайце дату, рыхтуйце свае пытанні да музыкантаў і падтрымлівайце іх сваімі рэакцыямі і данатамі.
Калі ласачка, пастаўце лайк і званочак пад гэтым відэа, каб алгарытмы Youtube паказалі яго як мага большай колькасці чалавек. І да сустрэчы 6 снежня на канцерце Nochy!
https://youtube.com/live/TWV9uTDhsvQ
Дзякуй вам шчыры за падтрымку, сябры! Разам працягваем пашыраць чароўны сусвет беларускай музыкі. Наперадзе яшчэ шмат цікавага!

❤29❤🔥11🔥3