Беларуская музыка
2.61K subscribers
276 photos
1 video
381 links
Пішу ў гэтым канале пра сваю любімую беларускую музыку
Download Telegram
Гэты выпуск «Міністэрства сепультуры» адрозніваецца ад тых, што я рабіў раней. Ён не пра вядомыя імёны, а пра новую музыку, якую шмат хто з вас нічога не ведаў. Такія выпускі звычайна не збіраюць шмат праглядаў і не цытуюцца ў сацыяльных сетках, але яны вельмі важныя для таго, каб ведаць: у Беларусі багата таленавітых музыкантаў, на якіх варта звярнуць увагу. Таму вось якая прапанова: калі вам раптам спадабаецца гэты выпуск, падзяліцеся ім з сябрамі, распавядзіце пра яго ў сваіх сацыяльных сетках. Не для таго, каб зрабіць Сашку прыемнае, а для таго, каб пра цікавыя беларускія гурты даведалася як мага больш людзей.

https://www.youtube.com/watch?v=uJfTC8BmfmA
❤74👍16🔥8👎1
Чулі што-небудзь пра беларуса, пад трэк якога адрываюцца Джэй Зі і Беёнсэ? Ці пра нашых металістаў, якія скаралі Еўропу і падпісвалі кантракты з мэйджарамі? А пра гурт, які гучаў па Бі-Бі-Сі і ледзь не паехаў у Вялікабрытанію? Такіх гісторый у беларускай музыцы багата. Сёння я прынёс толькі маленькую частку з іх. Цікава? Пішыце ў каментах і тады будзе працяг!

https://youtu.be/X-w06ObmHQA
❤50👍21
Я даўно не быў настолькі злы. Нейкі Ціма ўзваліў на сябе зашмат адказнасці і ганяе ў расію пад псеўданімам белорусских. Гэта пасля двух год хіміі за наркотыкі, калі людзі за гэта атрымліваюць па дзесяць лет калоніі. Ціма, калі ты ў закладніках, напішы пра гэта якую-небудзь песню. А пакуль я прыдумаў яшчэ варыянты творчых псеўданімаў, з якімі можна выступаць у маскве і піцеры. Карацей, глядзіце новы выпуск «Міністэрства сепультуры» — самы злы выпуск, які я рабіў.

https://www.youtube.com/watch?v=a_J6e4UM9os
🔥66👍9😁5⚡1
На мінулым тыдні выйшаў новы альбом у беларускай спявачкі Дусі Шукшыной. Дуся — вельмі цікавы чалавек з няпростай гісторыяй. Некалі я рабіў вялікі тэкст пра яе, абавязкова пачытайце. У чалавека столькі энэргі і жадання рабіць музыку, што можна толькі пазайздросціць.

Былі у яе розныя па настроі і па музычным складніку запісы, але сёння я раскажу менавіта пра альбом «Огонь простит»: складанку з дзесяці трэкаў, аб’яднаных агульным настроем і рэтра-саўндам.

Дуся піша песні. І гэта галоўнае. Іх можна запакаваць па-рознаму, сутнасць ад гэтага не памяняецца: дзяўчына добра працуе з мелодыямі і лірыкай, але гэтага недастаткова — гэтыя песні патрабуюць дадатковай канцэпцыі. Нават самую класную песню ў свеце можна сапсаваць недакладнай аранжыроўкай ці плоскім саўндам.

На маю думку, песні з альбома «Огонь простит» губляюць сваю індывідуальнасць менавіта праз гукавую канцэпцыю. Іх заціснулі ў межы аднастайнага рэтра-попу, дзе ім проста цесна. І гэта галоўная праблема альбома. Песні, якія піша Дуся, патрабуюць да сябе больш увагі, з імі трэба шчыльна працаваць і шукаць для іх адпаведнае «адзенне». Калі вы за саўндам пачуеце прыгажосць таго, што насамрэч робіць дзяўчына, альбом «Огонь простит» раскрыецца для вас зусім па-іншаму.

https://www.youtube.com/watch?v=ooypIw-9OvM&list=OLAK5uy_lBWbq0tSIu-NMbD6lMv3S9VxGCqjXAo8U
❤43👍10👎1
Канец існавання гурта «Троіца» — гэта вельмі сумная навіна для людзей, якія цікавяцца беларускай музыкай. Але сёння не пра сумнае. На мінулым тыдні выйшла новая сольная праца лідара гурта «Троіца» Івана Кірчука пад назвай «Варажбіт». І гэта манументальны альбом!

«Варажбіт» складаецца з 55 трэкаў: гэта і апрацаваныя народныя спевы, і аўтарскія творы Кірчука, і вершы, і нават гульні. Двухгадзінны рытуал, сеанс сувязі з продкамі, беларуская нацыянальная медытацыя для дасведчаных і неафітаў.

Архівы Івана Іванавіча — гэта неацэнны скарб, гукавы экскурс у мінуўшчыну, аўдыёдоказ існавання магутнай традыцыі продкаў, якая рызыкуе ў лепшым выпадку застацца толькі ў музеях. Кірчук паступова гэтыя архівы апрацоўвае і збірае ў аўдыёспектаклі — фактычна адкрывае беларусам беларусаў.

У кожнага з гэтых 55 трэкаў свая магутная энэргетыка, гэта дзясяткі маленькіх, але глыбокіх пазлаў, якія ў выніку збіраюцца ў адзін манументальны рытуал. Дакладна, гэта не той альбом, які можна прабегчы ў фонавым рэжыме. Для таго, каб ён раскрыўся перад вамі ў поўнай ступені, трэба сесці і ўважліва паслухаць кожны трэк, дазволіць сабе гэтую медытацыю і адчуць глыбіню, намаляваць сабе вобразы — толькі тады можна зразумець усю мастацкую і гістарычную вартасць «Варажбіта».

https://ivankirchuk.bandcamp.com/album/-
❤91👍20🔥7🦄2👏1🤩1
Вырашыў узгадаць самыя шалёныя канцэрты, якія адбываліся ў Беларусі, бо цяпер з шалёнага толькі «Славянскі базар» і гастролі гурта «Аура». Вы ведалі, што ў 1998 годзе у Беларусь прыязджаў гурт Cannibal Corpse і выступаў у мінскім цырку ў клетцы для тыграў? А як наконт Laibach у 1994? Ці свіных галоў у «Рэактары» на канцэрце Mayhem? Карацей, сабраў для вас у выпуску ўсю гэтую прыгажосць (нават з архіўнымі відэа!) Глядзіце, бо калі яшчэ такое будзе!

https://youtu.be/WwvVu3jjXfo
🔥70👍6❤2👎1👏1
Я ўжо неяк распавядаў пра калектыў Nebulae Come Sweet і іх дэбютны альбом It is not the night that covers you. Гэта адзін з самых цікавых метал-калектываў Беларусі: за свой дэбютны альбом хлопцы атрымалі ўзнагароду на прэміі Experty.by.
 
На жаль, другі паўнафарматнік мы чакалі ажно цэлых сем год. І нарэшце дачакаліся! Па словах музыкаў, De Lumière - гэта частка дылогіі, якую яны распачалі акурат дэбютнікам. І гэта адразу адчуваецца па гучанні і агульным настроі — нізкатэмпавыя, эпічныя кампазіцыі з багатамі аркестроўкамі, хорам і суворымі гітарнымі рыфамі.
 
Пры гэтым дргуі альбом Nebulae Come Sweet усё ж саступае свайму папярэдніку ў вынаходлівасці. Ён эксплуатуе тыя ж прыёмы і цалкам прытрымліваецца генеральнай лініі дылогіі, пытанне толькі ў тым, што ў ім няма свежасці і арыгінальнасці It is not the night that covers you. Крэпкі альбом, які можна паслухаць, але ці затрымаецца ён у плэй-лісце — ужо іншае пытанне.

Дарэчы, нядаўна музыканты выпусцілі кліп на адну з кампазіцый De Lumière. Атрымалася шыкоўная візуалізацыя!

https://nebulaecomesweet.bandcamp.com/album/de-lumi-re
👍26🔥10❤5🤔2👎1
Раскажу вам пра адзін з самых вядомых у свеце беларускіх гуртоў, пра які вы нічога не ведалі. Яго назва — Extermination Dismemberment. Калі не верыце, можаце зірнуць на гастрольную трасу хлопцаў у амерыканскім турнэ, якое пачалося ўчора.

А сёння выйшаў новы альбом гурта пад назвай Dehumanization protocol — калі любіце ультрабрутальную музыку, то вельмі раю яго паслухаць: вельмі разнастайны ў межах жанру рэліз з кайфовым гучаннем. Калі не вельмі любіце суворы дэз-метал на стыку з грайндкорам, то паглядзіце хаця б кліпы Extermination Dismemberment — вельмі крутая візуалізацыя музыкі беларусаў.

Вось сінгл Corpsepit з рэверансам у бок самага вядомага хіта амерыканцаў Lamb of god. А вось сапраўдны хорар Agony Incarnate.

Dehumanization protocol — гэта вельмі якасны і прафесійны працяг дыскаграфіі хлопцаў і новая прыступка ў іх біяграфіі: спадзяюся, што вось гэтае амерыканскае турнэ — гэта толькі пачатак. У любым выпадку, у вас цяпер ёсць круты беларускі альбом для самай шалёнай пятнічнай вечарыны!

https://uniqueleaderrecords.bandcamp.com/album/dehumanization-protocol
🔥38👍15👏1
Голы малец з ваўкамі, малалетка ў белых батфортах, каўбасная каралева — гэта не сюжэт супергеройскага кіно для Беларусьфільма і не персанажы з новага рамана Чаргінца, а спробы беларускай улады скарыць Еўропу на конкурсе песні і танца «Еўрабачанне». Я вырашыў узгадаць усю гэтую прыгажосць напярэдадні новай ітэрацыі конкурса ў Ліверпулі. Пасмяяўся, паплакаў, зноў пасмяяўся — ну цяпер ваша чарга.

https://www.youtube.com/watch?v=2wkMNpsq7f0
🔥43😁8❤5🤮2
Без лішніх каментароў. Гэты выпуск — пра адзін з маіх самых любімых беларускіх гуртоў. Вельмі чакаю канцэртаў у Польшы!

https://youtu.be/WOoxWwpX2wM
👍53❤23🔥18👎1
Я ніколі не пісаў тут пра асобныя сінглы, але сёння ёсць добрая нагода: у «Петли пристрастия» выйшаў першы беларускамоўны трэк «Жыццё як жах». Крутая падзея ў кволай лакальнай медыяпрасторы!

Пачну з таго, што за апошнія некалькі год Ілля Чарапко значна спрасціў падыход да лірыкі: у ёй ужо не так багата цытат і шматслойных метафар, яна не такая грувасткая і змястоўная. Параўнайце, напрыклад, альбомы «Всем доволен» і «Мода и облака» — розніца будзе відавочная.

«Жыццё як жах» — як раз добры прыклад сучаснай лірыкі Іллі Чарапко. Песня-настрой, кулямётная чарга з віральных кавалачкаў пазла. Але мне, напрыклад, складана з гэтых аскепкаў скласці агульнае ўражанне.

Яшчэ адзін важны момант — гэта падыход да запісу кампазіцыі. Ці не ўпершыню ў гісторыі гурта вакал Чарапко схаваны так глыбока. Параўнайце, напрыклад, сінгл «Зеленый коридор» і новую песню. Прычын можа быць шмат, але галоўная, як мне падаецца, спроба схаваць такім чынам магчымыя фанетычныя хібы.

«Жыццё як жах» не самы ўдалы сінгл «Петли пристрастия» — сыраваты і недасканалы. З іншага боку, гэта толкі першае ўражанне, бо альбом «Фобос, напрыклад, мне зайшоў не адразу, а цяпер ён ці не самы любімы ў дыскаграфіі гурта. Пры гэтым беларускамоўны сінгл — гэта класны крок да пераасэнсавання сябе і выхаду з зоны камфорту. Асабліва напярэдадні новага канцэртнага тура.

Напішыце ў каментарах, ця спадабалася вам песня «Жыццё як жах», Давайце абмяркуем у каментарах!

https://lnkfi.re/zycciojakzach
❤79🔥13👍7🤔1💩1
Аднойчы ў цнатлівы беларускі шоў-бізнэс прыйшоў спякотны секс. Прадзюсар Максім Алейнікаў стварыў гурт Топлес: з'явіліся эратычныя фотасесіі, правакатыўныя песні і нешта падобнае да свецкай хронікі. А потым раптам знікла. У новым выпуску «Міністэрства сепультуры» я раскажу пра галоўны хіт гёрлз-бэнда «Периферия», узгадаю самых вядомых удзельніц Топлес і паспрабую знайсці новы склад гурта.

https://youtu.be/owooowyoag4
🔥43👍14😁7❤3👎1
Сёння я параю каналы, на якія варта падпісацца, каб быць у курсе беларускай YouTube-двіжухі і не прапускаць цікавыя рэчы. Падтрымайце беларусаў, якія ствараюць якасны кантэнт — гэта вельмі важна!

YouTube Беларусі — самы круты кантэнт беларускага сегменту YouTube у адным месцы, новыя каналы і падборкі на любы густ.

ЧестнОК — YouTube-праект спартыўных журналістаў Аляксандра Івуліна і Яраслава Пісарэнкі пра белспорт цяпер і ў Telegram.

Жыццё-маліна — самыя яскравыя моманты з гітовых інтэрв'ю Мікіты Мелказёрава з выбітнымі беларусамі.

ХАДАНОВІЧ — ваш персанальны гід па творах беларускай і сусветнай літаратуры ад паэта Андрэя Хадановіча.

Звычайная раніца — праект радыёвядучых Каверына і Міласлаўскай, якія кожную раніцу абмяркоўваюць самыя гарачыя тэмы з вядомымі беларускімі і замежнымі экспертамі.

Тутэйшы Шляхціч – блогер, які пашырае Беларушчыну, распавядаючы пра цікавыя гістарычныя падзеі, беларускую лацінку і герояў краіны, пра якіх мала хто ведае.

Мая Краіна Беларусь – актуальныя навіны роднай Беларусі ў прызме нацыянальнай свядомасці.

Tribuna.com Беларусь — галоўны беларускі канал пра спорт: навіны, мемы, інсайды, аналітыка.
❤47🔥6👍4🤣1
Прынёс вам вашы новыя любімыя беларускія гурты. У гэтым выпуску музыка на любы густ: калі збіраў матэрыял, вельмі ўразіўся, бо ў гэтым годзе з’яўляецца столькі класнай, якаснай беларускай музыкі, што хопіць на буйны фестываль!

Калі ласка, падтрымайце музыкантаў. Раскажыце пра гэтае відэа сваім сябрам. Пастаўце лайк на стрымінгах, купіце альбом на Bandcamp ці квіток на канцэрт. Слухайце сваё, шануйце сваё!

https://www.youtube.com/watch?v=kTIecjZGFJc
❤61🔥16👍8👎2
Памятаецеся, я пісаў пра выдатны беларускі гурт Litvintroll і яго трагедыю? Дык вось, у гурта ёсць пераемнік — калектыў Trollwald, які часткова сабраўся з аскепкаў таго самага Litvintroll. І сёння ў гурта выйшаў аднайменны альбом!

Па гучанні і стылістычна ён даволі моцна адрозніваецца ад папярэдніка, бо тут амаль цалкам хэві-металічная структура і вайб: песні, нібы заканспектаваныя за класікамі жанру, не прэтэндуюць на структурную арыгінальнасць і вынаходніцтва, але гучаць шчыльна і якасна. Самы цікавы момант — гэта дуда, якая фактычна выконвае ролю лід-гітары: гучыць вельмі каларытна і цікава.

Trollwald на новым альбоме расказваюць страшную казку. Хочацца пазбегнуць аналогій з расейскім панк-гуртом, таму скажу так: гурт робіць вельмі незвыклую для беларускай музыкі справу — прапануе слухачу сторытэлінг, распавядае яму гісторыі і робіць гэта таленавіта. Мне, напрыклад, вельмі спадабалася казка «Троль-байструк». Ці сумная гісторыя «Нявеста». Ці сінгл «Не гуляйце, дзеўкі, у лесе». Ты нібыта зноў чытаеш «Заклятыя скарбы» ці «Людзі слухай, а свой розум май» з каларытнымі ілюстрацымі і аўтэнтычнымі сюжэтамі.

Адзінае, за што я б пакрытыкаваў гэты альбом — гэта вакальныя партыі. Бо гурт робіць стаўку на папулярныя песні, і ім часам вельмі бракуе яскравых мелодый. Тут ёсць зразумелая і прафесійная праца з гучаннем і аранжыроўкамі, але часам не хапае сапраўды моцных сінглаў.

https://trollwald.bandcamp.com/album/trollwald
🔥47👍11❤8👏1
Гэты канцэрт дакладна застанецца ў падручніках па гісторыі беларускай рок-музыкі як легендарнае пабоішча Neuro Dubel і N.R.M. Два культавыя гурты высвятлялі адносіны на сцэне КЗ Мінск, і гэта быў магутны двубой: калектывы рабілі каверы адзін на аднаго, фанаткі высвятлялі, хто больш сексуальны фронтмэн, а журы выбірала пераможцу. Што гэта было на самой справе, што там рабіла БТ і пры чым тут Юлія Высоцкая? Адказы шукайце ў новы выпуску «Міністэрства сепультуры»!

https://youtu.be/EzMlrjU5hbI
🔥76❤‍🔥15👍9👎1
⚡️Сябры! У мяне для вас цудоўныя навіны. Ад сёння ў продажы з’явілася кніга «Свінні» — мой дэбютны раман па-беларуску у перакладзе Алеся Плоткі.

За год гэтую кнігу прачыталі больш чым у трыццаці краінах, а п’есу па рамане купалаўцы паставілі ў тэатры Rampe у Штутгарце. Цяпер сатырычны бэстсэлер можна прачытаць і па-беларуску.

❗️Уладзімір Някляеў пра раман «Свінні»: «У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы».

Замовіць кнігу у любую краіну у папяровым ці электронным выглядзе можна праз адмысловы сайт

https://pigsareok.com/
🔥87👍28🆒5👎1👏1🤡1
Сёння ў выпуску «Міністэрства сепультуры» метамарфозы, якія адбываліся з беларускімі музыкантамі. Мне вельмі падабаецца, якая зараз Паліна ці як памянялася Ганна Шаркунова. Ну і бонусам два Сярогі. Адзін — у стане перманентнага рэбуту. У другога ў галаве расце бурачок

https://youtu.be/JGURIlJWIWQ
😁30❤13👍12🔥6👎1🤡1
Лера Дэле – вельмі таленавітая беларуская спявачка, якая ўвесь час знаходзіцца ў стане творчага пошуку.

Сёння я прапаную паслухаць альбом яе берлінскага праекта Koob пад назвай That tree, але спачатку раскажу пра папярэднія працы і праекты. Напэўна, вы памятаеце шыкоўны гурт Dee tree, у якім спявала Лера – мікс соўла, фанка і джаза, вельмі сонечный і нязвыклы для беларускага наратыву. Ці вось эксперыментальны відэаальбом «Sadder days», прысвечаны Марыне Абрамавіч.

That tree адрозніваецца ад іх. Гэта інтэрнацыянальны праект, які прасякнуты рознымі музычнымі традыцыямі і тэмпераментам – сучасны, харызматычны джаз, у якім пульсуе энергія і сапраўдная любоў да музыкі.

У Беларусі бракуе такой музыкі: на мяжы эксперыменту і традыцыі, разняволенай і прафесійнай, аўтэнтычнай і мульцікультурнай. Таму матэрыял на That tree успрымаецца як крок са знаёмай сцежкі ў бок віруючага свету музычнай свабоды. Ну і вокладка, якая цытуе Эгана Шыле, дадае гэтаму матэрыялу яшчэ больш харызмы.

Шчыра раю паслухаць гэты матэрыял, Лера раскрываецца ў ім зусім па-іншаму. Адчуваецца, як яна кайфуе ў гэтым асяроддзі і як расце прафесійна.

https://youtube.com/playlist?list=OLAK5uy_mmWihDENOQ1Osoa-xYokZO4xAT703cag0
🔥39👍10❤4🥰2⚡1👎1